Усяслаў Чарадзей
Сяргей Тарасаў
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 20с.
Мінск 2012
Чарадзею ў гэты час было каля 31 года. Малады, разумны, дужы, ён меў добрую дружыну, моцнае княства. Ці мог ён доўга сядзець дома без сур’ёзнайсправы? Трэба было выпрабаваць сваю сілу, сваё войска, разведаць, на што здатныя дзядзькі — Яраславічы. Апрача таго, аб’яднаўшыся, князі выставілі такую вялікую сілу, што летапісец нават напісаў: «незлічонае войска». Яны маглі спадзявацца на хуткую і лёгкую перамогу. Так яно і адбылося: торкі фактычна разбегліся, калі ўбачыўлі аб’яднаныя княжацкія дружыны. «Князям слава і др не», як казаў невядомы аўтар «Слова аб Ігаравым».
Спакой на Полацкай зямлі доўжыўся яшчэ пяць гадоў. Пасля паходу на торкаў Усяслаў Чарадзей бавіў час у стольным Полацку. Можна меркаваць, што пры яго апошняй сустрэчы з дзядзькамі паміж Полацкам і Кіевам была дасягнута нейкая дамоўленасць аб падзеле сфер уплыву ва Усходняй Еўропе. Магчыма, ужо тады Чарадзей адстойваў прынцып, які толькі праз 37 гадоў на з’ездзе князёў у Любечы прагучыць як закон: «Кожны хай трымае вотчыну сваю».
Пасля смерці князёў смаленскага Вячаслава Яраславіча і ўладзімірскага Ігара Яраславіча ў 1060 годзе дзядзькі Усяслава, Яраславічы, падзялілі іх удзелы паміж сабою, у тым ліку і Смаленск. Горад стаў цалкам залежыць ад Кіева.
У 1064 годзе мусіў уцячы з Ноўгарада пляменнік Яраславічаў князь Расціслаў. Разам з ім пайшлі дружына, ваяводы Парэй і Вышата — сын ваяводы Астраміра. Усе яны падаліся ў Тмутаракань.
Яраславічы пры падзеле смаленскай і ўладзімірскай спад
чыны пакрыўдзілі сваіх пляменнікаў, і акрамя Усяслава Полацкага апошнім не было да каго звярнуцца, тым больш, што Усяслаў Чарадзей трывала стаяў на пазіцыях свайго бацькі Брачыслава ў пытанні незалежнасці і самастойнасці княстваў. У такой сітуацыі Усяслаў Полацкі быў не проста трацейскім суддзёй, але і зацікаўленай асобай.
Адстойваючы прынцыпы княжацкага гонару, Усяслаў не мог не падтрымаць сваіх трохкаленных братоў. Вось чаму, калі ў 1064 годзе Яраславічы прымусілі бегчы з Ноўгарада Расціслава, на наступны год Усяслаў Чарадзей «поча рать держатн».
Першы паход Усяслававых дружын быў скіраваны на Пскоў. I не дзіўна, бо гэты горад у непасрэднай блізкасці і залежнасці ад Ноўгарада мог стаць плацдармам для нападу
на Полацк і яго навакольныя землі. Да горада былі падцягнуты буйныя сілы, муры абстрэльвалі з вялікіх каменямётных машын — парокаў. Нягледзячы на магутны наступ, пскоўскі замак застаўся непрыступным. Але, думаецца, што ў Чарадзея не было
12
мэты абавязкова захапіць горад. Паход на Пскоў стаў папярэджаннем для Яраславічаў аб магчымых выніках іх бяздумнай палітыкі. Пскоўскі эпізод з’явіўся нібы прэлюдыяй да паходу на Ноўгарад.
Аднак полацкі Чарадзей не спяшаўся нападаць на Ноўгарад. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», ён адступіў ад Пскова, а паводле Акадэмічнага летапісу — спыніўся ў Копысі, дзе стаў збіраць новае войска. Толькі ў 1066 годзе ён рушыў на Ноўгарад. Але, відаць, трохі спазніўся. Там ужо Мсціслаў, сын Ізяслава Яраславіча кіеўскага, паспеў заняць княжацкі прастол. Ён выйшаў з войскам насустрач Усяславу, але быў разбіты ім і ўцёк. Прымусіў Усяслаў уцячы і наступнага наўгародскага князя (стрыечнага брата Мсціслава) Глеба Святаславіча.
Паводле летапісу, Усяслаў захапіў Ноўгарад і спаліў яго да Нераўскага канца, захапіў у палон жанчын і дзяцей, паздымаў з наўгародскай Сафіі званы і панікадзілы. У апошнім, вядома, можна сумнявацца, але ж пра гэта паведамляюць самі наўгародскія летапісы і вельмі падрабязна. На нашу думку, будаўніцтва храма ў Полацку і адначасовае рабаванне святой Сафіі у Ноўгарадзе, пры ўсёй супярэчнасці, адпавядала няўстойліваму хрысціянскаязычніцкаму веравызнанню Усяслава. Магчыма, ён быў хрысціянінам больш па неабходнасці, чым па перакананні, і язычнікам у душы. А таму яго сумленне дазваляла рабаваць чужыя храмы.
Як апавядае «Слова аб палку Ігаравым», захопам Ноўгарада Усяслаў «разбіў славу Яраслава», бо менавіта Ноўгарад доўгі час лічыўся апірышчам Яраслава Мудрага і адпаведна яго нашчадкаў. Таму ўчынак Усяслава не мог застацца без пакарання. Пад 1067 годам летапісец занатаваў: «Яраславічы тры — Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, — сабраўшы разам войскі свае, рушылі на Усяслава, калі была вялікая зіма, і прыйшлі да Менска*. А менчукі зачыніліся ў горадзе, і браты ўзялі Менск, забілі мужчын, а жонак і дзяцей забралі ў здабычу і пайшлі да Нямігі.
* Менск (Меньск, Менеск), назва г. Мінска з часоў заснавання да 16—17 стагоддзяў і ў 1918—1939 гадах; паводле меркавання многіх гісторыкаў, у 1067 годзе Менск знаходзіўся каля вёскі Гарадзішча Мінскага раёна і толькі пазней быў перанесены на сучаснае месца.
Усяслаў таксама выступіў супраць, і, сустрэўшыся на Нямізе месяца сакавіка ў трэці дзень, пайшлі яны адны супраць другіх. I быў снег вялікі, і была сеча лютая, і загінулі многія. I перамог Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, а Усяслаў уцёк».
Гэтая бітва, якая адбылася 3 сакавіка 1067 года, была адной з самых жудасных за некалькі стагоддзяў. Нават у канцы XII стагоддзя аўтар «Слова аб палку Ігаравым» прыгадвае яе з болем і горыччу:
На Нямізе галовы сцелюць снапамі, харалужнымі малоцяць цапамі, жыццё кладуць на таку злюцела, веюць душу ад цела.
Нямігі крывавыя берагі не збожжам былі засеяны зноў — засеяны косцьмі рускіх сыноў.
(Пераклад Р.Барадуліна)
Аднак насуперак таму, што казаў летапісец, для абодвух бакоў бітва была беспераможная. Загінула безліч людзей і ні ў каго не было моцы змагацца далей. Усяслаў адышоў да Полацка, a Яраславічы ўскрайкамі, паўднёвымі межамі Полаччыны рушылі ў бок Смаленска. Адтуль яны і запрасілі полацкага валадара на перамовы, цалуючы Крыж Святы, што не зробяць яму нічога дрэннага.
Усяслаў, спадзеючыся на крыжацалаванне, пераплыў у чоўне Дняпро разам з двума малалетнімі сынамі. Калі ён зайшоў услед за Ізяславам у шацёр, яго схапілі. Разам з сынамі князя як вязня павезлі ў Кіеў і пасадзілі ў турмупоруб*. Bllffij*i
Перамовы «на Ршы» не адбыліся. Але і вераломства Яраславічаў не мінулася ім.
У наступным 1068 годзе a
на паўднёвыя кіеўскія землі Jfa^wM абрынуліся незлічоныя орды полаўцаў. Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад выйшлі ім насустрач, але былі разбіты на і рацэ Альта. I /h
Услед за гэтым паведамленнем у летапісе ідзе «Павучанне аб кары Божай», І^МНЯІ^™ЯІ
якое прыпісваецца ігумену
Феадосію Пячэрскаму. Яно накіравана супроць клятваадступнікаў,
гэта значыць Яраславічаў, якія парушылі крыжацалаванне.
Усяславу было наканавана прасядзець разам з сынамі ў порубе 14 месяцаў і 5 дзён замест пажыццёвай няволі, як меркавалі Яраславічы. Разбітыя полаўцамі «за грахі», тры браты пабеглі хавацца ў свае гарады: Святаслаў — у Чарнігаў, а Ізяслаў разам з Усеваладам і рэштай дружыны ў Кіеў. Палавецкая пагроза за
* Поруб — месца асабліва цяжкага зняволення ў Старажытнай Русі;
меў выгляд заглыбленага ў зямлю драўлянага зруба з адным маленькім аконцам у надземнай частцы.
ставалася, а таму кіяўляне сабраліся на веча на гандлёвай плошчы кіеўскага Падола і там патрабавалі ад князя Ізяслава коней і зброю. Князь адмовіў. Тады натоўп з Падола рушыў на двор ваяводы Каснячкі і разрабаваў яго.
Абураны натоўп неўзабаве апынуўся каля дворышча Брачыслава, таго самага, што было заснавана бацькам Усяслава Чарадзея. Зараз гэта быў не толькі гандлёвы полацкі двор у Кіеве, але і своеасаблівае «прадстаўніцтва» палачан на Кіеўшчыне. Тут, каля Брачыславава дворышча, і ўзнікла думка: «Пойдзем, высадзім дружыну са склепа» — вызвалім Усяслава з порубатурмы. Натоўп падзяліўся на дзве часткі: адна пайшла да поруба, другая — па «мосце», вымашчаным насціле, на князеў двор. Вязніца полацкага князя і яго сыноў імгненна была раскідана па бярвеннях. Там жа на Падоле Усяслаў быў абвешчаны вялікім князем кіеўскім. Ізяславунічога не заставалася, як, прыхапіўшы дзяржаўную казну, збегчы. Так Усяслаў Полацкі стаў вялікім князем кіеўскім.
Што было ў наступныя месяцы, як кіраваў Чарадзей у Кіеве — мы не ведаем. Вучоныя схіляюцца да таго, што ён знайшоў і коней і зброю (дзеля чаго сягаў ажно да Тмутаракані — сённяшняй Тамані) і адбіў напад ворагаў.
Але ягоны асабісты вораг — выгнаны Ізяслаў — не драмаў. За дапамогай Ізяслаў найперш кінуўся да свайго стрыечнага брата — польскага караля Баляслава Храбрага. Незадарма ён прасіў дапамогі — у якасці платы прапанаваў родную зямлю і Кіеў. Адмовіцца ад такой узнагароды Баляслаў не мог. Сабраўшы вялікае войска, яны разам рушылі на Кіеў.
Насустрач гэтаму войску з Кіева ў бок Белгарада выйшла войска на чале з Усяславам. «I прыйшоў Усяслаў да Белгарада, а калі настала ноч, ён употай ад кіян уцёк з Белгарада да Полацка».
Скочыў ад іх лютым зверам Апоўчы з Белгарада, Сінім воблакам ахінуўся.
Нечаканай была такая развязка Усяславава княжання ў Кіеве. Дагэтуль ніхто не можа пераканаўча растлумачыць, чаму Чарадзей добраахвотна адмовіўся ад такога прэстыжнага валадарання. Аднак...
Напрацягу ўсёй гісторыі мы назіраем у полацкіх князёў абвостранае пачуццё Радзімы, Бацькаўшчыны. Верагодна, не магло яно
16
абмінуць і Усяслава.
Вось чаму князь памчаўся 1 на родную зямлю — Полаччыну. I
Але і ў родным Полацку не f знайшоў Чарадзей спакою. У I тым жа годзе Ізяслаў прымусіў яго бегчы са сталіцы родавага княства. Паводле Наўгародскага | Першага летапісу, Усяслаў уцёк | да фінскага племя водзь, магчы I ма, да сваякоў па лініі маці.
23 кастрычніка 1069 года ў пятніцу ў 6 гадзін пад Ноўгарадам з’явілася водскае войска на чале з Усяславам Чарадзеем. Хто каго падгаварыў на гэты паход — Усяслаў ці, наадварот, £
ваджане Усяслава
невядо
ма. Пайсці разам з ваджанамі на Ноўгарад у Чарадзея былі свае падставы. Папершае, Ноўгарад — старадаўні вораг Полацка і канкурэнт на гандлёвым шляху «з варагаў у грэкі»*, адкуль заўсёды была пагроза.
Падругое, у горадзе тым часам
сядзеў яго зацяты асабісты вораг князь Глеб Святаславіч — той самы Глеб, якога Усяслаў выгнаў з Ноўгарада ў 1066 годзе, а пасля з Тмутаракані ў 1068—1069 гадах. Патрэцяе, у 1069 годзе ў Ноўгарадзе з’явіўся вяшчун**, які выступіў супроць наўгародскага епіскапа Фёдара.
*«3 варагаў у грэкі» — старажытны водны шлях, які па рэках УсходнеЕўрапейскай раўніны (Волхаў, Заходняя Дзвіна, Дняпро і інш.) звязваў Балтыйскае мора з Чорным і адпаведна Скандынавію («варагаў») з Візантыяй («грэкамі»),