Сонечная сцежка
Сяргей Грахоўскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 44с.
Мінск 1980
Сяргей Грахоўскі
ВЕРШЫ
МАСТАК Ю. ЗАЙЦАЎ
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1980
СУНІЧКІ
Каля поўнае крынічкі Пахаваліся сунічкі Пад сцяблінкі і лісты I за ельнічак густы.
3 раніцы да ночкі Бомкаюць званочкі, Галасочкам тонкім Клічуць іх рамонкі.
Сойкі і сінічкі
Свішчуць: «Дзе сунічкі?» I ўсю ноч крычыць сава: «Я шукаю іх сама!»
Абазваліся сунічкі: «Мы хаваемся, як знічкі, Прыпадаем да зямлі, Каб адразу не знайшлі, Каб з травой і зеллем Зайчыкі не з’елі.
Любім мы свае лясы, Любім вашы галасы, Хто не вельмі ганарыцца, Нам павінен пакланіцца. Калі схіліцца хоць раз, Пад лістамі знойдзе нас».
I чырвоныя суніцы Зніклі зноў, як чараўніцы.
© Выдавецтва «Мастацкая літаратура», 1980.
ЗЕМЛЯКІ
Яшчэ нядаўна хлапчукамі
Былі салдацкія сыны, А ўжо маленькімі рукамі Да зор цягнуліся яны...
Давалі ім заўсёды сілы Прасторы роднае зямлі, I вось прарэзаліся крылы I над сусветам паднялі.
У космас, у камандзіроўку, Яны лятаюць і пяюць.
I Белае, і Камароўку
3 касмічных даляў пазнаюць.
I, пралятаючы над светам
У самым хуткім караблі, Здалёк падміргваюць планетам Сыны шчаслівае зямлі.
У кожным з нас жыве з пялёнак Пятро Клімук і Кавалёнак.
На віражах касмічных трас Даўно чакаюць зоры нас.
ЗНАХОДКА
Аднойчы разявака нейкі Згубіў на бруку дзве капейкі. Паміж халодных галышоў Я на дарозе іх знайшоў. Знаходцы радаваўся я.
Пасля падумаў: «Ці ж мая, Хоць і маленькая, манетка?» А на мяне адзіны сведка Глядзеў, здавалася, з папрокам Прыжмураным і хітрым вокам, Цягнуўся мордаю да рук Разумны і калматы Жук.
Я ўпершыню манетку меў, Але папрок той зразумеў I прыляпіў да агароджы Аб’яву, што знайшліся грошы. I адрас я паведаміў.
Пасля заснуў і сон прысніў, Што ў суседскага Андрэйкі He хапае дзве капейкі На карычневы аловак, Каб закончыць загаловак I выдатнікаў партрэты Для насценнае газеты....
Сніцца: бабка іх згубіла I дамоў не пазваніла.
Мо згубіў сівенькі дзед, I не хопіць на білет.
Спаць пытанне не дае: «Ну, чые яны, чые???» I пачуў такі адказ: «У дарозе мы ўвесь час.
Дзе мы толькі не жылі, У каго мы не былі:
У мяшэчках і ў кішэнях Нас вазілі на аленях, На машынах, цягніках I насілі ў рукзаках.
Мы былі ў прасторных хатах I ў жалезных аўтаматах, Нас часамі і ў палёт Браў у Арктыку пілот, I па моры мы плылі На вялікім караблі, Выпадкова нас матрос Аж у Афрыку завёз. Адпраўляюць часта нас У глухія сховы кас. Там капеек вельмі многа, Але кожную дарога Ў розныя вядзе бакі, Мы ж усе вандраўнікі. Мы былі ў пенсіянера, Пабылі і ў піянера, Кінуў нас адзін салдат У тэлефонны аўтамат. Нешта там усё гуло, Але весела было
I ў пахмурны дзень вясновы Слухаць розныя размовы. Людзі часта гаварылі, Што купілі, што зварылі, Дзе хадзілі, дзе былі, Што далі і што ўзялі. Чулі мы, як для старога Выклікалі дапамогу, А ў дачкі пытала маці,
Ці яна прыбрала ў хаце. Вандравалі мы далёка — 3 Брэста да Ўладзівастока, Пабывалі мы ў шахцёраў, Трактарыстаў і шафёраў. А пасля свавольнік нейкі Нас цішком паклаў на рэйкі, Але мы з-пад кола ўдала Пакаціліся на шпалы. Грукатаў цягнік над намі, Праляталі дні за днямі, Але нас на дне кювета Падняла дзяўчынка Света. Мы падзякавалі Свеце I пайшлі гуляць па свеце. Ад Масквы і да Чукоткі Шлях не лёгкі, не кароткі: Часам падалі на брук, Пабывалі ў сотнях рук, Дужых, мяккіх, вузлаватых, I пяшчотных, і шурпатых, Пад зямлёй і на зямлі Нас усюды бераглі.
Нас лягчэй за ўсё згубіць, Але цяжка зарабіць».
Сон закончыўся кароткі. Болей мне не да знаходкі: Пабягу я да Андрэйкі I аддам яму капейкі. Можа, купіць ён аловак I закончыць загаловак, I шарады, і партрэты Для насценнае газеты.
ПАРТЫЗАНСКАЯ ЗЯМЛЯНКА
Сонца раненька ўзыходзіць, Лес у росным серабры.
Па грыбы на золку ходзяць Неразлучныя сябры.
Вася з Мішам на ігліцу Селі трохі адпачыць. Звонка ціўкаюць сініцы, Свішча дрозд, жаўна крычыць.
А як выйшлі на палянку, За ламаччам у галлі Партызанскую зямлянку Каля копанкі знайшлі.
Паглядаюць піянеры
Праз адчыненыя дзверы: Пасярод зямлянкі стол Хмызняком зарос наўкол, Кацялок іржа праела, I зямлянка ўся асела, Сцены мохам зараслі, А на ўтоптанай зямлі, Нахіліўшы голле ўбок, Малады расце дубок.
Міша кажа:
— Быў мой тата Тры гады лясным салдатам, Можа, ў гэтым будане Жыў з сябрамі на вайне.
— А майму заўсёды дзедку Даручаў камбрыг разведку: Партызанаў на змярканні
Праз балоты і кусты
Ён праводзіў на заданне — Рваць чыгунку і масты.
I ляцелі пад адхоны
Фрыцаў поўныя вагоны. Ды знікалі ў гушчары Дзед і дзедавы сябры. Вёў граміць назаўтра ён Паліцэйскі гарнізон.
Дзеду нашаму далі
Аж чатыры медалі. Тут варыла бабка наша Партызанам суп і кашу I з трафейным пісталетам Па грыбы хадзіла летам. Села раз каля ракі Перабраць баравікі — Абразае, ў кош кладзе, Паглядае ўлева, ўправа. Чуе — каля пераправы Нешта боўтае ў вадзе. Адпаўзла за куст парэчкі I прылегла на траве. Пасярод імклівай рэчкі, Бачыць,— тоўсты фрыц плыве: Размарыла, мабыць, спёка.
Ад вады непадалёку
Ён паклаў каля калоды
Аўтамат, пілотку, боты I з бразголкамі мундзір: Мабыць, нейкі камандзір. Вось да берага прастуе, Пакрактаў, на спіну лёг.
«Я ж цябе тут пачастую,— Кажа бабка: —
Хэндэ хох!» Ухапіла аўтамат
I крычыць: «Папаўся, гад!»
Бабцы з берага відно, Як ад страху, з перапуду Тоўсты фрыц пайшоў на дно, Хоць лаві яго на вуду. «Ну, сядзі, сядзі, не дыш, Колькі ж ты там прасядзіш?>; Доўга ўседзець немагчыма: Выплыў, лыпае вачыма, Стаў, да пояса ў вадзе, А на бераг не ідзе.
I, як той асіны ліст, Задрыжаў руды фашыст.
Так без ботаў, без мундзіра, Хмызняком, каля сяла, У атрад да камандзіра Бабка фрыца прывяла. — Слухай, Вася, мы сюды Прынясём цвікоў, вады — Столь паправім, стол памыем I лясны музей адкрыем. За зямлянкай у бары Будуць зноў палаць кастры, Зноў на гэтыя паляны Папрыходз^ць партызаны I раскажуць нам тады Пра ваенныя гады....
ЖМУРКІ
Захацелі куркі Пагуляць у жмуркі. Раніцай за хатаю Бегаюць стракатыя, Чорныя і белыя, Пудкія і смелыя.
Кажа Курка-рабка: «Я ж усім вам бабка. He грабіце смецця, He лавіце мух. Падыходзьце, дзеці, I пастаньце ў круг. Вунь яшчэ адна імчыцца... Сталі ўсе?
Пачнём лічыцца:
Раз, два, тры, чатыры, пяць. Каршуны не хочуць спаць, Хочуць есці, хочуць піць, Хочуць пеўніка ўхапіць, Але курачка адна Праглынула каршуна.
Раз, два, тры, чатыры, пяць. А табе ісці шукаць».
Завязалі пеўню вочы Шоўкавай травою, Стала цёмна, як уночы, Круціць галавою.
Ходзіць певень каля хаты
I ўздыхае горка:
Зніклі нават кураняты Некуды з падворка.
Бегаў певень да змярканнял
I расла трывога, Што не выканаў задання — He знайшоў нікога.
Слепнуць куры, як сцямнее, Кожная гукае,
I ніяк не зразумее, Хто каго шукае.
Дзе куратнік — невядома, Хто прыціснуў лапку...
I нарэшце ўсіх дадому Пазбірала бабка.
Зноў яна старанна лічыць, Бабка добрай ночы зычыць: — Раз, два, тры, чатыры, пяць, Каршуны палеглі спаць.
Спіце, пеўнікі і куркі... Заўтра ў што гуляць?
— У ЖМУР-КІ!
ПАЖАРНЫ
Служыць Певень у пажарнай, Бо не любіць працы марнай. Ён хваліўся: — Я ўзлячу
На любую каланчу.
I ўзляцеў на важны пост. Толькі вецер трэпле хвост, Грабянец і бараду
Певень гладзіць на хаду.
А наўкол яго — прасторы: Поле, луг, лясы, азёры, Неба сіняе над ім, Але ў небе ... белы дым. He іначай — памгж хмар Пачынаецца пажар.
«Што рабіць?» — падумаў ён I пачаў званіць у звон,— Аж за лесам загуло Невялікае сяло.
Пакацілася: — Тры-во-га!
Стала вузкаю дарога: Да пажарнае з-за рэчкі Беглі коні і авечкі, Напалоханыя козы Выціралг зеллем слёзы. Гусі, качары і качкі 3 помпамі цягнулі тачкі, Аж над шляхам пыл курыць. Ўсе пытаюць: «Дзе гарыць?» Носяць вёдры да ракі, Расхапалі бусакі
I бягуць да каланчы:
— Гэй, пажарны, не маўчы! — ПІто гарыць? Няўжо сяло?
— Мабыць, мову адняло. Тут і Курка прыляцела: — Я даўно сказаць хацела, Што цыбаты недарэка Здатны толькі кукарэкаць. Вось вазьму за бараду I парадак навяду!
Ну, ці будзеш гаварыць,
Дзе пажар і што гарыць? — Певень глянуў угару: — Хутка я і сам згару.
Ці не бачыш — паміж хмар Пачынаецца пажар.
— Ах, ты дурань, дармаед!
Гэта ж самалёта след.
Лепш падумаў бы. А ён Пачынае біць у звон.
Певень кажа:
— He крычы.—
I зваліўся з каланчы.
КОЛА
Хто прыдумаў першы кола?
Можа, Янка ці Мікола. Хлопец стаў на бервяно,— Пакацілася яно 3 крутаяру напрасткі Да шырокае ракі.
Янка стаў на чурбанок,— Пакаціўся ён убок, А як вырваўся з-пад ног, Утрымаць ніхто не мог. Сталі хлопцы варажыць: Як ён сам з гары бяжыць I сасну якая сіла Аж да рэчкі дакаціла?
Каб забавіць хлапчукоў, Нарабілі круглякоў.
Выпаў стрыжань з аднаго. На дручок уздзеў яго Нейкі хлопчык канапаты I пагнаў да самай хаты. Ён дамоў прыбег вясёлы I зрабіў чатыры колы. Два надзеў на палку.
«Вось, Гэта будзе звацца вось». Два другія змацаваў,— Каламашкаю назваў.
I яна пабегла з дому Ў свет праз пушчы і палі... Толькі добра невядома, Дзе бацькі хлапца жылі. «Дзякуй» бы сказаў ім я, Ды не ведаю імя.
Можа, Янка ці Мікола Першае прыдумаў кола.
Мо даведаліся б вы, Хто з яго радні жывы.
ДЗЯЦЕЛ
Я на елку палячу —
I галінкі палячу: Дзюба ў мяне доўгая, Буду стукаць доўга я. Назіраю я гады, Як буяюць ягады:
3 журавін зрабіў каралі— Журавы мяне каралі, А суніцы ледзь паспелі, Іх дразды скляваць паспелі. Я спалохаў іх як след, I прастыў птушыны след. Прахаплюся я са сну I на елку ці сасну • Зноў на досвітку лячу — Дрэва хворае лячу.
млын
Многа клопату мы мелі: Млын паставілі на мелі, Але ён зусім не меле, Бо, відаць. зрабіць не ўмелі.
— Можа, я парадую Добраю парадаю?
— Ты старэйшы, выручай! — Загаціце вы ручай.
Гаць зрабілі, а па нас Прыімчаўся Апанас.
Кажа мне:
— Каля ракі ты Назразай хутчэй ракіты, I няхай з яе Мікола
Для млына змайструе кола, Загудзе яно на мелі
I з пяску мукі намеле.
У ЛЕСЕ
Хто, гуляючы па лесе, На высокі дуб палезе?
Хто, прыйшоўшы у лясы, He заўважыць след лісы?
Я на пень усеўся лысы, Бачу — тут гулялі лісы,
Я на дуб узлезці б мог, Каб пад ім быў мяккі мох.
Пад бярозаю ляжу, I бярозавік ліжу: Смага паліць, а вады He знайсці, бо авады, Быццам хмара, наляцелі — Пухіры гараць на целе.
Я другі адзену ўбор
I пайду гуляць у бор.
ЛАСЯНЯ
Горка плача ласяня.
3 лесу збеглася радня: Тата, Мама, Бабка, Дзед, Брат, Сястрычка