Рэгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры і фальклору
Памер: 126с.
Гомель 1973
МІНІСТЭРСТВА ВЫШЭЙШАЙ 1 СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ
АДУКАЦЫІ БССР
ГОМЕАЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, ЛІТАРАТУРЫ I ФАЛЬКЛОРУ
Гомель, 1973
МІНІСТЭРСТВА ВЫШЭЙШАЙ І СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ
АДУКАЦЫІБССР
ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ
РЭГІЯНАЛЬНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, ЛІТАРАТУРЫ і ФАЛЬКЛОРУ
Тэзісы дакладаў рэспубліканскай навуковай канферэнцыі 25—26 мая 1973 г.
Гомель, 1973
Рэдакцыйная калегія:
У. В. АНІЧЭНКА, М. М. ГРЫНЧЫК (адказныя рэдактары), Д. А. ЛЯВОНЧАНКА
1. МОВАЗНАЎСТВА
М. В. АБАБУРКА
( Магілёў)
АБ ПАДРЫХТОЎЦЫ АБЛАСНОГА СЛОЎНІКА МАГІЛЕУШЧЫНЫ
1. У пачатку 60х гадоў кафедра беларускай мовы Магілёўскага педагагічнага інстытута пачала стварэнне Поўнага дыялектнага слоўніка Магілёўшчыны: амаль штогод праводзіліся студэнцкавыкладчыцкія дыялекталагічныя экспедыцыі ў розныя куткі вобласці, студэнтамзавочнікам даваліся спецыяльныя лексікаграфічныя заданні, у дыялектнай лексікаграфіі прымалі ўдзел таксама некаторыя настаўнікі васьмігадовых і сярэдніх школ і інш. Такім чынам, за 10 гадоў быў сабраны значны лексічны матэрыял, аснову якогз склалі вузкамясцовыя словы розных народных гаворак Магілёўскай вобласці.
ІІасля выхаду ў свет «Краёвага слоўніка Усходняй Магілёўшчыны» I. КБялькевіча (1970 г.) кафедра крыху змяніла сваю праграму і вырашыла найлепш рыхтаваць дыфэрэнцыраваны слоўнік Магілёўшчыны, як бы дадатак да слоўніка I. КБялькевіча, і на гэтай глебе стварыць Зводны абласны слоўнік, уключаючы ў яго лексіку народных гаворак Магілёўскай вобласці, змешчаную ў разнастайных этнаграфічналексікаграфічных працах XVIII—XX стст.
2. Прынцыпы ўкладання «Матэрыялаў да абласнога слоўніка Магілёўшчыны» ў асноўным тыя ж, што выпрацаваны ў сучаснай беларускай дыялектнай лексікаграфіі. Выключэнне складаюць наступныя асаблівасці:
3
1. У слоўнік будуць уключаны словы Магілёўшчыны, зусім не зафіксаваныя ў існуючых «Рускабеларускім» і «Беларускарускім» слоўніках або прадстаўленыя ў іх з паметамі абл. (абласныя), гіст. (гістарычныя), дарэв. (дарэвалюцыйныя), прастам. (прастамоўныя), уст. (устарэлыя), а таксама разнастайныя а.монімы і варыянты слоў, не кадыфікаваныя як літаратурная норма. Напрыклад:
АЗІМКА (і, ж). Азімая пшаніца. А я сёліта азімку ня сеіў (Галоўчын Бял. р.). Зімой ні было сьнега, думалі, што ўжэ й азімка вымерзьніць (Вусце Крыч. р.).
ЗАДАЧА (ы, м„ ж.). Надзьмуты, пыхлівы чалавек; задавака. Паглянь, кума: ужэ задача направілась кудата (СялецХалапеяў Бых. р.).
ТЫСЯЧА (ы, ж.). Напасць, смерць (у кляцьбе). Кан цябе тысяча ўбіла (забрала) (Бярозкі Хоц. р.).
2. У слоўнікавым артыкуле падаюцца словы з іх фанетыкамарфалагічнымі варыянтамі. Напрыклад:
ВОРАК, ВОРЫК (а, м.). Хлеў для свойскай жывёлы. Зыгані карову ў ворак, a то на гарот пойдзець, (Бярозкі Хоц. р.). Ворык ё, а скаціны нст (Слабада, Касцюк. р.).
ЕЙЬІЙ, ЕТЫ, ЕСТЫ (ага, м.). У еным годзі ён у школу пойдзіць (Рэкта Гор. р.). Ну во, што ш ціперь дзелыць зь етымі пырысятамі (Рудня Сл. р.,). А естый высокій —■ мой брат (Забор’е Бых. р.).
МЛЯУКА, МЛЯНА (прысл.). Млява, млосна. Пысядзела на сонцы мінуту — і так мляўка стала. Вой мляна мне з вамі (Рымінка Чав. р.).
ПАДАКОНАК (а, м.), ПАДАКОННІЦА (ы, ж). Падаконнік. Усе падаконкі вазонамі заняты (Заходы Шкл. р.). Ета ш так падаконьніцу пасеч ножам! (Лудчыцы Бых. р.).
3. У слоўнікавым артыкуле падаюцца лексемы з адэкватнымі лексікалізаванымі спалучэннямі. Напрыклад:
АЗАДЗЬДЗЕ, АЗАДНАЕ ЗЕРНЕ (а, н.). Пазаддзе. Наперадзі харошае зерне ідзець, а пасьля азадзьдзе (азаднае) пачынаіць іціць (Вусце Крыч. р.).
КАЗЕННІКІ, КАЗЁННЫЯ САПАГІ (мн. л.). Салдацкія боты. Добрыя казёньнікі — ужо другі год нашу. Казённыя сапагі куда луччы крамных (Заполле Шкл. р.).
4. Шырока фіксуюцца мясцовыя варыянты агульнавядомых тапонімаў. Напрыклад:
ВІЦІМСЬК (а, м.). Віцебск. Віцімськ красівый гыра док, я быў там яшчэ ды вайны (Каменка Гор. р.).
ВОРША (а, м.). Орша. Ворша — мая родзіпа. Я ў Воршы знаю ўсё, як у сваім двары (Горкі Чэр. р.).
ГЛУСАК (а, м.). Глуск. Глусак — наш райцэнтар. Гам мой браценік жыве (Дзікае Глуск. р.).
ГОМІЙ (я, м.). Гомель. Паедзім у Гомій на базар. (Шал3 м ы С л. р.) •
5. У слоўнік будуць уключаны асіміляваныя на пэунан тэрыторыі інтэрнацыяналізмы і запазычанні. Напрыклад
Дзілектьір, дзілехтар, дзірэктар, дзярэктар (а, м.). Дырэктар. Мусіць нада дзілектара ны хвацеру ўзяць (Лудчыцы Бых. р). Дзілехтар прыказываў на абед ні йціць (Забкі лоцце Чав. р.). I мне казаў дзілехтар, што ты пя вучысься (Губінішчына Чэр. р.). У школу зноў прыехаў новы дзірэктар (Свяцілавічы Бял. р.). Дзярэктар дык дзярэктар. (Ветрынка Бых. р.). .....
Крікіташ (а, м.). Трыкатаж. Купі чулкі с крікіташа. яны добрыя і цёплыя (Бярозкі Хоц. р.).
Шымайіэччыя (ый, ж.). Звар’яцелая. Шымашэччыя, чаго ты пад машыну бяжыш? (Шаламы Сл. р.).
6. Асобна выдзяляюцца спеныфічныя асаблівасці намінацыі і спалучальнасці слоў тыпу каза козная, круціць вязьмо, работа бе'з воддыху, якія тлумачацца адпаведнымі літаратурнымі паняццямі. Напрыклад:
Каза козная. Пакрытая каза. У нас кажуць авечка котная, а каза козная (Цвёрдаў Бых. р.).
круціць вязьмо. Рабіць перавясла. I вязьмо круціць нада ўмець (Глупікі Крыч. р.).
Работа без воддыху. Праца без адпачынку. Работа бяз воддыху ні дае вялікай пользы (Скураты Кругл. р.).
/. М. АКУЛАУ ( Гомель)
ЛЕКСІЧНАЯ ВАРЫЯНТНАСЦЬ У АДНОЙ ГРУПЕ ПАЛЕСКІХ ГАВОРАК
Мова мае часавыя, тэрытарыяльныя і індывідуалыіыя адрозненні. На пэўнай тэрыторыі — вобласці, раёна і нават у асобкых вёсках — сустракаюцца асаблівасці, нехарактэрныя для літаратурнай мовы. Япы ў значнай меры залежаць
ад узросту, адукацыі мясцовых жыхароў, а таксама ад тэрытарыяльнага размяшчэння таго або іншага вясковага населенага пункта ад раённага або гарадскога цэнтра.
Адметнай рысай даследавапых намі гаворак вёсак, размешчаных на тэрыторыі Даманавіцкага сельсавета Калінкавіцкага раёна, з яўляецца наяЎнасць у іх многіх лсксічных варыянтаў для абазначэння адных і тых жа прадметаў, прылад працы, пабудоў і іх частак, жывёл, раслін і г. д.
Па прычынс геаграфічнага палажэння ў даныя гаворкі пранікла шмат слоў з рускан і ўкраінскай моў. 3 другога боку, у мову жыхароў гэтай тэрыторыі пад уплывам заходніх гаворак, а ў апошні час праз беларускую літаратурную мову трапілі некаторыя словы, якія этымалагічпа ўзыходзяць да польскай, нямецкай і іншых славянскіх і неславянскіх моў.
Калі ў літаратурнай мове ў такіх выпадках наглядаецца большменш інтэнсіўная семантычная і стылістычная дыферэнцыя, то ў народных гаворках многія, асабліва жыццёва важныя прадметы, называюцца розііымі словамі бсз прыкметных адрозненняў у семантычных адносінах, напрыклад, цэгла—кірпіч, рыдлёўка—лапата, лук—цыбуля, бульба — картофель і іншыя.
Некаторыя словы, якія этымалагічна ўзыходзяць да пямецкай мовы, змянілі сваю семантыку зза захавання больш даўняй назвы таго ці іншага прадмета, а таксама па іншых прычынах. Скажам, слова «дах» у названых гаворках ужываецца ў значэнні «гара (жылога памяшкаішя)». Паасобныя словы абазначаюць разнавіднасці аднаго і таго ж прадмета. вожкі (з канопляў) — лейцы (раменныя), абцугі (вялікія па памеру) — шчыпцы (малыя), фурманка (воз з шарабанам) — калёсы.
У многіх сінанімічных парах адны словы ўжываюцца часцен, другія радзей у залежнасці ад носьбітаў мясцовых гаворак. У даных гаворках словы, пакшталт сахар мел бумага, базар, пападаць, стоіць, ужываюцца больш шырока, чым іх літаратурныя адпаведнікі цукар, крэйда, папера, рынак, трапляць, каштаваць. Асабліва такая з’ява характэрна для значпай часткі прадстаўнікоў маладога пакалення.
Людзі старэйшага ўзросту аддаюць перавагу ўжыванню агульнанаррдных слоў тыпу «панчоха», «гузік» замест паралельна існуючых «чулок», «пугавіца» і інш.
6
Адной з прычын існавання ў мясцовых гаворках лексічных варыянтаў для абазначэння аднаго і таго ж прадмета з’яўляецца ўплыў на іх, з аднаго, боку, беларускай літаратурнай мовы, з другога рускай і іншых суседніх моў.
У. В. АНІЧЭНКА (Гомель)
ПРА НОВЫ НАПРАМАК У БЕЛАРУСКАЙ ЛЕКСІКАГРАФП
ІІры дэталёвым азпаямленні з народнымі гаворкамі розпых дыялектных масіваў Беларусі, часам больш дробных тэрытарыяльных адзінак, заўважаецца, што адны і тыя ж прадметы, з’явы называюцца ў іх парознаму. Семантыку некаторых слоў бывае цяжка нават вызначыць без спецыяльнай лінгвістычнай падрыхтоўкі. Для таго, каб уявіць зпачэнне таго або іншага незразумелага слова, даводзіцца карыстацца спецыяльнымі слоўнікамі і іншымі лексікаграфічнымі дапаможпікамі, а часам нават «дапытваць» гісторыю звяртацца да помнікаў старажытнай пісьменнасці або— інфарматара, дзе бытуе яно ў вуснах народа на пэўнай тэрыторыі.
У даным выпадку дыялекталогія атрымлівае гістарычны аспект: яна ўказвае на старажытны моўны ўплыў, які пакінуў прыкметны след на значнай этнічнай тэрыторыі Беларусі. Наколькі багатай аказалася наша народнадыялектная мова рознымі па часу ўзнікнення і паходжанню словамі для выражэння розных паняццяў, можна пераканацца на наступпых прыкладах. У некаторых мясцовасцях Беларусі пагранічны жыхар называецца ўкраіннік, манах—чарнец, манашка — чарніца, мера (даўжыпі каля 0,5 м) — локаць, мноства — цьма, плячо — рамя, скаціна гавяда, тавар, гаварыць — глаголаць, заўсёлы уставічна, два (з палавінай) — ішутраця, двос — двойга і інш. Словы з такой семантыкай з’яўляюцца важнай, часам адзіпай верагодпай крыніцай для ўстанаўленпя фактаў гісторыі нашай культуры. Асаблівую культурнагістарычную каштоўнасць надае такім словам тое, што яны не змяііілі сваёй семантыкі ад глыбокай старажытнасці да нашых дзён. У гэтых адносінах яны нагадваюць
нам нашы некаторыя абрады, звычаі, якія захаваліся да апошняга часу, нягледзячы на знікненпе веравызнання.
Сказаным у значнай меры вызначаецца важнасць гістарычных лексічных пластоў у пароднадыялектнай мове, якія праліваюць святло на вырашэнне дыскусійнага ў нашым мовазнаўстве пытання аб захаванні старых пісьмовых традыЦЫЙ у новай беларускай мове. На гэтым пытанні нам ужо даводзілася спыняцца ў артыкуле, прысвечаным гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Цяпер мы падыходзім да памянёнай тэмы з пункту погляду тэарэтычнага і практычнага значэння той лексікі беларускай мовы, якая захавалася ў вуснах нашага народа ад старажытнай пары. Па рэштках такіх слоў можна больш дакладна ўзнавіць гісторыю нашага народа ў далёкія ад нас часы, яго побыт, культуру, а таксама раскрыць працэсы гістарычнага развіцця беларускай мовы на працягу доўгага часу. Вядома, што ў апошні час аднон $ першачарговых задач беларускага мовазнаўства з яўляецца складанне слоўніка старабеларускай мовы. Актыўная работа ў гэтым напрамку праводзіцца ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР. Можна з упэўненасцю сказаць, што многія дыялектныя лексічныя факты з’явяцца важнай і каштоўнай крыніцай асэпсавання незразумелых і малазразумелых слоў старабеларускай мовы, дапамогуць прасачыць іх структурную і семантычную гісторыю.