• Газеты, часопісы і г.д.
  • Найноўшая гісторыя Беларусі  Яўген Мірановіч

    Найноўшая гісторыя Беларусі

    Яўген Мірановіч

    Выдавец: Неўскі прасцяг
    Памер: 243с.
    Санкт-Пецярбург 2003
    135.15 МБ
    ƒтнасці ў Беларусі амаль паўтарамільённай расейскай арміі. Для насельніцтва знаходжанне такой вялікай колькасці войска было надта вялі
    28 • РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    кім цяжарам, а для расейскіх салдатаў вайна, пасля некалькіх спробаў выгнання немцаў, цалкам страціла сэнс. У Менску і наваколлі стаяла больш за 150 тысяч салдатаў. Кантроль над такой масай войска стараліся пераняць бальшавікі, якія, гэтаксама як ва ўсёй Расеі, пачалі ствараць саветы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Беларусь заставалася часткай расейскага палітычнага тэатра, а беларускі нацыянальны рух (хоць пасля Лютаўскай рэвалюцыі развіваўся надта інтэнсіўна) знаходзіўся ўсяго толькі на ўзбочыне галоўнага рэчышча падзеяў 1917 года.
    На пачатку сакавіка 1917 года, пасля дзесяцігадовага перапынку аднавіла дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада. Яе адраджэнне адбылося на аснове структураў БТППВ. Найболей прыхільнікаў адноўленай партыі знаходзілася ў Менску, Петраградзе, Маскве, Віцебску, Бабруйску. За некалькі тыдняў дзейнасці БСГ удалося згуртаваць некалькі сотняў супольнікаў, пераважна прадстаўнікоў інтэлігенцыі. Спрыялі гэтаму палітычныя абставінь’, а найперш атмасфера свабоды і папулярнасць лозунгаў аб праве народаў Расеі на захаванне сваёй тоеснасці. На канферэнцыі БСГ 25 сакавіка 1917 года паўторна была вынесена прапанова ператварыць Расею ў федэратыўную дзяржаву і даць Беларусі аўтаномію з краёвай радай як органам заканадаўчай улады. Апрача таго, быў сфармуляваны шэраг прапаноў па правядзенні грамадскіх рэформаў: перадача сялянам панскай зямлі, адмена прымусовай вайсковай службы і замена яе народнай міліцыяй, нацыяналізацыя ўстаноў асветы. На канферэнцыі БСГ прысутнічалі прадстаўнікі Беларускай партыі народных сацыялістаў (БПНС) і некалькіх меншых галіновых арганізацый. 3 гэтае прычыны ўдзельнікі канферэнцыі абвясцілі сябе I з’ездам беларускіх нацыянальных арганізацый і абралі выканаўчы орган — Беларускі нацыянальны камітэт (БНК), які ўзначаліў буйны землеўласнік Раман Скірмунт. Управу БНК складалі Павел Аляксюк, Браніслаў Тарашкевіч, ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі, Казімір Кастравіцкі, Усевалад Фальскі, Зміцер Жылуновіч, Аркадзь Смоліч, Іван Краскоўскі, Лявон Дубейкаўскі7. БНК атрымаў паўнамоцтвы прымаць у свой склад прадстаўнікоў новаствораных беларускіх арганізацый.
    7 Найдзюк Я., Касяк I. Беларусь учора і сяньня. Менск, 1993. С. 151.
    БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСЕІ • 29
    Поруч з БСГ і БПНС дзейнічалі ўжо іншыя беларускія партыі, якія таксама распрацоўвалі розныя праекты наконт будучыні. У Маскве паўстала Беларуская народная грамада, у Петраградзе — каталіцкая Хрысціянская дэмакратычная злучнасць, у Віцебску — Беларускі народны саюз, у Магілеве — Беларускі нацыянальны камітэт, у Гомелі — Саюз беларускай дэмакратыі. Большасць гэтых арганізацый мела сваіх прадстаўнікоў у БНК.
    У красавіку 1917 года дэлегацыя БНК на чале з Раманам Скірмунтам накіравалася ў Петраград, каб падаць Часоваму ўраду прапановы наконт аўтаноміі Беларусі. Дэмакратычныя ўлады Расеі, гэтаксама як раней царскія, не лічылі, аднак, беларусаў асобным народам і адмовіліся весці перамовы на гэтую тэму. У такой сітуацыі сацыялісты БСГ, якія пераважалі ў беларускім нацыянальным руху, пачалі шукаць паразумення з расейскімі радыкаламі — эсэрамі і бальшавікамі. Нават сваю прапагандысцкую рыторыку прыпадобнілі да той, якой карысталіся рэвалюцыянеры партыі Леніна.
    На з’ездзе БСГ у Петраградзе ў чэрвені 1917 года старшынёю партыі быў абраны Зміцер Жылуновіч. Сваёй канчатковай мэтай БСГ абвясціла ўвядзенне сацыялістычнага парадку ў Беларусі “праз развіццё класавай барацьбы і сацыяльную рэвалюцыю”. Гэта абазначала падзел у беларускім руху, бо для часткі кіраўніцтва БНК — Скірмунта, Аляксюка, ксяндза Гадлеўскага — чужымі былі погляды сацыялістаў. У атмасферы пашырэння радыкалізацыі грамадскіх настрояў павялічваліся палітычны капітал БСГ і лік сяброў партыі. У сярэдзіне 1917 года іх было ўжо больш за 5 тысяч. Некаторыя былі адначасова супольнікамі расейскіх сацыялістычных груповак. У такой сітуацыі скліканы ў Менску 8 ліпеня 1917 года II з’езд беларускіх партый і арганізацый праходзіў пад знакам дамінавання БСГ. З’езд распусціў Беларускі нацыянальны камітэт з прычыны ягонай кансерватыўнасці і стварыў Цэнтральную раду беларускіх арганізацый і партый, якая мелася прадстаўляць “поўнасцю дэмакратычныя” арганізацыі, што ў тагачасных умовах азначала самыя левыя групоўкі8.
    У пераломны момант гісторыі, калі акрэсліваліся перспекты
    8 Ігнатоўскі У. Гісторыя Беларусі ў XIX і ў пачатку XX сталецьця. Менск, 1926. С. 239.
    30 • РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
    вы атрымаць хаця б аўтаномію і патрабавалася кансалідацыя ўсіх беларускіх груповак, класавыя інтарэсы ўзялі верх над нацыянальнымі.
    Улетку 1917 года палітычная сітуацыя ў Менску адлюстроўвала стан настрояў у іншых гарадах Расеі. Гаспадарчы хаос, масы дэмаралізаваных салдатаў, над якімі страцілі кантроль генералы і Часовы ўрад, ды вострая бальшавіцкая рыторыка аб патрэбе сілай пераняць “пралетарыятам” уладу сталі прычынай далейшай радыкалізацыі грамадскіх настрояў. Уплывала гэта і на беларускі рух. У верасні 1917 года частка сяброў БСГ перайшла на бальшавіцкі бок. Усё больш і больш партыя падпадала пад грамадскія настроі і траціла нацыянальную тоеснасць. Толькі чарговы з’езд БСГ у кастрычніку 1917 года спыніў працэс уліцця гэтай самай вялікай беларускай арганізацыі ў рэчышча ўсерасейскай рэвалюцыі. З’езд выбраў старшынёю і ягонымі намеснікамі больш памяркоўных палітыкаў — Язэпа Дылу, Аляксандра Прушынскага і Аркадзя Смоліча, якія дзеля нацыянальнага ін.арэсу згодныя былі вярнуцца да супрацоўніцтва з партыямі несацыялістычных накірункаў. Неўзабаве пасля з’езду БСГ было склікана паседжанне Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый і партый, якую ўжо на другі дзень перайменавалі на Вялікую беларускую раду (ВБР). Пад час паседжання ВБР, якое працягвалася ад 16 да 24 кастрычніка, яе склад быў папоўнены прадстаўнікамі вайсковых і самаўрадавых асяроддзяў. Старшынёю выканаўчага камітэта стаў член БСГ Вячаслаў Адамовіч, а ў яго склад увайшлі дзеячы хрысціянскадэмакратычнай плыні Эдуард Будзька і Павел Аляксюк. ВБР вызначыла сабе ролю найвышэйшага органа часовай улады аўтаномнай Беларусі.
    5 лістапада ў Менску адбыўся з’езд воінаўбеларусаў Заходняга фронту, які намерыўся падпарадкавацца ВБР і ад яе імя пачаць фармаванне сваіх узброеных сілаў. 3 гэтай мэтай была створана Цэнтральная беларуская вайсковая рада (ЦБВР), якая бесперашкодна працягвала дзейнасць таксама пасля захопу ўлады ў Беларусі бальшавікамі. У снежні 1917 года прайшоў з’езд беларусаўвайскоўцаў Паўночнага фронту ў Віцебску. Ва ўмовах палітычнага хаосу і бальшавіцкай дэкларацыі аб праве народаў на самавызначэнне стварэнне беларускіх структур у расейскай арміі лічылася цалкам натуральнай з’явай, тым больш
    БЕЛАРУСЬ У СКЛАДЗЕ РАСЕІ ♦ 31
    што меліся яны прадстаўляць Беларусь у складзе Расеі. З’езды воінаўбеларусаў праходзілі ў лістападзе і снежні 1917 года таксама ў ваенных акругах паза межамі Беларусі — у Кіеве, Адэсе, Смаленску, Гельсінгфорсе (Хельсінкі). Усюды прымаліся дэкларацыі ў падтрымку аўтаноміі Беларусі ў складзе федэратыўнай расейскай дзяржавы і заявы аб гатоўнасці спрыяць намаганням ЦБВР у справе фармавання беларускага войска. Некаторыя камандзіры, не чакаючы дазволу расейскіх начальнікаў, самі пачыналі ствараць беларускія нацыянальныя часціны.
    Бальшавіцкім пераваротам у Беларусі кіравалі людзі звонку — Карл Ландар, Міхаіл Фрунзе, Вільгельм Кнорын, Аляксандар Мяснікоў. Менскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў практычна без барацьбы захапіў уладу ў горадзе і ўсталяваў кантроль над мясцовымі ваеннымі гарнізонамі. У лістападзе амаль усе вайсковыя фармаванні ў Беларусі апынуліся пад кантролем бальшавіцкага Ваеннарэвалюцыйнага камітэта Заходняга фронту. Здзейснілася гэта шляхам замены царскіх генералаў малодшымі афіцэрамі, якія былі верныя новай уладзе і атрымалі падвышэнне па службе.
    Вялікая беларуская рада праігнаравала бальшавіцкі пераварот і паставілася да яго як да чарговай змены ўлады ў расейскай эліце і заадно палічыла яго знакам паглыблення няўстойлівасці палітычнай сітуацыі ў Расеі. ВБР прызнала новы ўрад у Петраградзе, але адмовілася прызнаць легальнай палітычнай уладай дзейны ў Менску Выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту, якім кіраваў Аляксандар Мяснікоў. Бальшавіцкі камітэт ВБР трактавала як палітычнае ўтварэнне, падпарадкаванае адно толькі камандуючаму расейскай арміі, якая стаяла ў Беларусі9. Дзеля ўпарадкавання спраў у краіне Рада намерылася склікаць 5 снежня Усебеларускі з’езд, які б шырока прадстаўляў усе беларускія грамадскія і палітычныя групоўкі. З’езд, згодна з намерам ВБР, павінны быў акрэсліць парадак уладкавання аўтаномнай Беларусі. Справа дзяржаўнай незалежнасці не абмяркоўвалася ніводнай сур’ёзнай беларускай палітычнай сілай.
    9 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. Мінск, 1995. С. 53.
    і'^^ЗўЗ^^ 2
    Змаганне за сваю дзяржаўнасць
    Беларуская Народная Рэспубліка
    I Усебеларускі з’езд быў скліканы ў Менску са згоды і пры фінансавай падтрымцы Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцяў, якім кіраваў Іосіф Сталін. Частка дэлегатаў (300 чалавек) сабралася 5 снежня 1917 года, афіцыйна з’езд пачаўся на два дні пазней. 3 розных куткоў Беларусі, а таксама з Расеі і Украіны, прыбывалі дэлегаты беларускіх вайсковых фармаванняў, губернскіх земстваў, павятовых і валасных самаўрадаў, прафсаюзаў, бежанскіх камітэтаў. Агулам да 14 снежня зарэгістраваліся 1872 дэлегаты. У іх ліку пераважалі вайскоўцы, настаўнікі і чыноўнікі. У з’ездзе ўзялі ўдзел больш за 700 афіцэраў і унтэрафіцэраў усіх расейскіх гарнізонаў. Пераважная большасць дэлегатаў паходзіла з сялян. Старшынёй з’езда быў абраны прадстаўнік Цэнтральнай беларускай вайсковай рады Іван Серада. Да 14 снежня працягваліся працэдурныя ўзгадненні паміж прыхільнікамі розных палітычных плыняў і распрацоўка дакументаў, якія меркавалася разгледзець. Для дэлегатаў праводзіліся лекцыі па гісторыі і актуальнай сітуацыі ў краіне. На паседжаннях прадстаўнікі Віленшчыны, Гарадзеншчыны, Віцебшчыны і Меншчыны рашуча выказваліся за палітычную аўтаномію Беларусі. Дэлегаты Магілеўшчыны, Смаленшчыны і вельмі ўплывовыя прадстаўнікі беларускіх сацыялістычных партый Петраграда стаялі за адзінства расейскай дзяржавы і гарантаванне беларусам толькі Свабоды культурнага развіцця. 17 снежня з’езд прыняў рэзалюцыю, у якой сцвярджалася, што “замацоўваючы свае правы на самавызначэнне, абвешчанае расейскай рэвалюцыяй, і сцвярджаючы рэспубліканскі лад у межах Беларускай зямлі, дзеля паратунку роднага краю і засцярогі яго ад падзелу і адлучэння ад Расейскай дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікі, Першы Усебеларускі З’езд ухваляе: неадкладна ўтварыць са свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускай Рады сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў, які часова становіцца на чале кіравання Краем, уступаючы ў справавыя зносіны з цэнтральнаю ўладаю, адказ
    ЗМАГАННЕ ЗА СВАЮ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ • 35
    най перад Саветам рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў”1. З’езд паспрабаваў усталяваць беларускую савецкую ўладу без ведама абласнога выканаўчага камітэта Заходняй воблаÑ