• Газеты, часопісы і г.д.
  • Найноўшая гісторыя Беларусі  Яўген Мірановіч

    Найноўшая гісторыя Беларусі

    Яўген Мірановіч

    Выдавец: Неўскі прасцяг
    Памер: 243с.
    Санкт-Пецярбург 2003
    135.15 МБ
    я партыя (БРП). Няшмат вядома аб праграме гэтай арганізацыі. 3 адозвы БРП “Да інтэлігенцыі”, выдадзенай восенню 1902 года на польскай мове, вынікае, што партыя аддавала перавагу асветнай працы з беларускім народам. Прыметнік “рэвалюцыйная” ў назове арганізацыі найперш адлюстроўваў моду, якая панавала ў студэнцкім асяроддзі, бо ніякага перавароту гэтая партыя рабіць не намервалася. Неадкладнай задачай было прызнана пашырэнне асветы на роднай мове і ведаў пра мінулае свайго народа. У 1903 годзе сузаснавальнікі БРП браты Іван і Антон Луцкевічы давялі да падзелу ў партыі і стварылі сваю арганізацыю — Беларускую рэвалюцыйную грамаду (БРГ). Вацлаў Іваноўскі ў сваю чаргу заснаваў Круг беларускай народнай прасветы і культуры і паклаў пачатак сістэматычнаму выданню літаратуры на беларускай мове.
    I з’езд БРГ, які адбыўся ў Вільні ў снежні 1903 года прыняў праграму, набліжаную да праграмы расейскай партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў (эсэраў), якая вырасла на глебе нарадавольніцкай традыцыі. Нацыянальнае пытанне ставілася ў праграме не надта выразна. Партыя патрабавала, каб усе народы Расеі атрымалі свабоду, але не акрэслівала, як зрабілі гэта выдаўцы “Гоману”, межаў гэтай свабоды. Пастулат аўтаноміі для Беларусі да 1905 года БРГ не прапагандаваўся. Гэтая справа падзяляла БРГ і ПСП. Польскія сацыялісты выказваліся ў тым
    БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСЕІ • 19
    часе за нейкую форму самастойнага дзяржаўнага існавання Беларусі, вядома, у хаўрусе з Польшчай. Узнікненне БРГ і яе праграма паказваюць на загладжванне адрозненняў паміж рэвалюцыйнай плынню, піто паўстала з заходнерусізму, і беларускімі рэвалюцыянерамі каталіцкашляхоцкага паходжання. На пачатку XX стагоддзя ў беларускім руху выразна дамінавала прарасейская арыентацыя.
    Аднак найбольш пякучай справай у Беларусі бпло не так нацыянальнае, як аграрнае пытанне. Правадыры БРГ бачылі ў сялянстве сілу, якая магла б ажыццявіць нацыянальныя ідэі. Справа будучай уласнасці зямлі розніла БРГ не толькі ад ПСП, але і ад расейскіх эсэраў. Польскія сацыялісты, перакананыя ў тым, што вялікая зямельная ўласнасць у большасці належыць палякам, не падымалі гэтай праблемы. Яе падзел паміж сялянамі прапанавалі разгледзець у больш спрыяльных палітычных умовах. Эсэры, гэтаксама як і ў выпадку ўсёй Расеі, выказваліся за перадачу зямлі сялянскім камунам. Дзеячы Беларускай рэвалюцыйнай партыі былі прыхільнікамі перадачы яе ў карыстанне паасобным земляробам.
    Рэвалюцыя 1905 года ў Расейскай імперыі паспрыяла пашырэнню ўплываў паасобных сацыялістычных партый на тэрыторыі Беларусі. Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў канцы 1904 года памяняла назоў на Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), вяла сваю дзейнасць найперш у сялянскім асяроддзі. У гарадах Беларусі дамінавалі расейскія, жыдоўскія і польскія сацыялістычныя арганізацыі. У 1905 годзе БСГ вярнулася да гоманскай ідэі аўтаноміі для Беларусі ў складзе дэмакратычнай і федэратыўнай Расеі. Кожны народ, які ўваходзіў у федэрацыю — паводле БСГ — павінны мець свой парламент, выбіраць сабе чыноўнікаў, гаварыць і пісаць на сваёй мове. Выкананню гэтага апошняга пастулата мусіла паспрыяць заснаванне партыяй у Менску пры канцы 1905 года сваёй друкарні.
    У студзені 1906 года II з’езд БСГ даручыў далейшае кіраванне партыяй Вацлаву Іваноўскаму, Аляксандру Бурбісу і братам Луцкевічам. Новая праграма гэтай арганізацыі прадугледжвала змаганне за ператварэнне Расеі ў дэмакратычную і федэратыўную рэспубліку і за дзяржаўную аўтаномію Беларусі — у яе складзе і з парламентам у Вільні.
    17 кастрычніка 1905 года цар Мікалай II адмяніў усе забаро
    20 • РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    ны, якія тармазілі развіццё нацыянальных моваў у Расейскай імперыі. Для арганізаваных палітычных структураў у Беларусі адкрываліся шырэйшыя магчымасці прапагандаваць свае ідэі ў народзе. 1 верасня 1906 года пабачыла свет першая легальная беларуская газета “Наша Доля”. Выйшла яна накладам 10 тысяч паасобнікаў, у іх ліку 6 тысяч было надрукавана кірылічным шрыфтам для праваслаўных і 4 тысячы — лацінкай для каталікоў. Першы нумар выклікаў сенсацыю і вялікую цікавасць сярод віленскіх элітаў. За два дні ў Вільні было прададзена 3 тысячы паасобнікаў, 5 тысяч — трапіла ў правінцыю, а рэшту канфіскавала паліцыя. Чарговыя нумары выдання таксама канфіскавалі з прычыны радыкалізму прапагандаваных на яго старонках поглядаў на грамадскія справы. Толькі два з шасці выдадзеных нумароў дайшлі да чытачоў. Неафіцыйна “Наша Доля” была органам БСГ, а рэдагавалі яе лідэры партыі Іван і Антон Луцкевічы, Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец), Алаіза Пашкевіч (Цётка), Францішак Умястоўскі і, праўдападобна, Вацлаў Івалоўскі3. Прадбачачы заняпад газеты, браты Луцкевічы спачатку спрабавалі змякчыць тон больш радыкальных публікацый уласнымі палемічнымі артыкуламі, а пасля заснавалі новы легальны беларускі штотыднёвік “Наша Ніва”, накіраваны ў большай ступені на прапагандаванне асветнай працы з народам, чым інструкцый для рэвалюцыянераў. “Наша Ніва”, становячыся цэнтрам масавай грамадскай інфармацыі, дала пачатак сапраўднаму рэнесансу інтэлектуальнага жыцця ў Беларусі, інспіравала творчасць цэлай плеяды пісьменнікаў беларускага адраджэння — Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Алеся Гаруна, Міхася Арла, Сяргея Палуяна, Змітрака Бядулі. Штотыднёвік у 1906—1915 гадах быў найбольш значным асяродкам беларускага нацыянальнага жыцця. У рэдакцыі працавалі самыя выдатныя беларускія літаратары, публіцысты і палітычныя дзеячы. Іх творчасць даходзіла ва ўсе куткі Беларусі і за яе межы, нават да беларускіх эмігрантаў у Амерыцы. Выданне да 1912 года друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней — толькі кірыліцай. Беларуская ідэя дзякуючы “Нашай Ніве” пераставала быць элітарнай з’явай і станавілася
    3 Traczuk J. Prasa bialoruska w II Rzeczypospolitej (1918—1939). Bibliografia // Studia polonoslavicaorientalia. Acta literaria. T. XIII. Warszawa, 1992. S. 196.
    БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСЕІ • 21
    паўсюднай. Рэдакцыя ў сваю чаргу паслядоўна прапагандавала канцэпцыю беларускай нацыянальнай, культурнай і духовай супольнасці, асобнай ад польскай і расейскай.
    Пасля 1910 г. пачалі з’яўляцца іншыя беларускія выданні: з сатырычным ухілам — “Пялун”, “Крапіва” або адрасаваныя да сялянаў, напрыклад “Хатка”, выдаваная Аляксандрам Уласавым. Ідэалагічную канкурэнцыю для сацыялістычнай “Нашай Нівы” стараўся стварыць заснаваны ў 1913 годзе каталіцкі штотыднёвік “Беларус”, які фінансава падтрымоўвала княгіня Магдалена Радзівіл. “Беларус” паклаў аснову пад будову падмуркаў беларускай кансерватыўнай думкі, якая была адказам на пашырэнне сацыялізму сярод моладзі. 3 прычыны пазнейшых палітычных падзеяў працэс гэты быў спынены.
    Выбары ў расейскую Дзяржаўную Думу ў 1907 годзе сталі паказчыкам уплываў і папулярнасці розных партыяў, якія дзейнічалі ў Беларусі. Апрача ўсерасейскіх прыхільных ураду груповак, такіх, як “Союз 17 октября”, сваіх кандыдатаў вылучыла таксама заснаванае ў 1906 годзе “Русское окраннное обіцество”, ідэалогія якога з’яўлялася новай формай заходнерусізму. Гэтым групоўкам дасталося ў Беларусі 36 дэпутацкіх мандатаў (80,5 %). Паразу на выбарах пацярпеў блок сацыялістычных партыяў, які складалі БСГ, ПСП, Усеагульны жыдоўскі рабочы саюз (Бунд) і Расейская сацыялдэмакратычная рабочая партыя (РСДРП). Сацыялісты не атрымалі ніводнага мандата.
    Выбарчая няўдача стала прычынай спынення дзейнасці Беларускай сацыялістычнай грамады. Сяляне, у якіх беларускія сацыялісты шукалі падтрымкі, прагаласавалі за заходнерускія групоўкі. БСГ гуртавала пераважна людзей, якія паходзілі з шляхоцкіх і чыноўніцкіх колаў. He ўмелі яны паўплываць на свядомасць вясковага насельніцтва, якое заставалася пад уплывам праваслаўнай царквы і ўрадавай прапаганды, распаўсюджванай школай, арміяй, установамі і лаяльнымі ў дачыненні да царызму заходнерускімі арганізацыямі. Бальшыня лідэраў БСГ абмежавала сваю актыўнасць да асветнай працы сярод масаў.
    У 1906—1907 гадах у пецярбургскай выдавецкай суполцы “Загляне сонца і ў наша аконца” выйшлі тры падручнікі па беларускай мове. У 1907 годзе з’явіліся першыя прыватныя школкі, у якіх навучанне вялося на беларускай мове. Немагчы
    22 • РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    ма вызначыць памеры гэтай з’явы, але гэта не былі адзінкавыя выпадкі. Восенню 1907 года адбыўся з’езд настаўнікаў гэтых школ, які заснаваў нелегальны Беларускі настаўніцкі саюз.
    У Пецярбургу, Вільні, Менску паўставалі многія новыя арганізацыі — літаратурныя, культурныя, асветныя, выдавецкія суполкі. У 1907—1912 гадах толькі рэдакцыя “Нашай Нівы” выпусціла 31 кніжку, у іх ліку 12 надрукаваных лацінкай. У Вільні неўзабаве паўсталі новыя выдавецтвы — “Наша хата”, “Палачанін” і Беларускае выдавецкае таварыства (БВТ). Гэтае апошняе, якім загадваў Вацлаў Іваноўскі, адкрыла нават сваю кнігарню — адмысловы асяродак распаўсюджвання беларускай літаратуры. Апрача твораў прыгожага пісьменства, гістарычнай літаратуры і падручнікаў БВТ рыхтавалася друкаваць кніжачкі для набажэнства і Святое Пісьмо на беларускай мове.
    Актыўнасць нешматлікай беларускай інтэлігенцыі была настолькі відавочнай, што выклікала процідзеянне расейскіх нацыяналістычных груповак. Расейскія газеты, якія выдаваліся ў Менску і Вільні, — “Белорусскнй вестннк”, “Мннское слово” і заходнеруская “Белорусская жнзнь” (з 1911 года — “СевероЗападная жнзнь”) — вялі няспынную ідэалагічную вайну з “Нашай Нівай”. Выдаўцы “СевероЗападной жнзнн”, папраўдзе, не аспрэчвалі існавання беларускай нацыянальнасці, але пераконвалі, што беларускай літаратурнай мовай, культурнай мовай беларусаў, ёсць мова Гогаля і Пушкіна. Друкаванне кніжак і перыядычных выданняў на беларускай мове яны называлі польскакаталіцкай інтрыгай.
    Беларускія нацыянальныя памкненні з недаверам успрымаліся і некаторымі польскімі асяроддзямі. “Кур’ер літэўскі” (“Kurier Litewski”), “Пшэглёнд віленьскі” (“Przegl^d Wilenski”), а таксама іншыя польскія перыядычныя выданні не раз пісалі, што “Наша Ніва” і кніжкі на беларускай мове выдаюцца за дзяржаўныя грошы, а канчатковай мэтай гэтых старанняў з’яўляецца русіфікацыя народа, які мае схільнасць да польскай культуры. “Сумнеўнай ёсць справа, — пісаў В.Чачот, — што сённяшні люд ацаніў бы дабрадзейства, якое хочуць яму зрабіць нацыяналісты, навучаючы яго ўласнай гаворцы замест культурнай польскай мовы”4. Беларускую мову ў віленскім польскім друку часта называлі “грубай мовай”, а яе распаўсюджванне — “адцяг
    4 Czeczot W. Okolo kwestyi bialoraskiej // Litwa i Rus. 1913. Z. 4.
    БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСЕІ • 23
    ваннем простага люду ад польскасці”. Польскія публіцÑ