• Газеты, часопісы і г.д.
  • Віктар Грамыка

    Віктар Грамыка


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 64с.
    Мінск 1979
    91.57 МБ
    партызанак. Яны не размаўляюць. Кожная задумалася пра сваё: і тая, што, скрыжаваўшы рукі на грудзях, увайшла ў мелкаводдзе, і тая, што сядзіць ля самай вады, узіраючыся ў пясок, і тая, што трохі воддаль лягла па спіну, закінуўшы рукі за галаву, ці заплюшчыўшы вочы, ці праз прыжмураныя павейкі пазіраючы ў неба...
    Адзін конь скубе траву. Два другія і жарабя наставілі вушы, быццам прыслухоўваюцца да нейкага аддаленага, толькі ім чутнага гуку...
    Вінтоўкі... Яны так пакладзены, што кожная з дзяўчат можа ў момант вока падняць сваю...
    22
    УЛЬЯНАЎСК. ВЯ
    НЕЦ — ЛЮБІМАЕ МЕСЦА У. I. ЛЕНІНА. 1975.
    Трывога, якая пасяляецца ў душы пры першым жа позірку на палатно, праясняецца: гэтыя кароткія хвіліны адпачынку партызанак, калі яны могуць нарэшце пабыць трошкі самнасам з сабою, перадыхнуць, засяродзіцца на няпростых думках сваіх,— восьвось абарвуцца мо не такім ужо далёкім гукам стрэлаў, а мо сігналам. Нездарма коні нерассядланыя. Нездарма ў такім невыпадковым парадку пакладзены вінтоўкі.
    Знешняму спакою, падкрэсленаму статычнымі позамі гераінь, проціпастаўлена ўнутраная напружанасць. Быццам бы і хораша дзяўчатам у гэты момант на беразе, але, па ўсім відаць, што не такія ўжо спакойныя іхнія думкі — не так ужо лёгка ў іх на сэрцы, каб парадавацца ціхай гаючай вадзе і ласкаваму пяску.
    23
    Але якая энергія ў гэтых прыгожых адкрытых целах! I якая энергія духу пульсуе ў кожнай з дзяўчат!
    Якія яны валявыя, гэтыя партызанкі!..
    Мастак пакідае гледачу прастору для асацыяцый. Але ўвесь лад думак і пачуццяў скіроўвае ў патрэбным яму, мастаку, кірунку.
    Гармонія пануе ў карціне. Гармонія прыгожага чалавека і прыроды. Міжволі прыгадваецца, як цудоўны скульптар Аляксей Глебаў услед за сваім настаўнікам Міхаілам Керзіным паўтараў: «Самае прыгожае ў прыродзе — жанчыны і коні...» Але ў гэтай пануючай гармоніі выразна прысутнічае трывожная нотка. Вінтоўкі. Гэты дысананс вельмі патрэбны мастаку, каб дасягнуць найдакладнейшага ідэйнага гучання твора.
    Стрыманая эмацыянальнасць, але глыбокая.
    Колеры — прыгожыя, дэкаратыўныя. I прыгажосць гэтая, і дэкаратыўнасць — не самамэта. Нагружаны сэнсам.
    Кампазіцыя канструктыўная, рацыянальная. Як і ў папярэдніх карцінах,— аніводнай лішняй дэталі. Пластыка, рытміка вывераны да драбяіц, строга і дакладна падначалены кампазіцыі, сюжэту, тэме, у канчатковым выніку — ідэі.
    Да ёмістага абагульнення мастак ідзе ад прыватнага. Аналіз рэчаіснасці літаральна матэрыялізуецца ў трывалым, дакладным рысунку. Фігуры набліжаны да нас. Погляд адразу ж ахоплівае ўсё цэласна. Ужо не ў першы раз — блізкі да строгага квадрата фармат.
    Колеры і асвятленне нараджаюць адчуванне ўрачыстасці. I ў той жа час — шчымлівага пачуцця болю... Болю, народжанага ўсведамленнем таго, што прыгожыя маладыя жанчыны, самою прыродаю створаныя для кахання, мацярынства, мірнай працы, вымушаны трымаць у руках зброю — займацца «нежаночаю» справаю. Гэты псіхалагічны кантраст дае магчымасць мастаку паэтычна ўзвялічыць подзвіг савецкіх жанчын у гады Вялікай Айчыннай.
    Карціна складана распрацавана ў колеры. Цеплыня колераў нясе ў сабе багацце адценняў, нюансаў, найтанчэйшых пераходаў тону. Колер тут літаральна гучыць. I гук гэты — лірычны. За колернай і танальнай складанасцто — складанасць пачуцця, складанасць падтэксту.
    24
    ПЕСНЯ АБ MAIM АТРАД.ЗЕ.
    1977.
    ПОЛАЧЧЫНА. 1974.
    1941 ГОД. НАД ПРЫПЯЦЦЮ.
    1970.
    САЛДАТЫ.
    1967.
    НАЎРАД ЦІ БЫЛО так запланавана ў Віктара Грамыкі,. але яго карціны «Салдаты», «1941 год. Над Прыпяццю», «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца» складаюць арганічнае адзінства — вельмі своеасаблівы трыпціх, які і з’яўляецца на сённяшні дзень вяршыняю яго творчасці. Так сказаць,. «незапланаваны трьшціх». Роднасць гэтых твораў абумоўлена і мастакоўскім падыходам да тэмы ў кожнай з трох частак, і фармальнымі асаблівасцямі, трывала абумоўленымі зместам.
    Нельга не звярнуць увагу і на тое, што ў кожнай з карцін — трое персанажаў. У кожнага з дзевяці — свой характар, свая чалавечая біяграфія, сваё, кажучы словамі Пушкіна, onpa необіцее выраженье»...
    Пры жаданні можна разглядаць кожнае з палотнаў ледзь не як эпізод хронікі блізкіх між сабою людзей, нават — аднае сям’і. Гэтаму не замінае ступень абагуленасці сюжэтаў, пазбаўленых знешніх прыкмет жанру, гранічна сімвалізаваныхПадобнае «аблітаратурванне» мэтазгодна, напрыклад, з пункту гледжання аналізу ідэйнамастацкіх вартасцей трыпціха. Дарэчы, ён уяўляе сабой яшчэ адну абгрунтаваную рэалізацыю формулы нашай эстэтыкі, што дае акрэсленую катэгорыю«аптымістычнай трагедыі» — якасна новай разнавіднасці класічнага паняцця катарсісу — «ачышчэння праз пакуты».
    Цэльнасць і яснасць характараў — істотная каштоўнасцьусіх трох твораў. Віктар Грамыка тут — ва ўсеўзбраенні мастакастанкавіста. Але, не парываючы са станковасцю, застаючыся літаральна на самай грані яе, у той жа час нагружае вобразы арганічнай манументальнасцю, абгрунтаванай як у пластычных, так і ў каларыстычных адносінах. Як памайстэрску вырашана ў кожным канкрэтным выпадку кампазіцыя: рытмікапластычная разнастайнасць — пры аднолькавай колькасці персанажаў у кожным з палотнаў і пры статычнасці кампазіцыі.
    Так, сапраўды, усе тры кампазіцыі статычныя, але поўныя ўнутранага напружання, унутранага руху. Выразна акрэсленыя, рытмічна ўпарадкаваныя формы. Улічваецца, прасочваецца кожны сантыметр палатна як у кампазіцыйных, так і ў каларыстычных адносінах. Мера дэталізацыі цудоўна суаднесена з мераю абагульнення. Асэнсаваны кожная складка на
    25
    ПАРТРЭТ БАЦЬКІ. 1977.
    адзенні, кожны блік, тон і паўтон, кожны колерны акцэнт. Трывала абгрунтавана ўзаемасувязь людзей і пейзажу: жыццё душы акцэнтуецца жыццём прыроды...
    Прыгожыя палотны і ў чыста дэкаратыўных адносінах. Але «дэкаратывізм» тут не самамэта, а сродак, які памагае гледачу
    26
    НА РАДЗІМЕ ЯНКІ КУПАЛЫ.
    1975.
    настроіцца на патрэбны мастаку лад, непрадузята аддацца сузіранню, суперажываншо. У складанасці перажывання, падказанага творамі,— высокія маральныя імпульсы, якія літаральна выпраменьвае гэты кранальны і на дзіва незамутнёны па пачуццях трыпціх.
    27
    МНОГІЯ КРЫТЫКІ, якія пішуць пра творчасць Віктара Грамыкі, бывае, абмяжоўваюцца адасобленым разглядам кожнага з яго палотнаў, не спрабуючы ўскрываць глыбіпныя сувязі паміж імі. У выніку ад іх вока хаваецца складаны працэс пасталепня таленту мастака, ускладнепня задач, якія ён ставіць перад сабою. Зазначым: мастакоўскіх задач — значыцца «чалавеказнаўчых».
    Так, тонка адчуваючы і аналізуючы своеасаблівасць карцін «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца» і «1941 год. Над Прыпяццю», часам абыходзяць маўчаннем «Салдаты». А між тым апошняя з названых работ — вельмі прынцыповая ў станаўленні «новага» Віктара Грамыкі. Без знаходак гэтага
    АСЕННЯЕ ВОРЫВА 70я гады.
    28
    БЛАКІТНАЯ МЕЗЕНЬ. 1976.
    твора не магло б быць ні дзвюх папярэдне названых карцін, ні многіх пазнейшых пейзажаў.
    Ігнаруючы такую карціну, як «Салдаты», немагчыма дастаткова паглыбіцца ў праблематыку творчасці мастака, выявіць, напрыклад, характэрнае ў падыходзе менавіта гэтага мастака да такой катэгорыі ў карціне, як час. А якраз жа катэгорыя часу ў Віктара Грамыкі вырашаецца вельмі своеасабліва: не паўтараючы нікога з папярэднікаў, ён пасвойму трактуе ўзаемасувязь мінулага і сённяшняга ў душы сучасніка.
    Яшчэ Бялінскі гаварыў, што судзіць творы трэба па тых законах, паводле якіх яны створаны. Нельга паэзію аналізаваць, дастасоўваючы да яе законы прозы. Спрабуючы прачы
    29
    таць карціну Віктара Грамыкі пра жанчын Вялікай Айчыннай як жанравую, якіх толькі грахоў часам ні прыпісваюць ёй: і адсутнасць «прастаты, натуральнасці», і «элемент літаратурнасці не ў лепшым сэнсе гэтага слова». Між тым «літаратурнасць» прысутнічае ў карціне ў той самай неабходнай меры, каб кампазіцыя была патуральная, каб стылістыка твора прачытвалася правільна, каб абгрунтаваныя былі асацыятыўныя хады мастакоўскага мыслення, закладзеныя як у жывапісе і рытмічнапластычным ладзе палатна, так і ў сюжэтнай яго першааснове.
    Ужо сама назва твора дае ключ для правільнага яго прачытання. Гэта «жывапісны помнік» жанчынам Вялікай Айчыннай вайны. Гэта песня пра іх. I тут пануе менавіта паэтычная ўмоўнасць, стылістыка мемарыяльнага, а не апавядальнага характару. Гэта ні ў якім разе не замалёўка з натуры, не жанр...
    Міжволі прыгадваецца цудоўная карціна Аркадзя Пластава, дзе маладая жанчына, выскачыўшы з вясковай лазні на снег, з румяным целам, апранае дзіцёнка... Жанр!.. Паспрабуйце паставіць гэты твор побач з палатном Віктара Грамыкі, і ўвачавідкі пераканаецеся, якая розная ў іх стылістыка, якія неаднолькавыя законы іх стварэння, мэты, пастаўленыя перад сабой мастакамі!..
    Калі і папракаць мастака за «літаратурнасць», то папрок гэты перш за ўсё можна адрасаваць яго «Баладзе пра апошнюю кулю». I зразумець адносную няўдачу «Балады пра апошнюю кулю» можна толькі ў кантэксце ўсёй творчасці Віктара Грамыкі апошняга дзесяцігоддзя, якасных змен ў ёй, творчых сумненняў і творчага крэда мастака, якое выкрышталізавалася не адразу.
    У «Баладзе пра апошнюю кулю» Віктар Грамыка зрабіў своеасаблівы эксперымент: ён перапісаў раней напісаную карціну, паспрабаваўшы выкарыстаць здабыткі «Салдат». Тым самым ён пажадаў увайсці «ў адну і тую ж рэчку двойчы». А гэта, як вядома яшчэ з часоў старажытнагрэчаскай філасофіі, зрабіць немагчыма пры ўсім жаданпі. Прыватны эпізод, папружаны па сюжэце (апошні, смяртэльны бой партызанкі), мог бы паслужыць асновай для мастакоўскага абагульнення,
    30
    РУЖОВЫ САКАВІК. 70я гады.
    аналагічнага таму, якое ў наяўнасці ў «Салдатах» або ў наступных пасля «Балады» творах. Але зрабіць гэта можна было б пры той умове, што прынцыпова мянялася б не адна толькі жывапісная мова, а і рытмікапластычная, і сюжэтнакампазіцыйная структура твора (а г. зн.— сама задума, сам змест). На вялікі жаль, гэтага не здарылася. Аднак гэты «крок назад» трэба было перажыць майстру, каб пасля зрабіць прынцыповы крок наперад у карціне «1941 год. Над Прыпяццю». Трэба было канчаткова пераканацца ў немагчымасці ісці на кампраміс з самім сабою ўчарашнім!.. Ёсць, вядома, у «Баладзе пра апошнюю кулю» і станоўчае, хаця яна і ў значна меншай меры вытрымлівае параўнанне з Віктарам Грамыкам «другога этапу», чым, дапусцім, карціна «Гудуць трактары» — пэўная вяршыня «першага этапу» творчасці мастака.
    31
    Мы зразумеем месца «Балады пра апошнюю кулю» ў творчасці Віктара Грамыкі, калі параўнаем гэты яго «крок назад» з адноснаю творча