• Часопісы
  • Паштарская казка  Карэл Чапэк

    Паштарская казка

    Карэл Чапэк
    Для дашкольнага ўзросту
    4+
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 29с.
    Мінск 2014
    11.89 МБ
    IF IF IF IF IF IF IF іГ IF IF IF IF IF IF IF IF iMLlMI IP
    нам у паштовую скрынку ліст без маркі і без адраса? А каб вас смуткі, але ж я рады, што маю гонар з вамі пазнаёміцца! Як жа вам спадарычна Марыська магла адпісаць, калі яна дагэтуль вашага ліста не атрымала!
    — Дзе, дзе гэты мой ліст? — выгукнуў спадар шафёр Франак.
    — Ну,— адказаў спадар Калбаба,— пасля таго, як вы мне скажаце, дзе спадарычна Марыська жыве, той ліст будзе, каб вы ведалі, раўнютка ў дарозе да яе. Мой ты паночку, ужо цэлы год і дзень я нашу гэты ліст у торбе і шукаю па ўсім свеце тую спадарычну Марыську, якой ён належыць! Юнача залаты, зараз жа, чуй дух, бягом, галопам і без адкладу дайце мне адрас спадарычны Марыські, і я пайду і дастаўлю ёй гэны ліст.
    — Нікуды, спадару лістаноша, вы не пойдзеце,— запярэчыў спадар,— бо я вас давязу. Так, Франак, ану паддай газу — і едзем да спадарычны Марыські.
    Толькі ён тое вымавіў, як шафёр Франак паддаў газу, машына тарганулася і ўжо, людцы мае, гнала шэсцьдзясят за гадзіну, семдзесят, восемдзесят, сто, сто дзесяць, сто дваццаць, сто пяцьдзясят, усё хутчэй, ажно матор выў, спяваў, грукатаў і трыумфаваў ад бясконцай радасці, чорны спадар мусіў абедзвюма рукамі прытрымліваць капялюш, каб той не зляцеў у яго з галавы, спадар Калбаба абедзвюма рукамі трымаўся за сядзенне, а спадар Франак крычаў:
    — Пане шэфе, але ж як едзе, а! Сто восемдзесят кіламетраў! Халера ясная, мы ж ужо нават не едзем, мы ўжо папросту ляцім у паветры, глядзіце, пане шэфе, вунь дзе пад намі шаша! Пане шэфе, у нас жа крылы выраслі!
    I калі яны нейкічастакляцелізхуткасцюсто восемдзесятсем кіламетраў
    за гадзіну, перад імі паказалася такая прыгожая белая вёска — далібог, гэта ж быў Лібнатаў,— і спадар шафёр Франак сказаў:
    — Пане шэфе, вось мы і на месцы.
    — Дык спыніце,— загадаў спадар у чорным, і аўтамабіль спусціўся на зямлю на ўскрайку той вёскі.— Але ж як добра едзе гэты бугаці, а! — цешыўся развесялелы мужчына.— А цяпер вы, спадару Калбаба, маглі б спадарычні Марысьцы даставіць той ліст.
    — А мо,— прыпусціў спадар Калбаба,— лепш бы спадар Франак сказаў усё вусна, што ўтым лісце напісана? Ботам сем арфаграфічных і шэсць пунктуацыйных памылак.
    — Што вы! — бараніўся спадар Франак.— Я саромеюся з'явіцца ёй перад вачыма, бо столькі часу яна ад мяне не мела ніякіх вестак. А да таго ж,— дадаў ён, пасмутнеўшы,— можа, яна ўжо мяне забыла і ані трохі мяне больш не кахае. Глядзіце, спадару Калбаба, яна жыве вунь у тым дамку, у якога акенцы такія чыстыя, як крынічкі.
    — To я іду,— сказаў спадар Калбаба, ладна пратрубіў вуснамі «Песню лістаношы» і ступіў правай нагой у бок таго дамка. А там, за тым чыстым акенцам, сядзела бледная дзяўчына і шыла сабе сукенку.
    — Памагай Бог, спадарычна Марыська,— гукнуў ёй спадар Калбаба.— I Гэта вы сабе вяселыную сукенку шыеце?
    — Ах не,— сумна адказала спадарычна Марыська,— гэта я сабе шыю саван у труну.
    — Авохці мне...— спачувальна пахітаў галавой спадар Калбаба.— Божачкі мае, бацюхны, аёечкі, а мо ўсё не так трагічна? Вы што, паненка, хварэеце?
    VI» Ti ft П П П Fi Л Fi Fi Fi ft fi fi ft Oli Fi fl
    — He хварэю,— заўздыхала спадарычна Марыська,— але сэрцайка ў мяне разрываецца ад жалю.— I пры гэтым яна паклала руку на сэрца.
    — Далібог, спадарычна Марыська,— выгукнуў спадар Калбаба,— пачакайце яшчэ з гэтым разрывам сэрца! Даруйце, што я такі смелы, але чаму гэта, уласна, у вас сэрца баліць?
    — Бо ўжо цэлы год і дзень,— ціха сказала спадарычна Марыя,— ужо дзень і год я чакаю аднаго ліста, які ўсё ніяк не прыходзіць.
    — He бярыце да галавы,— суцяшаў яе спадар Калбаба.— Я вось цэлы год і дзень нашу тут у торбе адзін ліст і не маю, каму б яго аддаць. Ведаеце што, спадарычна Марыська, давайце я гэты ліст аддам вам.— I пры гэтых словах ён падаў ёй той ліст.
    Дзяўчына пабялела яшчэ больш.
    — Спадару лістаноша,— мовіла яна ціхім голасам,— гэты допіс, мусіць, не для мяне, на ім жа няма адраса!
    — А вы паглядзіце ўнутры,— падахвоціў яе спадар Калбаба,— і калі ён будзе не для вас, то вы мне яго проста вярніце — вось і ўвесь клопат.
    Спадарычна Марыя дрыготкімі рукамі выцягнула з канверта ліст, а калі пачала чытаць, то ў яе паружавелі шчокі.
    — Дык што,— спытаўся спадар Калбаба,— вернеце вы мне яго ці не?
    — He вярну,— выдыхнула спадарычна Марыя, і яе вочы заліліся слязьмі радасці.— Спадару лістаноша, гэта ж той ліст, якога я чакала цэлы год і дзень! Я нават не ведаю, што вам за яго даць, каб аддзячыць!
    — А я вам скажу, што,— адказаў спадар Калбаба.— Дайце мне дзве кроны штрафу за тое, што гэты ліст не быў належным чынам маркіраваны. Падумаць толькі: я з гэтым лістом цэлы год і дзень бегаю толькі дзеля таго, каб пошта атрымала дзве кроны паштовага збору! Цяпер парадак, дзякую вам,— сказаў ён, атрымаўшы дзве кроны.— А вашага адказу, паненка, тут вось нехта чакае.— I ён паківаў у бок шафёра Франка, які ўжо стаяў за рогам.
    I пакуль спадар Франак атрымліваў той адказ, спадар Калбаба прысеў да спадара ў чорным і кажа яму:
    — Год і дзень, вашамосць, я з гэтым лістом бегаў, але яно таго было варта: ужо дзеля таго, што я ўсё паўсюль пабачыў. I скажу я вам, краіна гэтая надта прыгожая і цудоўная, неістотна дзе — каля Плзэня, пры Горжыцах ці ў ваколіцах Табара. А гляньце, спадар Франак ужо вяртаецца. Такая справа вусна напраўду хутчэй вырашаецца, чым праз ліст без адраса.
    Спадар Франак не казаў нічога, у яго толькі гарэлі вочы.
    — To едзем, пане шэфе? — папытаўся ён.
    — Едзем,— адказаў той.— Спачатку завязем пана Калбабу на пошту.
    Кіроўца ўскочыў у машыну, завёў стартар, уціснуў счапленне і газ, і машына кранулася так лёгка і гладка, як ува сне. I ўжо праз імгненне стрэлка спідометра паказвала сто дваццаць кіламетраў за гадзіну.
    — Але ж як цудоўна гэтая машына едзе,— цешыўся спадар у чорным.— Яна так ляціць таму, што ёю кіруе шчаслівы шафёр.
    I ўсе шчасліва даехалі, і мы таксама.
    xwwwxv
    Слоўнічак састарэлых і рэдкаўжывальных слоў
    Жмінда — скнара, скупец.
    Карўзлік — карантыш, карлік, курдупель.
    Палярына — кароткая накідка паверх вопраткі, часта з капюшонам.
    Гёлер — разменная манета ў Чэхаславакіі, сто гелераў складалі адну крону.
    Задаваць — у картах: заходзіць, рабіць ход.
    Ніжнік — у картах: валет.
    Вышнік, або краля — у картах: дама.
    Дэпёша — паведамленне, якое перасылалася тэлеграфам.
    Абхвастаць — у картах: абгуляць.
    Рачыць — архаічнае: мець ласку, рабіць ласку.
    Вашэць, або вашамбсць — архаічнае: ветлівы, шляхетны зварот.
    Саван — белае пакрывала, якім накрываецца цела нябожчыка ўтруне.
    ////////'
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Карэл ЧАПЭК
    ПАШТАРСКАЯ КАЗКА
    Рэдактары П. В. Грынчанка, A. С. Масла
    Мастацкі рэдактар М. В. Пракаповіч
    Тэхнічны рэдактар Л. С. Зубец
    Стылістычны рэдактар А. Я. Чарняк
    Падпісана да друку 18.11.2014. Фармат 108><84716.
    Папера мелаваная. Гарнітура Calibri. Афсетны друк.
    Умоўн. друк. арк. 2,52. Улік.-выд. арк. 3,51.
    Тыраж 3000 экз. Зак. 797.
    Выдавецкае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мастацкая літаратура» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў за № 1/5 ад 09.07.2013. Пр. Пераможцаў, 11, 220004, Мінск. www.mastlit.by; e-mail: mail@mastlit.by
    ААТ «Паліграфічны камбінат імя Я. Коласа».
    Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/3 ад 04.10.2013. Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, Мінск.