Віктар Грамыка
Выдавец: Беларусь
Памер: 64с.
Мінск 1979
968.
нагружаны нераўнацэнна — левая верхняя яго чвэрць пуставатая.
Віктар Грамыка паказаў гэтую сваю карціну ў 1961 годзе — «Юнацтва» трапіла да гледача ў досыць своеасаблівым кантэксце створанага іншымі майстрамі жывапісу. Новыя работы паказалі тады абодва інстытуцкія настаўнікі Віктара Грамыкі. Віталь Цвірка разгарнуў цэлую экспазіцыю карцінпейзажаў, і сярод іх — трыпціх «На зямлі беларускай» і славуты «Лагойскі сказ». Валянцін Волкаў выставіў групавы партрэт дзеячаў беларускай савецкай культуры. Іван Ахрэмчык экспанаваў карціну пра абаронцаў Брэста, Канстанцін Касмачоў — «Напярэдадні», Міхаіл Савіцкі — «Абавязацельства»... Карацей кажучы, вакол «Юнацтва» Віктара Грамыкі бы
ЖАНОЧЫ ПАРТРЭТ. 1971—1972.
лі творы «добрыя і розныя». I сярод гэтых твораў сціплая па памерах і прыёмах жывапісу работа магла лёгка згубіцца. Але не згубілася — трапіла на ўсесаюзную выстаўку. Вытрымаць «усесаюзны ўзровень» для маладога мастака (хоць ужо і не зусім маладога чалавека) было не проста. Усяго тры гады прайшло пасля сканчэння інстытута. Праўда, вопыт удзелу ў выстаўках быў і раней — ужо з 1946.
Чаму ж «Юнацтва» вытрымала экзамен?..
Думаецца, па прычыне адмысловай мастакоўскай інтэрпрэтацыі матэрыялу жыцця, якая робіць прыватны жыццёвы момант фактам высокай паэзіі.
ЦЭНТРАЛЬНУІО ТЭМУ творчасці Віктара Грамыкі акрэсліць не так проста. Тэма вайны?.. Так, але не толькі. Вайна для мастака — матэрыял творчасці. Сутнасць жа ў тым,
14
БАЛАДА ПРА АПОШНЮЮ КУЛЮ.
1968.
як інтэрпрэтуецца гэты матэрыял. I не толькі ў тым справат што мастак гаворыць пра найбольш глыбока перажытае. У гэтым глыбока перажытым ён шукае аснову, калі так можна сказаць, менавіта філасофскую. Карціны Віктара Грамыкі на іэму вайны хутчэй за ўсё можна характарызаваць як спраецыраваны ў гераічнае мінулае сённяшні духоўны вопыт народа. Інакш кажучы, мастак як бы вызначае месца Вялікай Айчыпнай вайны ў духоўным свеце нашага сучасніка.
«Сувязь часу» — вось катэгорыя, якую не аомінуць, успрымаючы жывапіс Віктара Грамыкі. Сувязь часу, выяўленая не толькі ў складаных па духоўным напаўненні сюжэтнатэматычных творах, але і ў не менш складаных па змесце пейзажах, якія па праву завём карцінаміпейзажамі.
Вострае адчуванне сувязі часу выявілася ў карціне «Салдаты», якая з’явілася ўпершыню на выстаўцы больш дзесяці
15
гадоў назад. Верхні, так сказаць, пласт задумы прачытваецца ў гэтым творы адразу: чалавек у адказе перад памяццю пра тых, што аддалі жыццё за Айчыну, і яшчэ — у адказе перад будучыняй. Глыбінныя ж пласты твора — адчуванне сувязі часу — ускрываюцца паступова, робяцца асабліва выразнымі ў кантэксце ўсёй творчасці майстра — разам з карцінамі, створанымі і пасля «Салдат»: «1941 год. Над Прыпяццю» і «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца».
У карціне «Салдаты» ўладарыць пачуццё. Стрыманае, але глыбокае. Чалавек павінен высока трымаць галаву, дбаць пра жыццё чыстае, светлае, цудоўнае. Такое чыстае, як і ў тых, што сёння спяць вечным сном на былым полі бою... Велічная, пафіласофску ёмістая ідэя твора «фармулюецца» ўсім рытмікапластычным і жывапісным ладам палатна, які гранічна «нагружаны» зместам. Так, напрыклад, каларыстычнаму ладу палатна надаюць адметнасць варыяцыі колерных сугуччаў блакітнага неба і белых аблокаў. На фоне неба — выразныя сілуэты фігур трох ветэранаў, выпісаныя стрыманапрыгожымі (ледзь не «нейтральнымі») тонамі і паўтонамі. Неба і аблокі над зямлёю — эмацыянальная дамінанта карціны: яснае неба над людзьмі з чыстым сумленнем. Вялікае неба над такою маленькай зямлёй, дзе людзі павінны жыць у міры. Але — і памятаць аб тым, што мір заваёўваецца. I — немалым коштам...
Двое ветэранаў — анфас, трэці — у профіль. Гэты трэці— трохі воддалі (можа, на крок) ад сваіх сяброў. I ён — старэйшы. Мабыць, і грамадзянскую вайну прайіпоў...
Рукі... Рабочыя рукі, якія ўмеюць трымаць і зброю. У старэйшага адзіп рукаў пусты, заткнуты за пояс...
Ад вобразаў гэтых воінаў і сённяшніх працаўнікоў зыходзіць глыбінны эстэтычны і этычны імпульс, у якім — крыніца паэтычнасці палатна. Жыццёвасць, паэзія палатна ўзнікае з прозы: горкія «баявыя сто грамаў» на былым полі бою... У дваіх — шклянкі, а ў трэцяга — той самы апеты паэтам «жалезны кубак», без якога і сёння не абыходзіцца традыцыйнае застолле ветэранаў вайны...
Якое глыбокае і якое змястоўнае маўчанне перададзена мастаком!..
16
ІОНАЦТВА. 1960—1961.
РАНІЦА ТУМАННАЯ. 1976.
Усе дэталі твора натуральныя, арганічныя — ніводнай лішняй. I, па сутнасці, з жанравага эпізоду выцеснена літаральна ўся жанравасць. Выцеснена эпічнасцю, парасткі якой, досыцьтакі кволыя, праглядвалі ў прыгаданай вышэй карціне «Юнацтва».
Тая відушчасць сэрца, якая дазволіла Віктару Грамыку афарбаваць адметным лірызмам «Юнацтва», тут, у «Салдатах», праз пластычную прыгажосць трох знешне статычных фігур, праз стрыманыя фарбы іх адзення, неба і зямлі,— выявілася шырока і свабодна. Карціна «Салдаты» знаменавала з’яўленне Віктара Грамыкі — жывапісца, якога ведаем сёння. У яго жывапіс прыйшла адметнасць. Арганічная. Народжаная зместам. Непаўторнасцю перажывання істотнага ў духоўным жыцці свайго сучасніка.
1969 ГОД... Завершана самая лепшая карціна Віктара Грамыкі — «1941 год. Над Прыпяццю». Яна карысталася поспехам на ўсесаюзнай выстаўцы 1970 года, экспанавалася за межамі нашай Радзімы, трывала ўвайшла ў сэрцы гледачоў.
...Трое — смяртэльна паранены салдат, старая жанчына, дзяўчынкападлетак — на пустым трывожным беразе ваеннай Прыпяці... Знешняе дзеянне вельмі простае. Салдат ляжыць на шынялі, не выпускаючы вінтоўку. Ён прыкрыты крысом шыняля. Старая жанчына сядзіць ля цяжка параненага, склаўшы спрацаваныя рукі. Яна — у светлым адзенні і цёмнай хустцы. Глядзіць на воіна, і ва ўсім яе абліччы — і смутак, і тая высакародная мудрасць, якая бывае толькі ў маці, што аддаюць на ваііну сыноў. Бо толькі ёй, маці, як нікому іншаму на зямлі, вядома, што такое даць жыццё чалавеку, выгадаваць яго, спадзявацца на яго шчасце. I сухія вочы маці не ад спакою!.. Ваенная завіруха, побач дзяўчынка крычыць, кліча на дапамогу, а бясконца мужнае і мудрае сэрца мацярынскае камянее ад гора і трывогі за лёс і гэтага хлопца, і гэтай дзяўчыны, і ўсіх такіх, як яны.
Праз знешне простую, але ўнутрана напоўненую трагічнасцю сцэнку на Прыпяці столькі выказана!.. Праз трагічнае мастак сцвярджае жыццё, незгінальнасць савецкага чалавека ў самых цяжкіх выпрабаваннях, перамогу над ворагамі. Пера
2 Зак. 1311
17
ВЁСКА СЕЛІШЧА.
АРХАНГЕЛЬШЧЫНА. 1973.
могу, якая пачынаецца тут, на гэтым беразе ракі, дзе смяртэлыіа паранены не расстаецца з віптоўкай, дзе маці і дзяўчынка — бы ўвасабленне яднання ўсіх духоўных сіл народа ў гады Вялікай Айчыннай вайпы. Істотна зазначыць: крык дзяўчынкі не проста адчайны, гэты крык — бы трывожны сігнал, бы перадумова рашучага дзеяння!..
Кожны вобраз у карціне — і дастаткова канкрэтны, і ў той жа час у неабходнай меры памастакоўску абагулены, здольны оыць рэалістычным сімвалам, багатым на асацыяцыі. Уся сімволіка, увесь асацыятыўны лад палатна скіраваны на сцвярджэнне мужнасці і нязломнасці савецкага чалавека.
Гледзячы на маці ў гэтай карціне Віктара Грамыкі, міжволі прыгадваеш старую з палатна Міхаіла Савіцкага «Партызанская мадонна». Прыгадваецца і вядомы ліст Арлена Кашкурэвіча — той самы, дзе партызанскія маці сваімі рукамі набіваюць кулямі стужкі для кулямётаў і аўтаматныя дыскі... Ёсць і агульнае ва ўсіх гэтых вобразах, і ў той жа час кожны з ма
18
ХАЛОДНЫ ДЗЕНЬ БРАСЛАЎШЧЫНА. 1963.
стакоў уносіць свае акцэнты ў іх трактоўку, паколькі ў цэнтр увагі трапляюць розныя грані вобраза. У кожным канкрэтным выпадку распрацоўваюцца розныя псіхалагічныя акцэнты. Перад Віктарам Грамыкам задача асабліва складаная: вырашыць вобраз маці ў найтрагічнейшы для яе мацярынскага сэрца момант. Ён выходзіць з гэтага мастакоўскага і чалавечага выпрабавання як тонкі псіхолаг: у знешне спакойным абліччы маці, у яе спрацаваных руках, спакойна, здавалася б, складзеных,— столькі найскладанейшых пачуццяў!.. I словы тут — бяссільныя. Карціну трэба глядзець. Такую карціну не перакажаш.
Зазначу, што ў вобразе дзяўчынкі тут — тое самае зерне, з якога прарасло наступнае палатно Віктара Грамыкі — «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца».
Увогуле, ад карціны «1941 год. Над Прыпяццю» цягнуцца ніці да ўсіх лепшых твораў Віктара Грамыкі, як папярэдніх, так і наступных. I гэта добра адчуў Уладзімір Мінаеў, заслужаны мастак РСФСР, які так «чытае» карціну:
«Вялікі ахвярны сэнс трагедыі даносіць да нас мастак. Таму смутак яго светлы, таму трагічнае не прыгнятае, а ўзнімае душу. I што яшчэ важней — гэта мужная трагедыя. Нельга зламаць горам мужнасць жанчыны, якая быццам заціснула
2*
19
ЭМА.
(Партрэт мастацтвазнауцы).
70я гады.
адчай у самкнутых вуснах. Цёмная, як трывога, як невядомасць, прастора пейзажу. I раптам светлая, трапяткая фігурка дзяўчынкіжыцця, якая ўся ў будучым, з яе растаючым у пеабсяжнай чорнай далечыні галаском. Прачытанне і гучанне гэтаіі карціны невычарпальныя... У гэтым творы выявілася прыцягальная для мяне сутнасць характару мастака Віктара I рамыкі. Яна непазбежна прабіваецца на паверхню і ў іншых яго работах».
ДОБРЫ ТВОР ЖЫВАПІСУ звычайна ўспрымаеш на выстаўцы яшчэ здалёк. I гэта істотна падкрэсліць, гаворачы пра карціну Віктара Грамыкі «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца».
20
СВЕЖЫ ВЕЦЕР. СІBEPCKAE ВОЗЕРА. 1973.
Яе ўспрымаеш адразу. Цэласна.
...Чырвонае і сонечназалатое ззянне. Светланоснае, яно вабіць да сябе. Але адразу ж уладарныя колеры ўсім сваім спалучэннем пасяляюць у душы няясную спачатку трывогу.
...Вада. Пясчаны бераг. Быццам водсветы блізкага вогнішча, асляпляльна асвятляючы, вырываюць з цемры адкрытыя целы трох дзяўчын. Толькі адна — напаўадзетая...
Прыгожае цела і... грубае салдацкае сукно. Пачынаеш усведамляць, чаму — пачуццё трывогі.
Трохі воддаль, там, дзе цямней,— коні. Асядланыя. I — маленькае жарабя. А над коньмі — ледзь бачныя ў цемрыве глыбокага вечара аблачынкі.
I — тры вінтоўкі ляжаць на пяску...
ВЕЧАР. ВАЛАГОДЧЫНА.
1972.
Цішыня.
Быццам бы спакой пануе ў гэтай сцэне купання маладых