• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віктар Грамыка

    Віктар Грамыка


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 64с.
    Мінск 1979
    91.57 МБ
    ВІКТАР
    ГРАМЫКА
    ВІКТАР
    АЛЯКСАНДРАВІЧ
    ГРАМЫКА
    \#
    3' Y//.^/
    У. А. БОЙКА
    ВІКТАР
    АЛЯКСАНДРАВІЧ
    ГРАМЫКА
    МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 1979
    1962.
    КРАСАВІК. МІНШЧЫ
    ХЛЕБ САБРАПЫ. 1975.
    7БС2
    Б 72
    Б
    5(1101162
    М 301 (05)—79
    ■201—78
    © Беларусь, 1979
    КРАЙ ПОЛАЦКІ — КРАЙ ПАРТЫЗАНСКІ. 1975.
    ПРЛДЧУВЛННЕ КАРЦІНЫ наступае задоўга да пачатку работы над ёю. Паміж задумаю і звяршэннем — накапленне жыццёвага матэрыялу, роздум і перажыванні, няпросты шлях мастакоўскага спасцігнешія істотнага, важнага для ўсіх. Мабыць, і прадчуванне чалавекам у сабе мастака падыходзіць задоўга да таго, як ён канчаткова стане на гэты шлях, каб выказаць у сваіх творах сябе і своіі час.
    Так і Віктар Грамыка як мастак з’явіўся не адразу. Нават скончыўшы мастацкае вучылішча і іпстытут, папрацаваўшы мастацкім рэдактарам у часопісе, прыняўшы ўдзел не ў адпой мастацкай выстаўцы, усведамляў: у партрэтах, пейзажах, кампазіцыях неставала свайго, «грамыкаўскага».
    Цяпер не так проста вызначыць, калі адбыўся якасны скачок, што засведчыў пра яго як пра майстра са сваім разуменнем свету людзей і свету прыроды. Разуменнем, выяўленым у творчасці. Хаця не так ужо і мала прадчувалася, спела, прабівала сабе дарогу яшчэ ў інстытуцкіх эцюдах, эскізах, кампазіцыях.
    Такая, напрыклад, карціна, як «Гудуць трактары» (1964), прадчувалася, мабыць, яшчэ ў студэнцкай кампазіцыі пра сустрэчу дваіх закаханых. Але ў карціне ўнутраны стан закаханых, іх няпростыя адносіны перададзены куды больш шматгранна, паліфанічна. Грамыкастудэнт выяўляў у эскізе пры
    ІЛЬНЫ БЕЛАРУСКІЯ. 1969.
    6
    ватныя адносіны закаханых. Грамыкамастак падкрэслівае ў карціне пэўныя агульначалавечыя акцэнты. I аму і сувязь з пейзажам якасна інакшая, не просталінейная. На першым плане не столькі само каханне, колькі месца кахання ў свеце.
    Паміж мастакоўскім мысленнем студэнта і творцы, які набыў сталы вопыт,— дыстанцыя. I справа не ў колькасных, а ў якасных зрухах мастакоўскіх здольнасцей. Хаця, па сутнасці, і ў гэтай карціне, прыхільна сустрэтай грамадскасцю, далёка не ўсё яшчэ было знойдзена так, як хацелася. Увогуле ў Віктара Грамыкі мы бачым як бы «шматступеньчаты» рух пазнання непазнанага, спасцігнення неспасцігнутага.
    ЁН АДЛЮСТРОЎВАЕ толькі перажытае. Так сказаць, рэалізуе асабісты немалы чалавечы вопыт. Гэты вопыт набываўся і ў такой «акадэміі чалавеказнаўства», як вайна, калі тэзісы фармуляваліся кулямётнаю чаргою ды алоўкам пачынаючага мастака, і ў пасляваеннай вучобе, грамадскай дзейнасці і творчасці. А творчасць набірала сілу паступова.
    Пераглядаючы раннія свае работы, Віктар Грамыка і сёння захапляецца тымі, даўнімі, уражаннямі ад жыцця: «Якія людзі!.. Якія пейзажы!.. Якія выразныя каменні!..» Гэта —пра напісаныя ў часе паездкі на цаліну эцюды. У іх — вострыя назіранні, трапныя жывапісныя знаходкі. Аднак варта параўпаць гэтыя эцюды з нядаўнімі грамыкаўскімі пейзажамі, як становіцца ясна: тое, што на цаліне толькі прадчувалася (напрыклад, у спосабах вытлумачэння жыцця прыроды, яе сэнсу), пасля звароту да свайго, беларускага, матэрыялу раптам вырвалася шырока, свабодна. Каб гэта адбылося, спатрэбіліся і творчая мужнасць, часцей за ўсё мала відочная старонняму воку, і ўмельства паглядзець на сябе збоку, і патрабавальнасць да сябе, рэалізаваная ў пастаяннай унутранай, духоўнай рабоце.
    Усё гэта з цягам часу прыйшло да Віктара Грамыкі.
    АБ РАЗУМЕНШ МАСТАЦКАГА выдатны савецкі жывапісец Канстанцін Юон некалі пісаў так: «Пачуццё мастацкага і мастацкасці жывіцца... з самых розных крыніц. Яно чэрпае свой вопыт з твораў мастацтва мінулага, гэтак жа як і з самой прыроды, утвараючы асабістую культуру мастака».
    Відаво іна, адзін з пераканальных паказчыкаў развітай асаоістай культуры мастака  «рухомасць» яго творчасці перамены у ен, невымерна цяжкае ўмельства не здавальпяцца дасягнутым, катэгарычнае непрыманне самапаўтарэння, «аўтаэпігонства», арганічная патрэба ставіць перад сабою новыя усё оолеп складаныя творчыя задачы. Другі паказчык асабістай культуры мастака, неадрыўны ад першага,— пэўнае непадабенства створапага ім на створанае іншымі. Прыкмета сапраўднай мастацкасці твора — у яго унікальнасці, якая сведчыць пра канкрэтную асобу творцы.
    На шляху да выяўлення сваёй мастакоўскай непаўторнасці Віктар Грамыка зведаў усю горыч «паўтарэння пройдзенага» і ўсю слодыч творчай перамогі. Бо ставіцца да творчасці выключна адказна. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова паназіраць, як ён грунтуе палатно.
    ...Вось яно, палатно, трывала нацягнутае на падрамнік ачышчанае ад вузельчыкаў і шурпатасцей, гладкае, туманнарудаватае, з блакітнага адцення блікамі ад вялікага акна майстэрні... Рука мастака кранае гэтую паверхню, бы яна — нешта жывое... Лле вось белы як снег грунт шырокім пэндзлем ці звы
    8
    чайнаю шчоткаю пераносіцца на палатно. Гэты звычайны, здавалася б, момант мастак перажывае як кульмінацыйны — яг; момант канцэнтрацыі духоўных сіл. А неўзабаве прадстаіць перажыць яшчэ больш складанае — першы мазок пэндзлем на белым полі падрыхтаванага да работы палатна. Для мастака пакласці першы мазок — быццам салдату па сігналу атакі адарвацца ад зямлі...
    Віктар Грамыка грунтуе палатно ў белай кашулі... Дасканала ведаючы тэхналогію жывапісу, не саромеецца запрасіць у майстэрню калегу — Міхаіла Савіцкага, каб папрысутнічаў пры гэтай адказнай аперацыі. I — гудзе ўжо недзе ўнутры высакароднае напружанне, якое праз нейкі час выявіцца на гэтым самым палатне даўно вынашанымі вобразамі.
    Грунтуецца не проста палатно — поле бою за жывую душу чалавечую!.. У мастаку ў такія моманты, мабыць, выяўляецца грамадзянін.
    На жаль, не заўсёды напружанне мастакоўскіх думкі і пачуцця ў належнай меры пераходзіць у завершаны ўжо твор. Здаецца, усё па правілах, на належным узроўні. I твор прымаецца на выстаўку. I мае паблажліва станоўчыя водгукі прэсы... Але няма ў патрабавальнага да сябе мастака так патрэбнага адчування неабходнасці звершапага.
    Неблагая, здаецца, карціна Віктара Грамыкі «Балада пра апошнюю кулю». I прэса станоўча адгукалася аб ёй, і нават такія калегі, як Міхаіл Савіцкі. Аднак, з’явіўшыся пасля «Салдатаў», дзе адбылося нараджэнне новага ў грамыкаўскай творчасці, «Балада пра апошнюю кулю» не замацавала здабыткаў. Можа, нават пасунула назад... He існуе ў «Баладзе» таго суверэннага свету, які досыць грунтоўна сведчыў бы пра творчую індывідуальнасць. А вось у «Салдатах» гэты свет ёсць, як і ў наступных пасля «Балады» работах, што дазволілі Віктару Грамыку стаць у шэраг вядучых майстроў жывапісу не толькі ў нашай рэспубліцы.
    ДАРОГЛМІ МСЦІЎЦАУ. 1959.
    СЁННЯ НАЎРАД ЦІ ТРЭБА ДАКАЗВАЦЬ: без уліку твораў Віктара Грамыкі «Салдаты», «1941 год. Над Нрыпяццю», «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца», а таксама шэрага пейзажных палотнаў нельга ўявіць сабе характэр
    9
    ныя рысы і асаблівасці таго перыяду гісторыі савецкага выяўленчага мастацтва, які пачаўся прыкладна з сярэдзіны пяцідзесятых гадоў і працягваецца цяпер. Ёсць у творчым вопыце BinTapa Грамыкі тая самая аб’ектыўная мастацкая вартасць, якая робіць яго палотны фактамі глыбіннага мастакоўскага асэнсавання свету. Асэнсавання, якое прымушае гледача ўзняцца нават над сваімі асабістымі густамі, адчуць істотнае, неадрыўнае ад нашай складанай сучаснасці.
    Творчасць Віктара Грамыкі арыентавана на невымерна багатыя стылявыя рэзервы мастацтва сацыялістычнага рэалізму, найтрывала звязанага з усімі пластамі народнага жыцця.
    3 ЧЛГО ПАЧЫНАЎСЯ МЛСТЛК Віктар Грамыка?.. Думаецца, усё ж не з дыпломнай работы «Дарогамі мсціўцаў». Сказанае зусім не прыпіжае гэтую карціну, якой былі ўласцівы і ўнутраная ўсхваляванасць, і высакародная стрыманасць пачуцця, і прадуманы каларыт, і, галоўнае, праўда жыцця. «Дарогі мсціўцаў» засведчылі ўмельства мастака будаваць складаную карціну, аднак давалі яшчэ недастаткова падстаў для абгрунтаваных меркаванняў пра яго творчую індывідуальнасць.
    Нараджэнне таго Віктара Грамыкі, якога ведаем сёння, звязана з асэнсаваннем творчага вопыту прыгаданай вышэй паездкі на цаліну, калі пісалася карціна «Гудуць трактары». Але гэтая «дарога да сябе» пачалася трошкі раней — у часе працы над палатном «Юнацтва». Залішне, можа, сентыментальнае, яно, аднак, па самой структуры ўжо мае прыкметы таго мастакоўскага мыслення, якое выразна акрэсліцца толькі ў «Салдатах»: рашучае адмаўленне ад шматфігурнай кампазіцыі, каб засяродзіць увагу на чалавеку, дакапацца да яго душэўных глыбінь; кампазіцыйнапластычнае набліжэнне персанажа карціны да гледача, праз якое «хутчэй» выяўляецца істотнае для прачытання задумы; арганічнае падпарадкаванне пейзажнага матыву лірычнай трактоўцы чалавека; імкненне абмежаваць пярэстасць палітры — як прадчуванне будучага ўмельства менавіта ў колеры сканцэнтраваць вядучы эмацыянальны матыў твора. I яшчэ: прынцыповае абмежаванне сябе ў дэталізацыі самога сюжэтнага матыву, якое стане абвостраным у пазнейіпых творах.
    10
    Варта больш падрабязна спыніцца на творы «Юнацтва».
    ...Дзяўчынатрактарыстка ў камбінезоне прыйшла з вядром да веснавой лужынкі ў полі. Паставіла на зямлю паўнюткае вадою вядро, зачараваная першаю веснавою кветкай. I так напісана гэтая дзявочая фігурка ў супастаўленні з тонкаю бярозкаю, і так свежа дыхае на другім плане толькі што ўзараная ёю зямля, і так бліскоча неба, адбіваючыся ў вадзе, якая перастала ўжо калыхацца ў вядры, што, здаецца, чуем гэтую палявую цішыню, парушаную хіба што спевам у высокім веснавым небе над роднаю зямлёю першага жаўранка...
    Чалавек і яго родная зямля будуць пазней у творах Віктара Грамыкі ў самых розных «сюжэтнатэматычных» спалуГУДУЦЬ ТРАКТАРЫ.	.	.	.	„	.	.
    1964.	чэннях: лірычных і эпічных, дакладней — лірыкаэшчных, Ha
    ll
    бываючы высакароднае гучанно, глыбішо выказанага мастаком пачуцця. I ён стане аналізаваць сувязь чалавека з роднай зямлёй санраўды пафіласофску, ствараточы спецыфічна грамыкаўскі пейзаж роднай зямлі. А пакуль — у карціне «Юнацтва» — яшчэ моцныя прыкметы жанравага вырашэння, праз усе поры якога імкнецца прабіцца нешта якаснае, інакшае. Але некаторая просталінейнасць замінае мастаку стварыць пэўнае абагульненне. Залішне акцэнтуе ён другарадпае, адцягваючы ўвагу ад істотнага, што намячаецца ў палатне. Быццам не верачы, што здоліжы многае выказаць праз аблічча гераіні, мастак занадта дэталізуе пейзаж і не ўтрымліваецца ад лабавой метафары — чыстая кветка ў руках, запэцканых мазутам!.. Зусім не выпадкова абраны квадрат палатна
    ЖШВЕНЬ.
    1971.
    12
    ПАРТР.ЭТ ПІСЬМЕІЖІКА ЯНКІ БРЫЛЯ. 1