• Газеты, часопісы і г.д.
  • Усяслаў Чарадзей  Сяргей Тарасаў

    Усяслаў Чарадзей

    Сяргей Тарасаў

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 20с.
    Мінск 2012
    25.59 МБ
    ** Вяшчун — прадказальнік.
    Мяркуючы па летапісным сказе: «...князь
    w. j
    жына
    ном»
    S»
    яго сталі каля епіскапа, а людзі ўсе — большасць насельніцтва падтрымала епіскап засталіся фактычна ў адзіноце.
    жа Глеб і друішлі за вешчувешчуна. Князь і Убачыўшы такое
    становішча, наўгародскі князь узяў пад кашулю сякеру і падышоў да вешчуна. Пасля ка
    
    роткай паміж імі размовы Глеб выхапіў сякеру і засек вешчуна. Той упаў мёртвы, а людзі ] разышліся.
    Вось такое складанае
    становішча было ў у Ноўгарадзе, калі з водскім войскам Усяслаў Чарадзей.
    26 кастрычніка ў войска князя Глеба
    тон час
    на яго
    рушыў
    6 гадзін сустрэла
    ся з войскам Усяслава каля Зверынца на рацэ Гзень. Для наўгародцаў гэтая сустрэча не была нечаканай, а таму абодва войскі амаль адразу ўступілі ў бітву. Як апавядае летапісец, «ваджанам была вялікая сеча і загінула іх шмат без ліку». Князь Усяслаў трапіў у палон. Але яго адразу ж адпусцілі
    «дзеля Бога». Да гэтага часу гісторыкі асабліва не зважалі на такі факт. Чаму Усяслава адпусцілі? На нашу думку, падобнае магло здарыцца толькі з незвычайна паважлівых адносін да князя, да яго дзейнасці і як палітычнага лідэра, і як абаронцы старых непісаных законаў.
    Пасля паражэння на Гзені імя Усяслава на два гады знікае са старонак летапісаў. Відаць, мы не памылімся, калі скажам, што ў гэтыя гады Усяслаў знаходзіўся сярод балцкіх плямёнаў. Бо нездарма ж у 1071 годзе мы бачым яго на чале войска літоўцаў, эстаў, ліваў, летаў і семігалаў пад сценамі Полацка, дзе тады княжыў сын Ізяслава кіеўскага Святаполк.
    «Выгнаў Усяслаў Святаполка з Полацка» — вось і ўсё, што кажа летапіс. Відаць, гэта была лёгкая перамога, якая тым не менш не абяцала Усяславу лёгкага жыцця.
    Князь кіеўскі Ізяслаў не пакінуў без увагі аднаўленне ўлады Чарадзея ў Полацку. Барацьбу з Усяславам узначаліў брат Святаполка, старэйшы сын Ізяслава — Яраполк. У 1071 годзе Яраполк разбіў Усяслава пад Галацічаскам (дарэчы, гэты горад не знойдзены археолагамі дагэтуль). Але гэтая перамога не мела істотных вынікаў ні для Полацка, ні для Кіева. Адбылося прыкладна тое ж, што і пасля бітвы на Нямізе. У Яраполка не хапіла моцы, каб вярнуць Кіеву Полацк, а Усяслаў проста не меў патрэбы ісці на Кіеў ці за межы свайго княства.
    I зноў пра Усяслава Полацкага на старонках летапісу пустаталакуна на два гады. Чым ён тады займаўся — цяжка сказаць. Хутчэй за ўсё выпраўляў справы сваёй зямлі, значна парабаванай у час кіравання кіеўскіх намеснікаў. Збіраў войска, зброю, бо не было ўпэўненасці, што пакінуць яго ў спакоі.
    Пакуль быў жывы Усяслаў Чарадзей, ніхто не адважваўся перасекчы мяжу Полацкага княства. 3 1084 да 1105 года летапісы маўчаць аб войнах супраць Полацкай зямлі. А гэта ж 21 год!
    Аўтарытэт Усяслава Чарадзея быў настолькі вялікі, што нават пасля яго смерці нейкі час Полаччына заставалася паза межамі розных дынастычных сварак.
    Тым часам у Полацку гадаваліся нашчадкі Усяслава. Розныя даследчыкі налічваюць 6, а то і 7 яго сыноў: Давыд, Глеб, Раман, Расціслаў, СвятаслаўГеоргій, РагвалодБарыс. Апошняга, князя РагвалодаБарыса, некаторыя лічаць за дваіх — Рагвалода і Барыса. Дакладны час нараджэння княжычаў невядомы, акрамя, бадай, Расціслава. Пад 1070 годам у Іпацьеўскім летапісе па Хлебнікаўскім і Пагодзінскім спісах адзначана: «Нарадзіўся ва Усяслава сын, і назвалі яго імем Расціслаў». Але па другіх спісах гэтага летапісу сын нарадзіўся не ва Усяслава, а ва Усевалада. Усе ж астатнія княжычы з’яўляюцца на старонках старажытных пісьмовых крыніц толькі пасля смерці бацькі — Усяслава Чарадзея. Гэта і не дзіўна, бо побач з ім, такой незвычайнай гістарычнай постаццю, сыны, безумоўна, былі ў цені. Несумненна, што ўсе яны з маленства выхоўваліся гэтак жа, як калісьці сам
    Усяслаў. 3 малаком маці яны ўвабралі ваярскую і валадарскую навуку. I не толькі яе.
    Дзякуючы мудрай і празорлівай палітыцы Усяслава яго дзяржава стала недасягальнай для валадароу зямных. Але тое, што не маглі зрабіць яны, было пад сілу Уладару нябеснаму — Богу. Ці не з гэтым звязана апошняя «прыпеўка», якую праспяваў Усяславу славуты Баян:
    Hi хітраму, ні спрытнаму, ні чарадзею дасціпнаму суда божага не мінуць.
    Адзіны суд, якому быў падуладны Усяслаў Чарадзей, — суд Божы. Перад ім шматпакутны і ўдачлівы полацкі князь урэшце і паўстаў. Першая нататка, з якой пачынаюцца летапісныя артыкулы 1101 года, такая: «Спачыў на векі Усяслаў, князь Полацкі, месяца красавіка, у чатырнаццаты дзень, дзевяць гадзін дня, у сераду». Незвычайная для летапісаў дакладнасць, але ж і незвычайная для гісторыі постаць — Усяслаў Брачыславіч Чарадзей, вялікі князь Полацкі.
    Навуковапапулярнае выданне
    Гісторыя для школьнікаў
    Тарасаў Сяргей Васільевіч УСЯСЛАЎ ЧАРАДЗЕЙ
    Рэдактар Ю.У. Каласоўскі
    Камп’ютарная вёрстка, дызайн П.В.Баранава
    Падпісана да друку 17.08.2012. Фармат 60x90 Ув.
    Папера афсетная. Друк афсетны. Гарнітура Літаратурная.
    Ум. друк. арк. 2,5. Ул.выд. арк. 1,5. Тыраж 3000 экз.
    Заказ 429.
    Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
    Лй №02330/0494061 ад 03.02.2009.
    Зав. Калініна, 16, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    ОАО «Красная звезда». ЛП № 02330/0552716 от 03.04.2009. 1й Загородный пер., 3, 220073, г. Мннск, Республнка Беларусь.
    У Выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў серыі «Гісторыя для школьнікаў» рыхтуюцца да выдання кнігі для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, прысвечаныя знамянальным старонкам і славутым асобам у гісторыі нашай Радзімы:
    «Юные герон Велнкой Отечественной войны», «Батька Мннай н Константнн Заслонов», «Сндор Ковпак н Пётр Машеров».