Найноўшая гісторыя Беларусі
Яўген Мірановіч
Выдавец: Неўскі прасцяг
Памер: 243с.
Санкт-Пецярбург 2003
�ці і фронту. 17 снежня каля поўначы будынак, у якім праходзіў з’езд, быў ачэплены падраздзяленнямі Заходняга фронту. На загад Мяснікова прэзідыум з’езда быў арыштаваны, а дэлегаты разагнаныя салдатамі. Бальшавікі занялі таксама сядзібы Вялікай беларускай рады, Цэнтральнай беларускай вайсковай рады і Беларускай сацыялістычнай грамады. Беларускія вайскоўцы зусім не былі падрыхтаваныя да барацьбы з расейскімі бальшавікамі. Дарэчы, раней яны выказвалі волю супрацоўнічаць з імі.
На думку некаторых гісторыкаў, разгон з’езда бальшавікамі быў выяўленнем самавольства менскіх рэзідэнтаў Савета Народных Камісараў, дзеяннем, якое супярэчыла мэтам цэнтральных уладаў. Сапраўднай прычынай, пісаў беларускі гісторык з Варшавы Юры Туронак, было імкненне з’езда стварыць свае органы савецкай улады замест прэтэндуючых на яе чужых камісараў, якія, гэтаксама як Мураўёў ці Керанскі, не прызнавалі беларускага народа і яго права на самавызначэнне2. Савецкія гісторыкі I Усебеларускі з’езд паслядоўна называлі антысавецкім, які імкнуўся ўстанавіць буржуазную рэспубліку і адлучыць яе ад Савецкай Расеі.
З’езд яшчэ да разгону паспеў выбраць Раду, якая засядала 18 снежня 1917 года і стварыла сталае нацыянальнае прадстаўніцтва — Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда. Старшынёю Выканаўчага камітэта і кіраўніком ведамства замежных справаў стаў Язэп Варонка, ваенныя справы былі даручаны Сымону РакМіхайлоўскаму, а нутраныя — Івану Серадзе. У Выканкам з 11 чалавек неўзабаве былі ўлучаныя прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў: паляк Аляксандар Прыстар, жыды Гутман і Зарубавель (Віткін), летувіс Мічуліс і расеец Злобін. Такім чынам у Менску стварыліся быццам бы два ўрады: яўны — савецкі і нелегальны — беларускі. Галоўная слабасць Выканаўчага камітэта палягала ў адсутнасці фінансавых сродкаў хоць на якую дзейнасць. Выканкам не мог нават забяспечыць
1 Белорусская Рада. 1917. № 12.
2 Turonek J. Waclaw Iwanowski... S. 73.
36 • РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
харчамі вайсковыя падраздзяленні, якія падпарадкаваліся яму як палітычнай уладзе ў Беларусі.
У студзені 1918 года пачаліся сутычкі паміж раскінутымі па ўсёй Беларусі падраздзяленнямі 1га польскага корпуса генерала Юзафа ДоўбарМусніцкага з часцінамі расейскай арміі Заходняга фронту, якія кантраляваліся бальшавікамі. У бальшавіцкай прапагандзе ўсе палітычныя сілы, якія аспрэчвалі іх права на ўладу, былі абвінавачаныя ў спрыянні палякам. За выдуманае супрацоўніцтва з палякамі 31 студзеня ў Менску былі арыштаваныя кіраўнікі Цэнтральнай беларускай вайсковай рады Канстанцін Езавітаў, Васіль Захарка і Язэп Мамонька. Гэта стала прычынай далейшай дэзарганізацыі працэсу стварэння беларускіх вайсковых структураў. Бальшавікі распусцілі бальшыню беларускіх фармаванняў у сваёй арміі, салдатаў разаслалі па дамах або па іншых падраздзяленнях паза межамі Беларусі.
У лютым 1918 года ў Берасці пачаліся мірныя перамовы паміж Савецкай Расеяй і Нямеччынай. Па жаданні старшыні расейскай дэлегацыі Льва Троцкага прадстаўнікі беларускага Выканкама не былі дапушчаныя немцамі на мірную канферэнцыю. Справа дзяржаўнай прыналежнасці Беларусі не знаходзілася ў коле іх зацікаўленняў. Немцы патрабавалі ад Расеі хуткай сплаты кантрыбуцыі, а ў сувязі з замаруджваннем расейскімі прадстаўнікамі падпісання адпаведных дакументаў 18 лютага нямецкая армія пачала наступаць на ўсход і дайшла да Дзвіны і Дняпра, заняўшы амаль усю Беларусь.
Немцы лічылі гэты абшар часткай тэрыторыі Расеі, часова ён быў для іх закладам за вымаганую кантрыбуцыю. I менавіта таму яны самі імкнуліся спагнаць з Беларусі частку пабораў, якія, на іх погляд, была ім павінная Расея.
Пачуўшы пра набліжэнне нямецкіх войскаў, бальшавікі ўцяклі з Менска. Расейскае войска, паралізаванае пацыфісцкай прапагандай, нават не думала супраціўляцца немцам. У ахопленым эвакуацыйным хаосам Менску змагацца за ўладу пачалі спехам арганізаваныя малалікія польскія падраздзяленні і рэшткі беларускіх фармаванняў. Палякі занялі пакінутыя бальшавікамі ваенныя склады і ўзброілі некалькі сотняў добраахвотнікаў. Вызваленым з турмы кіраўнікам Цэнтральнай беларускай вайсковай рады таксама ўдалося згуртаваць колькі сотняў жаўнераў, ахвотных змагацца за стратэгічныя аб’екты ў гора
ЗМАГАННЕ ЗА СВАЮ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ • 37
дзе. Крыху большыя сілы, галоўным чынам розныя вартаўнічыя службы, былі на расейскім баку. Змаганне ўсіх з усімі, якое працягвалася больш за дзесяць гадзін, было перапынена ўваходам у сталіцу 21 лютага нямецкіх войскаў.
21 лютага Выканаўчы камітэт Рады I Усебеларускага з’езда выдаў Першую Устаўную грамату да народаў Беларусі, у якой абвясціў сябе найвышэйшай цывільнай уладай у Беларусі. Спасылаючыся на права народаў на самавызначэнне, аўтары граматы сцвярджалі, што ўлада ў Беларусі павінна фармавацца згодна з воляю народаў, якія насяляюць краіну. Гэты прынцып мусіць ажыццяўляцца шляхам дэмакратычных выбараў ва Усебеларускі Устаноўчы Сойм. Выканкам стварыў Народны Сакратарыят Беларусі, а яго старшынёю прызначыў Язэпа Варонку. У грамаце ўпершыню не згадвалася пра аўтаномію і неабходнасць заставацца ў складзе расейскай федэрацыі. Яе тэкст на беларускай і расейскай мовах быў расклеены па ўсім Менску.
Беларускія дзеянні не мелі рэальнага значэння, бо ўся ўлада ў Беларусі знаходзілася ў руках камандавання нямецкай арміі. 22 лютага яно загадала польскім падраздзяленням пакінуць Менск, а беларускім — скласці зброю. Каб не ўскладняць дачыненні з Расеяй, немцы не прызналі беларускага ўрада, занялі сядзібу Народнага Сакратарыята, рэквізавалі ягоную маёмасць, скінулі з будынкаў беларускія нацыянальныя сцягі і забаранілі ўрадоўцам пакідаць горад. Аднак пры канцы лютага дайшло да перамоваў паміж Сакратарыятам і нямецкай вайсковай адміністрацыяй, у выніку якіх акупанты прызналі ўрад Варонкі прадстаўніцтвам беларускага несельніцтва. Немцы дазволілі Сакратарыяту весці легальную дзейнасць на тэрыторыі Меншчыны, галоўным чынам у галіне стварэння мясцовай адміністрацыі, школьніцтва і выдавецкай справы.
9 сакавіка Выканаўчы камітэт Рады I Усебеларускага з’езда выдаў Другую Устаўную грамату, у якой сцвярджалася, што “пасля трох з паловаю вякоў няволі ізноў на ўвесь свет кажа беларускі народ аб тым, што ён жыве і будзе жыць”3. Выканкам абвесціў узнікненне Беларускай Народнай Рэспублікі, вызначыў яе межы і часовы лад. Беларуская дзяржава — паводле
3 Арлоў У.( Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918): Падзеі. Даты. Ілюстрацыі. Вільня, 2002. С. 219.
38 • РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
граматы — павінна размясціцца “ў рубяжах рассялення і лічэбнай перавагі беларускага народа”. Да часу правядзення свабодных выбараў ва Устаноўчы Сойм выканаўчая ўлада мела належаць Народнаму Сакратарыяту.
Паколькі Выканкам быў легальным, прызнаным немцамі прадстаўніцтвам насельніцтва Беларусі, яго структуры пачалі хутка разрастацца. Гарнуліся да яго найперш земскія і гарадскія самаўрады, якія пабачылі рэальную сілу, здольную стрымаць рабаўніцтва нямецкага войска. 18 сакавіка Выканкам абвесціў сябе Радай Беларускай Народнай Рэспублікі і ўзяў на сябе функцыі часовай заканадаўчай улады. Захоп амаль усёй тэрыторыі Беларусі немцамі дазволіў аб’яднаць намаганні дзеячоў двух цэнтраў — віленскага і менскага. Браты Іван і Антон Луцкевічы і Вацлаў Ластоўскі, якія ўсю нямецкую акупацыю знаходзіліся ў Вільні, канчаткова адмовіліся ад планаў стварэння канфедэратыўнай летувіскабеларускай дзяржавы. Прыклад Летувы, якая 16 лютага абвясціла незалежнасць, стаў таксама пэўным штуршком для віленскіх беларускіх дзеячоў. Апрача таго, яны меркавалі, што немцы будуць падтрымоўваць беларусаў так, як і летувісаў. 18 сакавіка Віленская беларуская рада далучылася да Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Павялічаная на прадстаўнікоў ад усіх земляў і грамадскіх плыняў Рада БНР 25 сакавіка 1918 года абвесціла незалежнасць Беларусі. У яе склад меліся ўваходзіць Магілеўшчына, Меншчына, Віцебшчына, Гарадзеншчына (з Беластокам), беларускія часткі Віленшчыны, Смаленшчыны і Чарнігаўшчыны. Пастанова пра абвяшчэнне незалежнасці не была прынятая Радаю аднадушна. Многія яе супольнікі выступалі супраць перапынення сувязяў з Расеяй. Аднак бальшыня схіляліся да драматычнай спробы будаваць сваю дзяржаўнасць, спадзеючыся на падтрымку немцаў. 25 красавіка правадыры Рады на чале з Іванам Серадой выслалі нямецкаму кайзеру Вільгельму II тэлеграму з падзякай за вызваленне Беларусі і прапановай заключыць нямецкабеларускі хаўрус. Апрача Серады тэлеграму падпісалі Раман Скірмунт, які быў ініцыятарам гэтай дыпламатычнай акцыі, Павел Аляксюк, Антон Аўсянік, Язэп Лёсік і Пётра Крэчэўскі. Немцы не далі адказу на беларускія прапановы. Раптоўная змена арыентацыі з прарасейскай на пранямецкую выклікала востры канфлікт унутры беларускага руху. 3 гэтае
ЗМАГАННЕ ЗА СВАЮ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ • 39
прычыны ў адстаўку пайшоў кабінет Язэпа Варонкі, а самая вялікая беларуская арганізацыя — Беларуская сацыялістычная грамада — распалася на тры партыі: Беларускую партыю сацыялістаўрэвалюцыянераў (БПСР), Беларускую сацыялдэмакратычную партыю (БСДП) і Беларускую партыю сацыялістаўфедэралістаў (БПСФ). “Рэвалюцыянеры” выказваліся за супрацоўніцтва з Расеяй і бальшавікамі, “федэралісты” хацелі саюза з Расеяй, але не мелі ахвоты кантактавацца з бальшавікамі, а “сацыялдэмакраты”, выразна не фармулюючы свайго стаўлення да Расеі, засяродзіліся на ратаванні аўтарытэту Рады і стварэнні нацыянальнага войска.
Новы старшыня Народнага Сакратарыята Раман Скірмунт гатовы быў далей шукаць шляхі паразумення з немцамі, але Рада блакавала ўсялякія ініцыятывы ў гэтым кірунку. Немцы з свайго боку не рабілі ніякіх істотных саступак на карысць беларусаў. Наадварот, рашуча тармазілі ўсялякія ініцыятывы ў стварэнні беларускіх вайсковых, паліцэйскіх ці ваенізаваных структураў4. Немцы баяліся, што гэта можа ўзмацніць стыхійны партызанскі сялянскі рух, арганізаваны з мэтаю абароны ад рабавання маёмасці, якое ажыццяўлялі нямецкія салдаты ў рамках спагнання кантрыбуцыі, накладзенай на Расею ў Берасці.
У кастрычніку 1918 года прэм’ерміністрам урада стаў Антон Луцкевіч. 3 прычыны адсутнасці ўмоваў для ажыццяўлення палітыкі на тэрыторыі сваёй краіны ён засяродзіўся на дыпламатычнай дзейнасці, галоўным чынам на пошуках сярод суседзяў альянтаў, прыхільных