Валенцій Ваньковіч

Валенцій Ваньковіч

Выдавец: Беларусь
Памер: 80с.
Мінск 2012
14.63 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
ВАЛЕНЦ1И ВАНЬКОВІЧ
Валентий Ванькович Valenty Yankovich
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменитые художники из Беларуси Famous artists from Belarus

Мінск Выдавецтва «Беларусь»
УДК [75(476)+929Ваньковіч] (084.1)
ББК 85.143(4Беи)я6
В15
Серыя заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея
Рэспублікі Беларусь, кандидат мастацтвазнаўства
Аўтар тэксту і складальнік Н.В. Сычова
Выданне ажыццёўлена па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь выказвае падзяку Літоўскаму мастацкаму музею (дырэктар Рамуальдас Будрыс), Нацыянальнаму музею ў Варшаве (дырэктар Агнешка Маравіньска), Музею літаратуры імя Адама Міцкевіча ў Варшаве (дырэктар Яраслаў Клейноцкі) і Польскаму інстытуту ў Мінску (дырэктар Пётр Казакевіч) за прадастаўленыя выявы твораў Валенція Ваньковіча і дапамогу
ISBN 978-985-01-0939-2
© Сычова Н.В., тэкст, складанне, 2012
© Нацыянальны мастацкі музей
Рэспублікі Беларусь, фота, 2012
© Выдавецтва «Беларусь», 2012
аленцій Вільгельм Ваньковіч — адзін з нешматлікіх беларускіх мастакоў XIX ст., які пакінуў след не толькі ў культуры сваёй Бацькаўшчыны, але і атрымаў вядомасць далёка за яе межамі. Імя выдатнага мастака Валенція Ваньковіча (1800—1842) непарыўна звязана з Беларуссю: тут ён з’явіўся на свет, тут нарадзіліся яго дзеці, тут правёў ён самы працяглы перыяд свайго творчага жыц-ця, стварыўшы мноства партрэтаў сваіх сяброў, сваякоў, мясцовых шляхціцаў.
Таленавіты жывапісец, ён стаў самым яркім рамантыкам у беларускім мастацтве XIX ст. Ваньковіч належаў да пакалення Міцкевіча і Пушкіна, быў знаёмы з абодвума і пісаў іх партрэты. Створаны ім «Партрэт Адама Міцкевіча на скале Аю-Дат» (1828) быў для сучаснікаў і застаецца да гэтага часу не менш вядомым і любімым, чым сам паэт.
Нарадзіўся мастак 12 мая 1800 г. у радавым маёнтку Калюжы-цы Ігуменскага навета Мінскай губерні (цяпер Бярэзінскі раён Мінскай вобласці) у сям’і патомнага суддзі Мельхіёра Ваньковіча і Схаластыкі Гарэцкай, сястры апальнага пасля паўстання 1830 г. паэта Антона Гарэцкага.
Атрымаў тыповую для беларускіх шляхціцаў пачатку XIX ст. аду-кацыю: спачатку Полацкая езуіцкая акадэмія (1811—1818), дзе ён за-хапляецца жывапісам, шмат капіюе і малюе з натуры; затым аддзя-ленне літаратуры і прыгожых мастацтваў Віленскага ўніверсітэта (1818—1824), калі малады мастак спрабуе сябе ў партрэце, самым распаўсюджаным і запатрабаваным тады жанры. Па рашэнні Са-
3
вета Віленскага ўніверсітэта для завяршэння мастацкай адукацыі Ваньковіча накіравалі ў Імператарскую акадэмію мастацтваў у Пе-цярбургу (1825—1828). За дыпломную праграму «Подзвіг кіяўляніна ў 988 годзе» Ваньковічу прысуджаюць Малы залаты медаль. У 1828 г. у Пецярбургу ж па замове Таварыства заахвочвання мастакоў ён стварыў свой самы вядомы твор: «Партрэт Адама Міцкевіча на скале Аю-Даг», які стаў цяпер візітнай карткай яго творчасці. Партрэт з’явіўся на выставе ў сценах акадэміі і выклікаў хвалебный водгукі. Гэта быў першы поспех, гучнае грамадскае прызнанне яго таленту, што прымусіла мастака марыць аб славе. У далейшым гэтая мара прывядзе яго ў Парыж.
Для Ваньковіча 1820-я гг. — гэта Вільня і Пецярбург, гэта час ву-чобы і надзей, яго станаўлення як мастака і асобы, пошукаў сваёй непаўторнасці. У тэты час ён стварае такія графічныя і жывапісныя работы, як «Пеўчыя Віленскага кафедральнага сабора» (1819— 1820), «Аўтапартрэт» (1820), серыю невялікіх партрэтаў сяброў па Віленскаму ўніверсітэту — членаў тайных студэнцкіх таварыстваў, пасля вядомых паэтаў і грамадскіх дзеячаў: Францішка Малеўскага, Эдварда Адынца, Юльяна Корсака і інш.; а таксама партрэт віяланчэліста Караля Ліпіньскага, пецярбургскія партрэты піяністкі Марыі Шыманоўскай, Адама Міцкевіча, Аляксандра Пушкіна, у якіх выкарыстаны прыёмы парадных партрэтаў: грунтоўна выбудаваная кампазіцыя, складаныя развароты фігур, багацце аксесуараў.
У лютым 1829 г. Ваньковіч вяртаецца ў Мінск. У яго дзве майстэрні — у Малой Сляпянцы (маёнтак у 2 км ад Мінска, які дастаўся яму ў спадчыну) і ў Мінску, дзе ён працуе разам з сябрам Чэславам Манюшкам. Піша партрэты бацькі, сястры Станіславы Гарноўскай, Дамініка Манюшкі, дзядзькі Антона Гарэцкага, жонкі Анэлі з дзецьмі, мясцовых шляхціцаў. За партрэты, «пісаныя з натуры», Пецярбургская Імператарская акадэмія мастацтваў 21 верасня
4
1832 г. удастоіла яго звания «прызначанага» ў акадэмікі і прапана-вала для атрымання звания акадэміка напісаць сямейны партрэт з фігурамі ў поўны рост. Ці пісаў ён такую праграму, невядома, аднак дакументаў аб атрыманні ім звания акадэміка ў архівах не знайшлі.
1830-я гг. — час сталасці і ўпэўненасці ў сабе і сваёй творчасці, час больш глыбокага зразумення людзей. У напісаных Ваньковічам у тэты час партрэтах людзі намаляваныя, як правіла, у натуральных позах, за паўсядзённымі справамі, сярод звыклых рэчаў. Нішто не трывожыць супакой і мірны ход іх жыцця (партрэты пары Пясецкіх, пары Тавяньскіх). Няма знешніх яркіх эмоцый і бурных падзей, на-ват такую гістарычна пафасную постаць, як Напалеон, ён піша ў стане глыбокага роздуму-здранцвення і гранічнай засяроджанасці («Напалеон ля вогнішча», 1834). Унутраная напружанасць вобразаў хутчэй адгадваецца, выяўляецца выразнымі сродкамі жывапісу. Чалавек у партрэтах Ваньковіча не расхінае душу насустрач свету, не адкрывае яе, а нібыта адмяжоўваецца ад яго; глядзіць на свет праз прызму сваіх душэўных перажыванняў. Для мастака-рамантыка характэрна менавіта такое ўспрыманне і адчуванне рэчаіснасці. Трагізм большасці вобразаў, створаных мастаком, у іх адчужанасці і адзіноце, у іх пагружанасці ў сябе. Рамантычнае, трагічнае проціпастаўленне чалавека і яго атачэння, непрыманне гэтага атачэння эмацыйна ўзмоцнена зваротам Ваньковіча да тра-дыцый сармацкага партрэта1, які меў папулярнасць на беларускіх, польскіх і ўкраінскіх землях у XVI—XVII стст. Ён уводзіць элементы
1 Сармацкі партрэт — найбольш нацыянальна-самабытная форма партрэтна-га жывапісу XVII—XVIII стст., якая склалася ў старапольскім мастацтве ў канцы XVI ст. і адлюстроўвае своеасаблівасць ідэалогіі і грамадска-палітычнага ладу краіны з выбарным каралём і засіллем уплывовай арыстакратыі. Сармацкі партрэт быў характэрны не толькі для польскай, але таксама для ўкраінскай і беларускай культур XVII—XVIII стст.
5
старадаўняга партрэта ў тканіну апавядання пра сваіх сучаснікаў. Да такіх элементаў мы можам аднесці і пэўную застыласць пастаў, і стрыманыя эмоцыі мадэляў, нібы ўжо паглыбленых у вечнасць, і дэманстрацыю, насуперак усім сучасным гістарычным абставінам, саслоўнаму шляхецкаму гонару, які заўважаецца ва ўсім абліччы яго персанажаў (партрэты прадвадзіцеля дваранства Слонімскага паве-та Войцэха Пуслоўскага, дзядзькі мастака Антона Гарэцкага).
Складаная палітычная абстаноўка пасля паўстання 1830— 1831 гг. і жаданне пазнаёміцца з сучасным станам еўрапейскага ма-стацтва падахвочваюць Ваньковіча ў ліпені 1839 г. пакінуць Мінск. Ён працуе і выстаўляецца ў Берліне, Дрэздэне, Мюнхене, а 15 верас-ня 1841 г. прыязджае ў Парыж.
У Парыжы пачынаецца новы этап у творчасці Валенція Вань-ковіча, які працягваўся зусім нядоўга і завяршыўся са смерцю мастака. Відавочна, з-за расчараванняў, стомленасці і хваробы ў ім узраслі містычныя настроі, падтрыманыя даўнім сябрам філосафам Анджэем Тавяньскім. Яны вызначалі, у першую чаргу, выбар тэм. Так, пражыўшы ў Парыжы паўгода (з верасня 1841 па май 1842), сустрэўшыся са сваімі роднымі і сябрамі пасля дзесяцігадовай разлукі, Валенцій не спяшаецца нікога захаваць у партрэце. Мастак некалькі разоў паўтарае малюнак Хрыста, выкарыстоўваючы тып, створаны італьянскім мастаком XVII ст. Гвіда Рэні; звяртаецца да вобраза Напалеона, тлумачачы яго ў сімволіка-алегарычным клю-чы («Апафеоз Напалеона», 1841; «Напалеон над разарванай картай Еўропы», 1841); а свайго самага блізкага сябра, Адама Міцкевіча, адлюстроўвае на велізарным палатне ў поўны рост, у рэзкім раз-вароце, сагнёным у нязручнай паставе («Імправізуючы Міцкевіч», 1841). Адзіны партрэт, які быў створаны мастаком у тэты перыяд, — яго ўласны. Ён быў напісаны незадоўга да смерці. Вобраз мастака напоўнены невымоўным ціхім сумам і ў той жа час пачуццём улас-
6
най годнасці, нават нейкай ганарлівасцю і ўсведамленнем завяр-шэння зямнога шляху. Ён быццам прымірыўся ўжо з хуткім сыхо-дам у іншы свет і гэтым аўтапартрэтам развітваўся з усім дарагім, што заставалася на зямлі пасля яго. Гэты твор — адзін з самых шчы-рых і глыбокіх не толькі ў серыі яго аўтапартрэтаў, але і ў творчасці Ваньковіча ў цэлым. Па велізарнай лірычнай сіле побач з ім можна паставіць, мабыць, толькі партрэт яго жонкі з дзецьмі, напісаны ў 1834 г. у Малой Сляпянцы, маёнтку мастака. Выява лагоднай мілавіднай маладой жанчыны ў атачэнні дзіцячых галовак і фігурак ахутана гульнёй сонечных блікаў і нібы сама выпраменьвае гэтае сонечнае святло. Такую пяшчоту і любоў уклаў у партрэт мастак, што гэты жаночы вобраз працягвае хваляваць і нашых сучаснікаў.
Сілы мастака падарваныя, хвароба прагрэсіруе, і 12 мая 1842 г., прадыктаваўшы сябру Адаму Міцкевічу завяшчанне, ён памірае ў росквіце творчых сіл. За сваё кароткае жыццё ён паспеў стварыць шмат твораў, з якіх захавалася толькі невялікая частка.
Валенцій Ваньковіч — выдатны майстар партрэта першай па-ловы XIX ст. На сваіх палотнах ён захаваў цэлую эпоху ў канкрэт-ных непаўторных асобах. Яго мадэлі поўныя жыцця, з гэтымі персанажамі можна гутарыць і зазіраць ім у вочы, яны могуць распавесці шмат цікавага аб сваім часе, аб сваіх палітычных прыхільнасцях і духоўных шуканнях, аб ціхім сямейным шчасці і пакутах расстанняў.
Яго партрэты рассеяныя па ўсім свеце: захоўваюцца ў музеях Літвы, Польшчы, Францыі, Расіі. Многія працы знаходзяцца і ў прыватных калекцыях нашчадкаў тых, каго мастак пісаў у першай палове XIX ст. Можа быць, таму да гэтага часу не існуе ні вялікай манаграфіі, ні поўнага каталога спадчыны В. Ваньковіча.
Няма яго твораў, на жаль, у Беларусі, на радзіме жывапісца, таму пры стварэнні гэтага невялікага альбома Нацыянальны мастацкі