• Газеты, часопісы і г.д.
  • Найноўшая гісторыя Беларусі  Яўген Мірановіч

    Найноўшая гісторыя Беларусі

    Яўген Мірановіч

    Выдавец: Неўскі прасцяг
    Памер: 243с.
    Санкт-Пецярбург 2003
    135.15 МБ
    ідэі незалежнай Беларусі. Кіраўніка ведамства вайсковых справаў палкоўніка Канстанціна Езавітава ён накіраваў у Коўна і Варшаву, а сам паехаў у Кіеў. He знайшоўшы ў сталіцах новаствораных дзяржаў ніякіх абяцанняў падтрымкі, Луцкевіч прыняў запрашэнне Леніна на перамовы ў Маскве. Невядома, якая адбылася там размова, аднак Луцкевіч ужо больш не спрабаваў дамаўляцца з бальшавікамі.
    Пры канцы лістапада 1918 года немцы сталі эвакуяваць свае войскі з Беларусі. Пакінутыя імі тэрыторыі займала Чырвоная Армія. 10 снежня бальшавікі былі ўжо ў Менску. За два дні да таго ў Вільню выбраліся Рада БНР і ўрад Антона Луцкевіча.
    4Latyszonek0. Bialoruskie formacje wojskowel917—1923. Bialystok, 1995. S. 79.
    40 ■ РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
    У Беларусі не было ніякіх войскаў, якія б спрабавалі супраціўляцца нешматлікім савецкім падраздзяленням, бо немцы намнога больш паспяхова расправіліся з беларускімі вайсковымі структурамі, чым бальшавікі.
    Стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
    Беларуская Народная Рэспубліка хоць існавала ў большай ступені як ідэя, чым рэальна дзейнае палітычнае ўтварэнне, стала аднак каталізатарам, які давёў да стварэння беларускай савецкай дзяржавы. За такую форму нацыянальнага ўладкавання выказваўся таксама I Усебеларускі з’езд, да таго як быў разагнаны. 3 такімі патрабаваннямі выступалі беларускія бальшавікі, якія дзейнічалі ў розных секцыях Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў). Аднак воля беларусаў мела другараднае значэнне. Захады наконт узнікнення новых утварэнняў у выглядзе беларускай або летувіскабеларускай савецкіх дзяржаў дыктаваліся надзённымі патрэбамі савецкай палітыкі. Экспарт рэвалюцыі ў Еўропу вымагаў перш за ўсё прапагандысцкага ўвасаблення бальшавіцкіх лозунгаў аб праве народаў на самавызначэнне. 3 гэтае прычыны трэба было нейтралізаваць урад БНР, які разаслаў свае дыпламатычныя місіі ў многія еўрапейскія краіны.
    8 снежня 1918 года савецкія ўлады пракламавалі ў Маскве стварэнне “Літоўскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі”. У яе межах апынуліся амаль усе беларускія землі. Аднак неўзабаве яны адышлі ад гэтай задумы, і ўжо ў сярэдзіне снежня Цэнтральны Камітэт РКП(б) разглядаў праект стварэння асобных — летувіскай і беларускай — рэспублік. 25 снежня ў часе сустрэчы Іосіфа Сталіна, тады камісара па справах нацыянальнасцяў, і старшыні ПаўночнаЗаходняга абласнога камітэта РКП(б) Аляксандра Мяснікова былі вызначаны межы абедзвюх дзяржаў5. Беларусь — паводле Сталіна — меліся складаць Гарадзенская, Менская і Смаленская, а Летуву — Ковенская і Віленская губерні. Праз тры дні пасля сустрэчы Сталін па тэле
    5 Хрестоматня по нсторнн БССР. Мннск. 1984. С. 63 (стэнаграма размовы Сталіна з Мясніковым).
    ЗМАГАННЕ ЗА СВАЮ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ • 41
    графе загадаў далучыць да Беларусі Магілеўшчыну і Віцебшчыну. VI ПаўночнаЗаходняя канферэнцыя РКП(б), якая адбылася 30 снежня ў Смаленску, пераўтварылася ў I з’езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі, які ў гэты ж дзень абвесціў рэзалюцыю аб стварэнні Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі (БССР). “Каб забяспечыць свабоду працоўным масам і адраджаючымся народам і проціставіцца акружаючым нас бандам наймітаў змрочных сіл імперыялізму, — пісалася ў рэзалюцыі, — VI Абласная канферэнцыя бальшавікоў лічыць неабходным стварэнне самастойнай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларускай”6.
    1 студзеня 1919 года аб сваім існаванні заявіў Часовы рабочасялянскі савецкі ўрад Беларусі. У выдадзеным маніфесце ён заклікаў народ Беларусі на барацьбу з “прадажнымі буржуямі, купцамі, памешчыкамі, фабрыкантамі і духаўнікамі”, прадстаўнікамі якіх былі Рада БНР ды слугуючыя ёй нямецкія, польскія і ўкраінскія акупанты7. Змест маніфеста, як і вага абвінавачанняў, былі доказам таго, што бальшавікі лічылі БНР важным канкурэнтам за ўладу ў Беларусі. Маніфест адначасова прызнаваў непраўдзівымі ўсе законы, пастановы і распараджэнні ўладаў БНР. Кіраўніком савецкага ўрада быў прызначаны беларускі камуніст Зміцер Жылуновіч, але фармаванне Народнага камісарыята нутраных спраў было даручана армяніну Аляксандру Мяснікову, які 17 снежня 1917 года разганяў I Усебеларускі з’езд. Ва ўрад уваходзілі 8 беларускіх ill расейскіх камуністаў.
    3 лютага Усебеларускі з’езд Саветаў пастанавіў заснаваць федэратыўны саюз з Савецкай Расеяй і абвесціў канстытуцыю БССР пад назвай “Дэкларацыя правоў працоўнага і эксплуатуемага народа”. За колькі дзён да таго Цэнтральны Камітэт РКП(б) паменшыў тэрыторыю Беларусі, адарваўшы ад яе Смаленскую, Віцебскую і Магілеўскую губерні і далучыўшы іх да Расеі. Неўзабаве яны палічылі непатрэбным і існаванне абрэзанай тэрытарыяльна Беларусі. Адпаведныя пастановы аб яе ліквідацыі “ад імя беларускіх рабочых і сялян” прыняў Усебела
    6 йз нсторнн установлення Советской властн в Белорусснн н образовання БССР // Документы м матернг ы по ясторнн Белорусснн. Мннск. 1954. Т. 4. С. 444—445.
    7 Тамсама. С. 447—449.
    42 • РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
    рускі з’езд Саветаў, абвяшчаючы 16 лютага 1919 года волю далучэння БССР да “ЛітоўскаБеларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі” (ЛітБел). Беларускія камуністы на чале з Зміцерам Жылуновічам былі арыштаваныя, бо пратэставалі супраць новых падзелаў краіны. Ва ўрадзе ЛітБела не было ніводнага беларуса. Летувіскабеларуская савецкая дзяржава была федэраваная з Расеяй. У выглядзе наднацыянальнай арганізацыі яна мелася перашкодзіць адраджэнню незалежніцкіх памкненняў беларусаў і летувісаў, але разам з тым само яе існаванне давала савецкім уладам козыр у рукі як доказ іх паслядоўнай рэалізацыі прынцыпу аб праве народаў на самавызначэнне.
    Да канца лютага большасць беларускіх земляў заняла Чырвоная Армія. 13 сакавіка з часткі савецкіх узброеных сілаў была створана “ЛітоўскаБеларуская армія”, але мабілізаваных у Беларусі найчасцей пасылалі на ўсходні або паўднёвы фронт. Сама назва “ЛітоўскаБеларуская армія” не мела нічога супольнага з яе этнічным скла (ам, бо ў пераважнай ступені яе складалі расейскія салдаты.
    На занятым абшары Беларусі бальшавікі спехам арганізавалі саветы сялянскіх дэпутатаў, якія пачалі дзяліць вялікую зямельную ўласнасць. Многія землеўласнікі, якія раней падтрымоўвалі ідэю незалежнай беларускай дзяржаўнасці, памянялі сваю арыентацыю і падтрымку ўласных інтарэсаў сталі шукаць у Польшчы. Большасць, баючыся рэпрэсіяў, палічылі за лепшае выехаць туды. На месцы нацыяналізаваных зямельных маёнткаў ствараліся сельскагаспадарчыя камуны. Іх супольнікамі пераважна былі людзі, якія раней належалі да фальваркавай службы. Сяляне не атрымоўвалі нічога і, апрача таго, змушаныя былі забяспечваць чырвонаармейцаў харчамі і фуражом, выконваць для войска транспартныя паслугі. Мабілізацыя ў Чырвоную Армію чарговага штогадовага кантынгенту навабранцаў падштурхоўвала маладых людзей да ўцёкаў у лясы, спрыяла стварэнню аддзелаў, якія адважваліся на партызанскую барацьбу з чырвонаармейцамі, якіх пасылалі ў вёскі для рэквізіцыі збожжа, коней, свіней8.
    8 Стужынская Н. Зялёнадубцы і іншыя // Літаратура і мастацтва. 11 снежня 1994. № 50.
    ЗМАГАННЕ ЗА СВАЮ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ ■ 43
    Польскасавецкая вайна. Падзел Беларусі
    17 лютага 1919 года дайшло да першых польскасавецкіх сутычак. У сакавіку польскае войска апынулася на лініі рэк Піна — Ясельда. 21 красавіка пасля трохдзённых баёў была занятая Вільня. На другі дзень была абвешчаная адозва начальніка польскіх войскаў Юзафа Пілсудскага “Да насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага”. “Польскае войска нясе Вам усім вольнасць і свабоду”, — запэўніваў Ю.Пілсудскі. Ён дакляраваў таксама, што створыць магчымасці развязваць нацыянальныя і канфесійныя пытанні без усялякага гвалту і націску з боку Польшчы. Апрача Ю.Пілсудскага свае адозвы і загады на польскай і беларускай мовах выдалі генералы Эдвард РыдзСміглы і Станіслаў Шаптыцкі. 3 загаду Э.РыдзСміглага вынікала, што афіцыйнай мовай мелася быць польская, а ўсе распараджэнні ўладаў трэба перакладаць на беларускую мову. У кантактах з уладамі дапускалася ўжыванне беларускай мовы. У сітуацыі далейшай канфрантацыі з Савецкай Расеяй польскія ўлады імкнуліся здабыць прыхільнасць беларусаў. Для часткі палітыкаў, якія стваралі структуры БНР, Юзаф Пілсудскі, вядомы прыхільнік федэралізму, уяўляўся магчымым прыяцелем беларускай незалежнасці.
    8	жніўня польскія войскі занялі Менск, у верасні апанавалі лінію Любань—Барысаў—Полацк—Дзвінск. Большасць беларускіх земляў апынулася пад польскім кантролем. Беларускі друк у Менску і Вільні пісаў аб гістарычнай супольнасці палякаў і беларусаў, дзякаваў за вызваленне Беларусі зпад расейскага імперыялізму, выказваў спадзяванні на дапамогу Ю.Пілсудскага ў пабудове незалежнай беларускай дзяржавы. Старшыня Часовага беларускага нацыянальнага камітэта ў Менску Аляксандар Прушынскі (Алесь Гарун), вітаючы начальніка польскай дзяржавы і дзякуючы яму за вызваленне Горадні, Вільні і Менска, прыгадаў, што ў няволі застаюцца прыналежныя Беларускай Народнай Рэспубліцы гарады Віцебск, Магілеў, Смаленск. Пілсудскі ў Менску, як раней у Вільні, запэўніваў, што “зямлі гэтай нічога гвалтам навязана не будзе”9. Пасля некалькіх ме
    9 Pilsudski J. PismaMowyRozkazy. Т. V. Warszawa, 1933. S. 34.
    44 • РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
    сяцаў дачыненняў з бальшавікамі запэўніванні кіраўніка польскай дзяржавы выклікалі сярод беларускіх дзеячоў эйфарыю. Шмат хто паверыў, што незалежнасць можна атрымаць як падарунак. 20 верасня 1919 года Канвент старэйшын Рады БНР паслаў ліст Ю. Пілсудскаму, у якім інфармаваў пра аднаўленне дзейнасці органаў Беларускай Народнай Рэспублікі. Ад ліпеня ў Вільні дзейнічала Беларуская вайсковая камісія, якая чакала дазволу польскага камандавання на стварэнне беларускага войска. У Парыжы 1 ліпеня 1919 г. прэм’ер урада БНР Антон Луцкевіч і прэм’ер польскага ўрада Ігнацы Падарэўскі ўзгаднілі новы праект федэрацыйнага пагаднення абедзвюх дзяржаў, які прадугледжваў супольную замежную палітыку і супольнае камандаванне ўзброенымі сіламі.
    Поспехі польскага войска ўлетку 1919 года, асабліва федэрацыйныя дэкларацыі Пілсудскага, якія гэтак аптымістычна ўспрымаліся ў Менску і Вільні, занепакоілі савецкі ўрад. Выклікана гэта было рэальным шансам узнікнення федэрацыі народаў пад эгідай IP льшчы, здольнай супрацьстаяць расейскаму і нямецкам