• Газеты, часопісы і г.д.
  • Найноўшая гісторыя Беларусі  Яўген Мірановіч

    Найноўшая гісторыя Беларусі

    Яўген Мірановіч

    Выдавец: Неўскі прасцяг
    Памер: 243с.
    Санкт-Пецярбург 2003
    135.15 МБ
    м гаспадаркам.
    Ва ўмовах гаспадарчага лібералізму эпохі нэпа некаторыя сялянскія гаспадаркі хутка ўзбуйняліся за кошт уласнасці тых сялянаў, якія не вытрымалі канкурэнцыі на рынку і, прадаўшы зямлю, пераязджалі ў гарады, дзе ўладкоўваліся на працу ў прамысловасці. У 1929 годзе на тэрыторыі Беларусі 81 тысяча сельскагаспадарчых работнікаў працавала ў якасці найманай сілы ў багатых сялянаў. Для 34 % іх гэтая праца была адзінай крыніцай утрымання. Уласнікі буйных гаспадарак (да некалькіх дзесяткаў гектараў), імкнучыся ўнікнуць нялюбага ўладам найму рабочай сілы, часта здавалі ў арэнду мала або беззямельным сялянам частку сваёй зямлі ўзамен за арэндную плату натурай ці грашыма, якая вылічалася прапарцыйна атрыманаму плёну. Тое не было, аднак, масавай з’явай, бо сяляне, якія ў
    * Камасацыя—ліквідацыя цераспалосіцы: гаспадар замест некалькіх асобных участкаў зямлі атрымліваў кампактны зямельны надзел у адным месцы.
    САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ (1921—1939) • 61
    1920х гадах мелі буйныя гаспадаркі, складалі нязначны працэнт у структуры сельскагаспадарчай уласнасці БССР.
    У 20х гадах беларускія камуністы вялі палітыку спрыяння развіццю буйных сялянскіх гаспадарак. Напрыклад, зніжалі падаткі для тых сялянаў, якія вырошчвалі сыравіну для прамысловасці — лён, каноплі, цукровыя буракі. Падатковыя льготы давалі таксама сялянам, якія правялі меліярацыю і рабілі капіталаўкладанні дзеля паляпшэння якасці зямлі.
    Павелічэнню заможнасці сялянскіх гаспадарак спрыяла ўзнікненне розных сельскагаспадарчых таварыстваў. Ствараліся яны нізамі і былі дазволеныя савецкімі законамі гэтай эпохі. У 1929 годзе налічвалася больш за 3 тысячы розных таварыстваў, якія гуртавалі блізу 340 тысяч сяброў7. Гэта былі крэдытныя, меліярацыйныя і машынныя таварыствы, якія ствараліся галоўным чынам дзеля назапашвання сродкаў для інвестыцый у сельскую гаспадарку.
    На базе сельскагаспадарчай вытворчасці хутка развівалася харчовая прамысловасць, дзе ў 1929 годзе працавала блізу 30 % работнікаў, занятых у сельскагаспадарчым сектары.
    3 1918 года існавалі таксама сельскагаспадарчыя камуны, якія ствараліся на базе зліквідаваных панскіх маёнткаў. Там, куды ў 1919 годзе дайшла польская армія, камуны былі распушчаныя. На ўсходзе Беларусі яны існавалі ў якасці “народных маёнткаў” — супольнасці фальварковай службы, дэмабілізаваных салдатаў, беззямельных і бяздомных сялянаў. Камуны сталіся нерэнтабельнымі, і для іх жыццядзейнасці патрабавалася фінансавая падтрымка дзяржаўнага бюджэту.
    У 1927 годзе ўлады пачалі калектывізацыю, выкарыстоўваючы дзеля гэтага адно толькі эканамічныя элементы. Ствараліся саўгасы — дзяржаўныя гаспадаркі, якія мелі паказаць сялянам перавагу працы ва ўмовах сацыялістычнай эканомікі. Паўстала 277 саўгасаў, у якіх знайшлі занятак 15 тысяч працаўнікоў. Саўгасы прынцыпова ствараліся на самых урадлівых землях, на базе былых маёнткаў, забяспечваліся трактарамі і сучаснымі сельскагаспадарчымі машынамі, у іх стваралася ўся інфраструктура гаспадаркі. Роўнем жыцця і ўмовамі працы рабочых
    7 Белорусская СССР в цнфрах: К 10летню суіцествовання БССР (1919—1929). Мннск, 1929. С. 410—415.
    62 • РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
    яны мусілі заахвоціць сялянаў добраахвотна ладзіць калектыўныя гаспадаркі. Некаторыя калгасы ў першых гадах свайго існавання былі нават рэнтабельнымі гаспадаркамі. Аднак неўзабаве выявілася, што без адміністрацыйнапаліцэйскага прымусу правядзенне калектывізацыі ўсё адно немагчымае. Сяляне не былі зацікаўленыя ў ліквідацыі ўласных гаспадарак.
    У 1928 годзе лідэр бальшавіцкай партыі і кіраўнік савецкай дзяржавы Іосіф Сталін вырашыў паскорыць працэс індустрыялізацыі краіны. Каб здабыць сродкі на інвестыцыі, быў павялічаны экспарт збожжа. Следам за гэтым павялічваліся нормы абавязковых паставак па коштах, значна ніжэйшых, чым рынкавыя. Супраціў вясковага насельніцтва, якое не хацела задарма аддаваць збожжа, адгукнуўся для яго новай хваляй рэпрэсіяў. Прапагандысцкая кампанія, якая ганьбавала кулацтва, асабліва эксплуатацыю вясковай беднаты, пачалася ўлетку 1928 года і была прэлюдыяй да калектывізацыі вёскі без уліку прынцыпу добраахвотнасці і рэнтабельнасці. Агітацыю праводзілі не толькі функцыянг ры бальшавіцкай партыі і камсамола, але і мабілізаваныя на гэта калектывы рабочых, мастакоў, настаўнікаў і літаратараў. Селянін, у якога была добрая гаспадарка, станавіўся сімвалам ліха, эксплуататарства і распусты.
    Перыяд нэпа — гэта не толькі лібералізацыя ў гаспадарцы. To быў час нябачанага ні раней, ні пазней развіцця культуры, палітыкі беларусізацыі ўсіх галінаў публічнага жыцця, якая ішла згары. Першапачаткова намаганні беларускіх камуністаў — Аляксандра Чарвякова, Зміцера Жылуновіча, Усевалада Ігнатоўскага — дзеля стварэння адукацыйнай сістэмы на роднай мове разбіваліся аб супраціў бальшавікоўпрыхадняў, якія пераважалі ў дзяржаўных структурах. Нешматлікія беларускія бальшавікі, якія займалі кіраўнічыя пасады ў Менску, успрымалі перамогу савецкай улады як пачатак раўнапраўя культураў народаў Расейскай імперыі. Іх праціўнікі не прызнавалі нацыянальнай самастойнасці беларусаў, выказваліся за захаванне цэласнасці Расеі і былі супраць стварэння беларускай дзяржаўнасці. Беларусы, зрэшты, складалі толькі блізу 20 % сярод сяброў КП(б)Б. Канчаткова праблема развязалася на X з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 года, на якім Ленін абвесціў свой план новай эканамічнай палітыкі. На з’ездзе з трыбуны прагучалі абвінавачанні, што ў Менску мясцовыя камуністы штучна ствараюць беларускую нацыянальнасць. Нечакана за
    САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ (1921—1939) • 63
    беларусаў заступіўся народны камісар па справах нацыянальнасцяў Іосіф Сталін, які ад імя партыйных уладаў заявіў пра беспадстаўнасць абвінавачанняў, бо беларускі народ існуе і карыстаецца сваёй мовай, адрознай ад расейскай, і таму культура беларускага народа можа развівацца толькі на грунце гэтай мовы. У такой сітуацыі сярод бальшавіцкага кіраўніцтва ў Менску нават заўзятыя праціўнікі якіхколечы саступак на карысць беларусаў мусілі ўлічыць афіцыйную пазіцыю партыі, выкладзеную ў выступленні Сталіна на X з’ездзе. Пад час чарговых канферэнцый і з’ездаў Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі ўжо не ставілася пытанне пра неабходнасць беларусізацыі, а толькі разглядаліся метады яе ажыццяўлення. Ha VII з’ездзе КП(б)Б у сакавіку 1923 года старшыні Савета Народных Камісараў БССР Аляксандру Чарвякову ўдалося давесці да прыняцця рэзалюцыі, якая сцвярджала, што беларуская мова з’яўляецца адзінай дзяржаўнай мовай на тэрыторыі рэспублікі8. Школьныя, універсітэцкія, выдавецкія і навуковадаследчыя ўстановы павінны былі весці працу на беларускай мове. Партыйны апарат, дзяржаўная адміністрацыя і часціны Чырвонай Арміі, якія дыслакаваліся на тэрыторыі Беларусі, мусілі таксама перавесці сваю працу з расейскай мовы на беларускую. Згодна з рашэннем Пленума ЦК КП(б)Б, чыноўнікі дзяржаўнай адміністрацыі і работнікі партыйнага апарату павінны былі звяртацца да грамадзянаў пабеларуску. На практыцы выканаць гэтыя рашэнні было складана, таму ў 1925 годзе паасобным ведамствам былі вызначаныя канчатковыя тэрміны ажыццяўлення пастановаў партыі. Савету Народных Камісараў, Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту ды ведамствам асветы і сельскай гаспадаркі было загадана на працягу года поўнасцю перайсці на беларускую мову. Двухгадовы тэрмін вызначаны быў ведамствам нутраных справаў і юстыцыі, трохгадовы — для аховы здароўя, фінансаў і ваенных справаў.
    На падставе захадаў, прынятых беларускай секцыяй бальшавіцкай партыі, у БССР стваралася шчыльная сетка дзённых і вечаровых курсаў па вывучэнні беларускай мовы. На гэтай мове працавалі школы, тэатры, выдаваліся кніжкі і газеты. У сярэ
    8 Коммуннстнческая партня Белорусснн в резолюцнях н решеннях сьездов н пленумов ЦК (1918—1927). Мннск, 1973. Т. 1. С. 96—97.
    64 • РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
    дзіне 20х гадоў беларуская мова заўсёды гучала на мітынгах, арганізаваных уладамі, і на партыйных сходах.
    Улады БССР рабілі шматлікія захады для ліквідацыі непісьменнасці і развіцці школьніцтва ўсіх роўняў. У 1921 годзе ў Менску быў адчынены Беларускі дзяржаўны універсітэт, у 1922 — Інстытут беларускае культуры, які ў 1928 годзе быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук. У 1930/31 навучальным годзе працавала 18 педагагічных тэхнікумаў (пачалі стварацца з 1921 года на месцы дарэвалюцыйных настаўніцкіх інстытутаў і семінарыяў). Да 1932 года паўсталі 32 вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1926 годзе палова грамадзянаў умела чытаць і пісаць, а да канца 20х гадоў непісьменныя складалі менш за 20 % грамадства.
    Змянілася таксама стаўленне грамадзянаў расейскай, жыдоўскай і польскай нацыянальнасцяў да беларускай мовы і культуры. Беларуская мова перастала быць сялянскай гаворкай, стала мовай дзяржаўнай. 3 практычных прычынаў валоданне беларуск.' .і мовай рабілася пільнай патрэбай. Аднак згодна з дзейным законам грамадзяне маглі звяртацца да партыйных і адміністрацыйных уладаў на мовах ідыш, польскай і расейскай. У 1926 годзе на тэрыторыі рэспублікі працавала 146 школ з навучаннем на мове ідыш, 118 — на польскай мове і 118 — на расейскай. Настаўнікаў для гэтых школ рыхтавалі Дзяржаўны універсітэт у Менску і некалькі педагагічных інстытутаў9.
    Палітыка беларусізацыі БССР змяніла таксама стаўленне да гэтай дзяржавы палітыкаў, якія ўваходзілі ў склад эміграцыйных структураў Беларускай Народнай Рэспублікі і беларускіх дзеячаў у Польшчы. На савецкія пазіцыі перайшлі амаль усе айчынныя інтэлектуалы, якія раней удзельнічалі ў стварэнні БНР. Яны атрымалі прэстыжныя пасады — загадчыкаў кафедраў Белдзяржуніверсітэта, Акадэміі навук, навуковых, выдавецкіх і літаратурных інстытуцый. Яны стваралі беларускую нацыянальную рэчаіснасць, рабілі тое, пра што марылі, засноўваючы Беларускую сацыялістычную грамаду ды іншыя партыі да 1920 года. Тыя, што засталіся на эміграцыі ў Нямеччыне, Чэхаславакіі і Летуве, мелі толькі кіраўнічыя пасады ў дзяржа
    9 Запруднік Я. Беларусь на гістарычных скрыжаваннях. Мінск, 1996. С. 92.
    САВЕЦКАЯ ВЕЛАРУСЬ (1921—1939) • 65
    ве, якой дэфакта не існавала, і ніякіх перспектываў уздзеяння на сітуацыю ў краіне. Беларускія дзеячы, якія апынуліся на тэрыторыі II Рэчы Паспалітай, неўзабаве пераканаліся, што атрымаць ад польскіх уладаў якіх саступак на карысць беларускай культуры немагчыма. У палітыкаў Беларускай сялянскаработніцкай грамады былі важныя аргументы за тое, каб зрабіць сваю партыю рух