Усяслаў Чарадзей
Сяргей Тарасаў
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 20с.
Мінск 2012
Шаноўны дружа!
Шы грымаеш другую кнігу з серыі «Псгорыя для школьнікаў», якая прысвечана незвьічаіінаму чалавеку полацкаму князю ўсяславу. Гэта кніга выходзіць у год, калі саші старажытны беларускі горад Полацк адзначае сваё 1150годдзе. Сваёй вёлічнасцю, моцай горад у многім быў абавязаны менавіга свайму славугаму князю, чыя слава сягала далёка за межы сгворанай іім дзяржавы Полацкай зямлі. Па старонках кнігі, услед за полацкім князём, ты грапіш w ў Пскоў, то ў Ноўгарад, to ў Кіеў і далёкую Шімугаракань. Шы даведаёшся, шго гакое савраўдны гонар, якой бывае здрада, як дасягаечца перамога на рагным полі і якой бывае ператога духу.
Сяргей Тарасаў
мінск «БЕЛАРУСКАЯ ЭНЦЫКЛАПЕДЫЯ ІМЯ ПЕТРУСЯ БРОЎКІ» 2012
УДК 087.5:94(476)«10»
ББК 63.3(4Бен)
T19
Серыя заснавана ў 2012 годзе
Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту
Мастак А.Правалінскі
Тарасаў, С.
T19 Усяслаў Чарадзей : для сярэд. і стар. шк. ўзросту / С.Тарасаў ; маст. А. Правалінскі. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2012. — 20 с. : іл. — (Гісторыя для школьнікаў).
ISBN 9789851106444.
Гістарычны нарыс прысвечаны выдатнаму палітычнаму дзеячу Старажытнай Русі полацкаму князю Усяславу Брачыславічу, празванаму Чарадзеем, герою «Слова аб палку Ігаравым», вядомаму ва усходнеславянскім фальклоры пад імем Волх Усяславіч.
УДК 087.5:94(476)«10»
ББК 63.3(4Бем)
ISBN 97898511 06444 © Тарасаў С.В., 2012
© Правалінскі А., ілюстрацыі, 2012 © Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя
імя Петруся Броўкі», 2012
олацкая княжацкая дынастыя на працягу сваёй 400гадовай гісторыі мела две назвы — Рагвалодавічы і Усяславічы. Рагвалодавічамі князі называліся ў асноўным у X—XI стагоддзях, Усяславічамі — у XII— XIII стагоддзях. Гэта не дзіўна, бо Усяслаў Брачыславіч, як і яго прадзед Рагвалод, былі самыя вядомыя з усёй дынастыі. Рагвалод — першы полацкі князь, які згадваецца ў летапісных крыніцах пад 980 годам, а паводле меркавання некаторых гісторыкаў — пад 970 годам.
Лёс Рагвалода і яго княства быў незайздросны, трагічны. I гэта стала адной з прычын варожасці полацкіх і кіеўскіх князёў. Сын Ізяслава Брачыслаў пачаў працу па адраджэнні былой моцы і славы Полацкай зямлі. Пасля смерці кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча ў 1015 годзе ўся нетрывалая дзяржава Рурыкавічаў была падзелена паміж яго нашчадкамі. Сярод іх найбольш магутнымі былі князі Яраслаў Наўгародскі, Мсціслаў Тмутараканскі і Брачыслаў Полацкі.
Вось у такі складаны і супярэчлівы час у Брачыслава Полацкага і нарадзіўся сын Усяслаў. Для Полацкай зямлі гэта быў перыяд адноснага спакою. Набыўшы фактычную незалежнасць, княства толькі набіралася моцы, вызначаліся яго межы. Новы кіеўскі князь Яраслаў спачатку спрабаваў ваяваць з Брачыславам, але мусіў аддаць яму гарады Віцебск і Усвяты. У далейшым ён пазбягаў абвастраць адносіны з Полацкам, бо адчуваў, што той здолее адстаяць свае інтарэсы.
Год 1044. Летапісец адзначыў: «У гэты час памёр Брачыслаў, князь полацкі, сын Ізяслава, унук Уладзіміра, бацька Усяслава, і Усяслаў, сын яго, сеў на стале». Усё досыць звычайна... аднак, дзівосная вестка аб нараджэнні Усяслава дайшла да нас праз усе нягоды і дагэтуль чаруе сваёй загадкавасцю. Вось як далей апавядае летапіс: «Маці ж яго нарадзіла ад чарадзейства. Калі маці яго нарадзіла, на галаве яго была язьвена. I сказалі вешчуны яго маці: «Гэтую сарочку навяжы па яго, няхай носіць яе да смерці». I носіць яе на сабе Усяслаў і сёння, таму і нялітасцівы ён на кровапраліцце».
На пытанне аб тым, што за «язьвена» была на галаве князя ад нараджэння, гісторыкі адказваюць парознаму. Некаторыя (В.Я. Данілевіч, М.В. Каяловіч) лічылі, што гэта быў каўтун, іншыя (Д.С. Ліхачоў, Б.А. Рыбакоў) — што рэшткі зародкавай абалонкі,
так званая сарочка, з якой калінікалі нараджаюцца дзеці. Трэція схільныя думаць, што гэта | быў радзімы знак на галаве, ці Божы знак. Мы схіляемся да другога з названых тлумачэнняў, бо 1 толькі ў такім выпадку гэтую «язьвену» «сарочку» I можна было навязаць на галаву дзіцяці і насіць у I якасці талісмана. I
У вядомай старажытнай быліне «Волх I Усяславіч» ёсць наступныя радкі: I
Стаў сабе Волх ён дружыну прыбіраць: »
Дружыну прыбіраўу тры гады, f'
Ён набраў дружыну сабе сем тысяч, I
Сам ён, Волх, у пятнаццаць гадоў, В
Iўся дружына яго па пятнаццаць гадоў. I 1
Калі князь пачынаў збіраць дружыну? Калі збіраўся ў паход або калі станавіўся паўнапраўным валадаром — стольным князем. ж| У апошнім выпадку, адпаведна сярэдневяковаму Ц рыцарскаму кодэксу, дружына прыносіла нова | му князю клятву на вернасць. Менавіта пра гэта | , апавядае быліна.
Малады ўзрост князя не павінны здзіўляць. У J I тыя часы гэта было звычайнай з’явай. Варта пры 11 гадаць, напрыклад, што Аляксандр Яраславіч 3 I Неўскі стаў наўгародскім князем ва ўзросце I 16 гадоў. Зразумела, што былінны ўзрост пятнаццаць гадоў можа быць чыста ўмоўным. f У якасці гістарычнага факта ім карыстацца Я f п нельга. I тым не менш... 3
Зробім просты матэматычны разлік. 3 летапісаў дакладна вядома, што Усяслаў стаў полацкім князем пасля смерці бацькі Брачыслава ў 1044 годзе. Калі ад 1044 адняць 15, то атрымаем 1029.
А зараз давайце паглядзім, што ў f О гэты час адбывалася на Кіеўскай I Русі. f
4
16 гадоў, якія мінулі пасля ўзыходжання Усяслава на полацкі прастол, нічым для гэтай зямлі не вызначаліся. За гэты час у Кіеве памірае жонка Яраслава Мудрага грачанка Ірына, пасля — сын Уладзімір, а ў 1054 годзе і сам Яраслаў. Перад смерцю князь паспеў падзяліць усе землі паміж сваімі сынамі. Старэйшаму, Ізяславу, дастаўся Кіеў, Святаславу — Чарнігаў, Усеваладу — Пераяслаў, Ігару — Уладзімір, Вячаславу — Смаленск. Праз тры гады памёр Вячаслаў. У Смаленску браты пасадзілі Ігара, які памёр у 1060 годзе.
Калі вядомыя сёння летапісы нічога не гавораць пра дзейнасць Усяслава тых гадоў, то некаторыя звесткі можна атрымаць з іншых крыніц, напрыклад археалагічных.
Якім быў Полацк у IX—X стагоддзях, мы ведаем. Гэта — невялікае гарадзішча плошчай каля аднаго гектара і паселішча вакол яго — каля сямі гектараў. Да сярэдзіны XI стагоддзя істотных
змен у тапаграфіі горада не адбывалася. ХІба што павялічыўся вакольны горад — да 20 гектараў. А вось у сярэдзіне — другой палове XI стагоддзя выгляд Полацка рэзка мяняецца. Па загадзе Усяслава Чарадзея палачане і жыхары воласці будуюць новы ўмацаваны цэнтр горада — дзяцінец, які ў наступныя атрымаў назву Вышні або Верхні замак. На прыгожым узвышшы, у самай сутоцы рэк Палата і Дзвіна, разраўнялі пляцоўку, падвезлі бярвенне, гліну, вапну. Хто ведае, колькі людзей сышлося тады на тую старадаўнюю талаку! Ды толькі работа віравала такімі тэмпамі, што нам, сённяшнім, не грэх бы і павучыцца.
На той час ва Усходняй Еўропе ўжо было некалькі вялікіх мураваных цэркваў у буйных гарадах: Дзесяцінная і Сафійскі сабор у Кіеве, Сафійскі сабор у Ноўгарадзе. Галоўныя храмы ў стольных гарадах старажытных княстваў з’яўляліся сімваламі не толькі хрысціянскага веравызнання, але велікакняжацкай улады, былі яе неад’емнымі атрыбутамі. Глыбокі сэнс самога хрысціянскага хра
ма ў яго саборнасці — усё збіраецца разам пад яго сутарэннем, дзеля спасціжэння Бога, выратавання душы. Саборнасць — ідэя аб’яднання людзей, іх фізічных і духоўных сіл. Вось чаму хрысціянства прыйшлося так натуральна да часу, калі складваліся першыя дзяржаўныя ўтварэнні ва Усходняй Еўропе. Царква дапамагала людзям аб’яднацца, заклікала іх да мірнага суіснавання. Гэтыя намаганні імпанавалі князям, валадарам розных зямель. He быў выключэннем і Усяслаў.
He дзіўна, што ў якасці ўзору для галоўнага храма Полацка быў абраны Сафійскі сабор. Такія саборы былі ўжо ў Канстанцінопалі — Царградзе, у Кіеве і Ноўгарадзе. Канстанцінопальская Сафія была збудавана пры імператары Юстыніяне ў 532—537 гадах. Такі тып і назва храма былі характэрныя для таго часу. Варта прыгадаць, што нават знакаміты афінскі Парфенон, ператвораны ў хрысціянскі сабор, таксама быў прысвечаны Святой Сафіі. Сафійскі храм у Кіеве пабудаваны візантыйскабалгарскімі майстрамі не пазней 1030х гадоў, наўгародская Сафія — ў 1045— 1050 гадах.
Відаць, Усяслаў атрымаў добрую на той час адукацыю. Грамату і навуку ён спасцігаў з маленства, яшчэ пры жыцці бацькі Брачыслава. Навучанне дзяцей ў княжацкіх сем’ях па тым часе было самым дасканалым. Параўнаць яго можна было толькі з выхаваннем у манастырах. Але калі ў манастырах перавага аддавалася чытанню Бібліі і твораў айцоў царквы, то для князя гэта была яшчэ і валадарская, дружынная навука. Паводле кодэксу рыцарскага гонару, які быў шырока распаўсюджаны ва ўсёй Еўропе, князь мусіў дасканала валодаць усімі відамі тагачаснай зброі. Сапраўдным ваяром лічыўся той, хто сядзеў на кані лепш, чым хадзіў па зямлі.
Адукаванасць князёў, у тым ліку і Усяслава, слушна будзе звязаць з пашырэннем хрысціянства на Полаччыне. Да таго часу, як Чарадзей стаў вялікім князем полацкім, у горадзе ўжо існавалі епіскапія, хрысціянскія храмы. Пад 1092 годам летапіс прыгадвае полацкага епіскапа Нічыпара, які з цягам часу стаў кіеўскім мітрапалітам.
Калі была спасцігнута «тэарэтычная» навука, вызначаны межы княства, умацаваны гарады, надышоў час Усяслава паспрабаваць сябе ў справе. Хутка здарылася і нагода. Да паўднёвых
кіеўскіх зямель наблізіліся стэпавыя качэўнікі — торкі. Раней Кіеву пагражалі з поўдня печанегі, але зараз паўсталі ворагі не менш небяспечныя. Кіеўскія князі браты Яраславічы (дзядзькі Усяслава) — Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад запрасілі Чарадзея прыняць удзел у паходзе на торкаў. Каб перамагчы качэўнікаў, патрэбны былі вялікія сілы, і войска Усяслава было дарэчы. Полацкі князь не мог адмовіць Яраславічам, тым больш што падстаў для гэтага не было, а дамова паміж іх бацькамі — князямі Яраславам і Брачыславам — спрыяла міру, усталяванаму ў апошні гады на ўсіх усходнеславянскіх землях.
Паводле меркаваныя гісторыка М.Ермаловіча, адной з умоў, на якіх Усяслаў удзельнічаў у паходзе, магла быць дамоўленасць, што пасля смерці смаленскага князя Ігара да Полаччыны адыдуць гарады Копысь і Орша. Але як піша сам даследчык, крыніцамі гэта не пацвярджаецца. Тым не менш такая дамоўленасць магла існаваць. Гарады Орша і Копысь стаялі на самой мяжы Полаччыны і Смаленшчыны. На працягу гісторыі феадальных часоў яны неаднойчы мянялі сваю прыналежнасць да той ці іншай зямлі. Але акрамя сур’ёзных палітычных мэт паходу, варта ўлічыць і чыста суб’ектыўныя, чалавечыя.