• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры і фальклору

    Рэгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры і фальклору


    Памер: 126с.
    Гомель 1973
    165.37 МБ
    75
    май 1973 г.). Гэта задача, на наш погляд, не чыста этнаграфічнага, але ў многім і лінгвістычнага парадку.
    Пры стварэнні зводнага (па паяўных матэрыялах) «Слоўніка беларускіх народных гаворак» накшталт «Словаря русскнх народных говоров» трэба максімальна выкарыстоўваць даныя этнаграфічных (фальклорных) апісашіяў для вызначэння тэрміну ва ўсёй яго паўнаце. Так, напрыклад, для асобных вясельных тэрмінаў істотным з’яўляецца акрамя апісання (тлумачэння) дзеяння, прадмета, асобы і прыналежнасці яго да той ці іншай партыі (жаніха або нявесты) указанне на абрадавую функцыю (асобы, прадмета, стравы, напітку і да т. п.) і на час і месца (дом жапіха або нявесты і да т. п.) дзеяння, функцыяніравання. Ад гэтых параметраў нельга адмаўляцца дзеля сцісласці тлумачэння, але іх нельга і «дадумваць», калі яны не адзначаны ў крыніцы. Пры палявым зборы матэрыялу, натуральна, трэба звяртаць на ўсе гэтыя моманты сур’ёзную ўвагу.
    Характар некаторых абрадавых тэрмінаў, у тым ліку і вясельпых, такі, што яны могуць быць як бы «паралельнымі», г. зн. адносіцца да адной і той жа асобы, якая выконвае пэўную функцыю, і быць матываванымі, з адпаго боку, гэтай функцыян, неабходнай, скажам, на працягу ўсяго вяселыіага часу або яго значнай часткі, і, з другога, функцыяй, патрэбнай толькі ў пэўпы, даволі кароткі адрэзак часу. Напрыклад, у адной тэрміналагічнай сістэме (у адным населеным пункце — мяст. Халопенічы, б. Барысаўск. у. Шэйп 1, 2) вядомы тэрміпы снеданкй, вечернйкй і інш.: снеданкй — члены дружыны нявесты, яе родзічы і сяброўкі, вечернйкіі' — таксама члены дружыны нявесты, але абавязкова родзічы (прызнак роднасціняроднасці, які ў першым выпадку можа нейтралізавацца — М. Т.), дрржка __________ снеданка, якая трымае шлюбны вяпец над нявестай, прйданка — жанчыпы сярэдпіх гадоў, родныя ці суседзі бацькоў нявесты, якія суправаджаюць пасаг (толькі ў тым выпадку, калі пявеста ідзе ў сям’ю жаніха), коровайнйцы жанчыны з «прыданак», якія месяць і пякуць «каравай» (калі з боку^ нявесты) і жанчыны з «сваццяў» і «баярак» (калі яны з ббку жаніха), боярв, бояркй — ганаровыя госці з блізкіх родзічаў тых, хто бярэ шлюб, сватьй — бліжэйшыя родзічы старэйшага ўзросту (або асобы жаночага полу і таго ж узросту, якія прымалі ўдзел у сватаўстве) і самыя ганаровыя госці на вяселлі (пры гэтым для родзічаў удзел
    76
    у сватаўстве неабавязковы). Збор падобнага матэрыялу немагчымы без праграмы, якая, на шчасце, ёсць (аўтары М. ЯГрынблат і Ю. Ф. Мацкевіч, гл. «Інструкцыю па збіранню матэрыялаў для складання абласных слоўнікаў беларускай мовы», вып. II. Мінск, 1960) і адказвае сучасным патрабаванням навукі і надзённым патрэбам дыялектолагаў. Праўда, да такой праграмыінструкцыі была б карыснай яшчэ інструкцыя, якая складалася б з схематычнага апісання абраду з прывядзеннем усіх звенняў, якія могуць быць тэрміналагічна вылучаны (падкрэслены). Так, напрыклад, у названай інструкцыі пытанне аб караваі дадзена як падпытанне (пункт б) аб вяселлі наогул і звязаных з ім абрадах: «б. каравай... каравай дзяліць... Як надзяляюць ../> (цыт. сач., стар. 117). Але, папершае, сам па сабе каравай настолькі істотны сакральны элемент, вакол якога арганізуецца вясельнае дзеянне, што яго трэба было б вылучыць у асобнае пытанне, падругое, апрача каравая ва Усходняй Беларусі, як вядома, існавалі і свайго роду каравайчыкі — піражкі з цеста кроскі для ўсіх каравайнікаў і каравайшчыц і прысутнічаючых пры пячэнні каравая дзяцей, патрэцяе, у інструкцыі варта размежаваць вясельныя прадметы (у тым ліку і хлебныя вырабы і яду), вясельныя дзеянні (дзяліць каравай, мена караваяў і да т. п.) і дзеючых асоб (магчымы і больш дробныя размежаванні).
    Абрадавая тэрміналогія павінна знайсці ў абласных слоўніках больш поўнае і больш глыбокае адлюстраванне, чым гэта рабілася да гэтага часу не толькі ў адносінах тлумачэння тэрміну, але і апісання яго функцыянальнай ролі ў абрадзе, прывядзення значнай колькасці ілюстрацыйных прыкладаў. У гэтым нлане лексікографы, якія займаліся народнай лексікай у XIX ст. (Вук Караджыч, А. Падвысоцкі, Г Кулікоўскі і інш.) дасягнулі большага, чым нашы сучаснікі, з якіх, бадай што, толькі Б. Сыхта і некаторыя яго польскія калегі адрозніваюцца выключнай увагай да народнай абраднасці і духоўнай культуры. Гэтым была б падрыхтавана глеба для стварэння вельмі патрэбнага 1 каштоўнага для беларусістыкі і славістыкі «Слоўніка беларускай абрадавай тэрміналогіі». У Бялградзе ў 1970 г. ужо выдана падобная праца — «Српскн мйтолошкй речняк» Ш. Кулішыча, П. Ж. Пятровіча і М. Панцеліча. Істотным пралікам гэтага слоўніка, аднак, аказваецца недастатковая ўвага да ізапрагмаў і ізаглосаў, да лакальных тыпаў і асаблівасцей
    ёербскіх звычаяу, паверяў і абрадаў (і іх састаўных элементаў) і адсутнасць бібліяграфіі пры асобных слоўнікавых артыкулах.
    /. В. ШАДУРСК/, Л. Л. КАЦАПА^
    МЯСЦОВЫЯ СЛОВЫ Ў СЛОЎНІКАВЫМ САСТАВЕ
    старабеларускай мовы
    Пытанне аб характары і канкрэтным змесце дыялектнай дыферзнцыяцыі старабеларускай лексікі да нашага часу застаецца адным з надзвычай складаных і зусім не вырашапых. Прычын гэтаму шмат: слабая распрацоўка тэорыі рэгіянальнага слова, неакрэсленасць адпаведных тэрытарыяльных ізаглос, адсутнасць арэальных карт, на якія б былі нанесены старажытныя ізалексы і г. д. Між тым важнасць гэіай праблемы не падлягае сумненню. 3 яе вывучэннем звязваецца вызначэнне шляхоў і заканамернасцей узбагачэння агульнанароднай мовы мясцовымі словамі і ўстойлівымі словаспалучэннямі, устанаўленне складу, месца і ролі дыялектызмаў у лексікасемантычнай сістэме старабеларускай мовы, выяўленне іх верагодных, калі не рэальных, ізаглос, часу ўзшкнення, раскрыццё прычын і напрамку змянення семантычнай структуры старажытных рэгіяналізмаў прасочванне іх далейшага гістарычнага лёсу і інш.
    He зусім зразумелым застаецца і лінгвістычнае паняцце «дыялектызм» прымяняльна да старажытнасці, паколькі не даследаваны суадносіны дыялектаў і агульнанароднай мовы эпохі XIV—XVII стст., не ўстаноўлены храналагічныя межы працэсау, у выніку якіх агульнаўжывальныя словы пераходзілі у разрад вузкатэрытарыялыіых і, наадварот, дыялектныя лексемы станавіліся шырока распаўсюджанымі і агульнавядомымі Відавочна, рэгіянальныя словы можна вывучаць толькі ў параўнальнагістарычным плане на матэрыялах рісьмовых помнікаў, якія датычаць канкрэтнай беларускан мясцовасці і называюць іх не дыялектызмамі ў сучасным разуменні, а мясцовымі словамі або лакалізмамі.
    Лінгвктычныя назіранні паказваюць, што дыялектныя адрозненні не ў аднолькавай ступепі закранаюць розныя тэматычныя пласты, прадметныя групы і лексічныя серыі. Чым больш актуальней і важней якаянебудзь сфера вы78
    творчай дзейнасці, тым лягчэй і хутчэй прадметы, з'явы, паняцці, дзеянні, працэсы, звязаныя з гэтай вытвррчай сферай, набываюць усеагульную вядомасць і прымяненне, а сваоодна словы, якія называюць гэтыя рэаліі, прымаюць наддыялектны характар. I наадварот, чым меншая значымасць рэферэнтау, тым большая разнастайнасць іх назваў у фанетыкамарфалагічных, словаўтваральных і семантычных адносінах. Наглядна гэта можна паказаць на прыкладзе земляробчай лексікі, якая адносілася да ліку багацейшых тэматычных пластоў слоўнікавага саставу старабеларускай мовы і вылучалася выключнаіі разнацланавасцю ва ўсіх лінгвістычных адносінах. Абслугоўваючы асобную спецыфічную сферу вытворчай дзейнасці, у якой прымалі ўдзел самыя шырокія колы самадзейнага насельніцтва, пераважна сельскага, земляробчая лексіка выдзялялася агульнанароднасцю, агульнадаступнасцю і распаўсюджанасцю і таму па сваёй сутнасці ў цэлым процістаяла дыялектнай дыферэп цыяцыі. I тым не менш, як сведчаць матэрыялы старажытных пісьмовых крыніц, уплыў дыялектных уздзеянняў на яе быў даволі прыкметны.
    Асабліва шырока дыялектная дыферэнцыяцыя закранула тэматычныя групы слоў, звязаных з абазначэннвм шматлі кіх гаспадарчых зямель, важнасць якіх вызначалася нс толькі прызначэннем, але і ступенню апрацоўкі і падрыхтаванасці да пасеву, месцазнаходжаннем і г. д. Менавіта паняційная рознахарактарыстычнасць уносіла вялікі разнабой у адпаведную тэрміналогію. Пры гэтым варыянтнасць ахоплівала галоўным чынам тыя тэматычпыя групы, аўнутры іх тыя словьі, якія характарызуюцца самай агульнай сэнсавай матывацыяй і ў сувязі з гэтым менш канкрэтным семантычным зместам. Параўн. протереб'ь нротереоленйна, замежокь — обмежокль, npuceeoKt — засевок'ь.
    Пераважная большасць старажытных рэгіяналізмаў лакалізуецца пэўнай тэрыторыяй. Асобныя лексемы адрозніваюцца між сабой характарам афіксальных сродкаў або розным этымалагічным узыходжаннем. Таму ў рамках земляробчай лексікі падобныя дыялектызмы ўтваралі своеасаблівыя тэматычныя рады, пабудаваныя на неаднатыпных семантычных сувязях; у склад такіх лексічных груп уваходзілі як словы, звязаныя паміж сабой родавідавымі (сінекдахальнымі) адносінамі, так і сінанімічныя ўтварэнні. Параўн. гонт) — гонй — загон'ь, гряда — леха, пустошь — пустовіцй
    79
    на. Аднак, як паказаў аналіз мясцовых слоў на базе матэрыялу пісьмовых помнікаў старабеларускай мовы, фонамарфалагічная спецыфіка тагачасных тэрытарыяльных гаворак, прыдаючы земляробчай лексіцы прыкметную рэгіянальную афарбоўку, у цэлым не абцяжарвала разуменне і ўспрыняцце семантыкі дыялектных назваў як спецыяльных сродкаў абазначэння гаспадарчых зямель у старажытныя часы.
    Л. М. ШАКУН (Мінск)
    ГІСТОРЫЯ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ I ДЫЯЛЕКТАЛОПЯ
    1.	Нарматыўнастылістычны падыход да моўных сродкаў пры вывучэнні гісторыі літаратурнай мовы патрабуе ад даследчыка звяртаць увагу пайперш на такія факты, якія даюць падставы разглядаць іх як з’яву літаратурную, суадпаведную з прынятымі на тым ці іншым гістарычным этапе канонамі літаратурнага выказвання. Каб ажыццявіць такі падыход, прыходзіцца, карыстаючыся пэўнымі крытэрыямі, хоць і не заўсёды дасканалымі, адрозніваць «літаратурнае» ад «нелітаратурнага». У пераважнай большасці «нелітаратурнае» ў крыпіцах гісторыі літаратурнай мовы аказваецца вузкамясцовым, дыялектным. Гісторыя літаратурнай мовы, такім чьінам, гэта таксама і няспынны працэс узаемадзеяння «літаратурнага» і «дыялектнага» ў яго розных праяўленнях. Адсюль выцякае цесная сувязь навукі аб гісторыі літаратурнай мовы з дыялекталогіяй, якая займаецца вывучэннем тэрытарыяльных варыянтаў мовы.