Рэгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры і фальклору
Памер: 126с.
Гомель 1973
Бясспрэчна, найбольш дзсйсным сродкам перадачы адметнага палескага каларыту дылогіі з’яўляецца народная мова. Яе спакойны эпічны тон, упутраная рытмічная размеранасць і плаўпасць, насычанасць пароднымі выразамі і фразеалагізмамі адпавядалі агулыіай атмасферы вясковага жыцця, палескага побыту. Адметная гукавая асаблівасць палескай гаворкі дапамагла пісьменніку падмацаваць сацыяльнабытавую характарыстыку вобразаў, яна несла ў сабе жывы адбітак пачуццяў і настрояў герояў. 3 гэтай мэтай I. Мележ даволі шырока ўводзіць у апавяданне, асабліва ў мову дзеючых асоб, дыялектныя словы і фразеалагізмы як адзнаку жывой народнай гаворкі. Валодаючы вялікай экспрэсіўнасцю, дыялектныя эпітэты, параўнанні, народныя выразы паглыбляюць мастацкасць твора, яго агульны рэгія
нальны каларыт.
Ш
Такім чынам, адлюстроўваючы жыццё Палескага краю, I. Мележ глядзеў на навакольную рэчаіснасць «вачыма сваёй нацыянальнай стыхіі, вачыма свайго народа» (В. Бялінскі). Пры гэтым пісьменнік не абмяжоўваўся вузка рэгіянальнымі матывамі, а ўзняўся да шырокіх мастацкіх абагульненняў, характэрных для жыцця многіх савецкіх народаў у перыяд сацыялістычнай перабудовы вёскі.
Л. С. ФДДОСІК (Мінск)
«МАРКАЎСКІЯ» НАРОДНЫЯ АНЕКДОТЫ I ЖАРТЫ
Анекдот адзін з самых папулярных жанраў, які бытуе ў народзе і цяпер. Аднак да апошняга часу ў беларускай фалькларыстыцы няма спецыяльных навуковых работ, прысвечаных аналізу гэтага своеасабліва і надзвычай папулярнага жанру. Даследчыкі рускага анекдота1 звярталі галоўную ўвагу на яго «забаўную» сутпасць і ігнаравалі сацыяльную накіраванасць, характэрную для многіх твораў. Упершыню ў савецкай фалькларыстыцы на сацыяльнакласавыя матывы анекдотаў звярнуў увагу М. П. Андрэеў у сваім артыкуле, які, аднак, не быў апублікаваны (рукапіс яго захоўваецца ў Дзяржаўным літаратурным музеі Грузінскай ССР імя КЛеанідзе, № 21118).
Вельмі важна вызначыць спецыфічныя рысы анекдота як жанра, якія вылучаюць яго з фальклорнай прозы, тым больш што ён вельмі блізкі да сатырычнай казкі і не заўсёды яго лёгка адрозніць ад апошняй. На наш погляд, галоўнай асаблівасцю анекдота з’яўляецца яго аднаэпізадычнасць, нечаканасць развязкі, якая носіць звычайна камічны характар.
Жывым народным гумарам напоўнены шматлікія анекдоты пра палешукоўмаркаўцаў. ГІа свайму зместу і мастацкай форме яны надзвычай блізкія да рускіх анекдотаў пра т. зв. пашахонцаў. Героі гэтых твораў няздатны да самай
1 А. Пелыцер. Пронсхожденне анекдота в русской народноіі словесностн. У кн.; «Сборннк Харьковского нсторнкофнлологнческого обіцества», т. XI. Харьков, 1899, стар. 68.
Й. П. Лупанова. Русская бытовая сказка. Днссертацня на сонсканяе ученой степенн кандндата фнлологнческнх наук Л., 1950, стар. 15.
112
простай працы, не разумеюць элементарных жыццёвых і бытавых ісцін. Насмешка з герояў носіць мяккі добразычлівы характар, у аснове яго вясёлы жарт пацешнага зместу.
У анекдотах пра палешукоў і маркаўцаў адлюстравана «не прастата і наіўнасць гэтых «цёмных» людзей», як лічыў С. Максімаў1, а багаты рознымі адценнямі гумар, якім так добра валодалі беларусы. Насмешка нярэдка не абмяжоўвалася «самабічаваннем», а закрамала і сацыяльныя пытанні. Эксплуататарская сутнасць царквы раскрываецца, напрыклад, у анекдоце пра маркаўцаў, якія нібы згадзіліся плаціць мядовую даніну царкве за дазвол «тукнуць» (крыкнуць) у божым храмс. Гэты падатак атрымаў назву «тукаўшчына». Анекдот пра тукаўшчыну запісваўся неаднаразова. С. Максімаў запісаў яго ў другой палавіне XIX ст., a Е. Раманаў — у пачатку XX стагоддзя.
Гратэск, карыкатура, аксюмарон, эксцэнтрычная форма («алагізм звычайнага») шырока ўжываюцца ў гэтых анекдотах як сродак высмейвання духавенства (напрыклад, у анекдоце тыпу «Ці была ў папа галава?»).
Цікава адзпачыць, што пародныя анекдоты, якія атрымалі назву «пашахонскіх», у Беларусі дайшлі ў сваім бытаванні да савецкага часу. Аднак, калі раней зза гэтых жартаў часам узнікалі спрэчкі і пават бЬйкі паміж жыхарамі асобных вёсак, то з развіццём культуры стаўленне да іх істотна змянілася: імі ганарацца як сведчаннем таго, што іх аўтары—землякі валодалі пачуццём гумару, багатай творчай фантазіяй, невычэрпным жыццёвым аптымізмам, нягледзячы на ўсе бядоты паднявольнага жыцця ў буржуазным грамадстве.
М. А. ЯНКО^СКІ (Гомель)
ВЫВУЧЭННЕ РЭПЯНАЛЬНЫХ АСАБЛІВАСЦЕЙ НАРОДНАЙ ПРОЗЫ
Выяўленчавобразная сістэма кожнага фальклорнапразаічнага твора арганічпа звязана з тымі народнымі ацэнкамі і ўяўлсннямі, якія актыўна бытуюць сярод людзей той ці
1 С. В Макснмов. Белорусская смолешцшіа с соседямн. «Жнвопнсная Россня», т. Ш, СПб„ М„ 1882, стар. 440.
8 Зак. 2340
113
іншай мясцовасці, асяроддзя. I тут мэтазгодна ў першую чаргу падкрэсліць, што фальклорнамастацкія формы мыслення арганічна звязаны з дыялектнай лексікай. Яна матэрыялізуе мастацкую думку, арыгіналыіа вобразпа выяўляючы яе. Своеасаблівасць такога выяўлення абапіраецца на эмацыянальнасэнсавы каларыт дыялектызма, на яго змест у кожным канкрэтным выпадку. А гэта азначае, што асноўныя сюжэтнакампазіцыйныя асаблівасці фальклорнапразаічнага твора хоць могуць супадаць і паўтарацца ў багата якіх мясцовасцях, аднак кожны раз, у кожнай сваёй рэгіянальнамоўнай непаўторнасці дадзены твор заўсёды эстэтычна абжывае і асэнсоўвае нешта новае, нейкую новую сферу рэчаіснасці, падуладную прадметнаэмацыянальнаму тонусу дыялектызма. I варта, напрыклад, у якімнебудзь казкавым радку падмяніць мясцовы выраз літаратурным словам, звузіць моўную палітру аўтэнтычнай казкі, як мы ўбачым, што твор страціць сваё першапачатковае эстэтычнамастацкае напаўненне.
Зусім відавочна, што паэтыка беларускай народнай прозы карэнным чынам звязана не толькі з дыялектнай лексікай. Як вядома, мясцовы каларыт фальклорнага твора выяўляецца ў саміх прыёмах і спосабах мастацкага асэнсавання матэрыяльнадухоўных асноў жыцця. У дадзеным выпадку мы маем на ўвазе шматлікія прыклады таго, калі адна і тая ж прычына—залежная сувязь паміж жывымі праявамі рэчаіснасці выяўляецца і даследуецца ў розных па свайму зместу мастацкіх вобразах. Менавіта на гэтай аснове наглядаецца ўменне народамастака мысліць своеасабліва, асэнсоўваючы праявы жыцця ў розных планах і ракурсах. Таму шматлікія варыянты блізкіх па сваёй сюжэтнакампазіцыйнай аснове прыказак, прымавак, загадак, замоў і народных казак паказваюць шматграннасць і нацыянальны каларыт народнага побыту. У гэтых адносінах нават мясцо выя варыянты мастацкіх параўнанняў могуць быць яскравымі прыкладамі багацця паэтыкі.
Гаворачы пра рэгіянальныя асаблівасці народнай прозы, нельга,. безумоўна, абысці тыя пытанні, што звязаны з асобай інфарматара, асобай таго народнага мастака, які ўмее дасціппа і хораша расказаць паданне, анекдот, мудрую чарадзейную ці сацыялыіабытавую казку. I тут, зразумела, неабходна гаварыць не толькі пра суд’ектыўныя моманты ў тым ці іншым фальклорнапразаічным творы. Мясцовыя сацыяльнабытавыя з’явы, маральнаэтычныя нормы 114
пэўнага краю, культура і формы мыслешія яго людзей — усё гэта прама ці ўскосна рабіла ўплыў па фармаванне эстэтычнамастацкіх густаў казачпіка. Мепавіта адгэтуль вынікае неабходнасць разглядаць пскаторыя важныя асаблівасці паэтыкі беларускай народнай прозы з улікам індывідуалыіых спосабаў і прыёмаў, якімі карыстаўся той ці іншы казачнік дзеля найлспшага ажыццяўлепня сваёй мастацкай задумы.
Развіваючыся стагоддзямі, фальклорная проза выяўляла поравы і маральнапсіхалагічнае аблічча прадстаўнікоў роз ных сацыяльных класаў і праслоек. I калі мець на ўвазе самую культуру абмалёўкі мастацкіх вобразаў, дык скажам, што ў цэлым радзе выпадкаў яна выяўляецца праз стрргую індывідуалізацыю мовы дзейпых асоб народнага твора. Пры гэтым зазначым, што ў такой індывідуалізацыі ўдзельнічаюць не толькі асобныя пласты дыялектнай лексікі, але і мясцовыя выслоўі, метафары, параўнанні, прыказкі і прымаўкі. Іх ідэйнаэстэтычная функцыя ў кожпым канкрэтным выпадку, вядома, будзе далёка не адполькавая, аднак важна падкрэсліць, што ўсе яны без выключэння актыўпа ўплываюць на рэгіянальны каларыт народнай прозы, з’яўляючыся важнымі мастацкімі сродкамі раскрыцця сацыяльнай псіхалогіі, яго маральнага і жыццёвага вопыту.
Р. А. БАГАЧОВА (Абакумава)
ЛІТАРАТУРНАКРАЯЗНАЎЧАЯ РАБОТА У ШКОЛЕ
Асноўная задача выкладання роднай мовы і літаратуры фарміраванне камуністычнага светапогляду і камуністычпай маралі, савецкага патрыятызму і інтэрнацыяналізму, разуменне вучнямі моўных багаццяў, авалоданне выяўленчай сілай мастацкага слова. Вялікую ролю ў гэтым складаным працэсе адыгрывае пазакласная работа з вучнямі ў літаратурнакраязпаўчым гуртку.
Формы гэтай работы могуць быць падзвычай разнастайііымі і цікавымі для моладзі: лекцыі кіраўніка гуртка, даклады і паведамленні вучняў, артыкулы і заметкі для газет, рукапісныя зборнікі і сачыненні, літаратурныя вечары і дыспуты, прагляд кінафільмаў і тэлеперадач з наступным іх аб
8*
115
меркаваннем, перапіска з пісьменнікамі і крытыкамі, абмеркаванне літаратурных твораў і кінафільмаў, экскурсіі і паходы па роднаму краю і многае іншае. Менавіта ў гуртку вучні больш грунтоўпа знаёмяцца з жыццём і дзейнасцю пісьменнікаў, чытаюць і абмяркоўваюць павінкі мастацкай літаратуры, самастойпа рыхтуюць всчары, дыспуты, выпускаюць насценную газету.
Неабходна дэталёва спланаваць работу гуртка. Асабліва важнае месца ў плане работы гуртка павінны заняць падзеі, якія адбываюцца ў нашай Савецкай краіне. Паралельна з гэтым літгурткоўцы займаюцца зборам вуснай народ най творчасці. Шырока скарыстоўваюцца сабраныя матэрыялы на ўроках мовы і літаратуры. Рэгулярна на ўроках праводзяцца этымалагічныя назіранні вад слоўнікам народных прыказак і прымавак. Знаёмяцца вучні і з паходжаннем многіх слоў і тэрмінаў назвай кветак, раслін, прозвішч, імён, мясцовасцей. Звычайна гурткоўцы адбіраюць і запісваюць лепшыя ўзоры народнага гумару, трапных народных выслоўяў.
На занятках літаратурнакраязнаўчага гуртка складаюцца шарады, чайнворды, красворды. Праводзіцца работа па стылістыцы, папрыклад, аналізуюцца прыказкі і прымаўкі з боку іх паэтычнай сінанімікі.
Вялікую цікавасць у членаў літаратурнакраязнаўчага гуртка абуджаюць лепшыя ўзоры народнага прыкладнога мастацтва. У сувязі з гэтым праводзяцца гутаркі аб спецыфіцы народнага прыкладнога мастацтва, аб творчасці народных скульптараў і ўмельцаў. Надзвычай карысна азнаёміць вучняў і з цудоўнымі ўзорамі ткацтва і вышыўкі жанчын роднай вёскі.