• Газеты, часопісы і г.д.
  • Стаць Літвінам і быць ім: развагі да перапісу 2009 г.  Аляксандар Стральцоў-Карвацкі

    Стаць Літвінам і быць ім: развагі да перапісу 2009 г.

    Аляксандар Стральцоў-Карвацкі

    Памер: 24с.
    Мінск 2008
    8.24 МБ
    8
    стаць Літвінам і быць ім
    Наш Край  Літва
    Наш Край  Літва
    Літва  гістарычна укшталтаваная супольнасьць, якая пачаткова складалася са славянскіх і балцкіх групаў, аб’яднаных сталай геапалітычнай неабходнасьцю супрацьстаяньня пагрозам з захаду, усходу і поўдня, а таксама агульнадзяржаўнай традыцыяй. Вынікам гэтага працэсу стала ўтварэньне палітычнага народу  шляхты Літвы.
    Шляхта Літвы напрыканцы свайго канчатковага ўкшталтаваньня як стану амаль цалкам прыняла каталіцкую веру, што і сёньня зьяўляецца важным элемэнтам сьвядомасьці Літвінаў.
    Працэсы XIX стагодзьдзя прывялі да заняпаду пазыцый палітычнага народу, у выніку чаго супольнасьці Літвінаў не ўдалося на пачатку XX стагодзьдзя аднавіць сваю дзяржаўнасьць у гістарычных межах. Але ідэя Літвы засталася!
    Яна праявілася напрыканцы XX стагодзьдзя, калі разам з заняпадам СССР узьнікла і была агучана ідэя БалтаЧарнаморскай Супольнасьці дзяржаў. Нажаль з прычыны несувымернасьці палітычнага працэсу ў асобных частках былога ВКЛ гэтая ідэя да сёньня не знайшла свайго ўвасабленьня. Але, мы  прыхільнікі ідэі  Літвіны  духовыя нашчадкі шляхты і мяшчанаў ВКЛ ёсьць і мы павінны гуртавацца.	*
    На сёньня можна вылучыць наступныя групы, якія да гэтай ідэі ў той ці іншай ступені адклікаюцца:
    Літвіны  Летувіны культуры балцкай;
    Літвіны культуры польскай;
    Літвіны культуры рускай (беларускай).
    Няма нічога дзіўнага ў тым, што Літвіны ў лінгвістычным сэнсе нагэтулькі шматаблічныя. Гэта натуральны вынік існаваньня нашай сярэднявечнай дзяржавы  Вялікага Княства Літоўскага, якая была дзяржавай шматэтнічнай. Літвіны ў першую чаргу нацыя палітычная.
    11
    10
    стаць Літвінам і
    ыць ім
    Цывілізацыя Літвы  Лацінская Цывілізацыя
    Цывілізацыя Літвы  Лацінская Цывілізацыя
    Цывілізацыя Літвы  Лацінская Цывілізацыя
    2009 год значны вялікай датаю  1000годзьдзем першай згадкі ў пісьмовых крыніцах найменьня Літва (улацінскім запісе Litua). Яе фіксацыя ў нямецкіх Квэдлінбурскіх Аналах паўстала з трагічнай нагоды забойства вядомага прапаведніка, магдэбургскага каноніка і місыйнага біскупа, апостала  Бруна з Квэрфурту (каля 970  09.03.1009) Хрысьціцеля Літвы. Спроба пашырыць хрысьціянства сярод прусаў
    і яцьвягаў скончылася забойствам сьвятога Бруна і яго 18 спадарожнікаў.
    Яны загінулі на мяжы Літвы і Русі 9 сакавіка 1009 г. Пасьля апостал Бруна быў абвешчаны сьвятым і яго ўспамін адзна
    T...4U.
    лі/х	■ •
    $й|д ex ш^ч Л"«^ йогЖы (UU^um ^^0^^ hi. )J Рпцдгу, p# ла#4* , Lun* x muki/ X> irt/’wfw vi; Jifk’ i« ru* wk *ййь?■ 0^ 'Aft 'fklkerhunMl'f СГ«фД Cut fa&qhl MthfaiNtrck Cfau ^‘ +ur faun» 1^'J^WWuHir ^ifaiis avfa^rcttru/ft moyaii XJ >u* сігмігн/ы »W> in cwfaitwcuf ?■?•• H Lm* a ^nu ctrHt уЬ*ш rum jua ymt, ^" Yii. U AU»t«i />«yt w»tm»/ ы~, v
    Маці Божая Астрабрамская галоўная патронка Літвы.
    Вострая Брама, збудавана ў XVI ст., у пэрыяд эпохі Адраджэньня. У 1671 г. манахі кармэліты із суседняга касьцёла сьв.Тэрэзы будуюць у вежы капліцу для абраза Маці Божай Міласэрнасьці, які вядомы сваімі цудамі.
    У капліцы вісіць удзячная інтэнцыя маршалка Польшчы, але з паходжаньня Літвіна Юзэфа Пілсудскага са словамі: “Дзякуй Табе Маці за Вільню!”
    Сьвяты Казімер Каралевіч (1458  1484)  патрон Літвы, вядомы цудам дапамогі літоў
    чаецца Каталіцкай Царквой 15 верасня. Вышэй  фрагмэнт Квэдлінбурскага летапісу, у якім першы раз згадваецца назва Літва.
    скаму войску ў 1518 г. пры абароне Полацка. Горад быў абкужанПы
    Міндоўг 
    першы Кароль Літвы, які прыняўкаталіцкую веру. Каранаваны ў 1253 г. у Наваградку.
    Дзякуючы Міндоўгу Літва першы раз займела паўнавартасную суб’ектнасьць у сэнсе міжнароднага права тагачаснай Эўропы.
    Апошнія дасьледваньні сьведчаць, што кароль Міндаўг, які разам з сынамі быў забіты, ніколі не выракаўся каталіцкай веры, як сьцьвярджалася дагэтуль.
    больш як 10 тыс. маскоўскага войска, зь якім быў асабіста Вялікі Князь Маскоўскі Васіль III. На дапамогу месту выправіліся толькі 2 тыс. жаўнераў пад кіраўніцтвам князёў Гаштольда і Баратынскага. 3за разьліву наша войска не магло пераправіцца праз Дзьвіну. I раптам зь неба зьявіўся маладзён, апрануты ў белае, на белым кані. Заахвочваючы рыцараў ён скочыў у раку, каб іншыя пайшлі за ім. Менавіта тут была гэтак патрэбная мялізна. Пасьля пераправы, літоўскае войска нечакана напала на непрыяцеля, які кінуўся наўцёкі. Места і замак былі абаронены. Адважны маладзён недзе зьнік, і ніхто яго больш ня бачыў. Тады прыйшла здагадка, што гэта быў сьвяты Казімер.
    12
    13
    стаць Літвінам і быць ім
    Цывілізацыйныя крытэрыі Літвіншчыны
    Цывілізацыя Літвы  Лацінская Цывілізацыя
    III Літоўскі Статут, прыняты за панаваньня караля Жыгімонта Вазы, у 1588 г., галоўным укладальнікам якога зьяўляўся канцлер Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега. Статут дзейнічаў да 1840 г., калі яго дзеяньне прыпыніў цар Расеі Мікалай I.
    Ill Літоўскі Статутёсьць дасканалым на свой час кодэксам дзяржаўнага, адміністрацыйнага і крымінальнага права.
    Аднаўленьне дзеяньня ў абноўленай форме III Літоўскага Статуту створыць неабходную прававую базу для прынцыповай зьмены заканадаўства Краю ў кірунку лацінскай цывілізацыі.
    Палац Вялікіх Князёў Літоўскіх  вялікакняская сядзіба і сымбаль улады Вялікіх Князёў у ста
    лічным месьце Вільні. Выгляд паводле стану на пачатак XVII ст. Палац быў збураны на пачатку XIX ст. расейскімі ўладамі, згодна з ідэяй зьнішчэньня сымбаляў улады ВКЛ. Зараз знаходзіцца ў стадыі аднаўленьня.
    Тадэуш Касьцюшка  Літвін, правадыр паўстаньня 1794 г. у абароне Канстытуцыі 3 Мая, якая вяртала Польшчы і Літве спадчыннасьць каралеўскага і вялікакняскага трону.
    Тадэвуш Касьцюшка трапіў у няволю, потым быў выпушчаны. Памёр у эміграцыі, у Швайцарыі.
    Цывілізацыйныя крытэрыі Літвіншчыны
    Пэўным крытэрыем Літвіншчыны павінна стаць прыхільнасьць да лацінскай культуры і цывілізацыі. Цывілізацыя  гэта мэтад супольнага жыцьця. Мэтад, які праяўляецца ў адносінах да пяці паняцьцяў:
    дабро;
    праўда;
    здароўе і дабрабыт; прыгажосыдь.
    Л ітвіны маюць уласнае ўяўленьне ў гэтых паняцьцях, якое зьяўляецца вынікам шматвяковага досьведу жыцьця. Сёньняшняя праблема палягае на тым, што ў выніку вайсковых і грамадзкіх канфліктаў XIX  XX стст. колькасная і маёмасная прадстаўленасьць Літвінаў у Краі катастрафічна зьменшылася. Адпаведна і культурная спадчына, якая засталася па старых Літвінах аказалася быццам бы незапатрабаванай.
    Але гэта ня так. Частка старых Літвінаў, якая яшчэ жыве, мае просты страх да публічнай дэманстрацыі ўласнай культуры, існуючы ў меншасьці. Другая частка, да якой належыцьуасноўным малодшае пакаленьне, інтуітыўна шукаючы свае карані, адчулі свойскасьць Літвіншчыны і сталі Літвінамі з выбару. Наша задача зьвязаць паміж сабой гэтыя дзьве групы і такім чынам забясьпечыць непарыўнасьцьтрадыцыі.
    На чым жа палягаюць паняцьці Літвіншчыны?
    Дабро
    Для Літвіна Дабро  гэта Дабро, аб якім навучае Сьвятая Каталіцкая Царква  Касьцёл. Ня трэба гэтае паняцьце разглядаць выключна ў
    14
    15
    стаць Літвінам і быць ім
    Цывілізацыйныя крытэрыі Літвіншчыны
    рэлігійным сэнсе. Дабро, аб якім навучае Каталіцкая Царква, мае дачыненьне даўсіхлюдзей, незалежна ад іх веравызнаньня. Вядома, Царква моліцца за тых, хто яшчэ не ўспрыняў Сьвятла нашай веры, але гэта ня значыць, што ёй абыякавы зямны лёс іншаверцаў ці няверуючых. У гэтым сэнсе Дабром для чалавека ёсьць жыць у згодзе з маральнымі законамі ў дастатковым для свайго стану дабрабыце.
    Праблемы ўзьнікаюць тады, калі гэтая аб’ектыўная праўда не знаходзіць увасабленьня ў рэальным жыцьці. У Рэспубліцы Беларусь найбольш яскрава гэта праяўляецца ў пытаньнях абароны жыцьця ад нараджэньня да сьмерці і ўласнасьці.
    Праўда
    Праўдай зьяўляецца максымальна набліжанае, паводле людзкіх здольнасьцяў, паняцьце аб рэчаіснасьці. Мы верым у тое, што чалавек, які сапраўды імкнецца пазнаць аб’ектыўную Праўду, у сілах яе пазнаць. Найбольш на перашкодзе гэтага пазнаньня стаяць разнастайныя зафальшаваньні гісторыі, якія дарэчы датычаць таксама нашага Імя Літвінаўі нашага Лёсу. Мы мусім даць праўдзівае сьведчаньне аб тым, кім мы ёсьць і што з намі адбылося. Пачынаючы ад канца XVIII ст., праз рэпрэсыі эпохі паўстаньняў XIX ст., рэпрэсыі сярэдзіны XX ст. у Катыні і ў Курапатах нас зьнішчалі! Але дзякуючы Богу мы выжылі і цяпер можам даць сьведчаньне аб сабе!
    Здароўе і дабрабыт
    Паняцьце Здароўя ёсьць зразумелым для ўсіх. Адзінае на што трэба зьвярнуць увагу, гэта на тое, што паняцьці ніжэйшага рангу ня могуць супярэчыць паняцьцям вышэйшага, гэта значыць, што нельга будаваць свайго здароўя і дабрабыту, адмаўляючыся ад Праўды.
    Асабістая і нацыянальная гісторыя сьведчыць, што такі, выключна часовы, дабрабыт ніколі для чалавека сапраўднага Дабра ня прыносіў.
    Таксама агульна зразумелы сэнс паняцьця Дабрабыту. Заўвагі датычаць толькі таго, што значыць дастатковы для свайго стану дабрабыт. Гутарка ідзе пра пэўнае натуральнае ўмеркаваньне. Ня ёсьць добрай сытуацыя, аб якой гаворыцца ў вядомай рускай казцы “Аб рыбаку і залатой рыбцы”. Кепска для чалавека, калі яго маёмасны стан зьмяняецца рэзка. У большасьці выпадкаў чалавек да такой рэзкай зьмены аказваецца не гатовы: ні псыхічна, ні маральна. У той жа час, няма нічога кепскага ў памкненьні да павялічэньня свайго маёмаснага стану, галоўнае каб гэта адбывалася ў згодзе з вышэйшымі паняцьцямі: дабром сваім і агулу, праўдай, здароўем іншых людзей і сябе самога. Гэта ёсьць наказ Божы і наказ Літвінаў!
    Прыгажосьць
    Прыгажосьць ёсьць паняцьцем, але ня можа быць наказам. Гэта значыць немагчыма патрэбу і ўяўленьне аб прыгожым накінуць камусьці штучна і сілай. Дасканалае ўяўленьне аб прыгажосьці зьяўляецца толькі ў працэсе выхаваньня. Але наказам ёсьць памкненьне да гэтай дасканаласьці. Літвіны чэрпаюць свайго ўяўленьня аб прыгажосьці з клясычных рымскіх уяўленьняў аб прапорцыях, a таксама з выяўленчага здабытку каталіцызму. Найболей уласьцівымі нам стылямі зьяўляюцца: протарэнэсанс, барока, нэаготыка і нэараманскі. Клясыцызм таксама займеў свой распаўсюд у Краі, нажаль, у часе заняпаду нашай дзяржаўнасьці. Тым ня меней, найбольш распаўсюджаны выгляд літоўскапольскага шляхэцкага дворыку ёсьць якраз клясыцыстычным. Таму ў гэтым пытаньні ня можна ўсталёўваць вельмі строгіх правідлаў. Галоўнае, каб усё было з