• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песні роднага краю

    Песні роднага краю


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 255с.
    Мінск 1972
    132.71 МБ
    — Ці ты п’ян быў, ці змыліўся, Што ў такую некрасівую 1 „
    Улюбіўся?	) Р'
    — Я не п’ян быў, не змыліўся:
    У дзявочы ясны вочы 1
    Улюбіўся!	J Р’
    169
    ШТО ЗА МЕСЯЦ, ШТО ЗА ЯСНЫ?
    Што за месяц, што за ясны,— Ўночы свеціць, а ўдзень не. Што за міленькі дружочак,— Калі прыйдзе, калі не.
    Усе людзі, людзі кажуць, Усе людзі гавараць:
    — Сорам, дзеўка, сорам, красна, Позна звечара гуляць.
    Дзяўчыначцы кепска стала, Стала плакаць ды ўздыхаць,
    170
    Хлапчыноньку шкода стала, Стаў дзяўчынку суцяшаць.
    — He плач, дзеўка, не плач, красна, Прыйду ў госці да цябе, Разгарыцца кроў гарача — Вазьму замуж за сябе.
    171
    TAM КАЛЯ МЛЫНА
    Allegretto
    Дзе ж та_я дзяў_чы_на, што мя_не лю_бі_ ла?
    Дзе ж та_я дзяў_ чы_на, што мя_не лю_бі_ла?
    Там каля млына Цвіла каліна.
    Дзе ж тая дзяўчына, Што мяне любіла?
    He так любіла, Як шанавала, Купіла коніка, Падаравала.
    А той конічак, Быстрыя ногі, Вёз мяне да мілай Зблудзіў з дарогі.
    2 р.
    2 р.
    172
    Ані сцяжынкі, Ані дарогі.
    У хлопца сэрданька 1 9 „
    Млее з трывогі.	)
    — 3 кім мая міла Ручанькі звяжа, 3 кім мая міла \ 9 Спатанькі ляжа? J “ 1
    — Ой, ляжа, ляжа Сама з сабою, Белыя ручанькі | Пад галавою. )
    2р.
    173
    ЗЯЛЁНЫ ДУБОЧАК
    Зялёны дубочак, Шырокі лісточак. Куды вецер вее, Туды голлі гнуцца.
    Куды вецер вее, Туды голлі гнуцца. Па ветру да мілай Ўсе весці нясуцца.
    2р
    2р
    174
    Сягоння субота, А заўтра нядзеля.
    — Чаму ў цябе, хлопча, Кашуля не бела?
    / 2 р.
    — Як жа будзе бела, Хоць заўтра нядзеля: Мамка ў мяне стара, I Сястра ў мяне мала. I
    Мамка ў мяне стара, Сястра ў мяне мала, Дзяўчына кахана	1
    Любіць перастала.	I
    2 р.
    2р.
    Пераплыву рэчку, Сяду на брусочку, Ці не прыйдзе міла Памыць мне сарочку?
    2р.
    175
    ЗАБАЛЕЛА ДЫ МАЯ ГАЛОВАНЬКА
    Забалела ды мая галованька, Забалела галава.
    Гэй! Гэй! Гэй! Забалела галава.
    А што ж будзе, калі з той галованькі, Можа я памру, памру?
    Гэй! Гэй! Гэй! Можа я памру, памру?
    Ой, пайдзіце, ка мне прывядзіце
    Ды каго жа я люблю.
    Гэй! Гэй! Гэй! Ды каго жа я люблю.
    176
    Прывядзіце ка мне Кацярыначку, Ці не жыў жа буду я?
    Гэй! Гэй! Гэй! Ці не жыў жа буду я?
    177
    У ПОЛІ БЯРОЗА
    У по _ л і бя_ро_за куд_ра_ва ста_я_ла.
    Го_ ра та_му жы_ ці, хто па_ры не ма_е.
    У полі бяроза Кудрава стаяла. Хто йдзе — не мінае, Бярозу ламае. Гора таму жыці, Хто пары не мае.
    Гора таму жыці, Хто пары не мае: Дадому прыходзіць — Адзін спаць лягае. Да сцяны вачыма, Да хаты плячыма.
    12 Зак. 998
    178
    Да сцяны гаворыць, А яна не чуе: — Хто ж мяне прытуліць, Вячэру згатуе, Румяныя губкі Хоць раз пацалуе?
    Адазвалась Галя Ў сенях за дзвярыма: — Цябе прытулю я, Вячэру згатую, Румяныя губкі Сто раз пацалую!
    179
    ча_ му ж ты не	поў _ на _ я? Лю . лі, лю_
    Ой, рэчанька, рэчанька, Чаму ж ты не поўная? Люлі, люлі, люлі, Чаму ж ты не поўная?
    Чаму ж ты не поўная, 3 беражком не роўная?
    Люлі, люлі, люлі, 3 беражком не роўная?
    А як жа мне поўнай быць, 3 беражкамі роўнай плыць? Люлі, люлі, люлі,
    3 беражкамі роўнай плыць?
    12*
    180
    Янка коніка паіў, Маня воду чэрпала. Люлі, люлі, люлі, Маня воду чэрпала.
    181
    A HA ДВАРЭ ДЗЕНЬ БЯЛЕНЬКІ
    ці не прыйдзе мой мі _ лень_кі?
    — А на дварэ дзень бяленькі, (2 р.) Ці не прыйдзе мой міленькі?
    Ой, на дварэ дзень світае, (2 р.) А ў мілога міла пытае:
    — Дзе ж ты, мілы, валачыўся, (2 р.) Што па пояс замачыўся?
    — Я ішоў к табе расою, (2 р.) Па пожаньцы над ракою.
    182
    ЗОРКА ВЕНЕРА
    Словы М. Багдановіча
    Moderate
    Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прынясла. Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла.
    3 гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное і зорку шукаў.
    183
    Ціхім каханнем к табе разгарацца 3 гэтай пары я пачаў.
    Але расстацца нам час наступае;
    Пэўна, ўжо доля такая у нас...
    Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час.
    Буду ў далёкім краю я нудзіцца, Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
    Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю,
    Глянь іншы раз на яе,— у расстанні 3 ёю зліем мы пагляды свае...
    Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе...
    184
    ЗАКАЦІСЬ, ЯСНАЕ СОНЕЙКА
    J=60
    Закацісь, закацісь Ты, яснае сонейка, Хоць за лес, за лясок. Ты прыйдзі ка мне, Мой мілы дружочак, Хоць на час, на часок.
    Хоць на час, на часок, На мінутачку, На цябе пагляджу. Свае думачкі
    185
    Невясёленькія
    Я табе раскажу.
    А хацела ж мяне Мая мамачка
    За нялюбага аддаць, А хацелася ж мне, Мой мілы дружочак, Ды цябе пачакаць.
    186
    ПРЫЛЯЦЕЛІ ГУСІ
    Andante
    Пры_ля_це_лі гу_ сі з да_лё_ка_га кра_
    за_му_ці_лі бо _ ду на ці_хім Ду_на_ ю.
    Прыляцелі гусі 3 далёкага краю, Замуцілі воду На ціхім Дунаю.
    — Пачакайце, гусі, Я ў вас запытаю: Ці не з таго краю, Адкуль мужа маю?
    Ці ён там запіўся, Ці ён загуляўся, Ці з горапечалі Ў чужы край падаўся?
    — Ён жа не запіўся, Ён не загуляўся, 3 гора ды печалі Ў чужы край падаўся...
    187
    Ой, у полі жыта Золатам абліта, Пад белай бярозай Ляжыць казак ўбіты.
    Ой, ён жа убіты Ды ляжыць накрыты: Вочкі —кітайкою, Ножкі — асакою.
    Ды прыйшла дзяўчына, Кітайку падняла, Пазнала мілога — Горка зарыдала.
    188
    ЦІ СВЕТ, ЦІ СВІТАЕ
    ЦІ свет, ці світае, Ці на зоры займае? А мой міленькі, | Голуб сівенькі, । 2 р. Коніка сядлае. J
    Сядлай, мілы, каня, Каня вараненькага, Прыязджай, мілы, He кідай, мілы, Мяне маладзеньку.
    2 р.
    189
    Ці ж я не такая, Як і тая, другая,— Я харошая, Я прыгожая, Толькі доля ліхая.
    2р.
    У полі асінку Вецярок калыхае, А мой міленькі, Чорнабрывенькі, 1 Ад мяне уцякае. J ^ ₽•
    190
    ОЙ, РАЗВІЛАСЯ ЗЯЛЁНА ДУБРАВА
    Ой, развілася зялёна дубрава На той круценькай гарэ, Ой, разышлася варожа забава Аб маёй дзявочай красе.
    Вецер павее, сонейка прыгрэе, Ранняя раса ападзе,
    191
    Так мая доля, краса маладая, На век вечны прападзе.
    А у дубраве пташачка спявае, Тонкі голас падае,—
    Дзеўка гукае, долю выклікае, Толькі доля к ёй не ідзе.
    192
    КАЦІЛАСЯ ЧОРНА ГАЛКА
    Allegro
    Ка_ці_ла_ся чор_яа гал_ка па ба_ру, а за ё_ ю яс_нысо_кал па_блі_зу.
    „	— Па _ стой, чор _ на гал _ ка,
    па_блі_зу!	'
    ты ма_я. ты ма _я! Я_ на я_ му
    шча_ бя _ та _ ла: — He тва_ я, не тва _ я!
    Кацілася чорна галка Па бару, ma бару, А за ёю ясны сокал Паблізу, паблізу!
    Прыпеў:
    — Пастой, чорна галка, Ты мая, ты мая!
    193
    Яна яму шчабятала: — He твая, не твая!
    Я убога сірацінка, А ты пан, а ты пан; Пашукай сабе дзяўчынку, Як ты сам, як ты сам!
    Прыпеў.
    Праляцеў я ўсе апушкі
    I лясоў і бароў
    I нідзе такое птушкі He знайшоў, не знайіпоў.
    Прыпеў.
    13 Зак. 998
    194
    ЦІ ЎСЕ ЛУГІ ПАКОШАНЫ?
    Moderate
    Ці ўсе лугі пакошаны, Ці ўсе сенажаці? Пытаецца сын у мацеры, Ды каторую ўзяці?
    А ці тую багатую, Што хораша ходзіць? А ці тую сіраціначку, Што ўсё добра робіць?
    А ці тую багатую, Што валы, каровы, А ці тую сіраціначку, } Што чорненькія бровы? )
    2 Р
    195
    У багатай, нехарошай Валы паздыхаюць, А у беднай сіраціначкі Броўкі не зліняюць.
    13*
    196
    А Ў ПОЛІ ВЯРБА
    А ў полі вярба, Пад вярбой вада, Там хадзіла, там гуляла Дзеўка малада.
    2 р.
    Дзеўка ад вады, Хлопец (казак) да вады:
    — Пастой, пастой, дзяўчыначка, Дай каню вады.
    2 Р
    — Рада б пастаяць, Каню вады даць,
    197
    Mae босенькія ножкі,— 1
    Сцюдзёна стаяць. /
    — Я зніму парчу,
    Ножкі увярчу,
    А назад як я вярнуся, 1 _
    Боцікі куплю.	)
    — He купляй ты мне,
    А купі сабе:
    Ёсць у мяне татка, мамка, Яны купяць мне.
    2р.
    198
    АЙ, ЗЕЛЕНА, ЗЕЛЕНА
    Moderate
    Ай, зелена, зелена траўка на мяжы. Таму ж яна зелена, бо ідуць дажджы.
    Ой, молада, молада у мужа жана, Таму ж яна молада, што доля міла.
    Ой, спіць у пярыначках да белага дня, Пакуль збудзіць міленькі, як мала дзіця.
    — Ўставай, ўставай, мілая, досыць табе спаць,
    Вараныя конікі ўпрэжаны стаяць.
    Садзіся, міленькая, к мамцы павязу, Ўсю тваю радзімачку табе пакажу.
    199
    ЯК САРВУ Я РУЖЫ КВЕТКУ
    Як сарву я ружы кветку
    Ды пушчу на воду: — Плыві, плыві, ружы кветка, Да самага броду.
    Плыла, плыла ружакветка Ды стала круціцца, Выйшла маці воду браці Ды стала дзівіцца.
    — ІПто ж ты, мая ружакветка, На вадзе завяла?
    Відаць, доўга ты, дзіцятка, На вадзе ляжала?
    200
    — Ой, пі, маці, ту вадзіцу, Што я нанасіла, Любі, маці, таго зяця, Што я палюбіла.
    — Ой, не буду вады піці, Буду разліваці, He буду зяця любіці, Буду забываці.
    201
    O, HE КУКУЙ, ЗЯЗЮЛЕНЬКА, PAHA
    Moderate
    0, не кукуй, зязюленька, рана, Гэй, гэй, зязюленька, рана.
    Ды не кажы, што ночанька мала. Гэй, гэй, што ночанька мала.
    Я, молада, ўсю ночаньку не спала. Гэй, гэй, ўсю ночаньку не спала.
    Міленькага з дарожанькі чакала. Гэй, гэй, з дарожанькі чакала.
    Мой міленькі прыехаў так позна. Гэй, гэй, прыехаў так позна.
    202
    Параскідаў падушачкі розна. Гэй, гэй, падушачкі розна.
    А на каго ж, мой міленькі, злуеш?
    Гэй, гэй, мой міленькі, злуеш?
    Што мае падушачкі псуеш?
    Гэй, гэй, падушачкі псуеш.
    Злую на тваю мамку старую.
    Гэй, гэй, на мамку старую.
    Што аддала цябе маладую.
    Гэй, гэй, цябе маладую.
    Было не сеч зялёнага дуба.
    Гэй, гэй, зялёнага дуба.
    Было не браць, калі я не люба. Гэй, гэй, калі я не люба.
    0, не кукуй, зязюленька, рана. Гэй, гэй, зязюленька, рана.
    203
    ЧАМУ Ж МНЕ HE ПЕЦЬ?
    Moderate
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Калі ў маёй хатаньцы Парадак ідзець?
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Мушка на вакенцы У цымбалкі б’ець.
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Павучок на сценцы Кросенцы снуець.
    2 р.
    2р.
    204
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Мой сынок ў калысцы, 1 Як бычок равець. )
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Парсючок пад лаўкаю 1 Бульбачку грызець. /
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Петушок на сметнічку 1 Зерняткі дзяўбець. I
    Чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Сучачка на лычку 1 „ Хатку сцеражэць. I 1
    Дык чаму ж мне не пець, Чаму ж не гудзець, Калі ў маёй хатаньцы ) Парадак ідзець? J
    205
    А МОЙ МІЛЫ ЗАХВАРЭЎ
    J=I24
    А мой мілы захварэў, Кіселіку захацеў.
    Ох, ну, ды, ох, ну! * Кіселіку захацеў.
    Ой, цыц, мілы, не ўмірай, Кіселіку дажыдай.
    Пайшла баба па сялу Даставаці кісялю.
    He дастала кісялю, Ды дастала аўса.
    * Прыпеў «Ох, ну, ды, ох, ну!» спяваецца ў кожнай страфе з паўторам другога радка тэксту.
    206
    Намачыла кісель
    На дванаццаць нядзель.
    На баране цадзіла, А на лёдзе варыла.
    Ды пакуль кісель паспеў Мой міленькі адубеў.
    Як на покуці ляжаў, Яшчэ было трошкі жаль.