Паштарская казка
Карэл Чапэк
Для дашкольнага ўзросту
4+
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 29с.
Мінск 2014
А пра тое, што пабачыў, паштар нікому не расказаў, бо, вы ж разумееце, на пошце начаваць не дазваляецца. Толькі з тае пары яму ўжо не абрыдвала разносіць людзям лісты. Гэты допіс, казаў ён сабе, нейкі досыць халодны, але затое вось гэты так грэе, такое цяпло ад яго, мусіць, ён ад нейкай матулі.
Аднойчы на пошце ён сартаваў лісты, якія выцягнуў з паштовае скрынкі, каб потым разнесці іх адрасатам.
— Глянь ты,— прамовіў ён раптам,— вось ліст у запячатаным канверце, але на канверце — ні адраса, ні маркі.
— Ага,— адказаў паштмайстар,— зноў нехта кінуў у скрынку ліст без адраса.
У той момант на пошце якраз быў адзін мужчына, які пасылаў сваёй матулі заказны ліст; той пачуў размову і кажа:
— Але ж гэна мусіць быць ладны цяльпук, ёлупень, лапаць, блытанік, асёл, бязмен і палена, хто дасылае ліст і забывае напісаць на ім нават адрас.
— Ды не,— запярэчыў спадар паштмайстар,— такіх лістоў, паночку, за год набіраецца цэлы воз. Вы б не паверылі, якія людзі няўважлівыя. Напішуць ліст, а потым з ім на скрут галавы бягуць на пошту і зусім забываюць, што яшчэ не напісалі адрас. Так-так, паночку, такое здараецца часцей, чым вы думаеце.
— Вось табе і маеш,— здзівіўся мужчына,— і што ж вы з такімі лістамі без адраса робіце?
— Пакідаем іх ляжаць на пошце,— адказаў паштмайстар,— бо іх жа, чалавеча, невядома куды дастаўляць.
Аспадар Калбабатымчасам варочаўу руцэтой лістбезадраса і лапатаў:
— Спадару паштмайстар, гэтае пісьмо такое цёплае, напэўна, у ім напісана нешта вельмі шчырае. Думаю, гэты лістусё ж варта даставіцьтаму, каму ён належыць.
— Калі там не напісаны адрас, то гэта проста немагчыма і баста,— пярэчыў спадар паштмайстар.
— To, мусіць, вы б маглі гэны ліст распячатаць,— раіў той чужы мужчына,— і паглядзець, хто яго паслаў.
— Немагчыма, паночку,— строга адказаў яму спадар паштмайстар,—
бо гэта было б парушэннем паштовае таямніцы, а гэта забаронена.
I на тым справа была для яго вырашаная.
Але калі той чужы мужчына пайшоў, спадар Калбаба звярнуўся да паштмайстра:
— Даруйце, што адважваюся пра такое прасіць, спадару паштмайстар, але наконт гэтага ліста нам, пэўна, мог бы дапамагчы паштовы гном.— I ён расказаў, што нядаўна ўначы пабачыў, як шчыруюць паштовыя гномы і як яны здольныя чытаць лісты, нават не распячатваючы іх.
Паштмайстар задумаўся, а потым прамовіў:
— Вось чэрці, а ведаеце, гэта можна. To паспрабуйце, спадару Калбаба, і калі нам той гном скажа, што ў гэным запячатаным лісце напісана, мо тады мы дазнаемся, каму ён адрасаваны.
I тактае ночы спадара Калбабу зноўзамкнулі на пошце, дзе ён ціхенька чакаў. Магло быць блізу поўначы, калі ён пачуў тупканне па падлозе, не раўнуючы як мышынае, а потым зноў убачыў гномаў, якія ўзяліся сартаваць лісты, узважваць пасылкі, падлічваць грошы і адбіваць дэпешы. A калі яны ўсё парабілі, то паселі разам на падлозе і пачалі гуляць лістамі ў мар'яж.
Вост якраз у той момант спадар Калбаба і азваўся:
— Вечар добранькі, спадары карузлікі.
— Ааа, гэта спадар Калбаба,— выгукнуў найстарэйшы карлік.— To хадзіце з намі гуляць у карты.
Спадар Калбаба не прымусіў прасіць сябе двойчы і сеў да іх на падлогу.
— Задаю,— сказаў першы гном і паклаў сваю карту.
— Б'ю,— мовіў другі.
— Вас я лёгка пераплюну,— усміхнуўся трэці.
Цяпер прыйшла чарга спадара Калбабы, і на кучку з трох допісаў ён паклаў той запячатаны ліст без адраса.
— Дык вы нас абхвасталі, спадару Калбаба,— сказаў першы курдупель — У вас найвышэйшая карта — чырвовы туз.
— Даруйце мне за такую смеласць,— адказаў спадар Калбаба,— але ці напэўна вы ведаеце, што гэта такая высокая карта?
— Тут памыліцца немагчыма,— супакоіў яго ліліпут.— Гэта ж ліст, што маладзён напісаў дзяўчыне, якую любіць больш, чым самога сябе.
— Неяк мне не здаецца,— знарок пад'юджваў спадар Калбаба.
— Але так яно ёсць,— адказаў карлік.— А калі не верыце, дык я вам гэтае пісямко прачытаю.— I ён узяў той ліст, паклаў яго сабе на лоб, заплюшчыў вочы і пачаў чытаць:
«Мая най мілейшая Марыська! (Тут арфаграфічная памылка,— сказаў гном,— «наймілейшая» трэба пісаць разам.) Вось я табе пішу што я атрымаў месца шафёра, дык калі-п ты хацела мы маглі-п згуляць вяселе напішы мне ці я табе яшчэ любы напішы мне худка твой верны Франак».
— To дзякую вам, спадару гном,— сказаў спадар Калбаба,— гэта мне і трэ было ведаць. Дужа вам дзякую.
— Няма за што,— мовіў мужычок.— Але, каб вы ведалі, там сем арфаграфічных памылак і шэсць пунктуацыйных. Той Франак у школе не надта навучыўся.
— Яшчэ б дазнацца, што гэта за Марыська або што за Франак,— задуменна мармытаў спадар Калбаба.
ЯЯ
тм J’
— 3 гэтым ужо не дапамагу, спадару Калбаба,— адказаў той маленькі паштавік.— Гэтага там не напісана.
Наступным ранкам спадар Калбаба паведаміў паштмайстру, што той ліст без адраса пісаў нейкі шафёр Франак нейкай спадарычні Марысьцы, і што той Франак хоча з тою паненкаю пабрацца шлюбам.
— Атжабадайяго,— выгукнуў спадар паштмайстар,— гэта надзвычай важны допіс, тая паненка мелася б яго атрымаць!
— Я б ёй яго ў адзін дух даставіў,— паківаў галавой спадар Калбаба,— калі б толькі ведаў, якое ў тае спадарычны Марыські прозвішча і ў якім горадзе, на якой вуліцы ды ў якім доме яна жыве.
— Такое, спадару Калбаба, кожны змог бы,— адказаў яму паштмайстар.— На гэта нават не трэба быць паштаром. Але мне дужа хацелася б, каб тая паненка гэтае пісьмо атрымала.
— Добра, спадару паштмайстар,— прамовіў спадар Калбаба,— тады я гэтую спадарычну адрасатку буду шукаць, нават калі цэлы год давядзецца бегаць і абысці ўвесь свет.
I як ён гэта сказаў, перакінуў цераз плячо торбу з тым лістом і з лустаю хлеба выправіўся ў свет.
Так спадар Калбаба хадзіў і хадзіў, і ўсюды пытаўся, ці не жыве ўтым краі нейкая спадарычна Марыська, якая чакае ліста ад нейкага спадара шафёра Франка. I так абышоў ён увесь Літамержыцкі край, і Лоўнскі, і Ракаўніцкі павет, і ваколіцы Плзэня ды Дамажліцаў, і Пісэк, і Будзеёвіччыну, і Прэлаўч, і Табаршчыну, і Часлаўшчыну, і гетманства Градэцкае, і павет Ічынскі, і Баляслаўшчыну; быў ён у Кутнай Гары, Літамышлі, Тршэбоні, Воднянах,
Сушыцы, Пршыбраме, Кладне і Младай Баляславе, а таксама ў Воціцах, у Трутнаве, у Собатцы з Турнавам, і ў Сланым, і ў Пэлгржымаве, нават у Добрушцы, у Упіцы, у Гронаве, і ля Сямі Халупаў, і на Кракарцы быў, і ў Залессі, ну, карацей кажучы, папросту паўсюль, і ўсюды пытаўся пра тую спадарычну Марыську. Тых спадарычнаў Марысек, якіх ён у Чэхіі знайшоў, было шмат, усяго сорак дзевяць тысяч дзевяцьсот восемдзесят, але ніводная з іх не чакала ліста ад спадара шафёра Франка; а некаторыя з іх хоць і чакалі ліста ад нейкага шафёра, але звалі яго не Франак, а Тонік, або Ладзіслаў, або Вацлаў, Ёзэф, Яралім, Лойзік ці Фларыян, або таксама Іржы, Ёган, Лаўрэн, нават Дамінік, Вендэлін і Эразім, але толькі не Франак; а іншыя тыя спадарычны Марыські, у свой чарод, чакалі ліста ад нейкага спадара Франка, але той, як на ліха, быў не шафёрам, а слесарам або фельдфебелем, сталяром, кандуктарам, а хтосьці таксама гандляром, абіўшчыкам, цырульнікам або краўцом, але зусім не шафёрам.
I так спадар Калбаба прахадзіў цэлы год і дзень, але датуль так і не змог даставіць тое пісьмо той спадарычні Марысьцы, якой яно было адрасаванае. Ён спазнаў шмат рэчаў: бачыў вёскі і гарады, палі і лясы, світанак і вечаровую заранку, вяртанне жаўранкаў і прыход вясны, сяўбу і жніво, баравікі ў лесе і амаль даспелыя слівы, бачыў хмель каля Жатца і вінніцы каля Мельніка, карпаў у Тршэбоні і пернікі ў Пардубіцах, але калі ягоныя марныя пошукі забралі ў яго год і дзень, ён сеў, засмучаны, пры дарозе і сказаў сабе: «Усё дарэмна, выглядае на тое, што я ўжо гэную спадарычну Марыську не знайду».
Яму амаль хацелася плакаць ад шкадавання. Яму было шкада спада-
4UU' Г Jr f f «г
ч u іго ’ррро
рычны Марыські, бо яна не атрымала ліста ад хлопца, які любіў яе больш за самога сябе; было шкада шафёра Франка, бо не выпала даставіць ягоны ліст; і было шкада сябе, бо ён задаў сабе працу і столькі прахадзіў у дождж і ў спёку, у слоту і непагоду, але ўсё дарма.
I калі ён так сядзеў пры дарозе і шкадаваў, то ўбачыў, што тою дарогаю едзе якаясь машына. Ехала яна павольна, усяго мо якіх кіламетраў шэсць за гадзіну, і спадар Калбаба сказаў сабе: «Мусіць, нейкая дапатопная развалюха, раз паўзе так марудна». Аднак, калі тая машына пад'ехала бліжэй, ён убачыў, што гэта — святая ўгодніца! — шыкоўны бугаці з васьміцыліндравым рухавіком, і за стырном у ім сядзіць сумны, адзеты ў чорнае, кіроўца, а ззаду — адзеты ў чорнае сумны спадар.
I калі той сумны спадар убачыў пры дарозе замаркочанага спадара Калбабу, то загадаў кіроўцу спыніцца і гукнуў:
— Сядайце, лістаноша, я вас трохі падвязу.
Спадар Калбаба быў рады, бо пасля доўгага вандравання яму ўжо балелі ногі; ён сеў ля таго сумнага чорнага спадара, і аўтамабіль павольна і сумна рушыў наперад.
Калі яны праехалі тры кіламетры, спадар Калбаба перапыніў маўчанне:
— Даруйце, што я такі смелы, спадару, але вы, мусіць, едзеце на пахаванне, праўда?
— He едзем,— пустым голасам адказаў сумны спадар.— А чаму вы падумалі, што мы едзем на пахаванне?
— Ну,— сказаў спадар Калбаба,— бо вы, спадару, рачыце быць такі сумны.
— Я такі сумны,— замагілыным голасам прамовіў той спадар,— бо мой аўтамабіль паволына і сумна едзе.
— Ну так,— адказаў спадар Калбаба,— але ж чаму ў вас такі шыкоўны бугаці, а едзе так павольна і сумна?
— Бо ім кіруе сумны шафёр,— журботна мовіў чорны спадар.
— Ага,— працягваўспадар Калбаба,— А дазвольце пацікавіцца ў вашэці, чаму спадар шафёр такі сумны?
— Бо не атрымаў адказу на ліст, які аднёс на пошту ўжо цэлы год і дзень таму,— адказаў чорны спадар.— Ведаеце, ён ліставаў сваёй наймілейшай, але яна яму не адпісала; дык ён думае, што яна яго больш не кахае.
Пачуўшы такое, спадар Калбаба выгукнуў:
— Даруйце мне маю смеласць, але ці не завуць вашага шафёра Франак?
— Так, яго завуць Францішак Свобада,— адказаў сумны спадар.
— А тую спадарычну завуць Марыськаю, так? — працягваў дапытвацца спадар Калбаба.
Тут азваўся сумны шафёр і сказаў, тужліва ўздыхнуўшы:
— Марыя Навакава завуцьтую няверніцу, якая забылася на маё каханне.
— Чалавеча даражэнькі,— радасна выкрыкнуў спадар Калбаба,— дык гэта вы той абэлтух, той абармот, той дурань, той бот, той дундук, той асёл, той дуб, той расцяпа, той шалапут, той целяпей, той пабавень, той лапух, той байбус, той басалай і той балдык, той недапечаны, той безгаловы, той бязмозглы, той тлумны і той шыбануты, той недалуга, той недарэка, той некмень, той пустальга, той доўбень, той растраса і той хамут, той пустадом, той даўбешка, той цецярук, той боўтка, тое цялё і той глумак, які кінуў