Рэгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры і фальклору
Памер: 126с.
Гомель 1973
Як паказваюць назіранні, «мясцовы каларыт» больш адчуваецца ў апавяданнях, прысвечаных вёсцы, чым гарадскому жыццю. Цэментуе ў адзінае цэлае ўсю творчасць пісьменніка і тое, што ў ёй вельмі многа агульных герояў, якія пераходзяць з аднаго апавядання ў другое. Часам К. Чорны захоўвае і якуюнебудзь характарыстыку персанажаў як яркую мастацкую дэталь. Напрыклад, чалавек, у якога «сарваны жывот», сустракаецца пад рознымі імёнамі ў апавяданнях «Радасць жанчыны», «Буланы», «Гаворка ўночы ў дарозе». Факты, якія мелі месца ў жыцці і якія асталіся ў эмацыяльнай памяці пісьменніка, неаднойчы сустракаюцца ў яго творах.
Сведчанні мемуарыстаў пацвярджаюць, што пісьменнік ішоў ад фактаў жыцця менавіта роднага наваколля. «Лірычны герой апавядання «Хвоі гавораць» — сам Мікалай, дзядзька Язэп — далёкі сваяк, цімкавец Адамовіч, у якога сапраўды быў сын Міхал, дзяўчына Дося — гэта Вікця, толькі ў жыцці была яна дачкой не Адамовіча, а Андруковіча — суседа Раманоўскіх. Трымаецца пісьменнік нават і другарадных дэталей: былі ў Цімкавічах і Пятрусь Міхалінчык, і Яўхім Стрыгун, і стары Гірш, а ў доме папа Жалезняковіча сапраўды гаспадарылі камсамольцы»1.
Многія раннія апавяданні Чорнага цесна звязаны з адпаведнай мясцовасцю і каларытам мовы. Пісьменнік захоўвае асаблівасці народнай гаворкі. Мясцовыя элементы і стылістычныя выразы сустракаюцца як у мове аўтара, такі і ў мове шматлікіх персанажаў: «А калі ж павязом?» («Максімка»), «Сёння я быў у іх на хутарох» («Маё дзела цялячае»), «Непадалёку каля нечай хаты гуляў маладзеж» («Вераснёвыя ночы»), «I венцай ніц» («Палявыя людзі»).
Трывалая сувязь з роднымі мясцінамі, адчуванне стыхіі народнай мовы, звычаяў, побыту разам з іншымі творчапсіхалагічнымі і грамадскімі фактарамі істотна пашыралі жыццёвую аснову прозы КЧорнага, прыдаючы ёй сапраўдную рэалістычную глыбіню і значнасць.
J) С. X. Александровіч. „Сэрца, у якім месціцца цэлы свет“, „Полымя“, 1964, № 11, стар. 173.
96
A. f. МАЛЬДЗІС (Мінск)
ПОМНІКІ ЛІТАРАТУРНАГА ЖЫЦЦЯ ПАЛЕССЯ У XVIII СТАГОДДЗІ
У XVIII ст. беларускае Палессе было адсталай правінцыяй Рэчы Паспалітай, а потым царскай імперыі. На яго тэрыторыі дзейнічалі толькі тры навучалыіыя ўстановы сярэдняга тыпу (Брэст, Мазыр, Пінск). Адзіная ў краі пінская езуіцкая друкарня (1729—1746) выдавала пераважна малітоўнікі. Эстэтычныя запатрабаванні мясцовай ціляхты задавалыіяліся панегірыкамі на польскай і лацінскай мовах.
Аднак нават у XVIII ст. Палессе не было інтэлектуальнай пустыняй. Яно дало славянскім народам нямала вядомых пісьменнікаўасветнікаў. Сярод іх — пачынальнікі класіцызму ў польскай літаратуры А. Нарушэвіч і Ю. У. Нямцэвіч. Адным з першых шляхецкіх рэвалюцыянераў Беларусі быў ураджэнец Мазырскага павета I. Яленскі, сасланы за свае перакананні ў Салавецкі манастыр. У публіцыстычных творах, напісаных на польскай і рускай мовах ,у 90х г.г. XVIII ст., ён выступаў супраць прыгонніцтва, за роўнасць усіх саслоўяў, сцвярджаў, што народ з’яўляецца стваральнікам усіх матэрыяльных даброт, праўдзіва паказваў жыццё беларускага і рускага сялянства. Аднадумцам Яленскага быў ураджэнец Піышчыны, удзельнік паўстання 1794 г. Ю. Копаць. Сасланы царскім урадам на Камчатку, ён з павагай і сімпатыяй пісаў пра «туземныя» народы Сібіры і Далёкага Усходу. «Дзённік падарожжа...» Ю. Копаця з’яўляецца цікавым мастацкім дакументам эпохі.
Пэўную ролю ў літаратурным жыцці тагачаснага Палесся ігралі таксама М. Матушэвіч, М. Карповіч, К. Вырвіч, I. Нагужэўскі, браты Турскія і іншыя мясцовыя ўраджэнцы і жыхары. Пісалі яны на польскай мове. Аднак у іх мастацкіх і публіцыстычных творах знайшла адлюстраванне палеская рэчаіснасць.
Прыкметным цэнтрам рэгіянальнага літаратурнага жыцця з’яўлялася Пінская калегія. Выкладанне ў ёй вялося пераважна на лацінскай мове. Адсюль распаўсюджваліся рэлігійная схаластыка, ідэі контррэфармацыі. Але друкарня і тэатр, якія існавалі пры калегіі, у пэўнай ступені садзейнічалі культурнаму развіццю Палесся. У тэатры ставілі7 Зак. 2340 97
ся творы на антычныя сюжэты (захаваліся друкаваныя праграмы школьных прадстаўленняў 1717, 1721, 1733 і 1739 гг). 3 11 вядомых нам кніг, што ўбачылі свет у Пінску ў XVIII ст., найбольш цікавыя зборнікі «Усякай усячыны'» К. і А. Несялоўскіх. Сярод уключаных туды польскіх і лацінскіх твораў ёсць «эпіграма» ў гонар Пятра I, сатырычны «Універсал падаткаў», накіраваны супраць марнатраўства і захаплення чужаземнай модай.
Побач з польскай, лацінскай і царкоўнаславянскай мовамі ў друкаваных і рукапісных палескіх крыніцах XVIII ст. сустракаецца таксама беларуская мова. Так, у рукапісным зборніку «Розныя французскія і польскія вершы, сабраныя ў 1752 годзе ў Высокім» (Нацыянальная бібліятэка ў Варшаве) ёсць «руская песня» «Прасіў мяне Гарасым, Гарасым»; у антопальскім зборніку (ЦДГА УССР, г. Львоў) — вершы «Ах ты, свеце лестный» і «Ах, шчасце, шчасце, беднае, злое». Мабыць, на Палессі ў 1738 г. былі запісаны калядкі «Того дня вельмі славного» і «Пастушкове, пастушкове, нового гостя знайте» (Ягелонская бібліятэка ў Кракаве).
Цікавым помнікам «палескай» рэгіянальнай літаратуры з’яўляецца верш, напісаны ў гонар прыезду ў Дубою Пінскага павета польскага караля Станіслава Аўгуста (1784). Верш належыць мясцоваму плябану. Чытала яго каралю «панна са службы, павясковаму апранутая». Захаваўся ж твор ў рукапісным «Дыярыушы» (Бібіпіятэка Чартарыскіх у Кракаве):
Найяснейшы королю, наш мілостівы пане, Нехай богу чэст і хвала непрэстане Будэт, жэ і нашы очы оглядают вашэ, Королевскую мілост, шчо баткі нашэ He оглядалы, а тэпэр нам міло, О наш монархо, за такое діло
Обач наш край, обач своі слугі, Мы будэм жычыты век тобе длугі.
Помагай, божэ, і дорога шчэсліва,
Куды замыслів, королевска мость мілостіва.
Мабыць, таму ж невядомаму аўтару належаць таксама вершаваныя двухрадкоўі, якімі ў 1796 г. дубойскія сяляне віталі Мінскага генералгубернатара Тутолміна.
98
Хутчэй за ўсё, на Палессі, на беларускаўкраінскІм моўным паграніччы нарадзіліся беларускі і ўкраінскі варыянты песні касцюшкаўскіх паўстанцаў. Беларускі варыянт (Рук. аддз. Цэнтр. бжі АН Літоўскай ССР) называецца «Песня беларускіх жаўнераў 1794 года», украінскі (выйшаў асобнай брашурай, знойдзенай намі ў вроцлаўскім «Асалінэуме») — «Пісн. украінців козаків». Пакуль што цяжка сказаць, які тэкст з’яўляецца арыгіналам, а які — перакладам. Але блізкасць іх і залежнасць несумненная. Для доказу супаставім два ўрыўкі (лацінка арыгіналу пададзена ў беларускай транслітэрацыі):
«Песня»
Помнім добра, што рабілі, Як нас дзёрлі, як нас білі, Дакуль будзем так маўчаці, Годзі нам сядзець у хаці...
Нашто зямлю нам забралі? Пашто ў путы закавалі?
Дачкі, жонкі нам гвалцілі, Трэ, каб мы ім заплацілі.
«Пісн»
Памятаем, шчо робылы, Как нас дэрлы, как нас былы, Докі ж будэмо молчаты, Ходім з ружэм хутчэ з хаты... Нашчо зэмлю нам забралы? Нашчо в пута поковалы? Дочкі, жэны посромылы, Ходзім з ных пороты жылы.
Урэшце яўна «палескія» рысы мае «Розговор Імператріці з Ільгештромом лыстовны дня 28 апрыла 1794 году», друкаваны лацінкай, мабыць, у Варшаве ў тым жа 1794'г. У гэтым вершаваным творы даволі падрабязна расказваецца аб ходзе касцюшкаўскага паўсташія. Беларуская лексіка арганічна пераплятаецца тут з украінскай. Прывядзём для прыкладу словы імператрыцы:
Што ж ты гаворыш до мэн, дурак,
Я тэбе казала учыніты так, Штобы поляков не было лыца,
А гдэ Варшава, там росла пшэныца.
Такім чынам, літаратурнае жыццё Палесся ў XVIII ст. хоць і не вызначалася асаблівай інтэнсіўнасцю/ аднак насіла вьіразны рэгіянальны каларыт, абумоўлены беларускаўкраінскім культурным і моўным узаемадзеяннем. 7*
99
А Л. МАЙСЕЙЧЫК (Брэст)
РЭГІЯНАЛЬНЫ КАЛАРЫТ РАМАНА П. ПЕСТРАКА «СУСТРЭНЕМСЯ НА БАРЫКАДАХ»
Раман П. Пестрака «Сустрэпемся на барыкадах» належыць да твораў, у якіх аўтабіяграфічная аснова адыгрывае прыкметную ролю. Выкарыстанне бытавога і аўтабіяграфічнага матэрыялу даўняя і плённая традыцыя нашых беларускіх празаікаў. Аднак у той час, калі паявіўся раман П. Ііестрака, адносіны да бытавога, рэгіянальнага матэрыялу ў многіх пісьменнікаў былі своеасаблівымі: прыгладжанасць жыцця, ілюстрацыйнасць тэзісаў здаваліся ім больш важнымі, чым «грубая рэальнасць». Як зазначае даследчык прозы А. Адамовіч, «мова, быт беларуса ў такіх творах, як «За годам год», «Вясеннія ліўпі» У. Карпава, «Даль палявая» Т. Хадкевіча і інш. успрыймаюцца аўтарамі неяк збоку, як «наборная каса» знаёмых нацыянальных атрыбутаў, што павінна аздобіць вельмі ўмоўную схему жыцця»1. Ўтнаграфічнарэгіянальныя элементы, уведзеныя з такой мэтай у твор, не садзейнічалі стварэнню тыповых абставін.
Аўтар рамана «Сустрэнемся на барыкадах» пазбег такой абмежаванасці. Перад чытачом паўстае заходнебеларуская рэчаіснасць ва ўсіх яе супярэчнасцях і складанасці. А. Фадзееў у пісьме да П. Пестрака пісаў: «Я, акрамя ўсяго іншага, прачытаў яго (раман) з вялікай карысцю для сябе: шмат аб чым даведаўся, што было вядома глуха, вонкава, — знутры».
П. Пестрак адкідвае схематычныя ўяўленні аб жыцці і рэвалюцыйным змаганні ў Заходняй Беларусі. Некаторыя крытыкі пачатку 50ых гадоў у асобных эпізодах рамана бачылі адыход пісьменніка ад жыццёвай праўды, хоць і залічвалі твор у разрад гістарычных раманаў. У. Карпаў у артыкуле «Проза 1949 года» выказваў думку, што герой твора Андрэй Касцевіч з самага пачатку павінен быў бы быць канчаткова сфармаваным рэвалюцыянерам, паколькі ён прыехаў з Савецкай Расіі. Аднак крытык не заўважыў, што менавіта з такімі ўяўленнямі пісьменнік палемізуе сваім творам, у прыватнасці вобразам Івана Паддубнага. Знаходзя
!) А. Адамовіч. Маштабнасць прозы. Мінск, 1972, стар. 20.
100
чыся пад уражаннем перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі. Паддубны па дарозе на радзіму не раз з пафасам гаварыў у вагоне: «Што япы думаюць... паны... мы з імі за тыдзень разлічымся!» На мссцы аказалася ўсё значна цяжэй. П. Пе страк паказвае складаны працэс фармавапня рэвалюцыйнай свядомасці ва ўмовах заходнебеларускай рэчаіснасці. ён шырока карыстаецца дакументальным матэрыялам, асабіста перажытым. У аснову многіх масавых сцэп і эпізодаў пакладзены рэалыіыя гістарычныя факты: затрымка ваяводскага цяг.ніка каля станцыі Лунінец, дэманстрацыя. ііратэсту суп раць разгрому Грамады ў Косаве 3 лютага 1972 года. Кобрынскае паўстанне 1933 года. У гутарцы з А. Гардзіцкім П Пестрак зазначыў: «Пратэстам на разгром Грамады і была наша Косаўская дэманстрацыя ў памятным дваццаць сёмым годзе, 3 лютага. Дэманстрацыі прайшлі па ўсёй Заходняй Беларусі. Наша закончылася ахвярамі і рэпрэсіямі: у су тычцы з паліцыяй загінула 6 чалавек і шмат было паранена Дарэчы, гэтую падзею я апісаў у «Сустрэнемся на барыкадах»1.