• Газеты, часопісы і г.д.
  • Рэгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры і фальклору

    Рэгіянальныя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры і фальклору


    Памер: 126с.
    Гомель 1973
    165.37 МБ
    У беларускіх народных гаворках атрыбутыўныя назвы асоб мужчынскага полу складаюць даволі пашыраны пласт лексію. Для іх утварэння выкарыстоўваюцца суфіксы, вядомыя літаратурнай мове і характэрныя толькі для народных гаворак. Некаторыя дэрываты ў народных гаворках маюць ішпыя значэнні, чым у літаратурнай мове.
    Г. М. МАЛАЖАН (Брэст)
    ЭМАЦЫЯНАЛЬНААЦЭНАЧНЫЯ НАЗВЫ АСОБЫ У ГАВОРКАХ БРЭСТЧЫНЫ I IX МЕСЦА Ў РЭГІЯНАЛЬНЫМ СЛОЎНІКУ
    1.	Характэрная асаблівасць дыялектнай лексікі — наяўнасць значнай колькасці эмацыянальнаацэначных слоў, у тым ліку асабовых назваў. У брэсцкіх гаворках вылучаюцца шматлікія развітыя сінанімічпыя рады лексем, што ўжываюцца як ацэначныя назвы асобы. Так, са значэннем «неахайная жанчына» выкарыстоўваюцца словы бараханчыха: Зном бараханчыха по сылі ходыть ны убрана (Іванаўскі рн, в. Карсынь); данда: Шчо б вытэ побачылы шчо в дапды в хаты робыцця (Іванаўскі рн, в. Карсынь); драпаста: Дід завжды крычыть на драпасту, што б мыла діты (Іванаўскі рн, в. Страмец); зёпа: Світ ны бачыв такэі зёпы: прыбраты в хаты ны можэ (Іванаўскі рн, в. Юхнавічы); кэ^а: От кэца наварыла як поросятам (Драгічынскі рн, в. Ласінцы); кыця: 4 Зак. 2340 4g
    Покы хліб кыця замысыла, повдішкы тіста роскыдала (Брэсцкі рн, в. Матыкалы); лахудра: Хіба тая лахудра доглэдыть хату? (Кобрынскі рн, в. Корчыцы); ныкэча: У пыкэчы ек робота, так і мова: усё пычыста (Іванаўскі рн, в. Карсынь); ныхлюя: Вона така ныхлюя, шо за дэнь ны замытэ хаты (Брэсцкі рн, в. Кустын); рэшэтяха: Чо тут руссілась тая рэшэтяха? (Драгічынскі рн, в. Гаравіца).
    2.	У ацэначных словах такога тыпу звычайныя намінатыўныя значэнні спалучаюцца з указаішем на пэўныя адметныя якасці асобы: скыбыха скупая жапчына: Хто гэтыі скыбыхы пы знае. Ныма чого і просыты, ны дасць (Іванаўскі рн, в. Карсынь); швэндало чалавек, які ходзіць без пэўнай мэты: Куды вжэ, швэндало, пуліз? (Брэсцкі рн, в. Прылукі); мохнявка непаваротлівы, нязграбны чалавек: Мохнявка робыть, як мокрое горыть (Брэсцкі рн, в. Кустын).
    3.	У залежпасці ад спецыфікі зііачэппя словы, якія пэўным чынам характарызуюць асобу, умоўна можпа падзяліць на дзве асноўныя групы:
    а)	якаснаацэначныя словы, што спалучаюць указанне на меру, ступень уласцівай чалавеку прыметы (звычайна сталай) і нязначную эмацыянальную афарбоўку: гойман — высокі дужы чалавек. Гойман стояв под окном і бачыв, шо робіцца в хаты (Драгічынскі рн, в. Ласінцы); походюрка жанчына, якая любіць хадзіць па хатах без справы: Ідэ вжэ тая походюрка, сядэ і просыдыть повдня (Брэсцкі ріі, в. Кустын);
    б)	эмацыяпальнаацэначныя словы з выразнай дадатнай або адмоўнай характарыстыкай асобы, для якіх характэрна эмацыяналыіаэкспрэсіўная афарбоўка: сміюнчык — вясёлы, жартаўлівы чалавек. Покрычтэ сміюпчыка сюды, віп кого хоч розвысылыть (Іванаўскі рн, в. Карсынь); морхлек — худы, зморшчаны чалавек. Хоть батько і брыгадір, а сына вызымував нычого, бач, якый морхлек (Іванаўскі рн, в. Страмец).
    4.	Словы першай і другой груп павіппы знайсці адпаведнае месца ў рэгіяналыіым слоўніку Брэстчыны. Аднак неабходна мець на ўвезе, што сярод матэрыялаў будуць сустракацца словы, утвораныя ў выніку індывідуальнай моўнай творчасці (звычайна шляхам пераносу значэнля) і невядомыя шырокаму колу носьбітаў гаворкі: куропатка — прыгожая нізкаватая жанчына. Куропатка побігла в магазін (Дра
    50
    гічыпскі рн, в. Ласінцы); подсвынкы — падлеткі. Вжэ і подсвынкы ходять за дівкамы (Іванаўскі рн, в. Страмец); лунініна ганарысты хлопец, які нядаўна ўладкаваўся ў горадзе па працу. А ты побач па гэту лупініну, ужэ ні гаворыць посвоёму (Бярозаўскі рн, в. Нарутавічы). Словы такога тыпу павінпы быць добра правераны і толькі тады, калі стане відавочна, што яны вядомы большменш шырокаму колу людзей, могуць быць уключаны ў слоўнік.
    5.	Асаблівай увагі патрабуе распрацоўка слоўнікавых артыкулаў з эмацыяналыіаацэначнай пазвай. Найбольшую цяжкасць выклікаюць прыпцыпы падачы стылістычных памет. Назіраппі даюць магчымасць сцвярджаць, што назвы першай групы ў гаворках у залежнасці ад кантэксту ўжываюцца з розным стылістычным адценпем, таму многія з іх мэтазгодна падаваць зусім без памет (у БРС62 сярод літаратурных слоў ацэначныя назвы маюць паметы разм.? ці абл.). Словы ж другой групы павінны абавязкова мець стылістычныя паметы: порохнек. Зняважл. Стары чалавек. Ныхай молодыі шлы б на высіле самы, не, то шчэ і порохнек лізэ за імы (Іванаўскі рн, в. Страмец); розумака. Іран. Чалавек, які імкпецца падкрэсліць, што ён разумны. Ой, які ж він розумака, всіх вучыть (Брэсцкі рн, в. Кустын).
    В. I. МАРОЗАУ
    (Гродна)
    ШТО МЫ ЗБІРАЕМ У ГАВОРКАХ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ
    1.	Гаворкі Гродзеншчыны багатыя дыялектнымі асаблівасцямі, асабліва дыялектнай лексікай. У гэтых гаворках нямала палаііізмаў, што з яўляецца вынікам пепасрэднага тэрытарыяльнага кантактавання і даўняга ўзаемаўплыву дзвюх суседпіх моў, асабліва ў час знаходжання Беларусі ў складзе Польскан дзяржавы. Лексікон беларускіх гаворак актыўна папаўняецца словамі, словаформамі і іншымі з’явамі з рускай мовы. Літуанізмы і некаторыя словаўтваральныя марфемы літоўскай мовы прыжыліся ў пэўнай частцы тапонімаў Гродзенскай вобласці, а ў асяроддзі агульных імён — з ява даволі рэдкая нават у суседніх з Літвой раёнах.
    2.	Дыялектызмы, паланізмы і русізмы гаворак Гродзеншчыны па суадносінах з агульнаўжывальнымі (літаратурны
    4*
    51
    мі) нормамі беларускай мовы дзеляцца на структурныя тыпы: лексічныя, фразеалагічныя, семантычныя, словаўтваралыіыя, марфалагічныя, фанетычныя, акцэпталагічныя і сінтаксічныя.
    3.	Наглядна ўсе вышэйназвапыя кваліфікуемыя моўныя з’явы з гаворак Гродзеншчыны і ілюстрацыйны матэрыял да іх можна паказаць на наступнай схеме (у дужках падаюцца беларускія літартурныя адпаведнікі).
    Моўна этымалагічны характар Структурны тып	Дыялектызмы	Паланізмы	Русізмы
    Лексічныя	дрэўнік (лесапілка), верхавісты (высокі), выцыбульвацца (задавацца)	брунта (ворчык), пюрпік (пенал), цвічыць (навучаць)	прадсядацель (старшыня), аддыхаць (адпачываць), тожа (таксама)
    Семантычныя	ключ (кроква), фармальны (вельмі добры), спрагчыся (здружыцца)	самаход (аўтамашына)	час (гадзіна)
    Словаўтваральныя	кругаля (вакол, кругом), шыцімяш (будзеш шыць), малей (менш)	габэлек (гэблік)	вочарадзь (чарга)
    Марфала. гічныя	валяяцца (валяюцца), купя (купіць), стаі (стой)	трактарысты (трактарыст) пасталэ (пасталы), ён мусі (ён мусіць)	целята (цяляты)
    Фанетычныя	вяёрка (вавёрка), хвасоля (фасоля), вун, вын, гын (вунь)	мэнка (мука), мыдла (мыла), цвек (цвік)	есць (ёсць)
    52
    Акцэнталагічныя	подушка (падушка), квашыніна (квашаніна), кішаня (кішэня)	цантнеры цэнтнеры) даўна (даўно)	на землю (на зямлю), высако (высока)
    Фразеалагічныя	прышчыкнуць языка (замаўчаць)	малавеля (чуцьчуць, збольшага)	зламаць сабе шыю (скруціць сабе галаву), распускаць горла (драпь глотку)
    Сінтаксічныя	вучыць дзеці (вучыць дзяцей) згубіць ключа (згубіць ключ)	Еп стараннай працай заслужыў па гэтую ўзнагароду (...заслужыў гэтую ўзнагароду)	зайдзі за мной (зайдзі па мяне)
    4.	У колькасных адносінах вышэйназваныя разрады неагульнаўжывальнай лексікі і словазлучэнняў розныя. Найболып часта ў гаворках сустракаюцца лексічныя, семантычныя, словаўтваральныя, марфалагічныя, фанетычныя і акцэнталагічныя дыялектызмы, лексічныя, марфалагічныя і фанетычныя паланізмы, а таксама лексічныя русізмы. Сінтаксічныя дыялектызмы, акцэнталагічныя паланізмы, акцэнталагічныя і фразеалагічныя русізмы сустракаюцца на Гродзеншчыне значна радзей. Астатнія групы нешматлікія.
    5.	Асобпыя складаныя словыпалапізмы і іх беларускія адпаведнікі ўтварыліся ад адных і тых жа асноў, якія аб’ядналіся ў адно слова ў розным парадку. Напрыклад, на Гродзеншчыне шырока бытуе палалізм дзісь (дзісей), утвораны са спалучэння «дзснь сей». Наш сінонім сёння (сягоння) ад «сего дня». Малараспаўсюджапы ў Прынёманні паланізм ламеглувка (ламеглуфка) утварыўся ад «ламаць галаву». Адназначнае ўсходнеславянскае слова галаваломка вынік зліцця тых жа двух слоў, толькі ў адваротпым парадку.
    Мясцовая лексіка і асаблівасці гаворак Гродзеншчыны, як і іншых гаворак, дапамагаюць пацвердзіць многія гістарычныя і сучасныя законы мовы, з’яўляюцца добрым матэрыялам для пэўных лінгвістычных заключэнняў.
    53
    Е. С. МЯЦЕЛЬСКАЯ (Мінск)
    РОЛЯ ДАНЫХ СУЧАСНЫХ НАРОДНЫХ ГАВОРАК ДЛЯ ПСТОРЫІ МОВЫ
    1.	Дыялекты і гаворкі з яўляюцца адгалінаваннямі мовы, і, не зважаючы на іх іншы раз зпачную стракатасць, усе яны' ўрэшцерэшт звычапна ўзніклі з адной моўнай крыніцы, з адной моўнай стыхіі. Аднак розныя, а часам адны і тыя моў ныя з явы ў розных рэгіёнах у выніку лінгвістычных і нелінгвістычных фактараў развіваюцца або відазмяняюцца нераўнамерна, з рознай інтэнсіўнасцю і не заўсёды ў аднолькавых ці тоесных напрамках. Бывае так, што дыялектная з’ява ў ад ным дыялекце досыць інтэнсіўна развіваецца і значна відазмяняе свой знешні выгляд, а ў другім яс развіццё па пэўных прычынах затрымліваецца, і з’ява працягвае жыць у сваім першапачатковым стане. Так сталася з праславянскім пачатковым а, якое, не ўскладніўшыся ётам, дайшло да нашых дзён. Напр., Дужкі такія гнутыя на шыю валу давалі, аром такі, панімаяш, кладзецца навярху, занозы затыкаям па шыі вала. Грубейшая шыя, аром гэты большы, меньшая шыя, меньшы аром, ба есьлі вяліка дужка, дзярэцца па сыііпу аром, а есьлі правільную дужку дасі, добра ён сядзіць (в. Залужжа Старадарожскага рна, запіс 1971 г.).
    У сувязі з нераўнамернасцю развіцця моўных з’яў тэрытарыяльныя дыялекты захоўваюць рысы, уласцівыя розным этапам гістарычнага развіцця — пачатковыя, завяршаючыя або прамежкавыя формы. У розных гаворках якасць і колькасць рэліктавых з’яў розная. Зразумела, што для гістарычнай граматыкі каштоўны матэрыял у першую чаргу даюць тыя дыялекты (гаворкі), якія ў параўнанні з іншымі дыялектамі затрымаліся ў сваім развіцці, адсталі ад развіцця літаратурнай мовы і захавалі традыцыйпыя элемепты. Як правіла, архаічнымі пайчасцей з’яўляюцца ўскраінныя дыялекты, якія з пэўным спазнеішем зазнаюць тыя інавацыйныя працэсы, якія адбываюцца ў цэнтральных дыялектах мовы. У дачыненні да беларускай мовы такімі архаічнымі гаворкамі з’яўляюцца палескія.
    2.	Рэліктавымі з’явамі асабліва багата фанетыка паўднёвазаходніх беларускіх гаворак. Так, асобпым гаворкам поў54