• Газеты, часопісы і г.д.
  • Найноўшая гісторыя Беларусі  Яўген Мірановіч

    Найноўшая гісторыя Беларусі

    Яўген Мірановіч

    Выдавец: Неўскі прасцяг
    Памер: 243с.
    Санкт-Пецярбург 2003
    135.15 МБ
    ннем вялікай зямельнай уласнасці і скліканне нацыянальнага прадстаўніцтва дзеля акрэслення дзяржаўнага ладу18. Пасля баёў, якія цягнуліся некалькі дзён, аддзелы генерала С.БулакБалаховіча пад націскам Чырвонай Арміі мусілі адступіць на тэрыторыю Польшчы, дзе і былі інтэрніраваныя.
    Тым часам змаганне за незалежнасць Беларусі шырока разгарнулася таксама ў Слуцкім павеце. У сярэдзіне лістапада адбыўся з’езд Случчыны. Дэлегаты ад палітычных партый, сялянскіх саветаў, грамадскакультурных арганізацый прызналі Случчыну часткай Беларускай Народнай Рэспублікі і намерыліся змагацца за яе незалежнасць. Яны спадзяваліся, што іх змаганне будзе пачаткам акцыі, якая ахопіць усю Беларусь. На працягу двух дзён Радзе Случчыны ўдалося сфармаваць два стралковыя палкі. Да іх далучыўся беларускі батальён з Беласточчыны пад камандаваннем Міколы Дзямідава. На гэтай аснове была створана Слуцкая брыгада, якая налічвала блізу 4 тысяч салдат. 30 лістапада пачаліся баі з Чырвонай Арміяй, вынік якіх, з прычыны значнай перавагі расейцаў, можна было прадбачыць. Аднак ваенныя дзеянні, галоўным чынам партызанскага характару, доўжыліся амаль да канца снежня 1920 года. Слуцкія паўстанцы, гэтаксама як раней армія генерала С.БулакБалаховіча, адышлі на тэрыторыю Польшчы, дзе таксама былі інтэрніраваныя.
    Пры канцы 1920 года ў прыфрантавой паласе з абодвух бакоў дэмаркацыйнай лініі дзейнічала больш за дзесяць беларускіх партызанскіх аддзелаў, якія выступалі пад супольным найменнем “Зялёны Дуб”. Са згоды і пры падтрымцы польскай выведкі партызаны рабілі напады на кантраляваную савецкім войскам тэрыторыю, а ў выпадку небяспекі адыходзілі ў Польшчу. I хоць лозунгам “Зялёнага Дуба” была барацьба за незалежную Беларусь у этнаграфічных межах, аднак, здаецца, мела яна ўсяго прапагандысцкае значэнне. Многія беларускія афіцэры, якія ўдзельнічалі ў вайне з бальшавікамі на пачатку 1921 года, замірэнне на польскасавецкай мяжы лічылі часовым становішчам.
    16 Latyszonek О. Bialoruskie formacje wojskowe... S. 156.
    50 • РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
    У гэтым перакананні праўдападобна ўмацоўвалі іх прадстаўнікі польскай выведкі, якія пастаўлялі ім зброю і сродкі на ўтрыманне аддзелаў. Пасля падпісання 18 сакавіка 1921 года Рыжскай мірнай дамовы частка камандзіраў “Зялёнага Дуба” прызнала беларускі эміграцыйны ўрад Вацлава Ластоўскага адзіным прадстаўніцтвам беларускага народа. Многія памянялі фронт: спынілі антысавецкую партызанскую дзейнасць і далучыліся да антыпольскага руху, які арганізаваў ковенскі цэнтр на тэрыторыі Гарадзеншчыны і Віленшчыны.
    Улетку 1921 года польскія ўлады ў адпаведнасці з Рыжскай мірнай дамовай, забаранілі беларусам весці якіяколечы дзеянні супраць СССР з тэрыторыі Польшчы. У рамках ліквідацыі антысавецкіх цэнтраў у межах польскай дзяржавы на Гарадзеншчыне яны зачынілі беларускія школы і забаранілі выдаваць газеты на беларускай мове.
    У кастрычніку 1920 года польскае войска пад камандаваннем генерала Люцыяна Жалігоўскага заняло Віленшчыну, якая ад ліпеня знаходзілаг і ў межах Летувы. Пераможаныя летувісы, зацікаўленыя ў аслабленні Польшчы, сталі тады прыхільнікамі беларускага незалежніцкага руху.
    На тэрыторыі абвешчанай генералам Л.Жалігоўскім гэтак званай Сярэдняй Літвы Вацлаў Іваноўскі і Браніслаў Тарашкевіч атрымалі высокія пасады ў польскай адміністрацыі — Часовай кіравальнай камісіі. Аднак віленскі Беларускі нацыянальны камітэт не выказаў падтрымкі іхнае місіі. Паза тэрыторыяй Сярэдняй Літвы ўсюды, куды вярталася польская адміністрацыя, зачынялі беларускія школы. Дый на тэрыторыі Віленшчыны беларускае школьніцтва існавала толькі да тае пары, пакуль у складзе Часовай кіравальнай камісіі былі В.Іваноўскі і Б.Тарашкевіч.
    13 лістапада 1920 года ўрад БНР Вацлава Ластоўскага падпісаў з урадам Летувы пагадненне аб узаемнай падтрымцы дзеля “стрымання польскага імперыялізму”. За фінансавую дапамогу і падтрымку на міжнароднай арэне ўрад Ластоўскага абавязаўся перадаць у распараджэнне летувіскага галоўнага камандавання ўсе беларускія вайсковыя часціны, якія знаходзіліся на тэрыторыі Летувы. Паабяцаў ён таксама Паўплываць на беларусаў, каб у выпадку рэферэндуму ў справе дзяржаўнай прыналежнасці гэтай тэрыторыі яны галасавалі за карысны для Летувы вынік. Урад В. Ластоўскага праз пасрэдніцтва летувіскага ўрада атры
    ЗМАГАННЕ ЗА СВАЮ ДЗЯРЖАЎНАСЦЬ • 51
    маў таксама 40 мільёнаў марак крэдыту ад Нямеччыны на фінансавую падтрымку партызанскіх аддзелаў, якія мелі змагацца з Польшчай у выпадку яе вайны з Летувой.
    Пад час мірных перамоваў, якія ішлі ў Рызе з восені 1920 rofla, беларусаў не прадстаўляў ніводзін палітычны цэнтр. Лёс Беларусі вызначаўся без беларусаў. Паводле ўдзельніка перамоваў з польскага боку Станіслава Грабскага, савецкі ўрад узамен за саступкі на тэрыторыі Украіны прапанаваў Польшчы большую частку Беларусі разам з усёй Меншчынай. Баючыся залішне вялікай колькасці праваслаўнага насельніцтва ў межах Рэчы Паспалітай, Станіслаў Грабскі, прадстаўляючы нацыяналдэмакратычную палітычную думку, адстойваў мяжу ўздоўж Дзвіны, ад латышскасавецкай граніцы ў кірунку сярэдняга цячэння Прыпяці17. Такі выгляд мяжы з СССР, нават пры добрым стаўленні польскага боку, касаваў магчымасць ажыццяўлення якіхколечы федэрацыйных планаў, спрыяў нацыяналдэмакратычнай канцэпцыі інкарпарацыйнай палітыкі.
    Рыжская мірная дамова нанесла вялікі ўдар па беларускіх палітыках Найвышэйшай Рады БНР і Беларускага палітычнага камітэта, якія паслядоўна выказваліся за аб’яднанне беларускіх земляў і стварэнне федэрацыі з Польшчай. Акцыя генерала С.БулакБалаховіча ў Мазыры і Слуцкі збройны чын не змянілі стаўлення польскага ўрада і парламента да выканання пагадненняў, падпісаных з бальшавікамі ў кастрычніку 1920 года і пацверджаных Рыжскай мірнаю дамовай. Гэтая дамова, якая падзяліла Беларусь, ніколі не была ўхваленая ніводным уплывовым беларускім цэнтрам у Польшчы. Яна стварыла сітуацыю супярэчнасці польскабеларускіх інтарэсаў і вялікія магчымасці ўздзеяння на гэтыя судачыненні з боку Масквы.
    17 Grabski S. W Minsku і Rydze // Wi?z. 1988. № 11—12. S. 173—174.
    /^^ЗўЗе^1' 3
    Савецкая Беларусь (19211939)
    Нэп і беларусізацыя краіны
    Адзін з пунктаў Рыжскай мірнай дамовы, падпісанай Польшчай і Расеяй 18 сакавіка 1921 года, прадугледжваў прызнанне абодвума бакамі “незалежнасці Беларусі і Украіны”. Тэрыторыя “незалежнай Беларусі” ахоплівала 59,6 тысячы квадратных кіламетраў. Яе складалі 6 паветаў Менскай губерні — Бабруйскі, Мазырскі, Слуцкі, Ігуменскі, Барысаўскі і Менскі. На гэтым абшары жыло 1,6 мільёна людзей. Абрэзаная з усходу і захаду Беларусь была своеасаблівым дзяржаўным утварэннем. Хоць палітычна і эканамічна яна поўнасцю апынулася ў залежнасці ад Расеі, аднак фармальна з’яўлялася суб’ектам міжнароднага права.
    Прызначаны сагратаром Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі (балыі авікоў) Беларусі Вільгельм Кнорын імкнуўся быць галавой беларускай савецкай дзяржавы ў значна шырэйшых межах, чым Менская губерня. У лістападзе 1920 года ён спрабаваў дамагчыся ў Маскве вяртання тых паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў, у якіх жылі беларусы. Рашучая адмова цэнтральнага кіраўніцтва бальшавіцкай партыі весці размовы на гэтую тэму рабіла беспадстаўнымі далейшыя захады расейскіх камуністаў, якія кіравалі БССР, наконт пашырэння межаў апошняй. Дыскусія на гэтую тэму стала магчымай на пачатку 1921 года, калі была падпісана Саюзная рабочасялянская дамова паміж Расейскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікай (РСФСР) і Беларускай ССР. Абодва бакі, “грунтуючыся на праве народаў на самавызначэнне, намерыліся аб’яднаць сілы ў абарончых мэтах і справе дзяржаўнага будаўніцтва”. Пагадненне ўводзіла супольныя для абедзвюх дзяржаў народныя камісарыяты (міністэрствы): ваенных і марскіх справаў, міжнароднага гандлю, фінансаў, працы, шляхоў зносінаў, пошты і тэлеграфа1. На практыцы гэта азначала залежнасць адміністрацыі на тэрыторыі Беларускай ССР ад цэнтральных уладаў у Маскве яшчэ да ўзнікнення Саюза Савецкіх
    'Лсторня советской Констмтуцмн 1917—1957: Сб. док. Мннск, 1957. С. 265—266.
    САВЕЦКАЯ БЕЛАРУСЬ (1921 — 1939) • 55
    Сацыялістычных Рэспублік (СССР). Дамова аб ваенным і эканамічным саюзе адкрывала, аднак, камуністам, якія кіравалі ў Менску, магчымасць патрабаваць пашырэння тэрыторыі БССР коштам населеных беларусамі земляў, што знаходзіліся ў межах Расеі. Масква, перасоўваючы расейскабеларускую мяжу на ўсход, не траціла кантролю над усёй тэрыторыяй. Адначасова яна магла здабыць давер беларускай інтэлігенцыі і эміграцыйных палітыкаў, якія ставілі пад сумнеў як сапраўднасць беларускай дзяржавы, так і шчырасць савецкай нацыянальнай палітыкі.
    У кастрычніку 1922 года Пленум Цэнтральнага Камітэта Расейскай камуністычнай партыі (бальшавікоў) прыняў рашэнне пра стварэнне СССР. 30 снежня з’езд Саветаў савецкіх рэспублік Беларусі, Украіны, Расеі і Закаўказзя абвесціў адпаведную дэкларацыю — юрыдычны акт, які спрыяў аднаўленню расейскай імперыі з новым ідэалагічным фасадам.
    У сакавіку 1923 года VII з’езд КП(б)Б прыняў пастанову, у якой адзначалася, што для адраджэння Беларусі неабходным з’яўляецца ўлучэнне ў яе склад суседніх раёнаў “згодна з іх гістарычнай, эканамічнай і нацыянальнакультурнай спецыфікай”2. Змест гэтага дакумента раней быў узгоднены з ЦК РКП(б). Адпаведныя пастановы перадалі ў ЦК РКП(б) таксама з’езды Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў Гомеля і Віцебска. Аб’яднаннем беларускіх земляў, якія знаходзіліся на ўсходнім баку “рыжскай” мяжы, стваралася бачнасць інтэрнацыяналісцкага характару бальшавіцкай улады. 7 сакавіка 1924 года Прэзідыум Усесаюзнага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта выдаў дэкрэт пра перадачу Беларусі 15 паветаў Віцебскай, Смаленскай і Гомельскай губерняў з пераважна беларускім насельніцтвам. У выніку тэрыторыя рэспублікі падвоілася і пасля ўзбуйнення складала 110,5 тысячы квадратных кіламетраў. Лік насельніцтва перасягнуў 4 мільёны.
    У снежні 1926 года да БССР былі далучаныя яшчэ Гомельскі і Рэчыцкі паветы. Такім чынам яна павялічылася да 125 тысяч квадратных кіламетраў, а лік насельніцтва — да 5 мільёнаў. Паводле перапісу 1926 года беларусы складалі 80,6 % агульнай колькасці насельніцтва краіны, жыды — 8,2 %, расейцы — 7,7 %, палякі — 2,0 %, іншыя нацыянальнасці — 1,5 %.
    2 Коммуннстнческая партня Белорусснн в резолюцнях н решеннях сьÐ