Найноўшая гісторыя Беларусі
Яўген Мірановіч
Выдавец: Неўскі прасцяг
Памер: 243с.
Санкт-Пецярбург 2003
у імперыялізму. Менавіта таму бальшавікі спехам фактычна ліквідавалі “ЛітоўскаБеларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку” і прапанавалі палякам мір “з вечнай граніцай на Дзвіне, Вуле і Бярэзіне”10. Ленін аддаваў амаль усю Беларусь наўзамен спынення ваенных дзеянняў. Прапановы гэтыя не раз выносіліся пад час мірных перамоваў восенню 1919 года ў Мікашэвічах. Адначасова савецкія ўлады падтрымоўвалі ўсялякія дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю сітуацыі ў тылах польскага войска. Увосень 1919 года ў Смаленску была падпісана дамова паміж Беларускай партыяй сацыялістаўрэвалюцыянераў і Расейскай камуністычнай партыяй (бальшавікоў) у справе арганізацыі беларускіх паўстанцкіх аддзелаў на занятых палякамі тэрыторыях. Дамова прадугледжвала, што ў выпадку апанавання Беларусі Чырвонай Арміяй будзе створана беларуская савецкая дзяржава, а ўлада перададзеная эсэрам і мясцовым камуністам.
Польская палітыка ў Беларусі аблягчала эсэрам выкананне гэтай дамовы. Энтузіязм, выкліканы дэкларацыямі Юзафа Пілсудскага, неўзабаве патух з прычыны дзеянняў польскага войска і адміністрацыі цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў
10 Turonek J. Waclaw Iwanowski... S. 81.
ЗМАГАННЕ ЗА СВАЮ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ • 45
(ЦКУЗ). Рэчаіснасць у Беларусі пад польскім панаваннем у 1919—1920 гадах часам не на шмат рознілася ад вобразу, маляванага бальшавіцкай прапагандай. Паводле ацэнкі II аддзела Генеральнага штаба Войска Польскага, першапачатковы беларускі энтузіязм неўзабаве пераходзіў у антыпатыю і ўрэшце ператвараўся ў нянавісць да ўсяго польскага. Камісар ЦКУЗ Ежы Асмалоўскі на пасады ва ўсіх установах прызначыў мясцовых абшарнікаў, якія лічылі сябе палякамі. Тыя выкарыстоўвалі ўладу перш за ўсё для расправы з сялянамі і такім чынам рэагавалі на вынікі савецкай акупацыі. Павятовымі старастамі прынцыпова ставілі абшарнікаў, войтамі ў гмінах прызяачалі толькі палякаў і каталікоў; часта гэта былі асобы, якіх ненавідзела мясцовае беларускае насельніцтва. Гвалт і рэквізіцыі з боку вайсковых падраздзяленняў, жандармерыі і паліцыі згладжвалі адмоўныя ўражанні, набытыя за савецкім панаваннем11. Рабаванне, тэрор і расстрэлы падазроных у прыхільнасці да камунізму надавалі польскай прысутнасці рысы акупацыйнай улады12. Асяродкамі камунізму лічыліся праваслаўныя цэрквы і жыдоўскія сінагогі. Паспешліва і безумоўна перадавалі каталікам храмы, якія больш за сто гадоў знаходзіліся ў валоданні праваслаўных. Адбывалася гэта і ў тых мясцінах, дзе палякі складалі нязначны працэнт агульнага ліку жыхароў. Беларускую інтэлігенцыю адштурхоўвала нішчэнне ўсіх праяваў адраджэння нацыянальнага жыцця. Пад рэквізіцыі і суды траплялі незалежныя беларускія газеты, у Менску забаронена было ставіць на сцэне п’есы папулярных беларускіх пісьменнікаў — Янкі Купалы і Каруся Каганца. Прапаганда на старонках часопіса “StrazKresowa”, якой займаўся Камітэт абароны крэсаў, развеяла ілюзіі нават найбольшых прыхільнікаў хаўрусу з Польшчай. “Федэрацыйная канцэпцыя, — пісаў польскі гісторык Юзаф Левандоўскі, — мела на сваім баку ўвесь бельведэрскі лагер і падтрымку Юзафа Пілсудскага, але ў войску, якое фармавалася як нацыянальная армія, разуменне гэтых імкненняў было нязначнае. Войска спантанна і на кожным кроку ажыццяўляла палітыку, якая адпавядала канцэпцыі інкарпарацыі”13.
11 Krotki zarys zagadnienia bialoruskiego. Opracowanie II Oddzialu Sztabu Generalnego. Warszawa, 1928. S. 86—88.
12 Luckiewicz A. Okupacja polska na Bialorusi. Wilno, 1920. S. 9—19.
13 Lewandowski J. Mitohistoria // Slowo. Wyd. Uniwersytetu Uppsala, 1988. № 36. S. 22.
46 • РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
Стаўленне да Польшчы і палякаў раз’яднала беларускіх палітыкаў. Паводзіны войска і адміністрацыі ажыўлялі ідэю заходнерусізму. У Радзе БНР рашучыя антыпольскія пазіцыі займалі дзеячы БПСР і БПСФ. Частка палітыкаў гэтых партыяў, асабліва федэралісты, не былі прыхільнікамі паразумення з саветамі, але ў той сітуацыі аднолькавым ліхам лічылі падпісанне якіхколечы пагадненняў і з заходнім і з усходнім суседам, бо бачылі ў дзеяннях кожнага з іх ажыццяўленне іхных імперыялісцкіх памкненняў.
Аднак паразумення з палякамі шукалі дзеячы, згуртаваныя вакол прэм’ера ўрада БНР Антона Луцкевіча. He давяралі яны бальшавікам і спадзяваліся ў выпадку перамогі Польшчы на выкананне абяцанняў кіраўніка польскай дзяржавы, дадзеных у Вільні і Менску. 20 лістапада ў часе сустрэчы А.Луцкевіча з Ю.Пілсудскім было ўзгоднена, што Рада БНР пераўтворыцца ў Нацыянальную беларускую раду, што абазначала б замену яе статусу з дзяржаўнага прадстаўніцтва на нацыянальнае. Гэтая дамоўленасць был' адкінутая большасцю сяброў Рады. Прыхільнікі захавання незалежнасці Беларусі — Вацлаў Ластоўскі, Пётра Крэчэўскі, Васіль Захарка, Аляксандар Цвікевіч, Тамаш Грыб — намерыліся адклікаць Антона Луцкевіча з пасады прэм’ерміністра і такім чынам пазбавіць яго паўнамоцтваў выступаць ад імя Рады БНР. Прыхільнікі Луцкевіча на чале з Паўлам Алексюком прапанавалі стварыць “дырэкторыю”, якая выконвала б ролю нацыянальнага прадстаўніцтва і вяла далейшыя перамовы з палякамі. 13 снежня 1919 года бальшыня сяброў Рады абрала новым прэм’ерміністрам Вацлава Ластоўскага і абвесціла сябе Народнай Радай БНР, старшынёй якой стаў Пётра Крэчэўскі. Астатнія, прыхільнікі супрацоўніцтва з Польшчай, абвесцілі сябе Найвышэйшай Радай БНР і на пасадзе прэм’ерміністра пакінулі Антона Луцкевіча. Старшынёй Найвышэйшай Рады стаў Іван Серада. Некалькі дзён у Менску існавалі два беларускія ўрады і дзве рады, якія выступалі ад імя беларускага народа. Неўзабаве ўрад В. Ластоўскага і частка сяброў Народнай Рады былі арыштаваныя палякамі. Пасля вызвалення з турмы бальшыня іх падалася ў Коўну, дзе яны атрымалі статус эміграцыйнага ўрада і сродкі на вядзенне нелегальнай дзейнасці на тэрыторыі Польшчы. Антон Луцкевіч і сябры Найвышэйшай Рады пераехалі ў Вільню. To быў канец надзеі на развязанне беларускіх праблемаў пры падтрымцы Польшчы. Папраўдзе
ЗМАГАННЕ ЗА СВАЮ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ • 47
яшчэ 24 сакавіка 1920 года Вацлаў Іваноўскі, у якога былі паўнамоцтвы Найвышэйшай Рады, заключыў з Леанам Васілеўскім, які прадстаўляў кіраўніка польскай дзяржавы, пагадненне ў справе ўрэгулявання польскабеларускага жыцця на Меншчыне, але ўжо не было адпаведнай атмасферы і — як высветлілася — часу на ажыццяўленне падпісаных абавязацельстваў. “У ідэі польскабеларускага супрацоўніцтва, — пісаў Юры Туронак, — былі, аднак, з абодвух бакоў многія праціўнікі. Была яна новай з’явай і з гэтае прычыны мала зразумелай. Абсалютная бальшыня абшарнікаў у Беларусі патрабавала не канфедэрацыі, але яе інкарпарацыі ў склад Польшчы, згаджалася з магчымасцю пайсці ў будучыні на пэўныя культурныя саступкі беларусам, аднак абуралася з прычыны трактавання іх як палітычнага партнёра. (...) Гэтай ідэі супрацьпастаўлялася таксама прапаганда беларускіх эсэраў, якія не раз выкарыстоўвалі скандальныя і безадказныя паводзіны войска і польскай адміністрацыі і, спасылаючыся на лозунг незалежнасці краіны, абвінавачвалі абаронцаў гэтага супрацоўніцтва ў згодніцтве перад Польшчай і здрадзе нацыянальным інтарэсам”14.
У ліпені 1920 года Беларусь зноў была занятая Чырвонай Арміяй. 12 ліпеня бальшавікі падпісалі пагадненне з летувіскім урадам, у адпаведнасці з якім Віленшчына і Гарадзеншчына былі перададзеныя Летуве. Пагадненне гарантавала нейтралітэт Летувы на час савецкапольскай вайны, а ў выніку — бяспеку правага фланга войскаў Заходняга фронту, якія наступалі ў кірунку да Варшавы. Адначасова амаль мільённая маса беларусаў у межах Летувы стварала Савецкай Расеі перспектыву ўплываць на нутраную сітуацыю ў гэтай краіне.
31 ліпеня дзейны яшчэ Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі паўторна абвесціў незалежнасць Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Утвораны ў гэты ж час Ваеннарэвалюцыйны камітэт (у складзе Аляксандра Чарвякова, Вільгельма Кнорына, Язэпа Адамовіча) выконваў функцыі беларускага савецкага ўрада. У дэкларацыі ЦК КП(б)ЛіБ аб абвяшчэнні “незалежнай БССР” гаварылася, што межы Беларусі з буржуазнымі дзяржавамі будуць вызначаны паводле этнаграфічнага крытэру, а з сацыялістычнай Расеяй
14 Turonek J. Waclaw Iwanowski... S. 84.
48 • РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
і Украінай — “згодна з воляй беларускага народа”15. У склад створанай у адпаведнасці з гэтым дакументам дзяржавы ўваходзіла толькі 18 паветаў. Яе тэрыторыя зусім нязначна выходзіла за межы Меншчыны. У кастрычніку 1920 года большая частка тэрыторыі Беларусі разам з Менскам была зноў занятая польскім войскам. Пасля падпісання прэлімінарнае дамовы ў Рызе 12 паветаў, якія ўваходзілі ў склад БССР, апынуліся ў межах Рэчы Паспалітай. На савецкім баку засталася невялічкая рэспубліка з 6 паветаў колішняй Менскай губерні.
У часе польскасавецкай вайны значная частка беларускіх палітыкаў, ведаючы з уласнага вопыту бальшавіцкае панаванне ў 1919 годзе, не спяшалася заключаць якіяколечы пагадненні з А.Чарвяковым і В.Кнорыным. Разам з польскай арміяй адышлі ў горад Лодзь Беларуская вайсковая камісія і падначаленыя ёй падраздзяленні. Незалежна ад БВК ад імя беларускага ўрада Антона Луцкевіча на польскім баку змагаўся аддзел пад камандаваннем генерала Станіслава БулакБалаховіча. 12 кастрычніка Павел Аляксюк які выконваў абавязкі старшыні Беларускага палітычнага камітэта, падпісаў пагадненне з генералам БулакБалаховічам, згодна з якім Камітэт меўся весці вярбоўку ў беларускае войска. Яго камандзірам мусіў быць БулакБалаховіч. 3 свайго боку ён абавязваўся дапамагаць дзейнаму ад імя ўрада А.Луцкевіча камітэту пераймаць цывільную ўладу на занятых ягоным войскам абшарах Беларусі.
Генерал БулакБалаховіч, паралізуючы тылы Чырвонай Арміі, выдатна паспрыяў польскім войскам у контрнаступе ў верасні 1920 года. Спрабаваў ён, згодна з сакрэтнай дамоўленасцю з Ю.Пілсудскім, ваяваць з Савецкай Расеяй і пасля замірэння на польскасавецкім фронце ў кастрычніку 1920 года. Увосень армія генерала БулакБалаховіча налічвала амаль 15 тысяч салдат. 10 лістапада ягоныя аддзелы вызвалілі Мазыр і рыхтаваліся да наступу на Менск і Гомель. У Мазыры С.БулакБалаховіч пракламаваў незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі, сябе абвесціў “начальнікам Беларускай Дзяржавы”, а Беларускі палітычны камітэт — урадам БНР, адмаўляючыся такім чынам падпарадкавацца дзейным ужо цэнтрам улады — урадам А.Луцкевіча ў Варшаве і В.Ластоўскага ў Коўне. Прэм’ерміністрам
15 йз нсторнн гражданской войны в СССР. Сб. док. н матерналов. Т. 3. Мннск, 1961. С. 320.
ЗМАГАННЕ ЗА СВАЮ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ • 49
новага ўрада стаў Вячаслаў Адамовіч. Ад імя свайго кабінета ён выдаў маніфест да беларускага народа, у якім гаварылася пра далейшую барацьбу за незалежнасць Беларусі ў хаўрусе з Польшчай, правядзенне аграрнай рэформы разам з адчужэ