• Газеты, часопісы і г.д.
  • Найноўшая гісторыя Беларусі  Яўген Мірановіч

    Найноўшая гісторыя Беларусі

    Яўген Мірановіч

    Выдавец: Неўскі прасцяг
    Памер: 243с.
    Санкт-Пецярбург 2003
    135.15 МБ
    µздов н пленумов ЦК. Мннск, 1983. Т. 1. С. 95.
    56 • РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
    Саюзная дамова ад 30 снежня 1922 года ўводзіла супольнае грамадзянства для жыхароў усіх рэспублік. 31 студзеня 1924 rofla з’езд Саветаў СССР прыняў канстытуцыю, якая сталася асноўным законам на саюзнай тэрыторыі. 3 гэтай пары юрыдычныя акты паасобных рэспублік не маглі быць у супярэчнасці з Канстытуцыяй СССР.
    Канстытуцыя БССР была ўхваленая з некаторым спазненнем параўнальна з астатнімі саюзнымі рэспублікамі, толькі ў 1927 годзе, бо беларускія камуністы, падбадзёраныя адносна ліберальнай нацыянальнай палітыкай цэнтральных уладаў, хацелі пазбегнуць запісу пра дыктатуру пралетарыяту, прызнаючы такую фармулёўку нелагічнай у рэспубліцы, дзе больш за 80 % насельніцтва складалі сяляне. Неўзабаве іх сталі дакараць за гэты грэх у часе расправы з гэтак званай нацдэмаўшчынай.
    Канстытуцыя БССР фармальна перадавала ўладу Саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Права выбіраць у Саветы — дзейнае і пасіўнае — мелі рабочыя, сяляне і салдаты. Гэтых пр' воў былі пазбаўлены духоўныя, прыватныя гандляры, прадпрымальнікі, якія наймалі рабочую сілу, колішнія чыноўнікі і паліцыянты, асобы, якія бралі ўдзел у палітычнай дзейнасці ў 1917—1921 гадах на баку праціўнікаў бальшавіцкага рэжыму.
    На пачатку 20х гадоў у Беларусі ўвесь час дзейнічала некалькі партый сацыялістычнага кірунку, якія звычайна ўхвалялі бальшавіцкі парадак. Самай уплывовай і шматлікай (больш за 20 тысяч сяброў) была Беларуская партыя сацыялістаўрэвалюцыянераў. Варта прыгадаць, што Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі пры канцы 1921 года налічвала ўсяго 1,5 тысячы сяброў, а праз чатыры гады — 6,6 тысячы3. БПСР мела свае структуры перш за ўсё ў сялянскім асяроддзі, дзе ўплывы камуністаў былі мізэрныя. Да таго ж лідэры гэтай партыі ўдзельнічалі ў эміграцыйным урадзе ў Коўне, арганізоўвалі партызанскі рух на тэрыторыі II Рэчы Паспалітай. Другой партыяй, якая карысталася сапраўднай грамадскай падтрымкай, быў Усеагульны жыдоўскі рабочы саюз (Бунд). Па ліку сяброў Бунд перасягаў нават БПСР. Юрыдычны парадак СССР
    3 GlogowskaH. Biaiorus 1914—1929. Kulturapodpresj^polityki. Bialystok, 1996.
    S. 92—93.
    САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ (1921—1939) • 57
    не прадугледжваў існавання, акрамя бальшавіцкай партыі, ніякіх іншых палітычных арганізацый, нягледзячы на іх характар, ідэалогію і грамадскую падтрымку. Найхутчэй распушчаны быў Бунд. 25 сакавіка 1921 года нечарговы з’езд гэтай партыі прыняў пастанову аб самароспуску. Згодна з заклікам кіраўніцтва Бунду частка жыдоўскіх сацыялістаў папоўніла шэрагі КП(б)Б.
    У выніку рашэнняў Цэнтральнага Бюро ЦК КП(б)Б на пачатку 1921 года былі праведзеныя масавыя арышты дзеячаў БПСР. У турмах апынуліся 860 самых актыўных сяброў партыі. Такім менавіта спосабам бальшавікі вызваліліся ад апошняй добра арганізаванай палітычнай канкурэнцыі ў Беларусі. Аднак фармальна БПСР “самараспусцілася” ў ходзе легальнага з’езду партыі ў Менску 8 чэрвеня 1924 года. Апошні з’езд беларускіх эсэраў прызнаў, што існаванне іхнай партыі расколвае супольны фронт працоўных масаў, тармозіць развіццё сацыялістычнай рэвалюцыі, перашкаджае ўмацаванню савецкага ладу і спрыяе контррэвалюцыі. З’езд выказаў волю, ад імя ўсіх сяброў партыі, уступіць у шэрагі бальшавіцкай арганізацыі і далей супольна весці барацьбу з капіталізмам за сацыяльныя і нацыянальныя правы люду Беларусі. Змест пастановаў апошняга з’езду БПСР ёсць доказам таго, што былі яны напісаныя калі не ў Цэнтральным Бюро ЦК КП(б)Б, дык пад кантролем гэтай установы.
    У ліпені 1923 года была абвешчаная амністыя для дзеячоў і сяброў небальшавіцкіх арганізацыяў, якія дзейнічалі ў Беларусі ў 1918—1921 гадах. Гэта дазволіла зарэгістраваць усіх магчымых праціўнікаў савецкай улады, каб праз некалькі гадоў прасцей было іх фізічна ліквідаваць. Аднак у 1923ім і наступных гадах ніхто не быў арыштаваны, нават за ўдзел у антысавецкіх узброеных фармаваннях, таму выспявала перакананне пра паступовую дэмакратызацыю камуністычнай сістэмы.
    Пасля шасці гадоў нямецкарасейскай і польскарасейскай войнаў у выніку шматлікіх акупацый гаспадарка Беларусі ляжала ў руінах. Многія прадпрыемствы разам з працоўнымі калектывамі ў 1915 годзе былі вывезеныя ўглыб Расеі. Рэквізіцыі коней, кароў і валоў, свіней і збожжа, якія ажыццяўляліся ўсімі арміямі, прывялі да голаду ў некалькіх раёнах Беларусі. Несумнеўна, ратункам для сельскай гаспадаркі, якая дамінавала ў краіне, быў адыход бальшавікоў ад ваеннага камунізму і абвяшчэнне Леніным у сакавіку 1923 года новай эканамічнай
    58 • РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
    палітыкі (нэп). У прамысловасці лібералізацыя метадаў гаспадарання выклікала толькі хаос. Некампетэнтнасць новых уладаў у галіне гаспадаркі стала прычынай таго, што частка заводаў вырабляла зусім непатрэбную рынку прадукцыю або бяздзейнічала ў чаканні сыравіны і паліва. Увядзенне прынцыпу калектыўнага кіравання, якое мела прадухіліць карупцыю і раскраданне маёмасці, давяло да паўсюднай безадказнасці кадраў, якія кіравалі скарбовай уласнасцю. Каб спыніць далейшую дэзарганізацыю прамысловага сектару, спрабавалі прышчапіць сацыялістычнай форме ўласнасці элементы капіталістычных прынцыпаў гаспадарання. Паасобныя прадпрыемствы атрымалі самастойнасць у справах кіравання, выбару віду вытворчасці і збыту. Нерэнтабельныя малыя дзяржаўныя прадпрыемствы закрываліся або здаваліся ў арэнду прыватным асобам4.
    Стаўка на дробную вытворчасць і дробны гандаль сталася незвычайна паспяховым метадам ажыўлення гаспадаркі, асабліва наладжвання эканамічных сувязяў паміж горадам і вёскай. Hi прыватная дробная вытворчасць, ні такі ж гандаль не патрабавалі вялікіх дзяржаўных капіталаўкладанняў. Самае галоўнае палягала ў тым, што гэтыя сектары маглі прапанаваць свае тавары вясковаму насельніцтву ўзамен за харчы. Гэта спрыяла зацікаўленасці сялянаў у развіцці таварнаграшовых дачыненняў і ўзнікненню рынку ўзаемных кантактаў розных сектараў гаспадаркі і рэгіёнаў краіны. Аднак гэты стан не мог існаваць надта доўга, бо эфектыўнасць працы і заробкі ў прыватных прадпрыемствах няўхільна павялічваліся, а на дзяржаўных назіраліся якраз супрацьлеглыя тэндэнцыі, колькасць страйкаў на сацыяльнай глебе набывала некантраляваныя памеры. На некаторых фабрыках, асабліва тэкстыльных, рабочыя раскрадалі да паловы прадукцыі. Эканамічная рэчаіснасць стаяла ў выразнай супярэчнасці з ідэалогіяй, якую прапагандавалі новыя ўладары, і выклікала пытанні пра сэнс бальшавіцкай рэвалюцыі.
    У сярэдзіне 1925 года дзяржаўныя ўлады зрабілі карэктаванне галоўных палажэнняў нэпа і ўзялі курс на гэтак званую інтэнсіфікацыю працы. Дзяржаўным прадпрыемствам былі вызначаныя памеры тыднёвай, месячнай і гадавой вытворчасці.
    4 Лсторня рабочего класса Белорусской ССР. Мннск, 1985. Т. 2. С. 190.
    САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ (1921—1939) • 59
    Залежнасць прыбытку працоўных калектываў выключна ад велічыні вытворчасці, вельмі хутка спрычынілася да зніжэння якасці выраблянай прадукцыі. Часта гэта былі машыны і абсталяванне, што ў канчатковым выніку рабіла гаспадарку нерэнтабельнай. Марнатраўства людской працы, сыравіны і паліва давяло да дэмаралізацыі работнікаў як у сферы вытворчасці, так і кіравання.
    Паводле дадзеных 1923 года на тэрыторыі БССР дзейнічалі 10 367 суб’ектаў паза сельскагаспадарчым сектарам, 65 % з іх належалі прыватным асобам5. Аднак прыватныя прадпрыемствы давалі працу напалову меншай колькасці чалавек, чым дзяржаўныя. Іх лік няўхільна і хутка павялічваўся. У 1926 годзе 58 тысяч прыватных прадпрыемстваў давалі працу толькі 10 тысячам найманых работнікаў. Уласнікі прадпрыемстваў разам з сем’ямі працавалі найчасцей у сваіх фірмах, а іхныя дамы і гаспадарчыя будынкі былі месцамі працы.
    Шпаркае развіццё прыватнага прадпрымальніцтва пачалося ў 1925 годзе, калі змякчылі падатковыя тарыфы для ўласнікаў малых гандлёвых і вытворчых прадпрыемстваў. У верасні 1926 года Савет Народных Камісараў СССР пастанавіў “максімальна абцяжарыць падаткамі прыватны капітал” і пачаць нацыяналізаваць прыватную вытворчасць і гандаль. У прынцыпе гэта быў канец нэпа і пачатак сталінскай палітыкі уніфікацыі гаспадарчага жыцця. У 1925 годзе максімальнае падаткавае абцяжаранне ўласнікаў прыватных прадпрыемстваў складала 25 % ад прыбытку. Пры канцы 1926 года яно павялічылася да 45 %, і разам з іншымі адлічэннямі дзяржава забірала ў рамеснікаў і дробных купцоў амаль 70 % іх прыбытку. Вынікам гэтых захадаў было раптоўнае падзенне ўдзелу прыватнага сектару ў валавым прадукце краіны. У 1926 годзе прыватны сектар забяспечваў 49 % прамысловай вытворчасці БССР, а праз год гэты паказнік скараціўся да 28 %6.
    Аднаўленне сельскай гаспадаркі, у якой было занята амаль 80 % насельнікаў БССР, праходзіла значна хутчэй, чым прамысловасці. Поспехі ў гэтай галіне забяспечыла захаванне індывідуальных сялянскіх гаспадарак. Вялікія панскія маёнткі
    5 Статнстнческнй ежегодннк. 1923—1924. Мннск, 1925. С. 3.
    6 Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 2. С. 88.
    60 • РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
    былі падзеленыя паміж фальварковай службай і навакольнымі сялянамі. Агулам сялянскім гаспадаркам перадалі больш за 1 мільён гектараў зямлі. Узбуйненне гаспадарак сталася прычынай павелічэння вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, прызначанай на рынак. Нацыяналізацыя абшарніцкай зямлі ў 1919—1920 гадах палягала ў перадачы яе ў карыстанне сялянам і парабкам. Аднак надзелы зямлі нельга было прадаваць або перадаваць у іншыя рукі, бо новыя гаспадары былі толькі яе карыстальнікамі. Зямля далей заставалася дзяржаўнай уласнасцю. Зямельны кодэкс БССР ад 1923 года даваў права карыстацца зямлёю ўсім грамадзянам рэспублікі, апрача асобаў, якія выкарыстоўвалі ў працы найманую сілу. Згодна з дзейным законам, сяляне, аддаўшы дзяржаве абавязковыя падаткі, маглі свабодна распараджацца лішкамі сваёй вытворчасці. Нормы гэтых паставак да 1928 года не былі надта высокімі і не абцяжарвалі празмерна сялянскія гаспадаркі.
    У 1925—1928 гадах у рэспубліцы праводзілася камасацыя* сельскагаспадарчы ; угоддзяў, якая ліквідавала раздробненасць гаспадарак, што перашкаджала рацыянальнай апрацоўцы зямлі. Узніклыя пасля гэтай рэформы кампактныя гаспадаркі велічынёю на дзесяць і болей гектараў давалі шанец стварэння ў Беларусі сучаснай сельскай гаспадаркі. Аўтара гэтай рэформы наркама земляробства Змітра Прышчэпава пазней абвінавацілі ў спрыянні кулацкі