• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песні роднага краю

    Песні роднага краю


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 255с.
    Мінск 1972
    132.71 МБ
    Цераз сяло як вяла, Яшчэ трошкі загула.
    Як вывела за сяло, Ужо стала весяло.
    Ох, ну, ды, ох, ну! Ужо стала весяло.
    207
    А Ў ЦЁМНЫМ ЛЕСЕ САВА КУГІЧА
    А ў цёмным лесе Сава кугіча, А ў чыстым полі Муж жонку кліча. Рана, рана Муж жонку кліча.
    — Ты жонка, Ганна, Хлопцам падмана, Хоць мужа маеш, А ўсім маргаеш.
    Мужа маеш, А ўсім маргаеш.
     Ці, мой міленькі, Я ў тым павінна,
    208
    Што за мной хлопцы, Як за дзяўчынай.
    Люлі, люлі, Як за дзяўчынай.
    — Ой, жонка, жонка, Досыць ілгаці, Бо я застаўлю Праўду сказаці, Бо застаўлю Праўду сказаці.
    — Калі, міленькі, Ты мне не верыш, Павесь званочак На падалочак.
    Люлі, люлі, На падалочак.
    Як хто затроніць, Званок зазвоніць, А ты пачуеш,— Мяне ўратуеш.
    Ты пачуеш — Мяне ўратуеш.
    Званочак звоніць Ў садзе ля хаты, А муж не чуе — Ён глухаваты.
    Муж не чуе — Ён глухаваты.
    209
    ЧАБАРОК
    Moderate
    Ча_ ба _рок, ча_ба_рок; ды ка_ля да_
    ды кры_вы_ я нож _ кі, Ох!
    Ох!	Ды кры_вы _ я нож_кі.
    Ох!	Ох!	Ды кры_вы_ я нож_ кі.
    Чабарок, чабарок, Ды каля дарожкі, Харошанькі мой міленькі, Ды крывыя ножкі.
    Ох! Ох! Ды крывыя ножкі *.
    * Апошні радок кожнай страфы паўтараецца з воклічам «Ох, ох!».
    14 Зак. 998
    210
    А мой жа ты даўганосы, Ой, які ж ты нехарошы: Каб ты быў такі, як я, Дык даўно была б твая.
    Каля саду я хадзіла... Ды шчыпала вішні, Дай жа, божа, кавалера Ды лад мае мыслі.
    Каб і люльку не курыў, Табакі не нюхаў, Чужых жонак не любіў, Адну мяне слухаў!
    211
    ХАЦЕЛА Ж МЯНЕ МАЦІ ЗАМУЖ АДДАЦІ . J = 7890
    Ой, хацела ж мяне маці Ды за першага аддаць, А той первы, Первы няверны,— Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маці Ды за другога аддаць, А той другі Ходзіць да падругі,— Ой, не аддай мяне, маць!
    14*
    212
    Ой, хацела ж мяне маці Ды за трэцяга аддаць, А той трэці, Як у полі вецер,—
    Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маці За чацвёртага аддаць, А той чацвёрты — Hi жывы ні мёртвы,—
    Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маці Ды за пятага аддаць, А той пяты — П’яніца пракляты,—
    Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маці Ды за шостага аддаць, А той шосты — Малы, недарослы,—
    Ой, не аддай мяне, маць!
    Ой, хацела ж мяне маці Ды за сёмага аддаць, А той сёмы — Прыгожы ды вясёлы...
    Ён не схацеў мяне ўзяць!
    213
    ЯК ПАГНАЛА БАБУЛЕНЬКА КУРАНЯТАК ПАСЦІ
    Ды ня_мно_ га
    ра_зам зба_га _ це _ ц і
    а што ж мне ра.
    — Ой, бо_жа ж мой, бо _ жа
    Як пры_е_дзе дзед ізле.су, бу_дзе мя_не
    214
    Захацела бабуленька Разам збагацеці, Пасадзіла курачку, Каб вывела дзеці.
    Ды нямнога, толькі трое, Куранят прыждала;
    He паспелі з гнязда злезці,— Пасвіць іх пагнала.
    Як пагнала бабуленька Куранятак пасці, Сама села на пянёчку Кудзелечку прасці.
    Яшчэ нітак не ссучыла, А ўжо двух згубіла, Тудысюды павярнулась Ды на трэцяе спаткнулась.
    — Ой, божа ж мой, божа, А што ж мне рабіці?
    Як прыедзе дзед із лесу, Будзе мяне біці.
    Бедна, бедна, бедна я. Бедна галоўка мая, Будзе мяне біці.
    Як прыехаў дзед із лесу Ды да сваёй хаты, Пытаецца у бабулькі: — А дзе ж кураняты?
    215
    Цып, цып, цып, цып, цып, цып, цып!
    Пуль, пуль, пуль, пуль, пуль, пуль, пуль!
    А дзе ж кураняты?
    — Як не ведаў, дзеду, Так не 'будзеш ведаць. Вот садзіся лепш за стол — Дам табе абедаць.
    Хадзі, хадзі, мой дзядок, Хадзі, хадзі, галубок, Дам табе абедаць.
    Разгневаўся дзедка, Схапіў саламінку, Пабіў бабцы, пахвастаў Галаву і спінку.
    Ой, ёй, ёй, ёй, ёй, ёй, ёй! 1
    Галаву і спінку.	j  Р
    216
    КАСІЎ ЯСЬ КАНЮШЫНУ
    Касіў Ясь канюшыну, (2 р.) Касіў Ясь канюшыну, Паглядаў на дзяўчыну.
    А дзяўчына жыта жала, (2 р.) А дзяўчына жыта жала I на Яся паглядала.
    — Ідзі, Ясь, да мяне, (2 р.) Ідзі, Ясь, да мяне, Спадабаўся ты мне.
    Кінуў Яська касіць, (2 р.) Кінуў Яська касіць, Стаў ён мамку прасіць.
    217
    t
    — Ці ты мамка, ці не, (2 р.) Ці ты мамка, ці не — Ажані ж ты мяне.
    Усе людзі жонак маюць, (2 р.) Усе людзі жонак маюць, Абдымаюць і кахаюць.
    Каб я жоначку меў, (2 р.) Каб я жоначку меў, To б не піў і не еў.
    — Дык бяры Станіславу, (2 р.) Дык бяры Станіславу, Што, як сядзе,— на ўсю лаву,
    Станіславы не хачу, (2 р.) Станіславы не хачу, Бо на лаву не ўссаджу.
    — Дык бяры сабе Яніну, (2 р.) Дык бяры сабе Яніну — Працавітую дзяўчыну.
    Што у полі жыта жала, (2 р.) Што у полі жыта жала, На цябе паглядала.
    218
    А ТЫ ЕХАЎ
    J =120
    А ты е_хаў; е_хаў; е_хаў, ча _ му ў сва_ты не за _ е_хаў?
    А ты ехаў, ехаў, ехаў, Чаму ў сваты не заехаў? Ў мяне брат, ў мяне тата, А я дзеўка не занята.
    2р.
    Як ты ехаў, то я спала,
    Як ты крыкнуў, то я ўстала, Як ты свіснуў на каня — 1 Я галоўку падняла. /
    Сёння як былінка стала, Тры дні хлеба ў рот не брала
    219
    I не ліла кроплі воды —	1
    Для тваёй усё выгоды. ) Р'
    А ты ехаў, ехаў, ехаў, Чаму ў сваты не заехаў?
    Ў мяне хата белая, 1 Q „
    А я дзеука смелая. J
    А ты ехаў, ехаў, ехаў,
    Чаму ў сваты не заехаў?
    Ў мяне гусь і цялушка, 1
    А я дзеўкавесялушка. j “ Р’
    Ты мінуў маю хаціну,
    Да другой спяшаў дзяўчыны, Хоць аб’едзь ты цэлы свет, I
    За мяне там лепшай нет! | Р’
    220
    ПОЛЬКАЯНКА
    Vivo
    Ян_ ка ста_ інь на га_ры,
    а я ста _ ю у	да — — л і _ не,
    Ян_ ка се_ е ка_ ву_ны, а я жу_ра_
    ны. Жу_ра_ві„цы яе ўзышлі,
    Янка стаіць на гары, А я стаю у даліне, Янка сее кавуны, А я журавіны.
    221
    Журавіны не ўзышлі, Кавуны пасохлі, Ка мне хлопцы не прыходзяць, Каб яны падохлі.
    Я на рэчцы хусткі мыла Ды на плот павесіла, Дзесяцёх ўсяго любіла, Аднаго пацешыла: Чаго, Янка, ты галосіш,— Я цябе пацешу, Ды пашыўшы зрэбну торбу, На шыю павешу.
    Свеціць ясна з неба зорка, А дзе ж гзта мой Міколка? Каля рэчкі грэбелька, Дзе ж падзеўся Хведарка? Паміж лесу прыгарок, Дзе ж падзеўся Грыгарок? Адцураліся, не йдуць: Мусіць, мяне забудуць?
    222
    ШУМНЫЯ БЯРОЗЫ
    Словы Я. Купалы
    ^^^^^^^^te
    _дзе, ды мне сэрца ны _ е, песенька не йдзе.
    Шумныя бярозы пабяліў мароз, Хацеў бы я плакаць, ды не маю слёз. Хацеў бы я пеці аб сваёй бядзе, Ды мне сэрца ные, песенька не йдзе.
    Хацеў бы, каб воля гуляла са мной, Каб сонейка грэла, як грэе вясной.
    Але, божа мілы, волі не відаць, Кайданы няволі на руках звіняць.
    223
    Гэй, пайду я ў поле долечку шукаць 3 востраю касою, як на сенажаць. Ой, пайду я ў поле, як бы на вайну, Шукаючы волю, шаблечкай махну
    224
    СОНЦА ЯСНАЕ HAM СВЕЦІЦЬ
    Сонца яснае нам свеціць, Песня разліваецца, Мой міленькі, даражэнькі. Ў армію збіраецца.
    Заспявалі навабранцы Песню маладзецкую: Едуць, едуць не ў рэкруты, Ў Армію Савецкую.
    2 р.
    225
    Рада маці, рад і татка:
    На граніцу сын ідзе,—
    Ды глядзі ж, сынок наш родны, 1
    Стой там моцна, як нідзе.	I “ Р'
    Сонца яснае свяціла,
    Песня разлівалася:
    Са сваім мілым дружочкам 1
    Ў той дзень развіталася. J Р*
    15 Зак. 998
    226
    ВЕЧАРКОМ ЗА РЭЧКАЮ
    Вечарком за рэчкаю... Эх! Вечарком за рэчкаю Песенька гучыць.
    Выйду я на ганачак, (2 р.) Маці, не крычы, Эх, ды, маці, не крычы.
    Мілага, прыгожага... Эх! Мілага, прыгожага
    227
    Ўспамінаю я, Пра яго і складзена (2 р.) Песенька мая, Эх, ды песенька мая.
    Дзяўчыну не кіне ён... Эх! Дзяўчыну не кіне ён, Хоць і сам не тут: Ён паехаў восенню (2 р.) Ў горад, ў інстытут, Эх, ды ў горад, ў інстытут.
    А учора з горада... Эх!
    А учора з горада Ліст ён мне прыслаў, Што пры развітанні (2 р.) Мілай абяцаў, Эх, ды мілай абяцаў.
    5*
    228
    ЦІ БАГАТ ТЫ, ЗЯЦЮХНА?
    J = 96
    Для 1га і 3га куплетаў
    — Ці ба_гат ты, зя_цюх _	на,
    ко _ н і _	каў,	жа _ ра _
    — Ці багат ты, зяцюхна, Ці багат?
    Колькі маеш конікаў, Жарабят?
    229
    — Ой, багат я, цёшчухна, Ой, багат.
    Многа маю конікаў, Жарабят.
    — Колькі маеш, зяцюхна, Мер аўса?
    Ці шырока, зяцюхна, Паласа?
    — Многа маю, цёшчухна,
    Мер аўса, Шырока на ўсё поле Паласа.
    I збажына ў гумнах
    I ў палёх —
    Ўсё гэта калгаснае, Ўсё маё!
    230
    ЯК КРЫНІЦА ЦЯЧЭ
    Як крыніца цячэ,
    Наша ўлада расце —
    Ўлада нашая Ды савецкая.
    2р.
    I расце, і цвіце, I жыццё нам дае — Ды вясёлае, 1 „ Ды шчаслівае. )
    А хто шчасце нам даў, Хто жыццё збудаваў?
    Ўлада нашая ) _ Ды савецкая. J ^*
    231
    ЎЗЫШОЎ СВЕЦЕЛ МЕСЯЧЫК
    Ўзышоў свецел месячык, Ясная зара,
    Асвяціў дарожаньку 1
    Цёмнага сяла.	)  Р
    Была ж ты, дарожанька, Непрыгляднаю, Стала ж ты, дарожанька, 1 Ненагляднаю.	J 2 р.
    232
    Шыроку дарожаньку Ленін пратарыў, Пракладку дарожанькі Наш народ звяршыў.
    Цяпер нам дарожанька Вольная дана: Працаваць машынамі, ) Вадзіць трактара. J
    } 2р.
    2 р.
    233
    ВІШАНЬКА
    Чаму, вішанька, ты хілая была, Што, чарэшанька, угору не расла, эх! А сёлета буйным цветам зацвіла? (2 р.)
    Як мне, вішаньцы, цвятамі не цвісці, Як чарэшаньцы угору не расці? Эх!
    Мне садоўнік палівае карані. (2 р.)
    Чаму, дзевіца, не весела была, Чаму, красная, на гульні не ішла, эх! А .сёлета ўсю брыгаду весяліш?
    234
    Як жа мне не быць вясёлай, маладой, У калгасе я не знаюся з бядой. Эх!
    Зарабіла я пяць соцень працадзён. (2 р.)
    Я купіла плацці новенькія
    Ды баціначкі шаўровенькія, эх!
    Ёсць ў чым выйсці пагуляць, паплясаць(2 р.)
    235
    НА КАЛГАСНЫ ЗАГОН МЫ ПАСЕЯЛІ ЛЁН
    На калгасны загон 1 _
    Мы пасеялі лён. J 1
    Прыпеў:
    Шаўкавісты, валакністы, Чысты лён.
    236	Каб найлепшы сабраць, 1 $ Трэ палоць, даглядаць. 1 Прыпеў. Трэба браць, трэба слаць, | Трэба мяць і трапаць. (	^' Прыпеў. Добрай пражы запас	) „ Нашым фабрыкам даць. )	^' Прыпеў.
    237
    ПАДЗЯКА
    Allegretto
    Вясёлы лажуся, вясёлы ўстаю, Ўжо сонейка свеціць у нашым краю.
    Прыпеў:
    Мы Партыі дзякуй сардэчнае шлём За тое, што сёння свабодна жывём!
    238
    Бо Верасень месяц, семнаццаты дзень, Ён зняў з нас навекі і смутак і цень.
    Прыпеў.
    Славамі не ў сілах я то апісаць, Як нам цяпер міла «таварыш» сказаць!
    Прыпеў.
    239
    БАЛАДА АБ ПАРТЫЗАНЦЫ ГАЛІНЕ
    Словы Я. Купалы
    Над ра _ ко_ ю ў спа_ ко_ ю рас_цві_
    Над ракою ў спакою Расцвітала каліна, А ў сяле за ракою 1 Вырастала дзяўчына. |	^'
    На калінумаліну Прылятала зязюля,
    Да дзяўчыны Галіны 1 £ Прыглядаўся Януля. /	₽
    За ракой, дзе Галіна, Сенажаці касілі,
    А ў сяле, дзе Януля, ) „ „
    У паход затрубілі. J ₽
    240
    Перастала каліна У цвяточкі ўбірацца, Перастала Галіна 3 сваім мілым відацца.
    Бедавала зязюля, Што цвяточкаў не стала. Бедавала матуля, Што дзяўчына прапала. ,
    Падняла восень хвалі У рацэ пад калінай, Пайшлі ў бой партызаны — Там была і Галіна.
    } 2р.
    241
    13 ДАЛЁКІХ 13 КРАЕЎ
    Із далёкіх із краёў Шлі салдацікі дамоў. Эй, шлі салдацікі дамоў!
    Па вузенькай дарожцы Запыліла вочы ім.