Паштарская казка
Карэл Чапэк
Для дашкольнага ўзросту
4+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 29с.
Мінск 2014
Карэл Чапэк
ISBN 978-985-02-1472-0
Пераклад з чэшскай мовы Сяргея Сматрычэнкі
Мастак
Крысціна Пержукова
Сматрычэнка С. А., пераклад на беларускую мову, 2014
Пержукова К. С., ілюстрацыі 2014
Афармленне. УП «Мастацкая літаратура», 2014
УДК 821.162.3-93
ББК 84(4Чех)-44
4-19
Выпуск выдання ажыццёўлены па заказу Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Вось цікава: калі могуць быць казкі пра ўсялякія рамёствы ды прафесіі, скажам, пра каралёў і прынцаў, пра разбойнікаў і пастухоў, пра рыцараў і чараўнікоў, пра асілкаў і дрывасекаў або пра вадзянікоў, то хацеў бы я ведаць, чаму б не магло быць таксама казкі пра паштара? Вы толькі ўявіце. гэткае паштовае аддзяленне — гэта ж амаль зачараванае месца, там проста цёмна ад шыльдаў накшталт: «Курыць забаронена» ці «Уваход з сабакамі забаронены» і розных такіх папераджальных надпісаў. Кажу вам, столькі загадаў ды цыркуляраў не маюць у сваіх канторах нават чарадзеі ды цмокі. Ужо толькі з гэтага відаць, што пошта — месца таямнічае і магічнае. А да таго ж, дзеці, вось скажыце: хіба хоць нехта некалі бачыў, што дзеецца на пошце ўначы, калі яна замкнёная? Гэх, хацелася б мне гэта ўбачыць! Зрэшты, адзін спадар — каб вы ведалі, то быў спадар Калбаба, прафесіяй паштар k і лістаноша — гэта напраўду пабачыў і расказаў пра ўбачанае астатнім пашS тарам і лістаношам, а тыя, у сваю чаргу, пераказалі і іншым — так гэта ўсё Ц данеслася і да мяне, а я не такі жмінда, каб усё пакінуць толькі сабе. Дык не f будзем цягнуць, вось як яно ўсё пачалося.
Неяк таму спадару Калбабу, прафесіяй паштару і лістаношу, абрыдла яго паштарскае рамяство: толькі ўявіце сабе, колькі гэткі лістаноша находзіцца, * набегаецца, натупаецца, нацягаецца, налётаецца ды наганяецца, перш і чым разнясе пошту; спадар Калбаба, маўляў, дзень пры дні адбівае нагамі
if іГ if if if if if if ifJfjrjfJfjr^rjfJblX^
дваццаць дзевяцьтысяч семсоттрыццаць пяць крокаў, утым ліку восемтысяч дзвесце сорак дзевяць крокаў па прыступках угору і долу; а ў той пошце, якую ён разносіць, адны толькі рахункі ды бланкі ды ўсялякая іншая непатрэбшчына, якая нікому не прыносіць ані крышачку радасці; а тое паштовае аддзяленне — нагэтулькі невясёлае і ўвогуле проста ніякае месца, што пра яго нават казкі не складаюць. Восьтак і ўсяляк інакш скардзіўся спадар Калбаба на сваю паштарскую прафесію. I аднойчы ад бязмежнае скрухі ён сеў на пошце ля печы і заснуў — і зусім не заўважыў, што працоўны дзень ужо скончыўся; а калі адбіла шэсць гадзін, астатнія паштары і лістаношы пайшлі ды зачынілі пошту, а спадар Калбаба застаўся там пад замком і заснуў.
Было блізу поўначы, калі яго пабудзілі такія гукі, быццам мышы тупкаюць па падлозе. «Бач ты,— падумаў спадар Калбаба,— у нас тут мышы; трэ будзе паставіць на іх пастку». Але калі ён прыгледзеўся да тых мышэй, то ўбачыў, што гэта ніякія не мышы, а паштовыя гномы. Такія маленькія барадатыя карузлікі, памерам хіба з невялікую курыцу або з вавёрку, або з ляснога трусіка, не большыя; на галовах у іх былі форменныя паштарскія шапкі, як у сапраўдных паштароў, а на плячах накінутыя палярынкі, як у праўдзівых лістаношаў. «А бадай цябе...» — сказаў сабе ў думках спадар Калбаба, але ўголас нават не пікнуў, слова не прамовіў і гуку не выпусціў, каб не спудзіць тых гномаў. А яны тым часам узяліся за працу: адзін паштавік парадкаваў лісты, якія спадар Калбаба меўся нараніцу разнесці, другі сартаваў пошту, трэці ўзважваў пасылкі і ляпіў на іх ярлыкі, чацвёрты наракаў, што вось гэтая бандэроль не перавязаная паводле інструкцый, пяты сядзеў ля акенца і пералічваў грошы, як гэта робяць паштовыя работнікі.
ronnnrjrjrjrjrjro J’ J» 4’ Г 4» J’ 4’ 4’
IHl ILTLfLTLtLf^
— Hy вось, так я i думаў,— бурчаў той карантыш,— гэны паштовы чалавек і цяперака аблічыўся на адзін гелер; а мне зноўку за ім выпраўляць.
Шосты карлік сядзеў ля тэлеграфнага апарата і выстукваў на ім дэпешу, прыблізна так: «Тактак так так тактактак так». Але спадар Калбаба разумеў, што той тэлеграфуе; у звычайнай мове гэта гучала б так: «Алё, міністэрства поштаў? Гэта паштавік нумар сто трыццаць адзін крпк рапартую ўсё ў парадку крпк у калегі эльфа Барадаскубца кашаль кск ён на бальнічным кск не выйшаў на службу крпк з вітаннямі крпк».
— Тут допіс у горад Бамбалімбананда ў Канібальскім каралеўстве,— азваўся сёмы гном.— Гэта дзе?
— Гэта трэба праз Бэнэшаў,— адказаў восьмы карузлік.— Дапішы там: Канібальскае каралеўства, чыгуначная станцыя Дольны Трабізон, апошняе паштовае аддзяленне Каціны Замак. Авіяпоштай. Ну вось, усё і гатова. Што скажаце, спадарства, мо цяпер трохі ў карты згуляем?
— Чаму бі не,— усцешыўся першы гном і адлічыўтрыццацьдва допісы.— Вось карты, можам пачынаць.
Другі гном узяў тыя лісты і перакартаваў іх.
— Я здымаю,— выклікаўся першы паштавік.
— Раздадзена,— абвясціў другі.
— Але ж і дасталіся мне карты,— буркатаў трэці.
— Я задаю,— сказаў чацвёрты і пляснуў лістом аб стол.
— Ну, гэта я табе пераб'ю,— выгукнуў пяты і паклаў на той ліст свой.
— Э, братка, на мяне гэта заслаба,— усміхнуўся шосты і паклаў на купу свой допіс.
— Непагана,— сказаў сёмы,— але ёсць у мяне і мацнейшая карта.
— Затое ў мяне казырны туз,— адрэзаў восьмы і кінуў свой ліст на астатнія.
Гэтага спадар Калбаба ўжо не мог вытрымаць і азваўся са свайго месца:
— He хачу вас, спадары малюхі, турбаваць, але дазвольце пацікавіцца, што гэта ў вас за карты такія?
— А, спадару Калбаба,— адказаў першы гном.— Мы вас не хацелі будзіць, але раз вы ўжо самі прачнуліся, то хадзіце гуляць з намі. Нічога складанага, звычайны мар'яж.
Спадар Калбаба не прымусіўсябе запрашаць двойчы і прысеўда гномаў.
— Вось вам карты,— прамовіў другі карузлік і падаў яму некалькі лістоў.— Можаце пачынаць.
Спадар Калбаба паглядзеў на тыя лісты, што яму сунулі ў руку, і сказаў:
— He палічыце мяне за прыдзіру, спадары карантышы, але ж у мяне ў руцэ ніякія не карты, а толькі недастаўленыя лісты.
— To ж бо то,— адказаў яму трэці карлік,— гэта і ёсць нашыя гульнёвыя карты.
— Гм,— не сунімаўся спадар Калбаба,— не злуйце, спадарства, але ў картах, якімі гуляюць у мар'яж, мусяць быць найніжэй сямёрка, тады васьмёрка, дзявятка і дзясятка, потым ніжнік і вышнік, кароль і самы высокі — туз. А тутака ў гэтых лістах нічога падобнага няма.
— Вы надта памыляецеся, спадару Калбаба,— запярэчыў чацвёрты гном.— Каб вы ведалі, кожны гэны ліст мае большую ці меншую вартасць — у залежнасці адтаго, што ў ім напісана ўнутры.
if if if if if* if іТ» if if if if if if if iff it
— Найніжэйшая карта,— падхапіў першы карлік,— так званая сямёрка або сёмка, гэта такія лісты, у якіх людзі крывадушнічаюць і ашукваюць адзін аднаго.
Другая ад нізу карта — васьмёрка або восемка,— працягваў другі ліліпут.— Гэта такія пісьмы, якія людзі пішуць адно з абавязку або з безвыходнасці.
— Трэцяя з нізкіх картаў — дзявятка,— падхапіў трэці малюх.— Гэта тыя лісты, якія людзі пішуць адзін аднаму толькі з ветлівасці.
— Высокія карты пачынаюцца з дзясяткі,— сказаў чацвёрты.— Гэта такія лісты, у якіх людзі пішуць нешта цікавае або новае.
— Яшчэ вышэйшы за дзясятку — ніжнік,— павучаў пяты.— Гэта допісы, якія людзі пасылаюць, калі некага хочуць пацешыць.
— А над ніжнікам стаіць вышнік, або краля,— азваўся шосты.— Гэта лісты, якія пішуць адзін аднаму добрыя сябры.
— Яшчэ вышэй знаходзіцца кароль,— дадаў сёмы.— I гэта лісты, напісаныя з любоўю.
— А найвышэйшая карта — гэта туз, або панфіль,— завяршыў інструктаж восьмы гном.— Гэта такі допіс, у якім адзін чалавек аддае другому ўсё сваё сэрца. Гэта карта, што пераб'е ці перакрые ўсе астатнія. Каб вы ведалі, спадару Калбаба, такія лісты страчаюцца, калі матуля піша свайму дзіцяці або адзін чалавек другому, якога любіць больш, чым сябе самога.
— Ага,— сказаў спадар Калбаба.— Але патлумачце мне яшчэ, калі ласка, як вы можаце дазнаццца, што ў тых лістах унутры напісана. Бо мне, паночкі, было б страшэнна непрыемна пачуць, што вы іх распячатваеце і тады
чытаеце. Так жа няможна, людцы, так вы парушылі б паштовую таямніцу, і я вас, абармотаў, мусіў бы здаць паліцыі. Матухна мая, гэта ж такі вялізазны грэх — распячатаць чужое пісьмо!
— Гэта мы, спадару Калбаба, таксама ведаем,— сказаў першы карузлік.— Але мы, дабрадзею, і праз канверт адчуваем, што ў тым лісце напісана. Абыякавыя лісты на дотык халодныя, але чым больш у іх любові, тым яны цяплейшыя.
— А калі мы, паштовыя гномы, пакладзём запячатаны канверт на лоб,— дадаў другі,— то слова за словам можам сказаць вам, што там напісана.
— Тады іншая рэч,— прамовіў спадар Калбаба.— Але раз я ўжо з вамі так вось спаткаўся, то я хацеў бы вас пра нешта спытаць. Спадзяюся, спадарства, вас гэта не абразіць.
— Ну, вы, спадару Калбаба,— сказаўтрэці карузлік,— можаце пытацца пра што пажадаеце.
— To мне хацелася б ведаць,— насмеліўся спадар Калбаба,— чым, уласна, гномы харчуюцца.
— Усяляк бывае,— адказаў чацвёрты карлік.— Мы, гномы, што жывём у розных канторах, харчуемся, як прусакі — тым, што вы, людзі, упусціце: тут крыху хлеба, там драбок булкі. Знаеце, спадару Калбаба, у вас, людзей, з рота зусім няшмат выпадае.
— Але нам, паштавікам,— далучыўся пяты гном,— жывецца не так пагана. Бо тэлеграфныя стужкі мы варым, як макарону, і запраўляем іх паштовым клеем; толькі клей канечне мусіць быць з крухмалу.
I? іР I? I?» Ір if» /Р /Р «Г й іТ
— Або мы можам аблізваць маркі,— заўважыў шосты.— Яно смачна, адно што тады ў нас бароды робяцца надта ліпкія.
— Але найбольш мы пад'ядаем драбочкі,— прызнаўся сёмы ліліпут.— Ведаеце, спадару Калбаба, таму ў канторскіх памяшканнях і падмятаюць так рэдка, каб нам засталіся нейкія крошкі.
— Калі ўжо я такі смелы,— дапытваўся далей спадар Калбаба,— то дзе вы тут, уласна, начуеце?
— А гэта мы вам ужо, спадару Калбаба, не скажам,— прамовіў восьмы малюх.— Калі б людзі дазналіся, дзе мы, гномы, жывём, то яны б нас адтуль умомант вымелі. Не-не, што вы, гэтага вам ведаць нельга.
«Ну добра, калі вы мне гэтага не скажаце, то хай яно застаецца вашаю таямніцай,— думаў сабе спадар Калбаба.— Бо я і так здолею прасачыць, куды вы пойдзеце спаць». I ён зноў сеў ля печы, каб назіраць за гномамі. Але толькі ён там уладкаваўся, як вочы самі сабою пачалі заплюшчвацца, і перш чым хто паспеў сказаць «га», спадар Калбаба заснуў і спаў як сноп аж да самага Божага ранку.