Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі
20-30-я гады XX ст.
Ігар Пушкін
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2009
УЗБРОЕНЫ СУПРАЦІУ ВА УСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
I. A. ПУШКІН
УЗБРОЕНЫ СУПРАЦІЎ BA УСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (20-30-я гады XX ст.)
Дакументы i матэрыялы
Мінск «Медысонт» 2009
УДК 94(476-11)”192/193”
ББК 63.3(4Бен)
П91
Навуковыя рэцэнзенты:
доктар гістарычных навук, прафесар А. П. Грыцкевіч кандыдат гістарычных навук, дацэнт A. Р. Агееў
Пушкін, I. А.
П91 Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20-30-я гады XX ст.) : дакументы і матэрыялы / Ігар Пушкін. — Мінск : Медысонт, 2009. — 192 с.
ISBN 978-985-6887-24-9.
У кнізе асвятляюцца малавядомыя падзеі ўзброеных выступленняў насельніцтва Усходняй Беларусі супраць бальшавіцкай улады ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя на аснове архіўных дакументаў. Разлічана на навукоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.
УДК 94(476-11>”192/193”
ББК 63.3(4Бен)
ISBN 978-985-6887-24-9
© Пушкін I. А., 2009
© Афармленне. СТАА «Медысонт», 2009
«...Белоруссйя трудно поддавалась советйзацйй... Необходймо заметйть, что в это время вся террйторйя Белоруссйй была оккупйрована войнскймй частямй». (Вытрымка з дакумента пачатку 1920-х гадоў.
ДАГАМВ. Ф. 6575, eon. 1, спр. 407, арк. 105 адв. 109) «Да здравствует борьба протйв коммунйстов, да здравствует незавйсймость...» (Заклік з ліста невядомага аўтара ад 01.01.1930 г., атрыманага жыхарамі еёскі Палуж Чэрыкаўскага паеета. ДАГАМВ. Ф. 6577, eon. 1, спр. 891, арк. 68)
1. Узброены супраціў на ўсходзе Беларусі ў 20-30-я гады XX ст.
1.1. Прычыны. Сутнасць. Гістарыяграфія
Пасля кастрычніцкага перавароту 1917 г. вядучай галіной эканомікі Беларусі заставалася сельская гаспадарка, дзе працавала 85% насельніцтва. Рэквізіцыі, канфіскацыі, эпідэміі, гібель на франтах працаздольнай часткі насельніцтва не мінулі беларускую вёску.
На пачатку 1920-х гадоў усходняя частка спрадвечна беларускіх земляў знаходзілася ў складзе РСФСР. Болыпасць Магілёўшчыны належала да Гомельскай губерні; Себежскі, Невельскі, Вяліжскі і Суражскі паветы — да Віцебскай губерні. Абедзве губерні былі адміністратыўнымі адзінкамі РСФСР.
Насельніцтва Расіі і ўсходняй часткі Беларусі (не акупаванай спачатку германскімі, а потым польскімі войскамі) добра зведала палітыку «ваеннага камунізму» і асабліва «харчразвёрстку», калі ў сялян адбіралі амаль увесь хлеб, бульбу ды іншыя прадукты. Гэта спустошвала вёску, выклікала голад. Эканамічны авантурызм, гвалтоўнае стварэнне камун і саўгасаў, рабаўніцтва, чырвоны тэрор, даніна бальшавікам «кроўю» з боку сялян (прымус бараніць уладу бальшавікоў на франтах грамадзянскай вайны), нацыянальны прыгнёт (на тэрыторыі Беларусі ў складзе Расіі з боку мясцовага партыйнага і савецкага кіраўніцтва
панавалі антыбеларускія настроі) — гэтыя прычыны прымушалі сялян глядзець у бок лесу, уздымаць хвалю паўстанняў [ 13; 20; 25; 31]. Іх саюзнікамі ў барацьбе з савецкай уладай былі дэзерціры ва ўсходняй частцы Беларусі, аддзелы «зялёных», якія не жадалі ваяваць за бальшавіцкі ўрад.
Узброеныя выступленні насельніцтва на абшарах Беларусі можна падзяліць на некалькі груп. Гэта паўстанні і выступы з акрэсленай палітычнай праграмай: з мэтай рэстаўрацыі дарэвалюцыйнага ладу, аднаўлення буржуазна-дэмакратычных свабод, якія былі атрыманы ў ходзе Лютаўскай рэвалюцыі, і з заклікам да перадачы ўлады ўстаноўчаму сходу; нацыянальна-вызваленчыя паўстанні з заклікамі да незалежнасці Беларусі. Былі паўстанні і выступы без акрэсленай палітычнай праграмы, выкліканыя эканамічнай палітыкай бальшавікоў. Усе яны былі аб’яднаны антыбальшавіцкімі настроямі.
Сярод вядомых беларускіх нацыянальных арганізацый, якія імкнуліся да стварэння беларускай незалежнай дзяржавы, варта адзначыць «Брацтва беларускае», «За Радзіму», «Зялёны дуб». Яны мелі ваенную структуру, узаемадзейнічалі паміж сабой, карысталіся шырокай падтрымкай насельніцтва. Найбольш буйным быў «Зялёны дуб», ваенная арганізацыя паўстанцкага характару, якая налічвала ў 1921 г. каля 5000 чалавек.
Даволі значная частка насельніцтва не ўспрымала савецкую дзяржаву як сваю і трактавала бальшавіцкую ўладу як захопніцкую і нелегітымную. Нават самі ўлады прызнавалі, што яны дзейнічалі на акупаванай тэрыторыі [напрыклад: дак. № 14, 36].
Напрыканцы 1919 г. — пачатку 1920 г., калі найбольш напружаным стала становішча на Паўднёвым і Заходніх франтах [4],у Гомельскай губерніпадлягала«вылоўліванню» 170206 мясцовых дэзерціраў*. Каб прымусіць беларускіх сялян бараніць бальшавіцкую, чужынскую ўладу, камуністычнае кіраўніцтва залічыла ў дэзерціры ўсіх мужчынаў прызыўнога ўзросту, якія не з’явіліся на прызыў. Тым самым стварыла альтэрнатыву: альбо загінуць за балынавікоў, альбо быць расстралянымі за дэзерцірства!
' ДАГАГВ. Ф. 1, в. 1, спр. 37, арк. 33.
Узначальвалі паўстанцкі рух на Беларусі эсэры і частка меншавікоў, якія, дарэчы, узяліся зазброю не столькі з карыслівых матываў (страта ўлады), колькі па ідэйным разуменні: яны былі сведкамі парушэння свабоды і дэмакратыі — тых вышэйшых каштоўнасцей, за якія гатовы былі аддаць жыццё.
У савецкай гістарыяграфіі антыбальшавіцкі рух меў назву «бандытызм», «банды», «нацыяналісты» і г. д. [2; 28; 32]. Аднак «бандытамі» былі звычайныя сяляне, якія мусілі бараніцца, адстойваць свае інтарэсы. У 1918-1919 гг. адбыліся паўстанні ў Вяліжы, Гомелі, Чавусах, Горках, Оршы, Прапойску і іншых гарадах. Нават камуністычныя ўлады ў 1922 г. мусілі зацвердзіць, што «бандыты» былі мясцовыя сяляне. Варта адзначыць, што ў перыяд 1919-1923, 1925-26, 1930-31 гг. дзеянні ўзброеных сялян і інтэлігенцыі насілі ярка вызначаны палітычны характар [напрыклад: дак. № 96, 101 і інш.], чыста крымінальных злачынстваў практычна не было.
Пытанне антысавецкага супраціву на абшарах Беларусі амаль не даследавана. У савецкі час яно вывучалася толькі з мэтай ачарнення дзеянняў антыкамуністычных сілаў [напрыклад: 2; 28; 32]. У двух тамах зборніка дакументаў «Борьба за Советскую власть в Белорусснн 1918-1920 гг.» [2] матэрыялы падбіраліся тэндэнцыйна. Галоўнай мэтай было зацвердзіць пастулат «аб аднадушнай і бясспрэчнай падтрымцы насельніцтвам Беларусі палітыкі камуністычных уладаў». Таму калі і трапляюцца дакументы з фактамі аб узброеным супраціве, дык толькі як другасныя; прычым (выпадкова ці не) у нейкай прапорцыі: 70-90 дакументаў «за» савецкую ўладу і толькі 1 «супраць». Прычым адабраныя дакументы не дазваляюць уявіць поўную карціну супрацьстаяння таго часу, не паказваюць асноўных дзейных асоб. Большасць апублікаваных дакументаў аб паўстанцах [2; напрыклад, пра Булак-Балаховіча] распавядаюць не столькі пра іх, колькі пра дзеянні «новай» улады пры падаўленні выступаў беларускіх сялян. Сташкевіч М. С. [28] таксама ўзгадвае асобныя выступы, дзейнасць «Зялёнага дуба». Ён робіць выснову: «Создать массовую «зелёную армню» белорусскнм эсерам не удалось. Осенью 1920 г. на советской террнторлн действовало только несколько десятков отрядов, которые обьедннялн не более чем 3200 чел.» [28, с. 248]. Але гэта не так
мала, улічваючы тагачасную тэрыторыю БССР. Такім чынам, нават ва ўмовах савецкага часу беларускія савецкія гісторыкі здолелі ўвесці ў крыніцазнаўчы ўжытак частку дакументаў пра ўзброены супраціў беларускага сялянства.
У апошняе дзесяцігоддзе больш рэальна ацэньваюць у сваіх публікацыях дзеянні мясцовых жыхароў на ўсходзе Беларусі, разбураючы міф аб усеагульнай падтрымцы беларусамі балыпавіцкай улады, гісторыкі Н. Стужынская, А. П. Грыцкевіч, А. Сідарэвіч, У. Ляхоўскі, В. Кузьміч, К. Маль і шэраг іншых даследчыкаў (гл. спіс літаратуры). Сярод публікацый на гэтую тэму вылучаюцца кнігі: Ю. Віцьбіча [3], калектыўны зборнік матэрыялаў удзельнікаў гісторыка-краязнаўчых чытанняў «Усталяванне савецкай улады і супраціў бальшавікам на Віцебшчыне», якія адбыліся 29 лістапада 1998 г. у Віцебску [31], Н. Стужынскай «Беларусь мяцежная» [29], «Слуцкі збройны чын 1920 г.» [27].
1.2. Архіўныя крыніцы
Безумоўна, большая і найбольш цікавая частка дакументаў захоўваецца ў архівах КДБ, да якіх даследчык мае абмежаваны доступ. Але ж спазнаць рэальнае грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў 1920-30-х гадах магчыма пры знаёмстве даследчыка з інфармацыйнымі зводкамі (бандзводкамі) ДПУ Беларусі па асобных тэрытарыяльных адзінках, з адпаведнымі справаздачамі органаў ДПУ і г. д., якія складаліся ў некалькіх асобніках (адзін з іх абавязкова дасылаўся ў мясцовыя кіраўнічыя органы КП(б)Б — губернскія, акруговыя) і якія захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Віцебскай вобласці (ДАВВ), Дзяржаўных архівах грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай (ДАГАГВ) і Магілёўскай (ДАГАМВ) абласцей. Гэтыя дакументы склалі аснову дадзенага выдання.
Зводкі складаліся за пэўны час і ўяўляюць з сябе 10-15 старонак машынадрукаванага тэксту на звычайнай альбо папіроснай паперы. На шмат якіх маюцца аўтографы начальнікаў карных органаў ДПУ, якія займаліся падаўленнем народных выступаў. Са справаздач можна даведацца не толькі пра дзеянні
паўстанцаў, але і аб мерах пакарання, прынятых да іх з боку камуністычнай улады.
Найбольшую цікавасць у ДАГАГВ выклікае фонд № 1 «Гомельскі губернскі камітэт ВКП(б)», дзе 8621 справа згрупавана ў чатырох вопісах.
Вопіс 1 за 1919-1926 гг. аб’ядноўвае 2190 адзінак захоўвання (спраў). Матэрыялы па ўзброеным супраціве ўтрымліваюцца ў справах: № 16— паўстанне ў Рагачове (1919 г.); №20 — паўстанні і выступы ў Горках, Оршы, Маляціцкай воласці і г. д.; № 37 — аб падзеях у Горках у 1919 г.; № 170 — даклады Гомельскай ЧК аб барацьбе з паўстанцамі (1920 г.); у №№ 520, 521,522,527 утрымліваюццадвухтыднёвыя інфармацыйныя бюлетэні Гомельскай ЧК з фактамі ўзброенага супраціву за 19211922 гг.; №№ 803, 893, 965, 1229, 1938, 1939 — аб дзейнасці асобных атрадаў змагароў на абшарах Гомельскай губерні РСФСР (разам з Магілёўшчынай) да часу ўз’яднання з БССР, на падставе інфармацыйных зводак ДПУ (1921-1925 гг.).
3 вопісу 2 за 1919-1926 гг. з 629 спраў пакуль што выяўлена толькі адна за № 609, у якой утрымліваюцца інфармацыйныя зводкі ЧК за 1920 г., справаздача Гомельскай ЧК за 1921 г. і сярод іншага даклад Гомельскай губернскай ЧК «Аб бандытызме і вынікі барацьбы з ім органаў Губчэка з 1.06. па 25.09.1921 г.» і інш.
У ДАВВ фонд № 56 «Віцебскі губернскі савет рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў і яго выканаўчы камітэт», вопіс 6, утрымлівае справы №№ 54 (мемарандум яўрэйскай камуністычнай партыі аб барацьбе з бандытызмам, 1921 г.), 75—3 аператыўнымі зводкамі Віцебскай губернскай міліцыі за 1922 г.