• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ

    Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 183с.
    Мінск 1993
    42.85 МБ
    Т Сухая
    Р Еудакіменка НТраццякевіч
    
    ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАИ МОВЫ ІМЯ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ ТЭРМІНАЛАПЧНАЯ КАМІСІЯ
    Т Сухая
    Р Еўдакіменка
    В. Траццякевіч
    Н.Гудзень
    ТЭРМІНАААГІЧНЫ
    САОЎНIК
    ПА ВЫШЭЙШАЙ МАТЭМАТЫНЫ ААЯ ВНУ
    МЕНСК
    НАВУКА I ТЭХНІКА 1993
    ББК 22.112
    Т96 УДК 51 (038)
    Наву ковы рэдактар канд. філал. навук П. Міхайлаў
    Рэцэнзенты:
    др фіз.мат. навук, прафесар А. Яблонскі канд. філал. навук А. Шастаковіч
    Т 96 Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ/Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гудзень.— Мн.: Навука і тэхніка, 1993.— 183 с.
    ISBN 5343013104. '
    Слоўнік падрыхтаваны ў адпаведнасці з праграмай матэматычных дысцыплін для вышэйшых навучальных устаноў Беларусі. Складаецца з дзвюх частак: рускабеларускай і беларускарускай. Акрамя асноўнай тэрміналагічнай лексікі падаюцца некаторыя ўстойлівыя словазлучэнні, а таксама прозвішчы вядомых матэматыкаў.
    Для студэнтаў і выкладчыкаў вышэйшых навучалыіых устаноў Беларусі, навукоўцаў і інжынераў. Будзе карысны таксама для настаўнікаў матэматыкі сярэдніх школ.
    1602010000073
    г8693
    М316(03)93
    ББК 22.112
    ISBN 5343013104
    © Прадмова навуковага рэдактара. П. Міхайлаў, 1993 © Т. Сухая, Р. Еудакіменка, В. Траццякевіч, Н. Гудэень 1993
    Ад навуковага рэдактара
    Наданне беларускай мове статуса дзяржаўнай прыкметна паспрыяла пашырэнню сферы яе грамадскага ўжытку, адраджэнню культурнагістарычнае спадчыны і нацыянальнае свядомасці. Стаўленне да беларускае мовы як да неацэннага скарбу патрабуе не проста большай колькасці практычных дапаможнікаў па мове, усебаковага навуковага выяўлення яе адметнасці і самабытнасці на розных, лінгвістычных узроўнях, агульнага павышэння культуры мовы, удакладнення яе асобных літаратурных нормаў. Сапраўднае пранікненне і функцыянаванне беларускае мовы ва ўсіх сферах грамадскакультурнага жыцця немагчыма без паскоранай і навукова абгрунтаванай распрацоўкі нацыянальнае навуковае тэрміналогіі, якая сёння ў нашым мовазнаўстве з’яўляецца адной з найбольш занядбаных галінаў.
    Хвалі першых пагромаў беларускае нацыянальнае інтэлігенцыі на пачатку 30х гадоў не толькі перапынілі натуральнае развіццё і далейшае ўдасканаленне нашае літаратурнае мовы, але фактычна зліквідавалі цікавыя і нярэдка арыгінальныя напрацоўкі 20х гадоў і скіравалі далейшае развіццё навуковатэхнічнай тэрміналогіі пераважна па шляху калькавання з рускае мовы. Гэтаму, безумоўна. паспрыяў працэс актыўнай русіфікацыі, які асабліва пашырыўся ў 60—80я гады і істотна паўплываў на мову, свядомасць, традыцыі і нацыянальнае аблічча значнае часткі беларускага насельніцтва.
    Неабходнасць актыўнай працы ў галіне навуковай тэрміналогіі нават у такія неспрыялыіыя для беларускае мовы часы, як 80я гады, стала настолькі відавочнай і актуальнай, што ў 1980 г. у Акадэміі навук БССР была створаная Тэрміналагічная камісія. Асноўнымі задачам! для гэтай камісіі былі вызначаныя наступныя: «распрацоўка тэарэтычных асноў і методыкі ўпарадкавання беларускай тэрміналогіі; практычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі і падрых
    4
    тоўка слоўнікаў; сістэматызацыя рускай тэрміналогіі галоўных у рэспубліцы галін навукі і тэхнікі; кансультацыя ўстаноў і арганізацый рэспублікі па пытаннях тэрміналогіі і рэкамендацыі навуковадаследчым і навучальным установам па пытаннях распрацоўкі тэрміналагічнай тэматыкі; абмеркаванне і рэкамендацыя да друку тэрміналагічных выданняў, падрыхтаваных навуковымі ўстановамі рэспублікі» і да т. п. 3 1985 г. Тэрміналагічная камісія начала выданне «Тэрміналагічнага зборніка», пяць выпускаў якога ўжо пабачылі свет.
    Разам з тым адна камісія, якая б прадстаўнічая яна ні была, усё ж не ў стане развязаць, як паказаў час, усе праблемы фармавання сучаснае беларускае навуковае тэрміналогіі. Таму на пачатку 1990 г. была створаная Тэрміналагічная камісія Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны, а таксама ўзнік шэраг ініцыятыўных групаў і часовых творчых калектываў у шмат якіх навуковых і навучальных установах рэспублікі. У выніку рыхтуюцца, а часткова ўжо падрыхтаваныя і выдадзеныя ратапрынтным спосабам для задавальнення нутраных патрэбаў невялічкія тэрміналагічныя даведнікі з розных галінаў сучаснае навукі і тэхнікі.
    Безумоўна, навуковая якасць гэтых распрацовак далёка не аднолькавая і не заўсёды знаходзіцца на належным узроўні, што тлумачыцца перадусім адсутнасцю ў часткі распрацоўшчыкаў адпаведнае філалагічнае падрыхтоўкі, а галоўнае, кіраваннем у тэрміналагічнай і тэрмінаграфічнай рабоце рознымі метадалагічнымі прынцыпамі і падыходамі.
    У сучасны момант у тэрмінатворчай дзейнасці фактычна сутыкнуліся два супрацьлеглыя метадалагічныя прынцыпы: а) калькаванне і запазычанне навуковых тэрмінаў з рускае мовы і б) пераважнае выкарыстанне моўных сродкаў роднае мовы (дыялектнае і гістарычнае лексікі, асаблівасцяў словаўтварэння, фанетыкі і г. д.). На мой погляд, нічога незвычайнага, а тым болей шкоднага ў гэтым няма. Штодзённая моўная практыка з часам сама пацвердзіць правільнасць выбару таго ці іншага метадалагічнага прынцыпу ў якасці магістральнага шляху развіцця беларускае навуковатэхнічнае тэрміналогіі. Хоць разам з тым нельга і не заўважыць, што аднабокая арыентацыя ў такой важнай і адказнай справе, як тэрмінатвор
    5
    часць, на чужую мову, бадай, не спрыяе ўзбагачэнню і развіццю роднае мовы.
    Хацелася б хоць некалькімі словамі адзначьщь найбольш істотныя і характэрныя якасці слоўніка і асабліва звярнуць увагу карыстальнікаў менавіта на метадалагічны бок дадзенае працы. Аўтарскі калектыў, улічваючы неабходнасць захавання ў матэматыцы вялікага масіву інтэрнацыянальнай лексікі, арыентаваўся ў яе перадачы на шырокае выкарыстанне сродкаў роднае мовы і па магчымасці пазбягаў неапраўданага калькавання і запазычання з іншых моваў, асабліва з рускае мовы. Перадача тэрмінаў на беларускай мове ажыццяўлялася, як правіла, з улікам узаемна адназначнай адпаведнасці матэматычнае тэрміналогіі ў розных мовах, этымалагічных асаблівасцяў матэматычных тэрмінаў.
    Уважлівае знаёмства са зместам слоўніка паказвае, што адыход аўтараў ад бяздумнага запазычання і празмернага калькавання рускае матэматычнае тэрміналогіі выкліканы імкненнем не толькі да чысціні мовы, але і да большие дакладнасці ў перадачы сутнасці таго ці іншага тэрміна. Як выявілася ў працэсе работы, не заўсёды пэўны тэрмін у рускай мове дакладна адпавядае семантычнаму зместу таго матэматычнага паняцця, якое ён называе. Напрыклад, якасць або ўласцівасць чагонебудзь нярэдка перадаецца там рознымі суфіксамі: им, ем і ющ (разрешимая задача, спрямляемая кривая, возрастающая функция). У беларускай частцы слоўніка гэтую асаблівасць аўтары перадавалі толькі суфіксам льн: развязальная задача, выпрастальная лінія, нарастальная функцыя. Як і Тэрміналагічная камісія колішняга Інстытута беларускае культуры, аўтары адхілілі не характэрныя для наша» мовы формы з суфіксам ір, прапануючы пісапь алгебрызаваць, апраксімаваць, квадраваць замест алгебраізіраваць, апраксіміраваць, квадрыраваць і г. д.
    Зразумела, шэраг цікавых і арыгінальных прапаноў у галіне матэматычнае тэрміналогіі, змешчаных у дадзеным слоўніку, менавіта з прычыны свае навіны і арыгінальнасці могуць падацца нязвыклымі, асабліва для тых, хто ў школе вывучаў матэматыку пабеларуску і яшчэ памятае «прэдзел», «інтэгрыраванне», «складаемае», «адымаемае», «памяншаемае», «дзялімае»... Але, спадзяюся, час і моўная практыка пакажуць правільнасць зробленага аўтарамі ме
    6
    тадалагічнага выбару.
    Такім чынам, Тэрміналагічная камісія Таварыства беларускае мовы імя Францішка Скарыны, якая ў пэўным сэнсе лічыць сябе наступніцай Навуковатэрміналагічнае камісіі 20х гадоў і, па сутнасці, працягвае яе справу, рэпрэзентуе навукоўцам, студэнтам, настаўнікам і шырокай грамадскасці нашае краіны чарговае лексікаграфічнае выданне.
    ПАВЕЛ MIX А ИЛ АУ, намеснік старшыні ТЭРМІНАЛАГІЧНАЕ КАМІСІІ ТАВАРЫСТВА БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ 1МЯ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ
    Прадмова
    Праблемы адраджэння беларускае мовы і пашырэння сферы яе ўжытку вымагаюць паскоранай распрацоўкі тэрміналогіі самых розных галінаў навукі і тэхнікі. Адсутнасць матэматычнае літаратуры на беларускай мове і асабліва тэрміналагічных слоўнікаў істотна тармозіць пераход да беларускамоўнага навучання ў вышэйшай школе. Гэтая акалічнасць і падштурхнула калектыў укладальнікаў да падрыхтоўкі дадзенага выдання.
    Пад час працы аўтары шырока карысталіся матэматычнымі слоўнікамі, энцыклапедычнымі даведнікамі, уважліва знаёміліся са станам і характарам матэматычнае тэрміналогіі ў рускай, украінскай, польскай, чэшскай, славацкай, ангельскай, нямецкай і французскай мовах, што дазваляла пры неабходнасці больш дакладна акрэсліць сутнасць таго ці іншага матэматычнага тэрміна, а ў выніку — кваліфікавана перадаць яго на беларускай мове. Разумеючы патрэбу ўжывання інтэрнацыянальнай (у сваёй аснове лацінскай) тэрміналогіі, аўтары разам з тым па магчымасці імкнуліся пазбягаць неабгрунтаванага запазычання і калькавання, падзяляючы гэтым прынцыпы Навуковатэрміналагічнае камісіі Інбелкульта і карыстаючыся набыткамі тэрмінатворчае дзейнасці 20х гадоў. Гэта асноўны метадалагічны падыход, якім кіраваліся аўтары слоўніка пры яго ўкладанні.
    Прыярытэтная арыентацыя на сродкі роднае мовы, імкненне надаць матэматычным тэрмінам нацыянальнамоўнае аблічча з выкарыстаннем адметнай лексікі, тыпова беларускіх словаўтваральных афіксаў і мадэляў вызначыла канкрэтныя падыходы:
    —	выбар таго ці іншага тэрміна з некалькіх варыянтаў ажыццяўляўся з улікам фанетычных асаблівасцяў слова, мілагучнасці і спалучальнасці з іншымі словамі ў навуковым тэксце;
    —	шырокаўжывальныя ў рускай мове суфіксы дзеепры
    8
    метнікаў ущ, ющ, им, ем у беларускай матэматычнай тэрміналогіі перадаюцца суфіксам льн, калі тэрмін абазначае пэўную якасць (возрастающая функция — нарастальная функция, интегрируемая функция — інтэгравальная функция); суфіксам ан, калі названы аб’ект абазначэння знаходзіцца ў працэсе аперацыі (аннулируемый — ануляваны, интерполируемый — інтэрпаляваны); суфіксам оун, калі тэрмін абазначае функцыю аб’екта наймення (нормирующий множитель — нармоўны множнік, интегрирующий множитель — інтэгроўны множнік);
    —	замест не ўласцівага беларускай мове суфікса ірав(ырав) выкарыстоўваецца суф