Сонечная сцежка
Сяргей Грахоўскі
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 44с.
Мінск 1980
Раскалю, а ў ім — пяцёркі, Хто іх любіць, хто іх мае, Падарункі атрымае.
(Раздае падарункі лепшым вучням.) Каб не быў арэшак горкі, Каб штодня хацелі пець, Я жадаю ўсім пяцёркі
У наступным годзе мець...
Дзед загадку загадае
I нікога не міне,
Бо для ўсіх, хто пажадае, Ёсць гасцінцы і ў мяне.
Дзед Мароз:
Ну, загадку дык загадку. Пачынаю па парадку: Той сляпы, глухі, бязрукі, Хто ўцякае...
Галасы:
Ад на-ву-кі.
Дзед Мароз:
Адгадалі. Малайцы!
Снягурачка:
Вам за гэта — ледзянцы. (Раздае цукеркі.)
Дзед Мароз:
Падарунак атрымае, Хто танцуе і спявае, Хто на памяць верш раскажа Або фокусы пакажа.
(Пачынаецца самадзейнасць.)
Чараўнік: Ціха, дзеці! Свой паход Пачынае
Усе: Новы год!
Дзед Мароз: Адчыняйце дзверы насцеж
У прастор пад зоркамі!
3 Новым годам! 3 новым шчасцем!
3 новымі пяцёркамі!
(Уваходзіць Новы год.)
Новы год: Я жадаю вам удачы,
Шчасця, міру на зямлі! Каб рашаліся задачы!
Айбаліт: Каб здаровымі былі.
Міколка-Паравоз:
Каб заўсёды кожны быў Неадольны, дужы, смелы, Каб Радзіму так любіў, Як Казей і як Гастэла!
Маленькі негр:
Каб для шчасця на планеце Шчыра ўсе дружылі дзеці.
Вясёлкін: Запрашае Новы год
У святочны карагод.
(Дзецг скачуць вакол ёлкі г пяюць.) Ёлачка, ёлачка,— Мяккая іголачка, Ты вясёлкаю свяці Нам у радасным жыцці!
I настойлівым і смелым
Хутка стане кожны з нас, Каб сумленным, каб умелым Перайсці ў рабочы клас.
УРАЧЫСТЫ ЗБОР
Вясна сагнала сіні лёд, Набраклі вербы і шыпшыны, Шуміць бусліны пералёт, I не змаўкае спеў птушыны. Над свежай цёплаю раллёй Лапочуць жаўруковы крылы, Дыміцца ранне над зямлёй Зялёным красавіцкім пылам. Ляцяць на золку журавы За пушчы і за пералескі, I ўжо з-пад леташняй травы На ўзгорак выбеглі пралескі. На плошчах сёл і гарадоў Сцягі палошча свежы вецер. Як першы гром: «Заўжды гатоў!» Грыміць і коціцца па свеце. У стэпах і ў цяснінах гор, Пад небам сонечным і чыстым
Атрады на ўрачысты збор Склікаюць юныя гарністы. Праменні свецяцца ў вачах, Надзеяй кожны акрылёны, Бо ў гэты дзень да Ільіча Ідуць, ідуць, ідуць калоны. На ветры гальштукі гараць, Клянуцца ленінцы ўрачыста Вучыцца, вырасці і стаць Надзейнай зменай камуністаў. Вясна на плошчах і палях Праклала сонечныя сцежкі, I ўся зялёная зямля Сагрэта ленінскай усмешкай.
ЗМЕСТ
Сунічкі 3
Землякі 4
Знаходка 5
Партызанская зямлянка ... 9
Жмуркі 12
Пажарны 13
Кола 16
Дзяцел 18
Млын 19
У лесе 19
Ласяня 20
Хто не спіць да рання ... 22
Сонечная сцежка 27
Лета 28
Сенакос 29
Гусі 30
Развітанне 31
Пад чырвоным сцягам ... 33
Карагод пад Новы год ... 34
Урачысты збор 40
Сергей Мвановнч Граховскмй
СОЛНЕЧНАЯ ТРОПННКА
С т м х н
Для детей младшего школьного возраста
Ммнск, мздательство «Мастацкая літаратура» На белорусском языке
Рэдактар Ул. Г. Машкоў. Мастацкі рэдактар М. Р. Казлоў. Тэхнічны рэдактар Л. М. Шлапо. Карэктар Л. С. Зіза.
ІБ № 764
Здадзена ў набор 02.10.79. Падп. да друку 08.07.80. Фармат 84хЮ01/ів Папера афс. № 2. Гарнітура часопісная. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 3,90. Ул.-выд. арк. 3,17. Тыраж 80 000 экз. Зак. 2626. Цана 25 к.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі і кніжнага гандлю. 220600. Мінск, Паркавая магістраль, 11.
Паліграфкамбінат імя Я. Коласа. 220005, Мінск, Чырвоная, 23.
70802-158 Бел 2
Г 188—80 4803010000
М302(05)—80 Г 75
25 к.