Шахматы з трох гадоў
Віталь Качаткоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 50с.
Мінск 2020
Заданні да ўрокаў. Шахматная дошка ў дадатковых задачах падзеленая на чатыры фрагменты. Усе задачы ў гэтых фрагментах — самастойныя, і іх можна і трэба рашаць асобна ад іншых. Падзел дошкі на фрагменты мае дзве мэты — эканомія шахматнага матэрыялу і старонак кнігі, і самую галоўную мэту: дзеці ў пачатку шахматнага шляху не бачаць усю дошку, і іх ўвага сканцэнтравана ў асноўным на фрагментах дошкі і малой колькасці фігур. Ад вялікай колькасці фігур дзіця губляецца.
ЗАДАННІ ДА ЎРОКА №2
Нападзі белай ладдзёй на чорную фігуру (дыяграма 7). Калі заданне будзе выконвацца ў кнізе-сшытку, то можна намаляваць алоўкам маршруты фігур (хады фігур) стрэлкамі. Фігуры, якія магчыма пабіць, можна пазначыць крыжыкам.
Выберы ахвяру для чорнай ладдзі і збі яе (дыяграма 8).
Дыяграма 7
Дыяграма 8
АДКАЗЫ ДА ЎРОКА №2
УРОК №3
слон
Дыяграма 9
Калі ўмееце гуляць у шашкі, то хады слана можна параўнаць з шашачнай дамкай. Адрозненне ў тым, што ў шашках для барацьбы выкарыстоўваюцца толькі чорныя палі, а ў шахматах — усе: і белыя, і чорныя. Таму і сланы бываюць і белапольныя, і чарнапольныя. На дыяграме 9 намаляваны белы белапольны слон.
Дыяграма 10 Дыяграма 11
Другое адрозненне шахмат ад шашак — ва ўзяцці. У шашках фігура, якая б’е, пераскоквае бітую, а ў шахматах — становіцца на яе месца. Есць яшчэ важкае правіла ў шахматах — біць неабавязкова!
Дык вось — слон. Расстаўляем падобныя пазіцыі (дыяграмы 10, 11) і гуляем з дзіцем у сланоў.
Сочым, каб дзіця правільна рабіла хады па дыяганалі (наўскасяк), не пераскоквала з дыяганалі на дыяганаль. Рабіце хады па чарзе: адзін ход — дзіця, адзін ход — вы. Падстаўляйце «пад бой» дзіцяці свайго слана. (Проста ўмейце паддавацца!) Калі яно не заўважыла — укажыце яму на памылку. He сварыцеся — толькі хваліце!
Калі дзіця засвоіць гульню з (дыяграмы 12, 13).
Дыяграма 12
Калі ласка, толькі не спяшайцеся! Дзеці могуць займацца 5-10 хвілін. Падрыхтаваныя вундэркінды— максімум 15 хвілін. Галоўнае — рэгулярнасць заняткаў!
ЗАДАННІ ДА ЎРОКА №3
Нападзі белым сланом на ладдзю. Разыграйце пазіцыю.
1. Нападзі сланом на ладдзю (дыяграма 14).
2. Разыграйце фрагменты. Ход — белых(дыяграма 15).
Дыяграма 14
Дыяграма 15
Гэта ўжо міні-партыя ў шахматы. Расстаўце фігуры на дошцы. Можна выкарыстаць усю шахматную дошку, а не толькі яе фрагменты, як паказана на дыяграме. Хтосьці хай ходзіць белымі, іншы возьме на сябечорныя фігуры. Зрабіце, напрыклад, падзесяць хадоў белымі і чорнымі фігурамі.
АДКАЗЫ ДА ЎРОКА №3
Адказы да дыяграмы 14
Адказы да дыяграмы 15
УРОК №4
СЛОН + ЛАДДЗЯ. ТУРНІРЫ
Замацоўваем разуменне дзеянняў-хадоў ладдзі і слана. Разыгрываем пазіцыі: ладдзя супраць слана, сланы супраць ладдзі і г.д. Пагуляйце з дзіцем у «ладдзю і слана» (дыяграмы 16, 17, 18, 19). Хай яно ходзіць ладдзёй, а вы — сланом. Потым памяняйцеся ролямі. Задайце юнаму шахматысту пытанне: хто мацнейшы?
Дыяграма 17
Дыяграма 19
Можаце даць яшчэ інфармацыю на будучыню. У шахматным свеце ёсць свая валюта. I гэта не рублі, долары або еўра. У шахматнай гульні ўсё вымяраецца ў... пешках. Гэта самая маленькая адзінка ў шахматах. Да яе вывучэння мы яшчэ прыйдзем пазней. Дык вось: ладцзя каштуе каля пяці пешак, а слон — тры пешкі. Потым мы яшчэ будзем разбіраць гэта на прыкладах і растлумачваць. Пакуль гэта можна даведацца як факт: ладдзя = 5, слон = 3. 3 гэтага, напрыклад, выходзіць найпрасцейшая шахматная матэматыка. Два сланы — гэта 3 + 3 = 6, у суме — больш, ці мацней, за адну ладдзю.
Дзеці вельмі любяць спаборнічаць. Тут і плюсы, і мінусы. Плюсы — гэта адрэналін, добрая гульнявая практыка, спаборніцкі элемент у педагогіцы, прычым ацэнкі ставяць сабе дзеці: перамог — значыць, малайчына, прайграў — усё вельмі дрэнна. Мінусы — маленькія і вялікія драмы. Як і ў любым спорце — слёзы і перажыванні. Што сказаць? Якраз тут і пачынае выхоўвацца характар. Хтосьці пасля першых няўдач апускае рукі... Задача настаўніка, трэнера, педагога, аднаго з бацькоў — падтрымліваць, падбадзёрваць усіх! Асабліва тых, хто прайграў. Бо ім вельмі цяжка і крыўдна. He сварыцеся, а наадварот, па магчымасці, хваліце. Кажыце: рабіў добрыя хады, але вось тут «пазяхнуў», у наступны раз абавязкова пераможаш! I гэтак далей. Неабходна ўсталёўваць максімальную колькасць «пернікаў» (прызоў) у дзіцячых турнірах.
Такім чынам, пра турніры і метады іх правядзення.
Самы просты і папулярны метад правядзення спаборніцтва — шахматны турнір па кругавой сістэме. Кожны гуляе з кожным. Чэрціце таблічку і праводзіце турнір. У пачатковых дзіцячых турнірах неабавязкова прытрымлівацца строгага пачатку і заканчэння партый па часе. Пачалася партыя, скончылася партыя — дзеці падыходзяць і кажуць вынік, вы гэты вынік заносіце ў табліцу і свабодных партнёраў садзіце за новую партыю.
№
Удзельнік
1
2
3
4
5
6
Ачкі
Месца
1
Дзянісёнак
0
1
1
1
1/2
31/2
1
2
Кудрыцкі
1
1/2
0
0
1/2
2
5-6
3
Адамовіч
0
1/2
0
1
1
2V2
2-4
4
Кавалёў
0
1
1
0
1/2
21/2
2-4
5
Пінчук
0
1
0
1
1/2
2V2
2-4
6
Барысенка
1/2
1/2
0
1/2
1/2
ІШІЯ
2
5-6
Вышэй прыведзены прыклад такой таблічкі на 6 удзельнікаў, з няскончаным турнірам. Думаю, што калі ўважліва прыгледзіцеся да табліцы, лёгка самі ўсё зразумееце і разберацеся. Адзінку атрымлівае той, хто выйграў, палавінка — нічыя, нулік — той, хто прайграў. У канцы турніру падлічваем ачкі і вызначаем пераможцу турніру.
Можна праводзіць турніры, ужо проста засвоіўшы хады сланом і ладдзёй. Расставілі фігуры на дошцы, і няхай дзеці ходзяць, гуляюць і выйграюць. Можаце называць турніры турнірамі ладдзей, сланоў, коней, пешак. Прысвячаць турніры святам. Табліцы потым можна падарыць бацькам.
Можаце падпісаць турнір, напрыклад: «Шахматны турнір «8 Сакавіка», пазначыць месца правядзення, дату, унізе табліцы напісаць, хто быў суддзёй, паставіць пячаткі, размножыць і падарыць бацькам.
ЗАДАННІ ДА ЎРОКА №4
Ладдзя супраць слана, слон супраць ладдзі.
1. Збі чорным сланом ладдзю.
2. Нападзі белай ладдзёй на чорнага слана.
3. Разыграйце гэтыя фрагменты партый. Першы ход — белых.
Дыяграма 20
АДКАЗЫ ДА ЎРОКА №4
Адказы да дыяграмы 20
Лепшыя ходы — нападзенні ў пазіцыі за белых адзначаныя ў дыяграме.
УРОК №5
ФЕРЗЬ
Ферзь — самая моцная і магутная фігура. Па-простаму хады ферзя можна растлумачыць так: гэта ладдзя плюс слон. Ферзь можа хадзіць і біць і як ладдзя, і як слон (дыяграма 21).
Дыяграма 21
У дадзенай пазіцыі белы ферзь можа перамясціцца на любую клетку і па гарызанталі, і па вертыкалі, і па дыяганалях. Ферзь можа пайсці на любую з клетак, пазначаных лініямі.
На пазіцыі, адзначанай на дыяграме 22, белы ферзь можа пабіць (ажыццявіць узяцце) любую з чорных фігур. Але гэта не значыць, што ён можа пабіць усе фігуры. Ферзь можа пабіць за адзін ход любую фігуру, не болей. Але можа, калі захоча, і не біць. У шахматах «біць» (узяцце) неабавязкова.
Пагуляйце ў гульні «Ферзь супраць ферзя», «Ферзь супраць слана», «Ферзь супраць ладдзі», «Ферзь супраць ладдзі і слана», «Ферзь супраць дзвюх ладдзей і слана», «Ферзь супраць дзвюх ладдзей і двух сланоў». Можаце правесці тэматычныя шахматныя турніры.
ЗАДАННІ ДА ЎРОКА №5
Нападзі ферзём на ладдзю, каб ладдзя не змагла збіць ферзя (па дыяганалі).
Нападзі ферзём на слана, каб слон пры сваім ходзе не змог збіць ферзя (па вертыкалі або гарызанталі).
Разыграйце гэтыя пазіцыі (дыяграма 23). Зладзьце турнір. Сачыце, каб дзеці не блыталі хады фігур.
Мы засвоілі ўжо тры фігуры: слана, ладдзю і ферзя. Гэта роўна палова. Засталіся яшчэ кароль, конь і пешка. Трэніруйцеся і назірайце,
АДКАЗЫ ДА ЎРОКА №5
Адказы да дыяграмы 23
УРОК №6
ФРАГМЕНТЫ ШАХМАТНАЙ ДОШКІ.
ШАХЛЛАТНЫЯ ЗАДАЧЫ
Ha пачатковым этапе навучання шахматам не толькі дзеці, але і дарослыя пачаткоўцы могуць дазволіць сабе бачыць шахматную дошку толькі фрагментамі. Бачанне шахматнай дошкі цалкам прыходзіць з часам. Пастаянна сачыце за ракурсам, пад якім дзеці глядзяць на дошку. 3-за маленькага росту дзеці часта папросту ледзь не кладуцца каля дошкі і спрабуюць нешта бачыць. Магчыма, яны ўжо стаміліся і варта спыніць заняткі. Ракурс павінны быць такі: заўсёды максімальны позірк зверху.
Пра фрагменты. Можна паспрабаваць разрэзаць шахматную дошку на чатыры часткі і даваць невялікія задачы на фрагментах. Гэта дазваляе зэканоміць на шахматным правіянце. Калі ў вас на першым этапе восем вучняў і не хапае шахмат і дошак, то фрагменты дошкі можна раздрукаваць на прынтары і спрасціць некаторае разуменне задач для дзяцей.
Задачы па шахматах. Акрамя гульнявой практыкі, карысна вырашаць шахматныя задачы. У кожнай задачцы крыецца нейкая ідэя. Ніжэй прапаную вырашыць задачы, якія паказаны на фрагменце дошкі. Вы можаце
іх расставіць дзецям і на ўсёй дошцы. Рашыць задачу з кнігі, не расстаўляючы яе на рэальнай дошцы з рэальнымі фігурамі, яшчэ цяжэй.
У прыведзеных прыкладах (дыяграмы 24, 25) вучань павінны зрабіць лепшы ход. Можна згуляць як белымі, так і чорнымі. У асноўным, у задачах ўжо трэніруюцца навыкі нападу і двайнога ўдару. На фрагментах дошкі можна не толькі рашаць задачы, але і гуляць.
Дыяграма 25
ЗАДАННІ ДА ЎРОКА №6
Дыяграма 26
Дыяграма 27
Нападзі ладдзёй на дзве фігуры (дыяграма 26).
Нападзі сланом на дзве фігуры (зрабі «відэлец», дыяграма 27).
«Відэльцам» называецца двайны ўдар у шахматах. Гэта калі адна фігура нападае адразу на дзве фігуры.
Дыяграма 28
Правядзі двайны ўдар ферзём — пастаў «відэлец» ферзём на слана і ладдзю (дыяграма 28). Сачы за тым, каб ферзь сам не апынуўся пад боем слана або ладдзі.
Можаце паўтараць і вырашаць гэтыя задачы па некалькі разоў. Калі ў юных шахматыстаў не атрымліваецца — дапамажыце. Рухайцеся наперад, і ў вас усё атрымаецца!
Урок №6. ФРАГМЕНТЫ ШАХЛЛАТНАЙ ДОШКІ. ШАХЛЛАТНЫЯ ЗАДАЧЫ
АДКАЗЫ ДА ЎРОКА №6
Адказы да дыяграмы 26
Адказы да дыяграмы 27
Адказы да дыяграмы 28
УРОК №7
ПЕШКА
Дыяграма 29
3 пешкамі і лёгка, і цяжка. Ходзяць прама, б’юць наўскасяк (дыяграма 29). Плюс, калі даходзяць да восьмай гарызанталі, ператвараюцца ў любую фігуру, але часцей за ўсё ў наймацнейшую — ферзя. Звальваць усю гэту інфармацыю на дзіця адразу — парушыць псіхіку. Пачнём з малога — ходзіць прама, б’е наўскасяк. Так, калі яшчэ на першым уроку распавесці пра правіла «ўзяцце на праходзе», калі іншы раз дзеці і пасля некалькіх гадоў заняткаў яго не засвойваюць... Тады сапраўды можна ўжо далей нічога не распавядаць. Зноў жа: бяром у дапа-