Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі
20-30-я гады XX ст.
Ігар Пушкін
Выдавец: Медысонт
Памер: 192с.
Мінск 2009
Пэўныя звесткі маюцца і ў фондзе № 10051 «Віцебскі акруговы камітэт КП(б)Б» за 1922-1930 гг. Напрыклад, вопіс 1, справы №№ 682, 705, 715 — інфармацыйныя зводкі аб класавай барацьбе ў вёсцы ў перыяд калектывізацыі за 1928-1930-я гг. Найбольш фактаў аб узброенай барацьбе супраць уладаў на абшарах Віцебшчыны (Невельскі, Вяліжскі, Себежскі, Лепельскі, Гарадокскі, Аршанскі, Полацкі, Віцебскі і іншыя паветы) змешчана ў фондзе № 10050 «Віцебскі губернскі камітэт РКП(б)» за 1917-24 гг. Вопіс 1 утрымлівае 876спраў, з іх варта вылучыць багатыя на дакументы справы №№ 219, 396, 424, 484, 647. У да-
кументах маецца вялікая колькасць прозвішчаў паўстанцаў і кіраўнікоў атрадаў.
Найбольш грунтоўна на прадмет выяўлення фактаў узброенага супраціву апрацаваны фонды ДАГАМВ.
Фонд № 6577 «Магілёўскі АККП(б)Б» за 1923-30 гг.,вопіс 1: з 935 адзінак захоўвання варта адзначыць справы №№ 11,12,13, 150, 350, 513, 514, 694, 695, 696, 812, 891, 892 з інфармацыйнымі зводкамі ДПУ.
У фондзе № 6580 «Магілёўскі горрайком КП(б)Б» за 192336 гг., вопіс 1, выяўлены дакументы за 1935 г. у справе № 626 і за 1936 г. у справе № 1171.
Фонд 6601 «Калінінскі АК КП(б)Б» за 1922-1927 гг., вопіс 1. Цікавасць уяўляюць факты з інфармацыйных зводак ДПУ аб барацьбе на самым усходзе Беларусі ў справах №№ 13, 147, 148, 331,332,333.
Фонд6573 «БабруйскіпавятовыкамітэтКП(б)Б»за 19181929 гг., вопіс 1. Справа № 55 утрымлівае факты, як жорстка падаўляўся супраціў у 1921 г., справа № 199 — зводкі ДПУ па Бабруйскім павеце за 1924 г.
Фонд 6575 «Бабруйскі акруговы камітэт КП(б)Б» за 1924-30 гг., вопіс 1. Верагодна, найболып цікавыя матэрыялы за 1918-1927 гг. згрупаваны ў справе № 487 — аб яўрэйскіх пагромах і яўрэйскай самаахове; спіс камандзіраў атрадаў паўстанцаў у Бабруйскай акрузе; аб дзейнасці атрадаў Мяфодзія Караткевіча; схемы баёў; інфармацыйныя справаздачы органаў КП(б)Б і ДПУ аб ходзе змагання з атрадамі паўстанцаў, войскам С. Булак-Балаховіча; старонкі з апублікаваных кніг таго часу, прысвечаных «прычынам... і змаганню з бандытызмам». Пэўная інфармацыя маецца ў справах №№ 38, 204, 209, 405, 413, 418, 549, 557, 732, 770.
1.3. Кароткі аналіз дакументаў
Гэтае выданне, дапаўняючы ранейшыя, дазволіць больш комплексна разгледзець грамадска-палітычныя працэсы, якія адбываліся на абшарах Беларусі. Адбор дакументаў праводзіўся адвольна. У першую чаргу адбіраліся, на нашу думку, найбольш
цікавыя і малавядомыя шырокаму колу чытачоў і даследчыкаў матэрыялы. Пакінуты па-за ўвагаю вядомыя дакументы, якія асвятляюць дзейнасць С. Булак-Балаховіча і Слуцкае паўстанне. Усе матэрыялы і дакументы публікуюцца на мове арыгінала, з захаваннем асаблівасцяў, арфаграфічных памылак, якія маюцца ў арыгіналах, з пэўнымі адвольнымі скарачэннямі (адкінуты змест дакумента не мае ніякіх адносінаў да тэмы даследавання)1. Прадстаўлены шэраг дакументаў, якія дазваляюць больш глыбока зразумець падзеі тых часоў, прааналізаваць вытокі дзеянняў паўстанцаў. Так, напрыклад, не варта рабіць іх «антысемітамі», бо іх стаўленне да яўрэяў было справакавана і тым, што частка яўрэйскага насельніцтва на месцах былі носьбітамі «новай ідэалогіі» і ачольвалі карныя органы (глядзі прозвішчы — подпісы пад дакументамі), сярод іх быў высокі працэнт камуністаў (у савецкі час з гэтай прычыны нацыянальны склад КПБ прыводзіўся толькіз 1940 г. [10]). Жорсткасць паўстанцаў у 20-я гады да камуністаў, актывістаў, камун і таварыстваў як праяў «новага» ладу жыцця магчыма патлумачыць як не меншай жорсткасцю бальшавікоў (лепш узброеных) [напрыклад, дак.
Скарачэнні, прынятыя пры публікацыі дакументаў:
р — рукапісны
м — машынапісны
a — арыгінал
к — копія
д — друкаваны
п — арыгіналы-подпісы
бел. — па-беларуску
рас. — па-расейску
ДАВВ — Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці
ДАГАГВ — Дзяржаўны архіў грамадскіх аб'яднанняў Гомельскай вобласці
ДАГАМВ — Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці
Дакументы публікуюцца ў храналагічным парадку. У нумарацыі архіўных даку.ментаў першая лічба — нумар фонду, пасля кропкі другая лічба — нумар вопісу, пасля кропкі трэцяя — нумар справы, пасля двукроп'я ідуць нумары аркушаў, пасля працяжніка — тэхнічная характарыстыка дакумента. Шматкроп’ем назначаны прапушчаны тэкст, які, на думку ўкладальніка, не адпавядае тэме выдання. Наяўнасць вуглавых і іншых штампаў пазначана ў заўвагах да дакументаў. У квадратных дужках азначана наяўнасць аўтографаў. У машынапісных ці друкаваных дакументах рукапісныя рэзалюцыі, надпісы і г. д. пазначаны курсівам.
№ 14, 18, 19, 21, 24, 25, 42 і інш.], якія (як бачна з дакументаў) пачувалі сябе на землях Беларусі акупантамі, так і жаданнем захаваць свой дабрабыт ад знішчэння і захопу. Дарэчы, «бандытызм», верагодна, стаў заціхаць, калі бальшавіцкая ўлада здолела гвалтоўна знішчыць лепшую, свядомую частку беларускага сялянства і інтэлігенцыі. На гэта таксама паўплываў пераход да новай эканамічнай палітыкі.
Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што большасць выступаў былі справакаваныя альбо выдуманыя новай уладаю, каб разгарнуць масавыя рэпрэсіі супраць насельніцтва. Трэба адзначыць, што пераважная большасць дзеянняў бальшавіцкай улады, якія гвалтоўна парушалі традыцыйны лад жыцця, і выклікала абурэнне, якое пераходзіла ва ўзброеныя формы абароны сваёй маёмасці і годнасці з боку беларускага насельніцтва.
Даследчык Н. Стужынская называе ўзброеныя выступленні насельніцтва Беларусі ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя супраць бальшавіцкіх парадкаў у грамадска-палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці «малай вайной». Сапраўды, архіўныя дакументы дазваляюць адзначыць шэраг рыс і прыкмет, якія сведчаць аб гэтым. He робячы падрабязнага аналізу кожнага дакумента і ўсіх разам, варта падкрэсліць наступныя асаблівасці ўзброенага супраціву беларускага насельніцтва:
а) ахоп значнай тэрыторыі;
б) трываласць узброенага руху;
в) перыядычнасць, якая, безумоўна, залежала ад шматлікіх фактараў;
г) арганізаванасць, аб якой сведчаць наяўнасць кіраўніцтва (вайскоўцы, рэвалюцыянеры са стажам і г. д.), штабоў (тэрмін «паўстанне» ўжываецца нават з боку кіраўніцтва савецкай улады), наяўнасць формы адзення, паводзіны паўстанцаў, сувязь паміж раёнамі і г. д. [дак. № 95, 108,109, 111];
д) пэўныя поспехі паўстанцаў — захоп камандзіраў, параходаў, цягнікоў [дак. № 5, 37 і інш.], разгром вайсковых часцей чырвонай арміі, атрадаў ДПУ і г. д.;
е) нецярпімасць да любых формаў новага «сацыялістычнага жыцця» (камун, сельсаветаў, калгасаў, кааперацыі) [дак. № 5, 7, 37,41,89,91,93];
ж) дзейнасць «чорнай чэка» [дак. № 108];
з) падтрымка мясцовага насельніцтва [дак. № 8,108,109,111];
і) жорсткасць пры падаўленні выступаў насельніцтва (расстрэлы без суда, фізічныя пакаранні, арышты, штрафы, спальванне вёсак і г. д.) [дак. № 18, 21, 24, 25, 42, 43];
к) для падаўлення ўзброеных выступаў выкарыстоўваліся атрады, сфарміраваныя не з беларускага насельніцтва, напрыклад, з кітайцаў [дак. № 5], «москвнчей» [дак. № 1];
л) масавасць [напр., гл. табліцу, а таксама дак. № 40, 75].
Колькасць выступаў супраць бальшавіцкай улады (з агульнай зводкі злачынстваў)*
1 -я палова
1926 г.
2-я палова
1926 г.
1-я палова 1927 г.
Контррэвалюцыйныя выступы
76
41
55
Выступы супраць парадку кіравання
12759
13517
20479
Свядома пазбягаем падрабязных каментароў да дакументаў, няхай іх зробіць сам чытач.
Разгледжана толькі частка дакументаў з ліку тых, што знаходзяцца ў архівах, за невялікі прамежак часу. Выданне ўсіх дакументаў па антысавецкім узброеным супраціве, на наш погляд, дазволіць ліквідаваць яшчэ адну «белую пляму» ў айчыннай гісторыі, а таксама падмацаваць фактамі ранейшыя даследаванні, у прыватнасці, Ю. Віцьбіча (напрыклад, пра дзейнасць атрадаў Чэрванца [дак. № 100 і інш.]).
Са зводак «Аб здарэннях і дзейнасці Бабруйскай акрміліцыі і крымвышуку» за 1926 г., якія захоўваюццаў ДАГАМВ**, удалося даведацца пра імя і лёс брата М. Караткевіча. Пётр Караткевіч, які, як і брат, меў вайсковае званне капітана, камандаваў паўстанцкімі атрадамі да сакавіка 1926 г.
Аўтар і ўкладальнік гэтага выдання выказвае шчырую падзяку архіўным работнікам Віцебска, Гомеля, Магілёва за дапамогу пры працы ў архівах і асаблівую ўдзячнасць прафесару А. П. Грыцкевічу, дацэнту A. Р. Агееву, супрацоўнікам МГА «ЗБС “Бацькаўшчына”».
• НАРБ. Ф. 6, в. 1, спр. 285, а. 75.
" ДАГАМВ. Ф. 6575, в. 1, спр. 209.
2. Дакументы і матэрыялы
2.1. Даклад Рагачоўскага павятовага камітэта РКП(б) ад 20.03.1919 г. аб паўстанні ў г. Рагачове
Могмлёвскому Губкомпартіш
Рогачёвсклй Уездный
Комлтет
Р. К. П. Большевнков №322
20 марта 1919 г.
ДОКЛАД.
Событля, пролсходлвшле в Рогачёве разыгрывалнсь чрезвычайно быстро л носнлн явно характер кулацкого — конторреволюцноннаго погромнаго выступлення.
Началось это с Кормы. В Кормянской волостл где органіізацня довольно слльная, где во многлх сёлах л деревнях органлзованы Коммуллстлческле ячейкл, Волостной К-т Партлл, обнаружнв слабую л даже преступную деятельность Нсполкома решлла перелзбрать местный Нсполком. Старый Нсполком переставая лметь вллялле л популярность средл местного крестьянства, потворствавалн ему, не прлнлмалл ннкакнх решлтельных мер к взысканшо чрезвычайнаго налога, л проведенлл в жлзпь друглх реформ лсходяпціх от Центральлой Властл. На Волостном с’езде Советов, на котором прлсутствовал представлтель от Уезда председатель Узкомпартлл тов. ШВЕДОВ, господствовал кулацклй элемелт, естественно, что все предложевля лсходяпше от коммуллстов отвергаллсь. Прлшлось распустлть с’езд л об’явлть революцлонпую власть. С’езд был распушеп, революцлонная власть прлступлла к работе, тов. ШВЕДОВ уехал. Но старый Нсполком провокацлонлымл действлямл котораго было вызвано восстанле, восползоваллсь старымл бланкамл л печатью Керепского, разослала по всем деревням отношеаля с прлказом, прлслать от каждой деревнл людей для сдачл дел партлл коммунлстов, прлчём нередко на обороте этлх прлказов плсалось, чтобы являлось побольше л т. д. Благодаря этому у здалля Нсполкома собралась громадлая толпа, подстрекаемая
главарямя онй убйлй несколько тов. Коммуннстов. Затем бросйлйсь к Партяйному клубу совершенно разгромйлй его, рвалй портреты, топталй знамёна, от клуба осталось только несколько обгорелых пней.