• Газеты, часопісы і г.д.
  • Найноўшая гісторыя Беларусі  Яўген Мірановіч

    Найноўшая гісторыя Беларусі

    Яўген Мірановіч

    Выдавец: Неўскі прасцяг
    Памер: 243с.
    Санкт-Пецярбург 2003
    135.15 МБ
    янальным элітам пашан
    УСТУП • 11
    цавала дасягнуць значна болей, чым іхным папярэднікам у 1918 годзе. Беларусь дэюрэ стала незалежнай дзяржавай, суверэнітэт якой быў прызнаны ў свеце. Аднак вось ужо некалькі гадоў адбываецца адваротны працэс, некалькі гадоў прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка намагаецца абмежаваць суверэнітэт дзяржавы. Тым не менш ліквідаваць становішча, якое склалася ў 1991 годзе, да гэтай пары не ўдалося. Беларусь і надалей застаецца незалежнай дзяржавай, хоць гэта не толькі заслуга яе грамадзянаў, але і вынік сітуацыі ў Расеі і міжнароднай кан’юнктуры.
    
    
    
    fi^a^^S^ 7
    Беларусь у складзе Расеі
    Фармаванне беларускай нацыянальнай ідэі
    Пры канцы XVIII стагоддзя большасць беларускай шляхты падпала пад уплывы паланізацыі. Хоць прадстаўнікі гэтага грамадскага пласта называлі сябе ліцьвінамі — насельнікамі Вялікага Княства Літоўскага, аднак думалі палітычнымі катэгорыямі Рэчы Паспалітай, гэтаксама як мазавецкая ці малапольская шляхта. Каталіцкае веравызнанне, мова, культура рабілі іх падобнымі да польскай эліты і заадно адрознівалі іх ад тутэйшага люду. Старабеларуская літаратурная мова, на якой калісьці былі створаны статуты Вялікага Княства Літоўскага, у сапраўднасці стала мёртвай мовай. Рознымі беларускімі гаворкамі карысталіся сялянства, местачковае насельніцтва і дробная шляхта. У выніку падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння ўсіх беларускіх зя лляў да Расеі ў 1795 годзе, афіцыйнай дзяржаўнай мовай стала расейская, але фактычна да 1863 года ў публічным ужытку ў гарадах пераважала польская. Грамадскае падвышэнне асобаў плебейскага паходжання найчасцей рабіла іх палякамі або расейцамі.
    Многае паказвае на тое, што ў перыяд паўстання 1863 года ў колах польскіх элітаў панавала даволі распаўсюджанае перакананне, што беларусы ёсць ускраінным (kresowym) польскім людам. Царская адміністрацыя ў сваю чаргу прыняла тэзіс, што беларусы — гэта “нстннно русскнй народ”, і рабіла шмат намаганняў, каб гэтая тэорыя стала рэчаіснасцю. Гэта не значыць, што ў другой палове XIX стагоддзя не было паняцця “беларус”, “беларусы”, “беларуская мова”. Наадварот, гэтымі тэрмінамі ахвотна карысталіся не толькі расейская адміністрацыя, але і навука, культура, асвета. Беларускасць, аднак, выступала ў такім разе ў кантэксце акрэсленай геаграфічнакультурнай прасторы, выключна як адзін з рэгіянальных кампанентаў расейскай супольнасці.
    Беларускае пісьменства XIX стагоддзя, асабліва перыяду паўстання 1863 года, стваралася галоўным чынам у асяроддзі каталіцкай шляхты, спасылалася на польскую традыцыю змагання з Расеяй, ідэалізавала каталіцтва і колішнюю Рэч Паспалітую, прапагандавала супольнасць палітычных інтарэсаў Польшчы і
    ВЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ PACE! • 15
    Беларусі ў якасці яе правінцыі1. Гэтая творчасць уплывала адно хіба на каталіцкае насельніцтва, якое складала ўсяго 20 % агульнай колькасці жыхароў Беларусі. Адначасова непрыхільны тон тагачаснай публіцыстыкі аблягчаў расейскім уладам мабілізацыю тутэйшых праваслаўных элітаў да процідзеяння гэтым тэндэнцыям.
    У другой палове XIX стагоддзя развіваліся дзве беларускія інтэлектуальныя плыні, што адлюстроўвалі тагачасныя рэлігійныя падзелы. Каталікі і праваслаўныя жылі быццам бы ва ўзаемнай духовай адасобленасці, якую, дарэчы, падтрымоўвалі расейскія улады, і нацыянальная ідэя гэтых двух канфесійных асяроддзяў развівалася рознымі шляхамі. Сярод праваслаўных вельмі папулярнай была ідэя заходнерусізму, вельмі блізкая да царскай дактрыны расейскага народа, які складалі “велікарусы” (расейцы), “маларусы” (украінцы) і “заходнерусы” (беларусы). Галоўны ідэолаг гэтага руху — Міхаіл Каяловіч — патрабаваў увесці беларускую мову ў дзяржаўныя школы і ўрадавыя ўстановы ў Беларусі. Прапанаваў ён таксама правядзенне радыкальнай аграрнай рэформы, а ў яе выніку — падзел вялікай зямельнай уласнасці і перадачу зямлі сялянам. Гэты апошні пастулат Каяловіча не быў доказам яго грамадскага радыкалізму, а толькі вынікам разважанняў “заходнерусаў” вакол нацыянальных пытанняў2. Зыходзілі яны з перадумовы, што вялікая зямельная ўласнасць у Беларусі знаходзіцца перш за ўсё ў руках палякаў, а тых лічылі чужаземцамі, якія непрыхільна, а то і варожа ставяцца да беларусаў. Разглядалася нават — асабліва пад час паўстання 1863 года — магчымасць перасялення палякаў “у Польшчу”, гэта значыць, у межы Царства Польскага. Палякамі, паводле Каяловіча, лічыліся ўсе каталікі, што жылі ў Беларусі. He дапускаў ён магчымасці ўзнікнення нацыянальнай катэгорыі беларусаўкаталікоў. “Заходнерусы” лічылі, што беларусы, якія перайшлі ў каталіцтва, самі адракліся яд сваёй нацыянальнасці і сталі палякамі.
    Пасля задушэння паўстання 1863 года “заходнерускі” рух з прычыны свайго грамадскага радыкалізму стаў не надта выгад
    1 Turonek J. Waclaw Iwanowski і odrodzenie Bialorusi. Warszawa, 1992. S. 21.
    2 Цьвікевіч A. “Западнорусснзм”: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. Менск, 1993. С. 166—169.
    16 • РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    ным саюзнікам для царскіх уладаў і таму неўзабаве быў выведзены на ўзбочыну грамадскапалітычнага жыцця. Аднак выступаў ён ад імя больш як 70 % жыхароў Беларусі і гэты факт асноўным чынам паўплываў на працэс фармавання беларускай нацыянальнай ідэалогіі ў канцы XIX стагоддзя. Заходнерусізм паспрыяў таму, што каталіцкія эліты перасталі думаць пра Беларусь ў катэгорыях традыцыі Рэчы Паспалітай, і стаў прычынай адарвання беларускай ідэі ад псіхалагічнакультурнага польскага кантэксту.
    Крыніцы беларускага нацыянальнага адраджэння ў каталіцкім асяроддзі, гэтаксама як і ў праваслаўным, трэба шукаць у сярэдзіне XIX стагоддзя. Найчасцей пачыналася яно з зацікаўлення сыноў апалячанай шляхты гісторыяй свайго роду, мясцовасці, даследаваннем культуры тутэйшага насельніцтва. Паводле іх меркаванняў, аспрэчванне тэзіса аб асіміляцыі беларускай шляхты азначала б ухваленне тэорыі “заходнерусаў”, якая ўсіх каталікоў на беларускай зямлі лічыла чужым элементам. Многія інтэлігенты шляхоцкакаталіцкага паходжання, якія пачыналі даследаваць мінулае, усведамлялі наяўнасць блізкіх культурнамоўных сувязяў уласнага роду з мясцовым сялянствам. He пераставалі яны быць палякамі, але яшчэ больш ахвотна спасылаліся на легенды Вялікага Княства Літоўскага, міфы аб “тутэйшасці”, “краёвасці”. Вінцэнт ДунінМарцінкевіч (1808—1884) пісаў, што адчуваў сябе чалавекам польскай культуры і адначасова ўсведамляў сваё літоўскае (беларускае) паходжанне. Будучы шляхцічам, ён не мог увайсці ў тую сферу культуры, у якой апынуліся сялянскія масы. Такіх праблемаў не было ў інтэлігенцыі, якая адарвалася ад засценка і ягонай традыцыі. Францішак Багушэвіч (1840—1900) не адчуваў ніякіх эмацыйных сувязяў з зародкавай нацыянальнай ідэяй, аднак з прычыны салідарнасці з сялянскім асяроддзем напісаў вядомы заклік да беларусаў: “He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не умёрлі!” Як і ДунінМарцінкевіч, ён пісаў пабеларуску, але адрозна ад таго беларускую мову назваў “сваёй”.
    Пры канцы XIX стагоддзя з’явілася новае пакаленне беларускай інтэлігенцыі, нацыянальная свядомасць якога склалася пераважна не ў выніку працяглых роздумаў, а шляхам выхавання. У 1898 годзе вучні менскай гімназіі Іван і Антон Луцкевічы арганізавалі нефармальную групу з мэтай вывучэння
    БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСЕІ ■ 17
    гісторыі, этнаграфіі і беларускай грамадскай думкі. Супольна з пісьменнікам Казімірам Кастравіцкім яны збіралі кніжкі і ўсялякія іншыя публікацыі на згаданыя тэмы. Іх бацька — Іван Луцкевіч — сябраваў з ДунінымМарцінкевічам і часта гасцяваў у яго доме. Беларускасць маладых Луцкевічаў, будучых дзеячоў нацыянальнага руху, вызначыў выбар іхных бацькоў.
    На пачатку 80х гадоў XIX стагоддзя беларускія студэнты, якія вучыліся ў Пецярбургу, заснавалі некалькі гурткоў сацыялістычнага і рэвалюцыйнага характару. Найчасцей былі яны беларускімі структурамі ў расейскім нарадавольніцкім руху. У 1883—1884 гадах пецярбургскія студэнты выпусцілі некалькі адозваў, адрасаваных жыхарам Беларусі. Напісаны яны былі на расейскай мове, а іх загалоўкі — “Да беларускай моладзі”, “Да беларускай інтэлігенцыі”, “Пасланне да землякоўбеларусаў” — сведчаць пра эвалюцыю нацыянальных поглядаў у коле “заходнерусаў”. Аўтары гэтых публікацыяў, якія падпісваліся псеўданімамі “Шчыры беларус” ці “Даніла Баравік”, пераконвалі беларусаў, што ў беларускага народа ёсць свае інтарэсы, іншыя, чым у расейцаў і палякаў, што Беларусь як краіна мае свае прыкметы, такія, як этнаграфія, мова, менталітэт і культура насельніцтва. У адозве “Да беларускай інтэлігенцыі”, што распаўсюджвалася ў Беларусі пад канец 1883 года, яе аўтары пісалі, што народ, які калісьці страціў сваю эліту і выстаяў перад паланізацыяй і русіфікацыяй, заслугоўвае таго, каб стаць свабодным ад чужых паноў і манархаў. У выдадзеных беларускімі нарадавольцамі ў 1884 годзе двух нумарах часопіса “Гоман” былі сфармуляваны іх палітычныя і нацыянальныя пастулаты. Будучыню Беларусі яны бачылі ў дэмакратычнай Расеі, якая была б федэрацыяй шматлікіх нацый. Беларусы — адзін з элементаў гэтага хаўрусу народаў — мелі атрымаць права “вырашаць аб сваім лёсе”. Пастулат аўтаноміі для Беларусі ў складзе расейскай дзяржаўнасці катэгарычна аспрэчваўся расейскімі сацыялістамі з “Народнай волі” як недарэчны, які стварае новую нацыю — беларускую.
    Зусім іншую пазіцыю ў стаўленні да беларускіх нацыянальных памкненняў мелі польскія сацыялісты. Згодна з пастановаю III з’езда Польскай сацыялістычнай партыі (ПСП) ад чэрвеня 1895 года, гэтая партыя намервалася падтрымоўваць сепаратысцкія рухі народаў, якія насялялі Расейскую імперыю.
    18 • РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    3 дапамогаю ПСП у 1896 годзе ў Кракаве ўдалося выдаць і пераправіць кантрабандай у Беларусь другое выданне “Дудкі беларускай” Францішка Багушэвіча — своеасаблівай ідэалагічнай інструкцыі для беларускага нацыянальнага руху.
    На пачатку XX стагоддзя цэнтрам беларускага інтэлектуальнага жыцця быў Пецярбург. У вышэйшых школах сталіцы Расеі вучылася шмат маладых беларусаў. Бальшыню іх складалі людзі шляхоцкага паходжання. Атмасфера ў расейскім студэнцкім асяроддзі спрыяла стварэнню розных арганізацый, якія адмоўна ставіліся да тагачаснай рэчаіснасці. Апрача згаданых беларускіх нарадавольцаў, неўзабаве з’явіліся нефармальныя суполкі, што гуртавалі студэнтаў з каталіцкага асяроддзя. Гэтаксама як і нарадавольцы, былі яны сацыялістамі. Ад папярэднікаў розніліся тым, што не выказвалі энтузіязму наконт якойколечы формы сувязі Беларусі з Расеяй.
    У 1902 годзе з ініцыятывы Вацлава Іваноўскага была створана Беларуская рэвалюцыйна