Сонечная сцежка
Сяргей Грахоўскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 44с.
Мінск 1980
I сусед.
Плача, енчыць ласяня:
— He дажыць, відаць, да дня: Паліць, торгае, скубе За вушамі і на лбе, 3 боку ў бок мяне вядзе, Галава, як звон, гудзе, Боль свідруе галаву.
He, да дня не дажыву.
Плача мама, плача татка— Ўсе шкадуюць ласянятка, Плачуць брат, сястра, сусед, Але ўсіх суцешыў дзед: — Пацярпі, дзіцятка, трошкі — Бо ў цябе вылазяць рожкі.
XTO HE СПІЦЬ ДА РАННЯ
На высокіх тонкіх лапках Ноччу ходзіць Сон у тапках, Над сабой трымае ён 3 ясных зорак парасон.
Паміж зорак на бачок Срэбны лёг маладзічок. Па дарожцы, ля акон, Ледзьве чутна ходзіць Сон. Сам не спіць і спаць не хоча, А табе заплюшчыць вочы. Ён ужо стаіць на ганку I спявае калыханку:
Спі, дзіцятка, Люлі, люлі, Галубы даўно Паснулі, За шпакоўню вераб’і He вядуць ужо Баі.
Спяць дразды, I спяць шпакі, Спяць у рэчцы Шчупакі, Спіць даўно Ў закутку мыш, Толькі ты адзін He спіш.
Сон даўно змарыў Бабра,
I табе заснуць Пара.
Стала цёмна на двары, Сціхлі лютыя вятры, Тухнуць у дамах агні — Горад спіць у цішыні. А на вуліцы Шырокай Да світання чутны крокі, Гэта міліцыянер Абышоў двары і сквер, Хоць і дождж сячэ у твар, Ён адзін тут гаспадар. Свішча вецер з-пад маста,— He пакіне ён паста.
Ён да рання спаць не будзе, Каб спакойна спалі людзі, Каб мігалі, быццам зоры, На праспекце светафоры, Каб на вуліцы да дня Быў спакой і цішыня.
He кладуцца спаць уночы Інжынер, манцёр, рабочы I працуюць, каб было У дамах заўжды святло, Каб гарэлі да зары На праспекце ліхтары.
На мастах, на плошчах гулкіх, На праспектах і ў завулках Кожны вахту з іх трымае, Каб тралейбусы, трамваі Ад прыпынку да прыпынку Бегалі без перапынку.
Каб пякарні і заводы Працаваць маглі заўсёды. Каб на вуліцах было Электрычнае святло.
3 вечара і да зары
%
%
* I
6 i %
Ш 9 *%
» » .
№
Цеста месяць пекары, Каб табе, як пройдзе сон, На сняданне быў батон, Каб скаціліся уранку, Быццам сонцы, абаранкі, 3 макам булачкі і сушкі, Жытні бохан і ватрушкі, Каб паветра аж да неба Пахла свежым цёплым хлебам.
На шляхах гудуць маторы — Па начах не спяць шафёры: Едзе цэлая рака У цыстэрнах малака.
I яшчэ вязуць шафёры Агуркі і памідоры, Апельсіны, вінаград Для цябе ў дзіцячы сад.
Хто ж яшчэ не спіць уночы? He заплюшчыць доктар вочы: Толькі дзынкне тэлефон, 3 медсястрою разам ён Паімчацца па дарозе Зноў на «хуткай дапамозе». He спазняюцца ўрачы У бядзе дапамагчы.
Хто яшчэ не спіць ўночы? Бортмеханік, штурман, лётчык. Хоць і поўнач, у палёт
Іх адправ іць самалёт, Бо ў Чыце і на Таймыры Іх чакаюць пасажыры. Праз туман яны густы
I газеты, г лісты Прывязуць заўсёды ў час Ў новы горад і ў калгас, Бо заўсёды ўсе павінны Ведаць свежыя навіны. Спаць начамі не прывык I дзяжурны паштавік: Ноччу родным і сябрам Шлюць нямала тэлеграм, I ў Хабараўск і ў Масты Адпраўляе ён лгсты, У раён, і ў сельсаветы Прыйдуць свежыя газеты, Што да ранішняй пары Друкавалі друкары.
I газет і пісьмаў тоны Ноччу грузяць у вагоны. Павядуць цягнік са свістам Па чыгунцы машыністы Праз палі, лясы г горы У бязмежныя прасторы. Хто яшчэ не спіць уночы? Пагранічнік жмурыць вочы, Углядаючыся ў змрок, Чуе кожны рух і крок. Ноч сляпая і нямая,— Ён чужынца затрымае I на варту стане зноў Нашых радасцей і сноў. Каб жылі спакойна ў свеце I дарослыя, г дзеці, Наша Родная Краіна
Лепшага паслала сына, Каб у дождж і ў навальніцу Вартаваў сваю граніцу.
Праляцела ноч. I Сон Склаў свой зорны парасон. Птушкі свішчуць, сонца свеціць, Уставайце дружна, дзеці! Надышоў пагодны ранак: Смачна пахне абаранак, На стале батон чакае, Малако і кубак чаю.
Сем гадзін без дзесяці — Трэба ў сад хутчэй ісці. Вось і вуліца прамая, А па ёй бягуць трамваі, Шапацяць па бруку шыны, I ляцяць, ляцяць машыны. Ручку маміну трымай, Як садзішся ты ў трамвай. А ў трамваі сівы дзед Разглядае стос газет. Гэтак многа!
Мабыць, ён Кіяскёр ці паштальён. Ціха рыпнулі вагоны,— Светафор гарыць зялёны, Аж у вочы б’е прамень. Шлях адкрыты!
Добры дзень!
СОНЕЧНАЯ СЦЕЖКА
Жоўты лісцік тапаліны Ціха падае з галіны, I лісты, лісты наўкол Апускаюцца на дол: Высцілае лістапад
Сцежку ў наш дзіцячы сад.
Спрытна ходзяць ножкі Сонечнай дарожкай.
Кожнай раніцай з ахвотай Мы прыходзім на работу: Ляльку трэба расчасаць I кружочкі напісаць, Збудаваць пясчаны дом, З’есці кашу з малаком I кату пачысціць боты.
Ой, як многа ў нас работы!
ЛЕТА
Прыходзіць лета звонкае Птушынаю гамонкаю, Над сінімі азёрамі Яно ўзыходзіць зорамі, А пахне медуніцамі I спелымі суніцамі.
Прыходзіць лета сцежкамі 3 малінай, сыраежкамі, Частуе на пагорку Арэхамі вавёрку, На возеры, ля берага, Гукае зайца шэрага. Прыходзіць лета звонкае, Шуміць бярозкай тонкаю, Гамоніць лес густы, Дык не праспі і ты: У спёку або ў дождж Імчыся басанож...
Куды ні глянь — усюды Цябе чакаюць цуды, Цябе чакаюць сцежкі I радасныя ўсмешкі, Лугі, лясы, палі I шчасце на зямлі.
СЕНАКОС
Травы спелыя шумяць. Ідуць касцы на сенажаць. Кожны важны, хоць і босы, На плячах мільгаюць косы. Склалі торбачкі, біклажкі I ўзяліся за мянташкі.
Востраць косы на мяжы — Пахаваліся вужы, I ад страху жабкі Пагублялі тапкі.
Звон стаіць ад звонкіх кос — За пракосам лёг пракос.
Ў чорных фраках, як паслы, Ходзяць важныя буслы. Ад спякоты загарэлі, Ад работы аж змакрэлі: Рэжуць дзяцельнік густы, Абкасілі тры гнязды, Разагналі дзікіх вос, Косы склалі пад пракос, Накасіўшыся як след, Ўсе паселі на абед. Ім прынеслі бусляняткі Хлеб і цёплыя аладкі, Пад ракітай бусел-дзед Кроіць лусты на абед, Раздае яго дачка Ўсім па кубку малачка. А як добра закусілі, Луг да рэчкі дакасілі.
Як адзін, назаўтра зранку Ўсе пакінулі буслянку — Выйшлі дружна на лугі
Ставіць копы і стагі. Носяць сена дзед і тата, Памагаюць бусляняты, А вярнуліся ў сяло, Кажуць:
— Весела было!
ГУСІ
Па багуне і верасе Сівы туман плыве, To сцелецца па беразе, To па сухой траве.
Вада, густая, сіняя, Палошча валуны, I першым хрусткім інеем Пабліскваюць чаўны.
А над лугамі стылымі Пачаў усход гарэць, Лапочуць гусі крыламі, Бо хочуць паляцець
На берагі спякотныя Далёкае зямлі, Як птушкі пералётныя, Што ў вырай паплылі.
Лапочуць гусі крыламі, Крычаць — займае дух, Ды не хапае сілы ім Пераляцець за луг.
Трывожна гусі белыя На воблакі глядзяць, Ды толькі, пацяжэлыя, Да іх не даляцяць.
Саслаблі крылы дужыя Ад лёгкага жыцця...
Ідзе зіма са сцюжаю, I ўслед снягі ляцяць.
РАЗВІТАННЕ
Я скачу, і Лора скача, Хоць развітвацца пара: Едзе наш дзетсад на дачу, У Артэк ляціць сястра.
— Самалётам?
— Самалётам!
I яшчэ машынай потым Будзе доўга ехаць Лора Аж на самы бераг мора.
Мы ж паедзем у Крыніцы, У густыя саснякі, Там— суніцы і чарніцы, А ў бары — баравікі,
Там званочкі і рамонкі I шпакі спяваюць звонка, На буслянцы аж да ночы Бусел весела клякоча.
Лора мне дала канверты
I сказала:
— Дойдуць, вер ты, Я тут адрас напісала, Каб атрымліваць лісты, А калі канвертаў мала, Папрасі у мамы ты.
— Я ж яшчэ пісаць не ўмею, Я табе прышлю лілею, А шыпшына расцвіце, I яе прышлю ў лісце.
Трошкі я засумавала, Бо гадоў мне вельмі мала,
ПАД ЧЫРВОНЫМ СЦЯГАМ
Золкі вецер у завулку Гоніць жоўтыя лісты, I гудуць ад ветру гулка Дахі, плошчы і масты.
Барабанаў гулкі пошчак Будзіць горад на зары.
Галубы ляцяць над плошчай I чырвоныя шары.
Сёння свята! Сёння свята!
I выходзяць на парад Нашы мамы, нашы таты, Піянеры, акцябраты
I дзіцячы дружны сад.
А паперадзе калоны — Дзед увесь у ордэнах, У пятліцы — бант чырвоны, У руках — прабіты сцяг.
Дзед у бітвах пасівелы, Але радасны заўжды, Браў з Чапаевым у белых Вёскі, сёлы, гарады,
У тайзе пускаў заводы, Як мінуў суровы час. Камуністам быў заўсёды, Слухаў Леніна наказ.
Пад прабітым тройчы сцягам, Як Радзімы верны сын,
Вызваляў ён Мінск і Прагу, Лодзь, Варшаву і Берлін.
Каб жылі шчасліва дзеці, Як заціх ваенны гром, Дзед на Ленінскім праспекце Будаваў за домам дом.
За чырвоным сцягам следам Добра кожнаму ісці
Разам з бацькам, разам з дзедам На парадзе і ў жыцці.
КАРАГОД ПАД НОВЫ ГОД (НАВАГОДНІ РАНІШНІК)
Добры Чараўнік: Нас не страшыць вецер колкі, Hi мяцеліца, ні снег, Бо гараць усюды ёлкі I звініць вясёлы смех, Бо да нас, нібыта ў казцы, Едзе ў госці Дзед Мароз, А за ім бяжыць у масцы I Міколка-Паравоз.
(Уваходзяць удзельнгкг ранішніка ў масках.)
Чарнамор, сагнуўшы спіну, Моўчкі гладзіць бараду, Айбаліт і Бураціна Пасвяць зайцаў чараду.
I Нязнайка, і Вясёлкін Разам з намі каля ёлкі Сустракаюць Новы год.
А за імі без супынку Першакласніцы-Сняжынкі Дружна водзяць карагод.
I на сцэне ў гэты час Скача «Бульбу» трэці клас. Запыталася ў Мядзведзя Ласяня, задраўшы нос:
Ласяня: А чаму дасюль не едзе 3 падарункамі Мароз?
Айбаліт: He хвалюйцеся. У час Будзе Дзед Мароз у нас. I не жартам, не на смех, Прывязе гасцінцаў мех. Ён адзін, а нас багата, I сягоння ўсюды свята. Мусіць ён да ўсіх паспець, Так што трэба пацярпець. He бядуйце, не крычыце, Лепш спявайце і скачыце. Хай бяруць цымбалы Зайкі, А Мядзведзі — балалайкі, Памагаць на кантрабасе Будзе ім Вясёлкін Вася. (Усе скачуць пад музыку.)
Чараўнік: Добра мы і дружна пелі, Але сані зарыпелі, I шамкі звіняць, звіняць, Мабыць, коней не суняць. Акцябраты! Піянеры! Адчыняйце насцеж дзверы: Едзе ў госці Дзед Мароз I Міколка-Паравоз.
Снег клубіцца, як аблокі.
У чырвоным кажусе Дзед Мароз ружовашчокі За плячамі мех нясе. Дзед высокі і вясёлы, Снег блішчыць на барадзе, I Снягурачка да школы За руку яго вядзе.
За Снягурачкай і Дзедам Два хлапцы ступаюць следам.
Дзед Мароз: Добры дзень!
Са святам, дзеці! Вас вітае Дзед Мароз. Доўга ездзіў я па свеце I да вас гасцей прывёз. Мы з унучкаю былі На другім канцы Зямлі. 3 ёю мы ў далёкай Кубе Запалілі ёлку ў клубе. Навагоднія гасцінцы Пасылаюць вам кубінцы.
Снягурачка: Да палярнікаў на лёд Нас даставіў верталёт, А пасля ў Алма-Ату Паляцелі мы на «ТУ», Хоць зімою там былі, А цалінныя палі Абышлі ад краю ў край — Будзе добры ураджай. Дружнай песняй па-шахцёрску Нас віталі ў Салігорску, А да чорнае ракі Прывялі нафтавікі.
На Урале нас і ў Брацку Абдымалі ўсе па-брацку...
Дзед Мароз:
Для маёй Снягурачкі Кажушок і бурачкі 3 ясных зорак дзень у дзень Шыў на Поўначы Алень. Развяжы, унучка, мех I дастань з яго арэх, Незвычайны, залаты I заўсёды непусты.
Снягурачка:
Мне арэх далі вавёркі,