Шахматы з трох гадоў  Віталь Качаткоў

Шахматы з трох гадоў

Віталь Качаткоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 50с.
Мінск 2020
11.39 МБ
Віталь КАЧАТКОЎ
Віталь КАЧАТКОЎ
ШАХМАТЫ
3 ТРОХ ГАДОЎ
Мінск «Медысонт» 2020
УДК 794.1
ББК 75.581
КЗО
Малюнкі: Віталь Качаткоў
Выданне для вольнага часу
КАЧАТКОЎ Віталь Барысавіч
ШАХМАТЫ 3 ТРОХ ГАДОЎ
Камп’ютарны дызайн, вёрстка: Ігар Палынскі Дызайн вокладкі: Алег Баштавенка
Падпісана да друку 12.08.2020. Фармат 60x84/16.
Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 2,8 . Ул.-выд. арк. 2.
Наклад 1000 экз. Заказ 13394.
Выдавец і паліграфічнае выкананне: Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Медысонт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюдніка друкаваных выданняў № 1/142 ад 09.01.2014 № 2/34 ад 23.12.2013
Вул. Ціміразева, 9, 220004, Мінск.
ISBN 978-985-7228-95-9
© Качаткоў В. Б., 2020
© Афармленне. ТАА «Медысонт», 2020
УВОДЗІНЫ
Шахматы — не толькі геніяльная інтэлектуальная чалавечая гульня, але і магутны сродак разумовага развіцця чалавека. I не толькі дзяцей, але і дарослых!
У многіх краінах Захаду, напрыклад, у ЗША і Швецыі, шахматы ўведзены ў школьную праграму на ўзроўні прадмета. I ўжо больш за 20 гадоў школьнікі заходніх краін, дзе выкладаюцца шахматы, атрымліваюць добрую базу інтэлектуальнай гульнявой логікі з дапамогай шахмат.
Я як аўтар дадзенай кнігі, дарэчы, майстар спорту па шахматах і бацька траіх дзяцей, хачу завастрыць увагу на велізарнай магчымасці развіцця дзяцей шляхам шахматнага навучання ў дашкольным узросце. Так, так... Шахматы ўжо даступныя для разумення у трохгадовым узросце!
Я не памыліўся, і вы не недачулі. Пачынаючы з трохгадовага ўзросту, дзяцей ужо можна далучаць да свету шахмат. Але гэта, хутчэй, для вельмі развітых дзетак. Ну, а ўсім астатнім можна смела пачынаць вучыцца і гуляць у шахматы з чатырох-пяці гадоў. I ўжо да школы дзіця будзе шмат чаго ўмець у шахматах. У яго будуць развітая уседлівасць, уважлівасць і нават логіка.
Праверана на ўласных дзецях. На момант напісання кнігі старэйшы — паспяховы студэнт БДУ, дачка добра вучыцца ў ліцэі на фатографа, а самы малодшы выдатна праяўляе сябе ў вучобе, музыцы, спевах, дзюдо... I не забывае пра шахматы. Няхай мае дзеці і не стануць гросмайстрамі, але яны з выгаднага боку адрозніваюцца ад іншых дзяцей, якія не займаліся шахматамі. I гэта не хвальба, а рэальнасць.
Хай і ў вас, і вашых дзяцей усё атрымаецца. I самая галоўная парада: дзецьмі трэба займацца.
Так, вы прапусціце любімы серыял або матч, ці яшчэ ну, вельмі важную справу. Але калі вы ўсведамляеце, што вашы дзеці і ёсць самая важная справа, то тады справы, не толькі шахматныя, пойдуць угору. Любіце сваіх дзяцей. Гуляючы — займайцеся з імі. He сварыцеся на іх. Больш хваліце. I зноў жа — болып удзяляйце ім часу. Будзе вельмі добра, калі вам на дапамогу прыйдуць бабулі і дзядулі. Паразмаўляйце з імі на гэту тэму. У бабуль і дзядуляў — больш часу, і яны больш за вас павінны любіць сваіх унукаў. Проста накарміць і даць цукерку — гэта адно. А навучыць дзіця чаму-небудзь каштоўнаму — гэта зусім іншае, класнае і неапісальнае пачуццё.
Далучыце да шахмат сваіх бацькоў. Сталым людзям у якасці прафілактыкі дэменцыі шахматы таксама рэкамендуюцца. Таму, гуляючы з унукамі ў шахматы, бабулі і дзядулі змогуць угнацца (не будзем казаць слова «заб’юць») за двума зайцамі: і ўнукам дапамогуць, і сваімі мазгамі паварушаць.
Дык вось, вы купілі кнігу і ўжо гатовыя?
Невялікая рэкамендацыя: трэба купіць шахматы! Выбірайце даволі вялікія, каб сама дошка была не менш за 40 сантыметраў і фігуры ад чатырох сантыметраў.
Мы будзем рэкамендаваць яшчэ маляваць фарбамі, алоўкамі і фламастарамі, ляпіць з пластыліну і прыдумваць яшчэ шмат розных цікавых дапаможных гульняў на аснове шахмат.
Вашы старанні акупяцца выхаваннем разумнага і годнага падрастаючага пакалення.
I галоўнае — цярпенне і адсутнасць спеху. Як казаў адзін мудры яўрэй: «Не трэба мне грошай (вы ўжо купілі кнігу) — успомніце пра мяне добрымі словамі праз пятнаццаць гадоў!».
ПЕДАГОГАМ ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ
Дарагія калегі! Я вельмі цаню і паважаю вашу працу. Я разумею ступень важнасці вашых зносін з дзіцем на этапе навучання шахматам. Я таксама разумею, наколькі каштоўным будзе тое, што вы дасце першыя шахматныя веды юнаму чалавеку. Гэта важна для яго, гэта важна для краіны. Ну, a вам, паважаныя педагогі, аддзячаць, у асноўным, на нябёсах... (Жарт!)
Такім чынам, вы трымаеце ў руках гэтую невялікую і, спадзяюся, не сумную кнігу.
Нават калі вы не ўмееце гуляць у шахматы — не бяда для выкладання! Навучайцеся з гэтай кнігай і з дзецьмі разам. Дзеці не заўважаць, а вы атрымаеце невялікі кайф.
Кніга пабудаваная па ўроках. Кожны ўрок — 10-15 хвілін. Разлічаны на дзетак 4-6 гадоў. Чытаеце ўрок, хвілін за пяць-дзесяць, займаецеся з дзецьмі, і — вуаля, да канца кнігі гуляеце з дзецьмі ў шахматы!
Усіх, абсалютна ўсіх, можна і трэба навучыць! У мяне ў сям’і не ўмеюць гуляць у шахматы толькі кот Ціка і сабака Кунак. Хаця... Анекдот у тэму:
— Сусед, мне казалі, што ваш сабака ўмее гуляць у шахматы. А вы яго называеце дурнем! Як так?!
— Вядома, дурны... Учорамне прайграў 3-5.
ЯК ПАБУДАВАНАЯ ГЭТАЯ КНІГА
Кніга складаецца з дзесяці ўрокаў. Да кожнага з урокаў прыведзеныя заданні. Пасля іх адразу ж змешчаныя варыянты адказаў.
Умоўныя абазначэнні:
—►	— магчымы ход;
-	магчымы вектар узяцця;
О ~ поле, на якое можа станавіцца фігура;
X поле, дзе адбываецца ўзяцце фігуры.
УРОК №1
НАЗВЫ ФІГУР. ШАХМАТНАЯ ДОШКА
Шахматных фігур не так шмат. Гэта: кароль, ферзь, ладдзя, слон, конь і пешка (дыяграма 1).
Фігуры бываюць белыя і чорныя. I гэта вызначэнне — умоўнае. Больш правільна казаць пра светлыя фігуры і цёмныя, гэтак жа, як і пра палі шахматнай дошкі: светлыя і цёмныя (дыяграма 2).
Да прыкладу, драўляныя шахматы звычайна маюць расфарбоўку жоўтых і карычневых фігур.
Дыяграма 1
Дыяграма 2
Дакладна такія ж фігуры і чорныя (назаві чорныя фігуры сам, па аналогіі з белымі).
Зразумела, што на дыяграме-малюнку і «ўжывую» шахматныя фігуры могуць адрознівацца ад дызайну. Яны і ў розных кнігах, часопісах і ў інтэрнэце могуць адрознівацца. Гэта як са шрыфтамі. Але ўсе фігуры лёгка пазнавальныя. Часам у пачаткоўцаў бывае блытаніна з каралём і ферзём. Але гэта блытаніна з досведам праходзіць.
ЗАДАННІ ДА ЎРОКА №1
Вывучыце назвы фігур і вызначайце іх па форме, малюнку, навобмацак.
Намалюйце або зляпіце з пластыліну шахматныя фігуркі. Хай дзіця вызначае і называе іх па чарзе і па колеры.
Выражце аднолькавыя квадрацікі (палі шахматнай дошкі) з кардону двух колераў — цёмныя і светлыя. Няхай дзеці навучацца правільна складаць з квадрацікаў (або кубікаў) элементы шахматнай дошкі.
Намалюйце элементы шахматнай дошкі (частку дошкі, неабавязкова ўсю дошку) і фігуры на ёй.
Хай дзіця навучыцца ставіць фігуры і маляваць фігуры на дошцы — строга ў цэнтры поля, светлага ці цёмнага.
Гульня «Чароўны мяшочак». Вазьміце непразрысты мяшочак. Пакладзіце якую-небудзь шахматную фігуру. Хай дзіця навобмацак вызначыць фігуру і скажа яе назву.
Проста дайце дзецям пагуляць у шахматныя фігуркі. Хай яны іх мацаюць, бяруцьурукі, прывыкаюць.
Пагуляйце з дзецьмі ў школу. Хай адно дзіця будзе настаўнікам, a другое — вучнем. Настаўнік паказвае фігуру, а вучань кажа, як яна называецца. Настаўнік прымае адказ і вызначае, правільна ці не. Калі займаецеся індывідуальна з дзіцем, паспрабуйце стаць вучнем. Адмыслова рабіце памылкі — хай юны шахматыст вас выпраўляе.
Адказвайце «правільна», калі дзеці навучацца без памылак вызначаць
і называць фігуры: белы слон, чорны конь, чорны ферзь, белы кароль,
УРОК №2
ААДДЗІ ХОДЗЯЦЬ I Б'ЮЦЬ
Ладдзя заўсёды ходзіць прама — запомні!
I б’е яна прама — упартая вельмі.
Ладдзя — упартая, і ходзіць — прама.
У шахматнай мове існуюць паняцці: вертыкалі і гарызанталі. Дзецям
запомніць гэта цяжка, таму замацавалася паняцце — ходзіць «прама», ходзіць «наўскасяк». Дык вось ладдзя ходзіць прама, прычым можа як на адну клетку, так і прама на край дошкі. Можна і трэба казаць дзецям правільнай мовай: ладдзя ходзіць па вертыкалях і гарызанталях. Ці зразумеюць яны гэтую мову? Лічу, што трэба чаргаваць прастамоўі з пісьменнай мовай.
Заданне. Чорная ладдзя за адзін ход можа пайсці на любое поле, якое было адзначана зорачкай (дыяграма 3). Пакажы, куды можа пайсці белая ладдзя за адзін ход.
Можна алоўкам адзначыць крыжык, куды можа пайсці белая ладдзя. Расстаўце рэальныя шахматныя фігуры на рэальнай шахматнай дошцы. Пагуляйце з дзіцем. Хай яно ходзіць белай ладдзёй, а вы — чорнай. Рабіце па чарзе хады — белыя, потым чорныя і г.д. Потым памяняйцеся колерам фігур. Калі дзяцей двое, то няхай адзін ходзіць белай ладдзёй, а другі чорнай. Сачыце за правільнасцю хадоў. Дзеці павінны
ставіць фігуры бліжэй да цэнтра шахматнага поля, адрываць руку і такім чынам перадаваць ход партнёру.
Адказ — на дыяграме 4.1 чорная, і белая ладдзя пры сваім ходзе могуць пабіць фігуру супрацьлеглага колеру, калі яна, фігура, трапіцца на шляху.
Прыклад — на дыяграме 5.
Чорная ладдзя пры сваім ходзе можа пабіць або белую пешку, або белага каня. Але, да прыкладу, белага слана яна пабіць за адзін ход не можа. Белы слон стаіць за канём, а пераскокваць ладдзя не ўмее.
Белая ладдзя пры сваім ходзе можа пабіць любога чорнага слана, на выбар чорную пешку або чорнага каня. А вось пешку, якая стаіць за канём, яна
Дыяграма 4
Дыяграма 5
пабіць не можа. Чорны конь як бы прыкрывае чорную пешку сваімі грудзьмі.
Узяцце ў шахматах адбываецца так: пабітая фігура прыбіраецца з дошкі, а на яе месца ставіцца фігура, якая б’е.
Прыклад — дыяграма 6.
Чорная ладдзя пабіла белага каня.
Белая ладдзя пабіла чорнага каня.
Памятайце, у шахматах сапернікі робяць хады па чарзе.
Заданне. Пасадзіце дзяцей насу-
праць адно аднаго. Абвясціце аднаго	Дыяграма 6
правадыром белых фігур, а другога —
чорных. Аднаму вучню пастаўце на дошку чорную ладцзю, а другому — белую.
Хай ходзяць правільна па чарзе ладдзямі. Прасачыце за правільнасцю хадоў. Той, хто саб’е чужую ладдзю, — той выйграў. Калі дзеці досыць натрэніруюцца хадзіць адной ладдзёй, дадайце яіпчэ пару ладдзей. Сачыце, каб юныя шахматысты рабілі хады правільна, а не хадзілі ладдзямі наўскасяк, убок, сачыце, каб юныя шахматысты ставілі фігуркі ў цэнтр палёў, правільна збівалі чужыя ладдзі.