• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песні роднага краю

    Песні роднага краю


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 255с.
    Мінск 1972
    132.71 МБ
    Все, что внднтся н слышнтся, Что жнвет н что поет.
    133
    КУПАЛЬСКАЯ
    Словы В. Лукшы	Музыка У. Журовіча
    Andante
    Са_ лаў_ і _ най па_ рой я су_
    134
    Салаўінай парой Я сустрэўся з табой Над ракою купальнаю ночкай. Поўня тоне ў віры, I да самай зары Я ў твае углядаюся вочы.
    Каласоў перазвон, Чуйных ліп парасон, Ў паднябессі дзянніца палае.
    Далягляд заалеў, Ды не хочацца мне Расставацца з табой, дарагая.
    Зацвітаюць ільны, Быццам вочы вяоны, Чмель шчыруе над сінім званочкам.
    Салаўінай парой Я чакаю з табой Цёплай стрэчы купальнаю ночкай.
    135
    ШТО Ж ТЫ МНЕ СЭРЦА ПАРАНІЎ
    Словы Н. Тарас
    Музыка I. Сушко
    _ціць. Што ж ты мне сэр_ ца па _ ра_
    136
    
    Сонца за хмаркамі ўранні Скрылася — болей не свеціць. Што ж ты мне сэрца параніў, Мой найдарожшы на свеце.
    Як жа мне, як жа развеяць Хмарачак тых караваны?
    Дзе ж мне нарваць таго зелля, Каб загаілася рана?
    Хмаркі развеюцца самі — Ёсць вецярочак на тое.
    Раны не сцішыш слязамі — Ласка твая іх загоіць.
    Сонца за хмаркамі ўранні Скрылася — болей не свеціць. Што ж ты мне сэрца параніў, Мой найдарожшы на свеце.
    137
    БЕЛЫ СНЕГ
    Словы Л. Паўлені
    Музыка Я. Петрашэвіча
    138
    Ой, не мяці, мяцеліца, Свой белы снег.
    Міленькі едзе аселіцай,— Хай не губляе след.
    Прыпеў:
    Белы снег, белы снег Сыплецца.
    Белы снег, белы снег Сцелецца.
    Ой, не мяці, мяцеліца, Белы карагод.
    Холадна вельмі ў ножанькі, Стаю адна.
    Снег размяту на дарожаньках, Стрэну міленькага.
    Прыпеў.
    Гляну у вочы шчырыя, Мой чарадзей.
    Ой, мары, сны, сны дзявочыя, Колькі у вас надзей!
    Прыпеў.
    139
    РУЧНІКІ
    Словы В. Вярбы
    Музыка М. Пятрэнкі
    Andante
    140
    У суботу Янка ехаў ля ракі, Пад вярбой Алёна мыла ручнікі. — Пакажы, Алёна, броды земляку, Дзе тут пераехаць на кані раку.
    — Адчапіся, хлопец, едзь абыкуды, He муці мне толькі чыстае вады,— У маркоце Янка галавой панік, Упусціла дзеўка беленькі ручнік.
    — Янка, мой саколік, памажы хутчэй, Ой, плыве, знікае ручнічок з вачэй.
    — Любая Алёна, я вады баюсь, Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.
    Супыніўся гнеды пад вярбой густой, Цалавала Янку Лена над вадой.
    Стала ціха, ціха на усёй зямлі, Па рацэ далёка ручнікі плылі...
    141
    КОЛЬКІ Ў НЕБЕ ЗОРІ
    Словы і музыка А. Шыдлоўскага
    Tempo di valse, con anima
    142
    Колькі ў небе зор — цяжка палічыць, Толькі з іх адна найярчэй гарыць.
    Гэта ты, мая зорка ясная, 1 Ты, любоў мая непагасная. J
    Ў працы і ў жыцці добра нам з табой Марыць і любіць з песняй маладой. Дзе так добра жыць, дзе такі прастор, L Шчасця больш у нас, як на небе зор. J Р'
    Край шырокі наш, мірны, дарагі, I бягуць удаль светлыя шляхі.
    Мне з табой па іх хочацца ісці 1
    I дзяліць усё разам у жыцці. j
    143
    ВЯСЕЛЬНАЯ
    Словы М. Танка,
    Музыка I. Маціна
    Allegretto
    Піце гарэліцу, госцейкі, піце, Слаўную Ганначку нашу любіце. Першай з брыгадай яна уставала, Першай на поле ішла працавала.
    144
    Весела, госцейкі, песню спявайце, Песняю Ганначку нашу ўслаўляйце.
    Зорка, што свеціць ў яе, залатая Хай ёй дарогу ў жыццё азарае.
    Звонка, музыкі, ў цымбалы звініце, Коней вясельных ускач не ганіце, Каб развітацца магла яна з намі, 3 полем, знаёмымі ёй каласамі.
    Весела, госцейкі, песню спявайце, Часта ў адведзіны вы прыязджайце, Будзем і мы, парадніўшыся з вамі, Частымі ў вашым калгасе гасцямі.
    Танец хай стужкі вясёлкамі кружыць, Шчасце хай з нашаю Ганначкай дружыці.. За маладых уздымаем мы чаркі, Ярка свяці, наша сонейка, ярка!
    145
    МЯЦЕЛІЦА
    Словы А. Дзеружынскага
    Музыка М. Шуміліна
    10 Зак. 998
    146
    Ой, мяцеліца, Ой, мяцеліца Ўсе дарожкі замяла. Як мне, дзеўчыне, Як мне, дзеўчыне, Ехаць з любым да сяла?
    Я сняжыначкі, Я сняжыначкі
    Сваім сэрцам растаплю. Ведай, міленькі, Ведай, міленькі,	|
    Цябе моцна я люблю. ]
    Ой, мяцеліца, Ой, мяцеліца Пагуляла і пайшла... А вяселейка, А вяселейка
    Едзе з песняй да сяла.
    2р.
    2р.
    147
    Люблю наш край — старонку гэту, Дзе я радзілася, расла,
    Дзе першы раз пазнала шчасце, 1 Слязу нядолі праліла.	J “ р
    Люблю народ наш беларускі I хаты ў зелені садоў,
    10*
    148
    Залочаныя збожжам нівы, 1 Шум нашых гаяў і лясоў. J Р'
    I жніва час душой люблю я,
    I першы звон сярпоў і кос, Калі на поле выйдуць жнеі, 1 „ А касары на сенакос. J р‘
    I песню родную люблю я, Што ў полі жнеі запяюць, Як гукі звонкія над нівай I Пераліваюцца, плывуць. j Р’
    Люблю ў пагодную я ночку Да позна ў садзіку сядзець, Сачыць за ясных зор мігценнем, 1 На месяц залаты глядзець. I Р
    Мне тут усё для сэрца міла, Бо я люблю край родны свой, Дзе з першым шчасцем я спазналась 1
    I з першай горкаю слязой.	Н р'
    149
    ЖАВАРОНАЧКІ, ПРЫЛЯЦІЦЕ!
    J=104
    Жа_ва _ ро _нач_кі, пры_ля_ці_ це, нёп_ла
    ле _ цей_ка пры_ ня _ сі _ це, a
    Жавароначкі, прыляціце, Цёпла лецейка прынясіце, А зімачку прыбярыце, Бо зімачка надаела — Нам хлебушкі пераела.
    Жавароначкі, прыляціце, Землюматухну абудзіце.
    I дожджыкам напаіце.
    150
    Каб травачкі нарасціла, Каб волікаў накарміла.
    Жавароначкі, прыляціце, Цёпла лецейка прынясіце, А зімачку прыбярыце, Бо зімачка надаела — Нам хлебушкі пераела.
    151
    СПІ, СЫНОЧАК МІЛЕНЬКІ
    Andante
    A,	а,	лю _ лі.
    ^^^^^^^^^
    Cnij сы_но_чак мі^лень.кі^ га_лу_бо_чак сі_зень_ кі.
    Мой сы_но_чак бу_дзе спаць,а я бу_ду ка,лы_хаць
    Спі, сыночак міленькі, Галубочак сізенькі.
    Мой сыночак будзе спаць, А я буду калыхаць.
    Напгго, вецер, ты гудзеш, Спаць Міхаську не даеш? Спі, сыночак міленькі, Ой, да люлі, люленькі...
    Ўспомніш матку ты сваю, Як цябе люляла, Як табе уноч не раз Песеньку спявала.
    152
    ДЛЯ ДАЧКІ:
    Спі, дачушка мілая, Галубачка сізая.
    Мая дочка будзе спаць, А я буду калыхаць.
    Нашто, вецер, ты гудзеш, Спаць Марысі не даеш? Спі, дачушка мілая, Я цябе палюляю.
    153
    КУПАЛІНКА
    J=92
    Купалінка, купалінка, Цёмная ночка, Цёмная ночка, Дзе ж твая дочка?
    Мая дочка у садочку Ружу, ружу поліць, Ружу, ружу поліць, Белы ручкі коліць.
    154
    Кветачкі рвець, кветачкі рвець,
    Вяночкі звівае, Вяночкі звівае, Слёзкі пралівае.
    155
    ПЕРАПЁЛКА
    Пе_ра_пёл _ ка,	тры_сця_но гняз_
    пе _ ра _ пел _	ка.
    Перапёлка, Трысцяно гняздзечка, Залато яечка, Перапёлка.
    Перапёлка,
    He вій ты гняздзечка Блізка пры дарожцы, Перапёлка.
    Перапёлка,
    Пастушкі пагоняць, Яечкі заберуць, Перапёлка.
    156
    Перапёлка,
    А звій ты гняздзечка На зялёным дубе, Перапёлка.
    Перапёлка,
    Вецярок павеіць, Дзетак пакалышыць, Перапёлка.
    Ой, дзеванька!
    He вій ты вяночка — Восень недалёчка, Ой, дзеванька.
    Ой, дзеванька!
    Сваточкі прыедуць, Цябе з сабой возьмуць, Ой, дзеванька.
    157
    САЛАВЕЙКА, ПТАШАЧКА МАЛЕНЬКА
    Салавейка, пташачка маленька, Дзе ж ты будзеш зімку зімаваці?
    Дзе ж ты будзепі зімку зімаваці, Дзе ж ты будзеш гняздзечка звіваці?
    He ляці ты за сіняе мора,— Звій гняздзечка у маёй каморы.
    Ты нас будзеш песняй весяліці, А мы будзем хлебушкам карміці.
    Ты нам будзеш песенькі спяваці,— Стане ўзімку лецейка у хаце.
    158
    ОЙ, СКАРЭЙ БЫ ВЯЧОРА ДАЖДАЦІ Л76
    Ой, скарэй бы вячора даждаці: Пойдуць людзі дзяўчыну сватаці.
    Пойдуць людзі дзяўчыну сватаці, А мы пойдзем пад акно слухаці.
    А мы пойдзем пад акно слухаці, Ды што будзе дзяўчына казаці.
    Дзеўка ходзіць ды ўсё пахаджае, Белы ручкі на сэрцы складае.
    — Маці, маці, парадніца ў хаці, Парадзь, маці, што свату казаці?
    Парадзь, маці, што свату казаці: Ці йсці замуж? Ці з год пагуляці?
    159
    ПРЫЙШОЎ НА ВЯСЕЛЛЕ НАШ СВАТОК
    Прыйшоў на вясел_ле наш сва _ ток,
    ^^^^^^^^^
    па_вя_заў_шы кры_ жам руч _ні _ чок.
    Прыйшоў на вяселле наш сваток, Павязаўшы крыжам ручнічок.
    А казалі, сват наш вельмі харош, Аж у свата доўгі буслаў нос.
    А у свата лыса галава Ды казліна рыжа барада.
    Плавае па хаце, як таран, Лыпае вачыма, як баран.
    Калі, сват, гарэлкі не дасі, Караваю трасцу ты з’ясі.
    160
    КУМА МАЯ, КУМАЧКА
    Кума мая, кумачка,	)	„
    Дзе жывеш?	I	Р’
    Чаму мяне ў госцейкі	1	9
    He завеш?	)	Р'
    Ці ты, куме, розуму 1 Пытаеш?	) Р'
    Ці ты маёй хатачкі 1 He знаеш?	J	Р'
    А вунь мая хатачка 1
    Ля вады,	( 2 р.
    161
    3	высокага дзераўца, 3 лебяды.
    Яшчэ к таму сенечкі Прыпляту,
    3	харошага дзераўца, 3 асату.
    Тады цябе ў госцейкі Пазаву,
    Як свежае рыбачкі I , Навару.	/ '
    А свежая рыбачка — Акунёк,
    А любенькі госцічак — Мой кумок!
    11 Зак. 998
    162
    ЧАЧОТАЧКА
    Allegro
    Спа_ра_дзі_ла ча_чо_тач_ка се_ме_ра да_ спа_ра_дзі_ла не_вя_ліч_ка се_ме_ра ма_
    _чок
    _лых:
    Аў_гін_ню, і Та_цю _ ху, і Ма_ры_ну,
    1 Ак_сін.ню, і Нас_ цю _ ху, і Гры_пі _ ну;
    сё_му_юХім_ку.
    сё_му_юХім_ ку,
    Спарадзіла чачотачка семера дачок,
    Спарадзіла невялічка семера малых:
    I Аўгінню, і Аксінню,
    I Тацюху, і Насцюху,
    I Марыну, і Грыпіну,
    Сёмую — Хімку. (2 р.)
    Спарадзіўшы і ўзрасціўшы, замуж
    аддала.—
    Бадай тая чачотачка здарова была!
    А Аўгінню за Мірона,
    А Аксінню за Сапрона,
    А Тацюху за Дзяміда,
    163
    А Насцюху за Спірыда, Радзівону — Марыну, Харытону — Грыпіну, Хімку за Кузьму. (2 р.)
    Як пачала чачотачка пасагі даваць, Як пачала невялічка ды ўсіх абдараць:
    А Аўгінні — паясок, А Аксінні — кажушок, А Тацюсе — пялёначкі, А Насцюсе —суконачкі, А Марыне — чаравічкі, А Грыпіне — рукавічкі, Хімцы — істужкі.	(2 р.)
    Былі дзеўкі на вяселлі і малодзіцы, Былі старэнькія бабкі і удовіцы:
    Маня, Таня і Гануся,
    I Хадора, і Барбуся,
    I суседкі ўсе. (2 р.)
    Нанімала чачотачка скочну музыку, Нанімала невялічка капэлю усю:
    Верабейка — на скрыпіцы, Салавейка — на прытыцы, А сарокі — у прыскокі, А вароны — у далоні, Чорны галкі — у цымбалкі, Дробны птушкі — у свісталкі, Люба слухаць, як зайгралі Музыку сваю. (2 р.)
    11*
    164
    А чачотка не гуляла — варыла асу, Доўга госці асу елі, пакуль з’елі ўсю.
    Аж на трэцюю нядзелю Госці дамоў захацелі, Дзякавалі за вяселле, Ехалі дамоў, Ехалі дамоў.
    165
    ДА Ў ЗЯЛЁНАЙ ДУБРОВЕ
    Да ў зялёнай дуброве, Эх, там Дуня волы пасла. Напасціўшы волы, Пайшла ў сад гуляці.
    Пакуль Дуня гуляла, Эх, свае волы пагубляла. Што Дуні рабіці? — Будзе маці біці.
    166
    Будзе маці Дуню біць, Эх, стануць бабы гаварыць: — Няўдала дзяўчына, He вазьму за сына.
    Да ў зялёнай дуброве, Эх, там Дуня волы пасла, Напасціўшы волы, Пайшла ў сад гуляці.
    167
    
    ВЯНЕ РУТА
    ля пры_ са _	даў:	чар_ня_ва_ я
    Вяне рута ля прысадаў: Чарнявая дзяўчыненька —
    Мне дасада!
    I не піў бы, і не еў бы,— Да чарнявае дзяўчыны )
    Паляцеў бы!	J ^ Р'
    Паляцеў бы, ды не мушу:
    Распаліла чарнявая 1
    Сэрца, душу. I
    2 р.
    168