У свеце вялікіх малекул
Памер: 262с.
Мінск 1959
Выраб віскознага шоўку заканчваецца адбелкай, сушкай і сартаваннем гатовага валакна.
Уступіўшы ў спаборніцтва з шаўкапрадам, хімікі толькі на першым этапе спрабавалі імітаваць яго, а ў далейшым жа пайшлі сваім шляхам, які і прывёў іх да перамогі. Створанае творчым геніем хімікаў валакно, якое называецца штучным шоўкам, па свайму хімічнаму саставу неаднолькавае з натуральным шоўкам. Вялікія малекулы цэлюлозы, з якіх утвараюцца ніткі штучнага валакна, не змяшчаюць атамаў азоту. Гэта — новы матэрыял, створаны, аднак, з натуральнай сыравіны.
6. Савецкія віскозныя камбайны
Ужо на працягу некалькіх дзесяткаў гадоў ва ўсім свеце ўжываецца «ступеньчаты» спосаб вырабу віскознага шоўку, пры якім цэлюлозная маса пераходзіць з аднаго апарата ў другі, паступова ператвараючыся ў віскозу. Да гэтага часу такі стары спосаб лічыўся самым выгадным, таму што нічога лепшага хімікі не ведалі.
Нашы вучоныя і інжынеры змаглі ўдасканаліць вытворчасць віскознага валакна. Для старога спосабу неабходна многа розных машын і сотні рабочых для іх абслугоўвання. Прыходзіцца будаваць вялікія фабрычныя корпусы з рознымі камерамі, адстойнікамі і складамі. Апрацоўка цэлюлозы працягваецца амаль тыдзень, таму што перагрузка цэлюлозы з аднаго апарата ў другі і перавозка яе з цэха ў цэх патрабуюць многа часу.
Другім выдатным дасягненнем савецкай вынаходлівай думкі з’яўляецца віскозны камбайн. Некалькі гадоў назад савецкія вучоныя і інжынеры задаліся мэтаю ўдасканаліць і працэс ператварэння віскозы ў шаўковую нітку, паскорыць яго, зрабіць яго адзіным і бесперапынным.
Нямала прышлося папрацаваць над вырашэннем гэтай важнай народнагаспадарчай праблемы супрацоўнікам навукова-даследчых інстытутаў штучнага валакна, тэкстыльнага машынабудавання, канструктарам Ленінградскага машынабудаўнічага завода імя Карла Маркса.
У зборным цэху завода можна ўбачыць незвычайны агрэгат. Здалёк ён падобны на карабель, падрыхтаваны да спуску ў ваду. Велізарную машыну, вышынёю ў трохпавярховы дом, акружаюць металічныя мосцікі. На мосціках блішчаць яркія электрычныя лампіёны. Да іх вядуць трапы з поручнямі.
Рыс. 18. Чаму роўна атрыманае з аднаго кубаметра драўніны штучнае валакно.
200 кг цэлюлозы
МОЖНА АТРЫМАЦЬ 3 КУБІЧНАГА
МЕТРА ДРАЎНІНЫ
FdOOm шаўковай^ ’КАНІНЫ А60 ІбОКГ ШОЎКУ
^ОООПАЎШАЎК. КАСЦЮМАГ^ АЮ 4000 ПАР ШАЎКОВЫХПАНЧО:
Гіганцкі тэкстыльны камбайн замяняе прадзільную, круцільную, сушыльную машыну. Віскоза па трубе падаецца на трэці паверх гіганта і трапляе ў ніткаўтваральнік, апушчаны ў ванну з сернай кіслатой. Пад ціскам у 4 атмасферы віскоза праціскаецца праз вельмі дробныя адтуліпы ніткаўтваральніка. У гэтым невялікім па размеры — не больш пяцікапеечнай манеты — прыстасаванні ёсць каля 600 адтулін.
Струменьчыкі віскозы, якія ператварыліся ў шаўковыя ніткі, па шкляных трубках апускаюцца на другі паверх.
Раней прыходзілася вельмі доўга чакаць, пакуль тугія жгуты віскознай ніткі адмыюцца ад сернай кіслаты. У камбайне ёсць спецыяльныя прыстасаванні для прамывання, якія паскараюць яго ў многа разоў.
Значна хутчэй і лепш праводзіцца адбельванне нітак. Шоўк не трэба загружаць у ванны, напоўненыя адбельнымі растворамі. Ніткі прапускаюць праз тры пары пластмасавых ролікаў, якія верцяцца і ўстаноўлены на другім паверсе камбайна.
Валікі абмываюцца гарачымі растворамі, канцэнтрацыя якіх вышэй, чым у ранейшых ваннах.
Мокрая пража аўтаматычна апускаецца на першы паверх камбайна, дзе намотваецца на алюмініевыя сушыльныя барабаны. Усяго шэсцьсем мінут трэба для таго, каб ператварыць струменьчыкі віскозы ў трывалыя, эластычныя ніткі. Для таго каб атрымаць з віскозы шоўк, раней неабходна было больш двух сутак.
Увесь лапцуг ператварэння цэлюлозы ў шоўк зведзены да апрацоўкі ў двух апаратах, якія абслугоўваюцца невялікай брыгадай рабочых.
7. Віскоза заваявала прызнанне
Вытворчасць штучнага шоўку мае вялікія перавагі ў параўнанні з вырабам натуральнага.
Яна не залежыць ні ад клімату, ні ад ураджаю. Кошт зыходнай сыравіны і апрацоўка штучнага шоўку ў многа разоў ніжэй, чым пры вытворчасці натуральнага шоўку. Адзін кубаметр драўніны замяняе 320 тысяч чарвей — ён дае 160 кілаграмаў шоўку, з якога можна зрабіць або 4 тысячы пар панчох, або 1500 метраў шаўковай тканіны.
Таннасць і прастата вырабу віскознага шоўку зрабілі яго прадметам шырокага спажывання.
Калі вытворчасць натуральнага шоўку ва ўсім свеце ледзь складае 60 тысяч тон, то віскознага шоўку ў 1958 годзе было выпрацавана звыш аднаго мільёна восемсот тысяч тон.
Віскозны шоўк можна змешваць з бавоўнай. Увядзенне віскознай ніці ў баваўняную тканіну робіць яе больш прыгожай і павышае яе якасць.
Скарыстоўваецца штучны шоўк і ў сумесі з натуральным. Такія тканіны, амаль не адрозніваючыся па выгляду ад чыста шаўковых, каштуюць значна танней.
Нават для самых лепшых шарсцяных тканін не ўжываюць чыстую шэрсць. Яе звычайна змешваюць з якімі-небудзь іншымі валокнамі.
Прымесь віскознага валакна. не паніжаючы якасці шарсцяных вырабаў, робіць іх больш прыгожымі і больш таннымі.
Віскозны шоўк выцясняе натуральнае валакно не толькі ў быту, але і ў тэхніцы. У рызіне аўтамабільных шын і велапакрышак запрасаваны ніткі. Яны служаць таксама, як жалезная сетка ў жалезабетоне, для павелічэння трываласці. Гэтыя ніткі называюцца кордам.
Раней корд для патрэб аўтамабільнай і авіяцыйнай прамысловасці вырабляўся выключна з бавоўнавага валакна. Цяпер яго робяць з віскознага шоўку.
Пры руху аўтамашын на вялікіх хуткасцях пакрышкі награваюцца да 120 градусаў і вышэй. Бавоўнавая нітка пры такой тэмпературы робіцца цвёрдай і крохкай — яна, як гавораць у тэхніцы, «стамляецца». Віскознае ж валакно не паказвае «стомленасці», яно выдатна вытрымлівае тэмпературу ў 100—120 градусаў.
Апрача таго, у адрозненне ад бавоўны віскознае валакно складаецца не з кароткіх валаконцаў, а з доўгіх ніцей, таму яно больш трывалае. Тэрмін службы шын з віскозным кордам павышаецца амаль у паўтара раза. Ужыванне віскознага корду дае эканомію ў 600 кілаграмаў рызіны на тону валакна. Гэта асабліва важна для самалётаў. Памяншэнне вагі самалёта павялічвае яго карысную нагрузку.
3 віскозы можна атрымліваць не толькі тонкія эластычпыя ніткі штучнага шоўку, але і многае іншае. Калі віскозу праціскаць праз фільеру з круглай адтулінай дыяметрам каля міліметра, то атрымліваюцца не тонкія шаўкавінкі, а ніткі тоўстыя, як званковы дрот. Такія віскозныя ніткі замяняюць натуральны волас. 3 іх робяць шчоткі і пэндзлікі.
Калі дыяметр адтуліны павялічыць і зрабіць яго кольцападобным, то будуць выціскацца ўжо не ніткі, а пустыя танкасценныя трубкі. Яны ўжываюцца замест кішак у каўбаснай вытворчасці. Такія віскозныя трубкі засцерагаюць каўбасу ад псавання, таму што віскозная плёнка непранікальная для бактэрый.
Адтуліны ў фільеры неабавязкова рабіць круглымі або кольцападобнымі. Можна зрабіць фільеру любога размеру з любой формай адтуліны. Праціскаючы віскозу праз тонкую шчыліну даўжынёй каля метра, атрымліваюць плёнку.
3 прадзільнай машыны віскозная плёнка, таксама як і нітка, спачатку трапляе ў звычайную асаджальную ванну. Затым плёнка, перакочваючыся па роліках, праходзіць праз некалькі ваннаў, напоўненых рознымі растворамі. Гэтыя растворы надаюць ёй мяккасць і эластычнасць. Атрыманая такім чынам плёнка называецца цэлафанам.
Вышаўшы з апошняй апрацоўчай ванны, цэлафанавая стужка трапляе ў сушылку. Яе працягваюць праз барабаны, якія абаграваюцца гарачым паветрам. Высушаную стужку змотваюць у рулоны.
У цэлафанавую плёнку ўпакоўваюць харчовыя прадукты, кандытарскія вырабы, дэталі машын, канцылярскія прылады, лякарствы.
Упакоўка з цэлафану замяняе шкляныя слоікі і кардонныя каробкі, бляшанкі і папяровыя пакеты.
Мнкд) f
Рыс. 20. Схема вытворчасці з віскозы:
чнага воласу; 3 — саломкі; 4 — трубак; 5 — цэлафанавай
На цэлафанавай плёпцы можна, як на паперы, друкаваць тэкст і каляровыя рысункі.
Цэлафанавая ўпакоўка атрымала шырокае распаўсюджанне не толькі таму, што яна прыгожая. Цэлафан празрысты. Па празрыстасці ён не ўступае шклу і дазваляе бачыць упакаваны ў яго тавар.
Ен эластычны — вытрымлівае звыш трохсот перагінанняў, тады як простая абгортачная папера вытрымлівае не больш сотні перагінанняў.
Ен таксама трывалы — вытрымлівае груз да 10 кілаграмаў на адзін квадратны міліметр, тады як папера вытрымлівае ў сярэднім 4—5 кілаграмаў.
Цэлафан не баіцца ні марозу, ні ветру, не прапускае паветра. У вадзе ён набракае, але не размакае і таму добра засцерагае ад сырасці.
Цэлафанавыя лісты выкарыстоўваюць для замены шкла, напрыклад на будаўнічых пляцоўках — для часовага шклення. Адным рулонам цэлафану можна зашкліць звыш паўтары тысячы вокнаў.
Інжынеры прыстасавалі цэлафан замест дорагакаштуючай калькі — з чарцяжоў, выкананых на цэлафане, добра знімаюцца светакопіі.
Фатографы скарыстоўваюць цэлафанавыя кружочкі ў якасйі каляровых светафільтраў, таму што яны добра афарбоўваюцца.
3 віскознай плёнкі робяць цяпер трывалую ўпакоўку для бутэлек і флаконаў, цюбікі для розных крэмаў, вазеліну; цэлафан дазваляе эканоміць сотні тысяч кілаграмаў бляхі, станіёлю і фольгі.
Скарыстанне віскозных каўпачкоў і тубаў заснавана на ўласцівасцях віскозы набракаць у вадзе і, высыхаючы, сціскацца амаль на 30—50 працэнтаў. Цэлафанавы каўпачок, высыхаючы, шчылыіа ахоплівае рыльца бутэлькі або флакона. Здольнаснь цэлафану да набракання дазваляе вырабляць з яго нават . . . губкі.
Па вонкаваму выгляду цэлафанавая губка нагадвае рызінавую. Яна чырванаватага колеру і мае больш або менш правільныя ячэйкі. падобныя на пчаліныя соты, з гладкімі краямі. У сухім стане такаЯ губка цвёрдая. Калі ж яе апусціць у ваду, то яна хутка набракае, робіцца мяккай і вельмі (раза ў паўтара) павялічваецца ў аб’ёме. Натуральныя губкі набракаюць у вадзе ўсяго толькі на 20—25 працэнтаў, а рызінавая — толькі на 5 працэнтаў.
Усё гэта дае нам вечназялёная паўночная елка, царыца бяскрайніх таежных лясоў.
8. Шоўк спрачаецца са сталлю
Прыкладна праз дваццаць гадоў пасля таго, як вучоныя вынайшлі спосаб вытворчасці шоўку з цэлюлозы, апрацаванай азотнай кіслатой, з’явіўся новы від штучнага шоўку. Яго назвалі ацэтатным (ад лацінскага слова «ацэтыкум», што азначае воцатны).