Стаць Літвінам і быць ім: развагі да перапісу 2009 г.
Аляксандар Стральцоў-Карвацкі
Памер: 24с.
Мінск 2008
СТАЦЬ ЛІТВІНАМ I БЫЦЬ ІМ
развагі да перапісу 2009
СТАЦЬ ЛІТВІНАМ I БЫЦЬ ІМ
развагі да перапісу 2009
A.D. ММІХ 2009
10092009
Літве 1000 год!
Millenium Litwy!
ІКароткі гістарычны экскурс
Стаць Літвінам і быць ім: развагі да перапісу 2009 г., А.СтральцоўКарвацкі;
МеньскЛітоўскі, 2008. 24 с.
Кароткі гістарычны экскурс
У дзяржаўным сэнсе найменьне Літва здаўна адносіцца таксама і да тэрыторыі Беларусі. Вялікая колькасьць сёньняшніх беларусаў, пераважна на захадзе Краю, але і ня толькі, аж да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе Літвінамі. Тэрміны Беларусь і Беларусы навязаны нашаму Краю расейскай адміністрацыяй у пачатку XIX стагодзьдзя. Беларусь зьяўляецца адной з пераемніц Вялікага Княства Літоўскага. На нашых землях паўстала вялікая дзяржава ВКЛ, аб’яднаўшы ў XV стагоддзі раней асобныя княствыземлі: Наваградзкае, Полацкае, Смаленскае, ТураваПінскае, Гарадзенскае і інш.
У этнагэнэзе БеларусаўЛітвіноў удзельнічалі славянскія і балцкія плямёны: полацкія, пскоўскія, смаленскія крывічы, тураўскія дрыгавічы, частка палескіх валынянаў, падляскія яцвягі, прусы з Прусіі, дайнава і ўрэшце племя Літва. 3 пляменных назваў перамагла назва Літва, даўшы сваё імя аб’яднанай і цэнтралізаванай дзяржаве Вялікаму Княству Літоўскаму, дзе наша мова мела статус дзяржаўнай. На ёй былі напісаны ўсе Літоўскія Статуты (канстытуцыі) 1528, 156611588гг.,наёй вялася канцылярыя ВКЛ Літоўская Мэтрыка, каралеўскія, вялікакняскія і прыватныя адміністрацыйныя і судовыя акты.
Менавіта ў адной з першых сталіц ВКЛ Наваградку каранаваўся на караля першы кароль Літвы Міндоўг. Назвы вёсак і мястэчак: Літва, Літвіны, Літвяны, Літвянцы, Літоўка, Літавец, Літоўчыкі, Літоўск, Літоўшчына, Літоўцы, Літвічы, Літвін, Літвінава, Літвінкі, Літвінчычы, Літвінаўка, Літвякі і інш. рассеяны па ўсёй тэрыторыі сённяшняй Беларусі і там, дзе калісьці даходзілі межы ВКЛ.
© тэкст А.СтральцоўКарвацкі
3
стаць Літвінам і быць ім
Актуальны стан
Актуальны стан
У сёньняшнім грамадзтве вельмі важным пытаньнем ёсьць самаазначэньне чалавека. Шматлікія культурныя плыні нясуць свае хвалі з розных краін і кантынэнтаў, а чалавеку ў Нашым Краі неабходна заставацца самім сабой. У брашуры прадстаўлены развагі, чаму сьвядомасьць жыхароў Рэспублікі Беларусь нагэтулькі размытая і не прыводзіць да яснай самаідэнтыфікацыі.
Перш за ўсё паглядзім, якім чынам чалавек набывае дадзеную сьвядомасьць, бо, вядома, што яна яму не даецца цалкам ад нараджэньня. Увогуле, самасьвядомасьць, у тым ліку і нацыянальная, гэта пачуцьцё асобнасьці адносна іншых, якое фармавалася такімі нацыятворчымі фактарамі як: сымбалі, мова, крэўныя вузы, адносіны да культурнай спадчыны, тэрыторыі і нацыянальны характар. Заўжды пераможны ўплыў на самасьвядомасьць аказвае веравызнаньне, якое ддя праўдзівага верніка зьяўляецца найвышэйшай катэгорыяй земскага сьвету. Пачуцьцё нацыянальнай сьвядомасьці асабліва праяўляецца ў крызысных сытуацыях, калі патрэбныя супольныя дзеяньні дзеля агульназразумелага дабра народу.
этнічную групу.
У гэтых разважаньнях мы павінны таксама прымаць пад увагу і складанасьць, якую накладае на наш рэгіён культурнарэлігійны падзел. Яна праяўляеццаўтым, што крэўныя вузы ў нашым рэгіёне не заўжды аўтаматычна перакладаюцца на самаазначэньне ў нацыянальным сэнсе, а ў мяшаных сем’ях гэтае самаазначэньне становіцца пытаньнем асабістага, сьвядомага выбару чалавека. Нават у выпадках, калі сямейная сытуацыя здаецца не пакідае сумневаў адносна нацыянальнага самаазначэньня, агульная культурная сытуацыя, кан’юнктура ды іншыя фактары могуць аказаць пераможны ўплыў на вынік гэтага самаазначэньня.
Менавіта таму і ёсьць асаблівы сэнс у напісаньні дадзенай працы дзеля Нашага Краю, дзе часта вызначэньне ўласнай сьвядомасыді ёсьць актам волі, а не даецца аўтаматычна звыш.
Задамо пытаньне, ці наш народ знаходзіцца сёньня ў крызыснай сытуацыі? Паводле папярэдняга вызначэньня хіба не, бо ня бачна моцнага праяўленьня нацыянальнай сьвядомасьці. У той жа час відавочнае праяўленьне сьвядомасьці сацыяльнай. Ці можа сацыяльная сьвядомасьць замяняць нацыянальную? Так, можа, і прыклады таму былі ўгісторыі. Гэтаку сярэднявеччы, абсалютная большасьць сялян у Эўропе ня мела выражанай нацыянальнай сьвядомасьці, але паўсюдна акрэсьлівала сябе як людзей “простых”, “тутэйшых”, адрозных ад “паноў”, хаця ў той жа час гэтыя сяляне мовілі ўласьцівай ім мясцовай мовай і можна было б іх трактаваць як асобную
4
стаць Літвінам і быць ім
Ці найменьне “Беларус” адпавядае жыхарам Нашага Краю?
Ці найменьне “Беларус” адпавядае жыхарам Нашага Краю?
Прычынай, чаму мы пачынаем ад крытыкі найменьня “Беларус” ляжаць навідавоку. Калі ўважлівей прыглядзецца да людзей, што гэтак сябе акрэсьліваюць і пазнаёміцца з дастатковай іх колькасьцю выяўляецца наступны факт. Гэтае найменьне ня мае іншых аб’ядноўваючых характарыстык апроч тэрытарыяльнай і дзяржаўнаграмадзянскай прыналежнасьці. Толькіўтакім сэнсе ітолькі сёньня назвай Беларус можна карэктна акрэсьліць усіх жыхароў Рэспублікі Беларусь.
Калі ў папярэднім разьдзеле мы давалі паняцьце самасьвядомасьці, то ўзгадвалі пры гэтым, што апроч тэрыторыі павінны існаваць і іншыя фактары: сымбалі, мова, крэўныя вузы, адносіны да культурнай спадчыны і нацыянальны характар. Атрымліваецца, што паводле гэтых іншых фактараў насельніцтва РБ выказвае шырокую разнастайнасьць, у якой нярэдка прысутнічаюць узаемавыключныя погляды. Найбольш відавочнымі зьяўляюцца сымбалі і мова. Адна частка тых, хто называе сябе Беларусамі прызнаюць сваімі гэрб “Пагоню” і белчырвонабелы сьцяг, другой бліжэй камуністычнамасонская сымболіка “сталінскай выпечкі”. Частка сёньняшніх Беларусаў сьвядома ці несьвядома размаўляе на беларускай мове, альбо дыялектах да яе набліжаных. У той жа час большасьць беларускага насельніцтва буйных гарадоў ставіцца да гэтай мовы і яе будучага лёсу, мякка кажучы, абыякава.
Адносіны да культурнай спадчыны таксама фіксуюць істотныя падзелы. Тут сытуацыя нават больш складаная, чым з сымбалямі, бо прысутнічаюць два і больш поглядаў. Для адных сваёй зьяўляецца клясычная расейская культура, якая грунтуецца на расейскай літаратуры XIX веку. Сярод моладзі і сярэдняга пакаленьня пераважае
прыхільнасьць да расейскай культуры пералому ХХХХІ стагодзьдзяўу іх папулярным і вульгарнатурэмным кшталтах.
Большасьць Беларусаў, якія акрэсьліваюць сябе як сьвядомыя, адчуваюць моцную прыхільнасьць да народнай культуры, якая ў жывым варыянце, нажаль, вымірае разам з сацыяльнадэмаграфічнымі зьменамі, якія закранулі сяло, і існуе ў рэканструяваным варыянце, прадстаўленым прафэсыйнымі фальклёрнымі калектывамі. Частка сьвядомых Беларусаў ня хочучы абмяжоўваць сябе выключна гэтай постсялянскай культурай мае дзьве магчымасьці для выбару: а) сучасная касмапалітычная заходняя культура (ці антыкультура як каму больш да спадобы); б) шляхэцкаарыстакратычная культура Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) і Рэчы Паспалітай. Асноўная маса ідзе шляхам а), паколькі ён не патрабуе вялікіх высілкаў у рэалізацыі падобнага тыпу культуры і толькі нешматлікая меншасьць спрабуе ажывіць і рэканструяваць сярэднявечную і сармацкую культуру нашых продкаў.
Ёсьць урэшце і трэцяя група жыхароў нашай краіны, якія ўважаюць сябе за Палякаў і якім шляхэцкаарыстакратычная культура былога ВКЛ зьяўляецца роднай.
Водле веравызнаньня падзел сучасных Беларусаў з дакладнасьцю акрэсьліць нельга. Прычынай гэтаму доўгі пэрыяд камунізму, які нібы “замарозіў” і згладзіў існаваўшыя на пачатку XX ст. падзелы. Тым ня менш для практыкуючых якія наведваюць царкву альбо касьцёл штонядзелі вернікаў, што складаюць прыкладна 510% насельніцтва, такія падзелы відавочныя.
Аб нацыянальным характары можна было б разважаць вельмі доўга, адзначым толькі, што такзваная “талерантнасьць” ёсьць нічым іншым, як страхам перад канфрантацыяй, якую можа выклікаць ад
6
7
стаць Літвінам і быць ім
Ці найменьне “Беларус” адпавядае жыхарам Нашага Краю?
крыцьцё праўды аб узаемавыключных фундамантах, на якіх сёньня трымаецца “афіцыйная і неафіцыйная беларуская сьвядомасьць”. На нашу думку фундамэнтам гэтай “талерантнасьці” ёсьць постбізантыйская мэнтальнасьць большасьці насельніцтва. У бізантынізме не існуе дакладнага вызначэньня паняцьцяў, а рэзкае аддзяленьне духовага і сьвецкага жыцьця стварае паралельны рэлігійны сьвет. У гэтым сэнсе шырока распаўсюджанымі зьяўляюцца паводзіны, што ўяўляюць сабой спарадычнае практыкаваньне некаторых формаў пабожнасьці без уплыву на рэальныя паставы і рэальнае жыцьцё ў сьвеце згаданых асобаў. У выніку бальшыня Беларусаў постбізантыйцаў ставіцца да іншых “талерантна”, што можна таксама трактаваць як абыякавасьць. Але пад узьдзеяньнем розных фактараў, у тым ліку і вонкавых, гэтая група асуджана на размываньне і разыходжаньне ў лягеры з канкрэтна ідэнтыфікаванымі каштоўнасьцямі, што вельмі марудна, але адбываецца сёньня.
Мяркуем, што гэтага дастаткова для азнаямленьня чытачоў з актуальна існуючымі прычынамі нашай крытыкі найменьня Беларус. У той жа час неабходна прывесьці таксама прычыны гістарычныя крытыкі гэтага найменьня. Вось жа хаця найменьне Беларус не адлюстроўвае складанай рэчаіснасьці грамадзтва Нашага Краю, але яшчэ больш не адпавядае яму ў гістарычным сэнсе.
Найменьне Беларус паходзіць натуральна ад назвы краю Беларусь. Гэтая назва была прынесена на землі паміж Дняпром і Нёмнам штучна, пры канцы XVIII стагодзьдзя дзеля таго, каб абгрунтаваць далучэньне гэтых земляў да Расейскай Імпэрыі. Да гэтага моманту назва Беларусь вандравала па тэрыторыях сёньняшняй Пскоўшчыны, Цьвершчыны і Смаленшчыны, але ніякім чынам не датычыла тэрыторыяў, што ўваходзяць у Рэспубліку Беларусь. Трэба адзначыць, што назва Русь, якая ёсьць часткай назвы Беларусь ад даўняга часу, менавіта ад сканчэньня існаваньня Кіеўскай Русі, ня
носіць характару дзяржаўнатэрытарыяльнага, але толькі рэлігійнацывілізацыйны. У Вялікім Княстве Літоўскім Русіны існавалі, але выключна ў значэньні рэлігійным, цывілізацыйным. У сэнсе дзяржаўным маскоўскія ўладары прынесьлі ім назву Беларусь толькі пры канцы XVIII стагодзьдзя.
Чаму ж ня Русь, але Беларусь? Назва Беларусь добра ўкладаецца ў агульную канцэпцыю адзінства ўсіх “людзей рускай цывілізацыі”, да якіх, паводле аўтараў гэтай канцэпцыі, належаць Вялікаросы, Маларосы і Беларусы. Менавіта на гэтым грунтуецца ўся канцэпцыя Заходнерусізму, якую надзвычай няўдала перанялі беларускія адраджэнцы канца XIX пачатку XX стст.