• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры і фальклору

    Рэгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры і фальклору


    Памер: 126с.
    Гомель 1973
    165.37 МБ
    У літаратурнакраязнаўчым гуртку вядзецца сістэматычная работа па падрыхтоўцы юнкораў. Вучні вядуць сістэматычную перапіску з многімі беларускімі пісьменнікамі. Аб жыцці і дзейнасці беларускіх пісьменнікаў яны збіраюць матэрыялы, а лепшыя з іх шырока выкарыстоўваюцца ў вучэбнай і выхаваўчай рабоце. Мэтазгодна выкарыстоўваць у рабоце літаратурнакраязнаўчага гуртка і матэрыялы мясцовага друку — абласных і раённых газет.
    Надзвычай папулярнымі сярод гурткоўцаў з’яўляюцца паходы і экскурсіі. Яны ўзбагачаюць вучняў духоўна, прывіваюць ім любоў да роднага краю, радзімы, дапамагаюць 116
    бачыць у штодзённым жыцці сапраўдную прыгажосць і паэзію.
    Такім чынам вучні — члены літаратурнакраязпаўчага гуртка — пазнаюць гісторыю сваёй мясцовасці, параўноўваюць мінулае з сучаспым, больш наглядна адчуваюць рост сілы і магутнасці сваёй сацыялістычнай Радзімы. Усё гэта, бясспрэчна, актывізуе вучэбнавыхаваўчую работу ў цэлым, непасрэдна выхоўвае пачуццё савецкага патрыятызму і камуністычнай самасвядомасці сярод вучняў.
    В. ЯЛЯШУК
    (Брэст)
    РО.ПЯ КРАЯЗНАЎЧЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ
    У ПАТРЫЯТЫЧНЫМ ВЫХАВАННІ МОЛАДЗІ
    У выхаванні патрыятычных і інтэрнацыянальных пачуццяў і пераконанняў вучняў асабліва вялікая роля належыць краязнаўству. Азнаямлснне вучпяў з гістарычнымі і культурнымі традыцыямі свайго краю, з дасягненнямі сённяшняга дня выклікае ў іх пачуццё гордасці за слаўныя баявыя і працоўныя справы сваіх землякоў. Школьнікі адчуваюць сябе не'пасрэднымі нашчадкамі творчых здабыткаў свайго народа.
    Асабліва ўдзячнымі ў гэтым плане з’яўляюцца аглядныя тэмы. Сістэматычны зварот да краязнаўчага матэрыялу на аглядных тэмах дазваляе настаўніку паказаць, не выходзячы за рамкі школьнай праграмы, як развівалася літаратура роднага краю.
    Многія настаўнікі Брэстчыны пры вывучэнні фальклору, якім адкрываецца ў школе курс літаратуры, на гістарычнай аснове, знаёмяць вучняў з узорамі вуснапаэтычнай творчасці Палесся. Зварот да фальклору роднага краю па ўроках літаратуры выхоўвае ў вучпяў усведамленне духоўнай і эстэтычнай каштоўнасці матчынай песні, якую, як часам можна заўважыць, яны недаацэньваюць.
    Пры вывучэнні тэмы «Кароткія звссткі аб беларускаіі літаратуры да XIX стагоддзя» праграма прапануе настаўніку пазнаёміць вучняў з самабытным характарам і высокім узроўнем культуры старажытнай Русі. Расказваючы пра выдатныя помнікі дойлідства Кіеўскай Русі, настаўнік звярта
    117
    ецца да культавых збудавапняў сабора Сафіі ў Кіеве, СпасаЕфрасінеўскай царквы пад Полацкам, сабора Сафіі ў Полацку, Каложы ў Гродна. Гэта слушна, бо менавіта культавыя помнікі той далёкай пары захаваліся адносна лепш, час менш пашкадаваў помнікі дойлідства Кіеўскай Русі іншага плану. Захаваўся ўнікальны гюмнік абарончага характаРУ — Камянецкая вежа. Настаўніку трэба даць кароткі аналіз мастацкаархітэктурнай яе своеасаблівасці. Бо вельмі часта вучні падыходзяць да помнікаў мінулага з сённяшнімі патрабаваннямі, не адчуваючы своеасаблівасці іх красы, мастацкага стылю.
    Размова пра Камянецкую вежу на ўроку літаратуры звычайна выклікае ў вучняў пачуццё гордасці за слаўную мінуўшчыну, за талент і здольнасць сваіх продкаў, абуджае цікавасць да той далёкай эпохі, пашырае веды іх пра культуру Кіеўскай Русі, развівае гістарычны падыход да ацэнкі твораў мастацтва. Краязнаўчы матэрыял у дадзеным выпадКУ выхоЎвае Ў вучняў беражлівыя адносіны да твораў сівой даўніны, што, як паказвае практыка, з’яўляецца важнай і надзённай задачай.
    Агульная характарыстыка беларускай літаратуры XIV— XVIII стагоддзяў дапаўняецца кароткім азнаямленнем вучняў з творчасцю найбольш значных пісьменнікаў. Тут па стаўнік мае права на выбар згодпа са сваімі літаратурнымі густамі, сімпатыямі і вучэбнавыхаваўчымі задачамі, якія ён ставіць перад канкрэтнай вучнёўскай аўдыторыяй. У прыватнасці, увага настаўніка можа быць скіравана на творчасць пісьменнікаўземлякоў М. Гусоўскага ці А. Філіповіча, творчая і грамадская дзейнасць якіх дае надзвычай удзячны матэрыял для патрыятычпага выхавання вучняў.
    Знаёмства з мясцовымі літаратурнымі фактамі на аглядных тэмах пакажа вучііям, якім нялёгкім і няпростым было развіццё роднай літаратуры ў мінулым. Гак, напрыклад, у агляднай тэме «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» вучні пазнаёмяцца з трагічнай фігурай паэтасамавука Паўлюка Багрыма, ураджэнца Брэстчыны, талент якога ў царскай Расіі не мог развівацца.
    Вывучаючы тэму «Савецкая літаратура 20 30х гадоў», настаўнік Брэстчыпы абавязкова павінен расказаць пра развіццё заходнебеларускай літаратуры. Нацыянальнавызваленчы рух у былой Заходняй Беларусі выклікаў да літаратурнай дзейнасці цэлую кагорту пісьменнікаў з Брэстчыны 118
    — В. Таўлая, М. Засіма, П. Пестрака, ЯЧабора, якія былі адначасна ўдзельнікамі і летапісцамі барацьбы працоўных за ўз'яднанне з Савецкай Радзімай. Вучні пераконваюцца, у якіх невыноспа цяжкіх умовах развівалася заходпебеларуская літаратура. Нягледзячы на рэпрэсіі ўрада буржуазнай Польшчы, прагрэсіўныя пісьменнікі Заходняй Беларусі актыўна змагаліся за перамогу ідэнвамастацкіх прынцьіпаў сацыялістычнага рэалізму. Вершы М. Танка, В. Гаўлая, П. Пестрака і інш. пра героіку падполля ведала і любіла моладзь Заходняй Беларусі. Яны натхнялі яе на барацьбу за свабоду і чалавечнасць.
    Сапраўднага росквіту дасягнула культура Брэстчыны толькі ў пасляваенны перыяд. Mae цяпер сваіх песняроў і Палессе, забыты калісьці богам і людзьмі край. Толькі з Брэстчыны апошнім часам прыйшлі ў літаратуру такія вядомыя пісьменнікі і крытыкі, як Ул. Калеснік, М. Грынчык, Ул. Гніламёдаў, А. Гардзіцкі, Ул. Дамашэвіч, М. Рудкоўскі, Н. Мацяш, М. Федзюковіч, А. Разанаў, ЖЯнішчыц Пншыя.
    Савецкай моладзі ўласціва цікавасць да подзігу бацькоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Гэтую натуральную цікавасць вучняў настаўнікі могуць задаволіць пры вывучэнні тэмы «Сучасная літаратура». Побач з іншымі творамі аб Вялікай Айчыннай вайне настаўпікі Брэстчыпы звяртаюцца да тэмы гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці. Тут карысна звярнуцца да твораў не толькі роднай літаратуры, але і братніх літаратур народаў СССР. Перад вучнямі паўстане паэтычны вянок дружбы, бо сама абарона Брэсцкай крэпасці сімвалізуе братняе яднанне народаў Савецкага Саюза.
    Такім чынам, зварот да краязнаўчага матэрыялу на аглядных тэмах вучыць школьнікаў за мясцовым бачыць агульнанароднае, на блізкім ім матэрыяле пазнаваць заканамернасці літаратурнага жыцця. Разам з тым у вучняў нараджаецца пачуццё грамадзянскай адказнасці, адчуванне духоўнага адзінства ўсіх пакаленняў савецкіх людзей — самаадданых будаўнікоў камунізма.
    119
    3 М Е С Т
    I.	МОВАЗНАУСТВА
    М. В. Абабурка. Аб падрыхтоўцы абласнога слоўніка Mari лёўшчыны ......................'	.
    1.	М. Акулаў. Лексічная варыямтнасць у адной груле палес“ кіх гаворак............................
    У. В. Анічэнка. Пра новы напрамак у беларускай лексі5 каграфіі ..............................
    М. Г. Б ул а х а ў. Аб залежнай семантычнай структурыслова ад 7 яго спалучальных уласцівасцей (да праблемы дыяхраніі ў семантыцы) .................................................  .	9
    A. М. Булыка. Лексічныя запазычанні ў Статуце Вялікага княства Літоўскага 1529 г. .	.	.	.	.	.	10
    3. Б. В a р а н о в і ч. Асабовыя аддзеяслоўныя назоўнікі народнагутарковага паходжання ў сучаснай беларускай літаратурнай 'юве .	..............................................
    У.	Г. Г а р п 1 н і ч. Мэты, задачы і структура слоўніка назваў жыхароў • Беларускай ССР.......................' .
    Н.	I. Г і л е в і ч. Аб адной тэрытарыяльна абмежаванай групе слоў у беларускай мове (на матэрыяле помнікаў дзелавой пісьменнасці XV—XVII ст.ст.)
    В. А. Г орленка. Зваротак у канструкцыях з простай мовай у народнадыялектнай мове . .	.	.....................
    М. В. Дабрыян. Рэгіянальная спецыфіка брэсцкіх гаворак . “
    I.	Ф. Д о л б і к. Асаблівасці дзеяслоўных словазлучэнняў у гаворцы вёскі Новы Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці 24
    В. М. Емельяновіч. ГІра ўкладаінне мікратапанімічных слоўнікаў ....................................................26
    Р. М. Казлова. Да пытання беларускапаўднёваславянскіх лексічмых паралелей .........................................27
    Р. I. К а р л а ў. Прынцыпы адбору матарыялу да рэгіянальнага сюўніка Брэстчыны	.................................
    М. М. Карсакова. Мікратапонімы Петрыкаўшчыны антрапанімічнага паходжання........................................22
    I.	С. К о з ы р а ў. Аб складанні слоўнікаў беларускіх народных гаворак ...................................
    В.	П. К р а с н е й. Тэрміналагічныя рэгіяналізмы ў беларускай ^ літаратурнай мове пачатку XX ст.............................
    120
    38
    В.	А. Купрэенка. Народная фразеалогія ў гаворках Мазырскага Палесся ..............................
    I.	М. К у ч у к. Кваліфікацыя лексічных матэрыялаў у дыялектным слоўніку..............................................
    I.	Я. Лепешаў. Тыпы дыялектных фразеалагічных слоунікаў ..............................................
    Д. А. Лявончанка, Семантычнае асваенне лексікі рускан мовы ў беларускіх гаворках...............................„
    3.	А. Лякеуціна. Да праблемы ўзаемадзеянмя беларускай літаратурнай мовы і тэрытарыяльных дыялектаў ....
    В.	А. Ляшчынская. Суфіксальнае ўтварэнне атрыбутыўных назваў мужчьшскага полу ў беларускіх народных гаворках .
    Г. М. М а л а ж а й. Эмацыянальнаацэначныя назвы асобы ў гаворках Брэстчыны і іх месца ў рэгіянальным слоўніку
    В.	1. М а р о з а ў. Што мы збіраем у гаворках Гродзеншчыны
    Е.	С. Мяцельская. Роля даных народных гаворак для гісторыі мовы............................................ ■	•„
    A. М. М а л ю к. Некаторыя пытанні ўзаемасувязі рэгіянальнай мовы з мовай мастацкай літаратуры..............................
    A. А. П а р у к а ў. Важнейшыя арфаграфічныя асаблівасці перакладных выданняў Скарыны .	.	.	.	■
    М. А. Паўленка. Варыянтысінонімы назоўнікаў Гродзеншчыны..................................................„ •
    М. В. Петрыкевіч. Дыялектныя асаблівасці дзеяслоуных форм у беларускіх прыказках......................... •	•
    A. A. С т а н к е в і ч. Семантычнае асваенне лексікі грэкалацінскага паходжання ў народнай беларускай мове ....