Шахматы з трох гадоў
Віталь Качаткоў
Выдавец: Медысонт
Памер: 50с.
Мінск 2020
могу фрагменты дошкі — і паказваем,
задаём пытанні, атрымліваем, выпраўляем, паказваем, і... гуляем, гуляем, гуляем!
Як можа пайсці або пабіць пешка (белая, а потым і чорная; дыяграма 30)?
I ўжо пасля разбору «палётаў» — тэматычны турнір на замацаванне хадоў пешкі. Глядзіце! У нас у арсенале ёсць ужо чатыры фігуры, і мы ўжо можам, у прынцыпе, разыграць даволі складаную пазіцыю (дыяграма 31).
Але можна і прасцей. 3 пазіцый, пазначаных на дыяграмах 32 і 33, правядзіце серыю турніраў.
Такіх пазіцый можна прыдумваць вялікае мноства. Галоўнае, каб дзецям было цікава гуляць і яны правільна рабілі хады фігурамі. Дзеці павінны імкнуцца нападаць на фігуры саперніка і, калі тыя бу-
дуць пад боем, правільна збіваць. Перамагае той, хто саб’е ўсе фігуры саперніка. Калі дзеці добра нападаюць, правільна адводзяць свае фігуры ад бою — смела давайце абодвум сапернікам па адным ачку. Калі бачыце, што ў дзіцяці ўсё атрымалася добра, — дайце два ачкі, і г.д.
Асобна пра сістэму заахвочванняў. Зрабіце шмат-шмат розных заахвочвальных сонейкаў, зорачак з кардону. Раздавайце дзецям за добрыя хады, партыі, правільныя рашэнні і г.д.
У канцы ўрока можаце сабраць, усё палічыць і ўсіх-усіх пахваліць! Дзеці вельмі любяць, калі іх хваляць. He забывайце пра гэта.
Дыяграма 31
Дыяграма 32
Дыяграма 33
ЗАДАННІ ДА ЎРОКА №7
Нападзі пешкай на дзве фігуры, на шахматнай мове — правядзі двайны ўдар, або зрабі відэлец пешкай.
Дыяграма 34
АДКАЗЫ ДА ЎРОКА №7
Адказы да дыяграмы 34
УРОК №8
ПЕРАТВАРЭННЕ ПЕШКІ Ў ФЕРЗЯ
Пешка, калі даходзіць да канца дошкі, аўтаматычна, у той жа ход, чароўным чынам ператвараецца ў любую фігуру (дыяграма 35).
Дыяграма 36
Разыграйце тэматычны турнір — «Пешачны эндшпіль». Эндшпіль — заканчэнне. Выйграе той, хто першым правядзе любую пешку ў ферзі. Варыянты пачатковага размеркавання — на дыяграме 36.
ЗАДАННІ ДА ЎРОКА №8
Правядзі белую пешку ў ферзі (дыяграма 37).
Прарвіся белай пешкай у ферзі (дыяграма 38).
Дыяграма 37 Дыяграма 38
АДКАЗЫ ДА ЎРОКА №8
Адказы да дыяграмы 37 Адказы да дыяграмы 38
УРОК №9
конь
Дыяграма 39
Дыяграма 40
Конь — самая складаная для разумення дзіцяці фігура. Калі спрасціць, конь ходзіць літарай «Г». Дыдактычна дзіцяці можна растлумачыць ход канём словамі з мультфільма «Маша і Мядзведзь»: два разы прама і ўбок скок. Можна тлумачыць: адзін прама і адзін наўскасяк, або адзін наўскасяк і адзін прама (дыяграма 39).
Есць яшчэ шмат варыянтаў замацавання разумення ходу канём, але будзьце цярплівыя: некаторым дзецям для добрага запамінання і разумення ходу канём патрэбныя месяцы. Проста паўтарайце і гуляйце.
Пастаўце каня на любое шахматнае поле. Дайце дзіцяці, напрыклад, кардонныя кружкі. Хай на тыя палі, куды можа пайсці конь, дзіця пакладзе гэтыя кружкі (дыяграма 40).
Пастаўце белага каня на любое шахматнае поле. Размясціце некалькі чорных фігур так, каб адна была пад боем. Хай дзіця само знойдзе, каго конь можа збіць.
Знайдзі фігуру, якую можа пабіць белы конь (дыяграма 43). Пабі яе!
Знайдзі ахвяру для чорнага каня (дыяграма 44) і збі яе!
Дыяграма 43 Дыяграма 44
АДКАЗЫ ДА ЎРОКА №9
Адказы да дыяграмы 41
Адказы да дыяграмы 42
Адказы да дыяграмы 43
Адказы да дыяграмы 44
УРОК №10
КАРОЛЬ
Дыяграма 45
Дыяграма 46
Вось і падышлі мы да караля. Чаму караля вывучаем самага апошняга? Кароль — асаблівы. Яго не б’юць, але яму даюць мат. Паняцце мату — цяжкае для разумення дзіцяці. Але гэта — пасля. У пачатку вывучым, як ходзіць і б’е кароль. I можна проста растлумачыць дзіцяці, што караля страціць нельга. Яго трэба берагчы.
Дык вось: кароль ходзіць і б’е на адну клетку (дыяграма 45).
Пастаўце фігуру караля на любую клетку. Хай дзіця раскладзе кардонныя кружкі на месцы, куды кароль можа пайсці.
Кароль не можа хадзіць пад бой чужых фігур.
Расстаўце дыяграму і раскажыце, што могуць у ёй зрабіць пры сваім ходзе белы кароль і чорны.
ЗАДАННІ ДА ЎРОКА №10
Куды можа пайсці кароль (дыяграма 47)?
Каго можа збіць кароль (дыяграма 48)?
Дыяграма 47
Дыяграма 48
Знайдзі ахвяру для белага караля (дыяграма 49). Збі яе.
Куды пайсці чорнаму каралю (дыяграма 50)?
Дыяграма 49 Дыяграма 50
АДКАЗЫ ДА ЎРОКА №10
Адказы да дыяграмы 47
Адказы да дыяграмы 48
Каментары да дыяграмы 48
а) Чорны кароль можа пабіць белую ладдзю. Пешку — не можа, бо яе абараняе белая ладдзя.
б) Кароль можа пабіць толькі чорнага каня, бо той нікім не абаронены.
в) Кароль можа пабіць безабаронную ладдзю. Конь абаронены ладдзёй.
г) Кароль можа пабіць толькі слана. Конь абаронены сланом.
Адказы да дыяграмы 49
Адказы да дыяграмы 50
Каментары да дыяграмы 49
а) Кароль можа пабіць ладдзю. Пешка абаронена ладдзёй.
б) Кароль можа пабіць слана. Ладдзя абаронена сланом.
в) Кароль можа пабіць слана. Ладдзю — не, яна абаронена сланом.
г) Кароль можа пабіць толькі ладдзю. Усе астатнія фігуры абароненыя.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Вось мы і завяршылі гэты пачатковы курс шахмат. Падарожжа толькі пачынаецца!
Дзеці яшчэ не ведаюць усе правілы гульні. Узяцце на праходзе, ракіроўка...
Хутчэй за ўсё, вы, як добрыя педагогі, раскрыеце ім і гэтыя сакрэты і правілы, і іншыя.
Што далей? Толькі наперад!
Гуляць у шахматы, ладзіць турніры, выйграваць і зноў гуляць!
Сучасных дзяцей варта вучыць таму, як трэніраваць памяць, утрымліваць увагу, як класіфікаваць інфармацыю і дзе шукаць тую, якой можна верыць, як паводзіць сябе ў сітуацыі бясконцага стрэсу і недахопу часу.
Вельмі цікавая пазіцыя па гэтым пытанні прафесара Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, загадчыцы кафедры праблем канвергенцыі
натуральных і гуманітарных навук, кіраўніка лабараторыі кагнітыўных даследаванняў, доктара філалагічных і біялагічных навук Таццяны Чарнігаўскай. На думку вучонага, выкладчык або настаўнік, які проста прыходзіць выкладаць веды, — не патрэбны. Патрэбны вірусны выкладчык. Дзецям чамусьці павінна стаць цікава тое, што мы ім прапануем. Калі ім не цікава, няма чаго траціць на гэта час і грошы — пустая справа!
Выкладаць павінны людзі, якія не проста даносяць нейкую інфармацыю, але тлумачаць, каментуюць, правакуюць, выклікаюць на дыялог, узбуджаюць пратэст, гуляюць.
Па словах эксперта, калі адкрыць чарапную каробку, наўрад ці там можна ўбачыць, дзе ляжаць назоўнікі, дзе — прыметнікі, дзе конь, дзе ферзь, дзе шах, дзе мат.
Можа, дзяцей варта вучыць таму, як «трымаць» памяць, увагу, як класіфікаваць інфармацыю, як здабываць тую інфармацыю, якой можна верыць, як паводзіць сябе ў сітуацыі бясконцага стрэсу і цэйтноту. Як не баяцца сказаць, што думаеш, нават калі тваё меркаванне не супадае з агульнапрынятым? Бо хіба не гэта — шлях да адкрыццяў?!
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Патрэбныя людзі з адкрытай свядомасцю, у якіх расплюшчаныя вочы, вушы ўслухоўваюцца, нос прынюхваецца. Патрэбныя мазгі, не залепленыя пластылінам. I наша задача, задача адукацыі, — развіваць гэтыя мазгі далей, а не душыць іх.
Што далей? Вучыць, гуляць, развіваць, распавядаць, паказваць, камунікаваць... і зноў вучыць!
3 павагай да ўсіх бацькоў, педагогаў і іх адораных дзяцей, Віталь Качаткоў.
Мой электронны адрас на ўсялякі выпадак: Kochet@tut.by.
ААДАТАК
ЯК ХОДЗЯЦЬ ШАХМАТНЫЯ ФІГУРЫ
Ладцзя
Ферзь
Кароль
ДАДАТАК. ЯК ХОДЗЯЦЬ ШАХЛЛАТНЫЯ ФІГУРЫ
abcdefgh
Пешка
ЗЛЛЕСТ
Уводзіны 3
Урок №1. Назвы фігур. Шахматная дошка 6
Урок №2. Ладдзі ходзяць і б’юць 8
Урок №3. Слон 12
Урок №4. Слон + Ладдзя. Турніры 16
Урок №5. Ферзь 21
Урок №6. Фрагменты шахматнай дошкі. Шахматныя задачы 24
Урок №7. Пешка 28
Урок №8. Ператварэнне пешкі ў ферзя 32
Урок №9. Конь 34
Урок №10. Кароль 38
Заключэнне 42
Дадатак. Як ходзяць шахматныя фігуры 44
Змест 46
Ms
гэтыя
Найвышэйшы рэйтынг FIDE — 2430.
Электронная пошта аўтара: kochet@tut.by
3 найбольшзначных шахматных перамог:
Віталь Качаткоў — майстар спорту Рэспублікі Беларусь па шахматах
• Віцэ-чэмпіён свету сярод непрафесіяналаў уАнгліі (Гастынгс, 1999-2000 г.)
• Віцэ-чэмпіён Рэспублікі Беларусь (2002 г.)
• Суперфіналіст фестывалю
«Кубак Стакгольма» па хуткіх шахматах
(Швецыя, 2007 г.)
• Прызёр і пераможца абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтваў