• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адольф Гугель

    Адольф Гугель


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 50с.
    Мінск 1990
    50.02 МБ
    RR Бадзін
    ААОЛЬФ
    ГУГЕЛЬ
    
    АДОЛЬФ
    ГУГЕЛЬ
    Р.Р.Бадзін
    ААОЛЬФ
    ГУГЕЛЬ
    МІНСК «БЕЛАРУСЬ» 1990
    Рэцэнзент
    У. I. ПРАКАПЦОУ, кандыдат мастацтвазнаўства
    4903020000—099
    М 301(03)—90	>26—90
    ISBN 5338004879
    © Р. Р. Бадзін, 1990
    Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР Адольф Самойлавіч Гугель належыць да пакалення жывапісцаў, творчы шлях якіх пачаўся ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Яго дзейнасць як аднаго з вядомых майстроў з’яўляецца састаўной часткай беларускай мастацкай культуры некалькіх пасляваенных дзесяцігоддзяў. Актыўны ўдзельнік многіх рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставак, ён рэалістычна адлюстроўвае ў сваіх творах гістарычныя з’явы, вобраз нашага сучасніка, шматгранную прыгажосць прыроды. Знаёмства з жывапісам мастака дазваляе між тым адразу ўбачыць галоўнае ■— у сваіх палотнах ён стварыў асабісты, толькі яму ўласцівы свет мастацкіх вобразаў. Гэты свет увасабляецца ў творах розных жанраў, сярод якіх гістарычная і бытавая карціна, партрэт, пейзаж...
    «Не ўяўляю сабе твора мастацтва, напісанага халоднай рукой,— калісьці заўважыў Адольф Самойлавіч. — Самы дальнабачны разлік не прадугледзіць промаху, народжанага абыякавасцю да таго, што жывапісец адлюстроўвае. Як бы ні была ўпэўнена пабудавана карціна, штосьці ў ёй абавязкова абернецца ў няпраўду, і тэма важнейшая, і задума велічная не будуць рэалізаваны ў поўнай меры без гарэння, без пачуцця, якія вядуць у глыбіні пазнання тэмы, вобраза, прадмета адлюстравання».
    Нарадзіўся мастак у 1915 годзе ў сям’і рабочага. Дзяцінства і юнацтва былі нялёгкімі. Абставіны склаліся так, што ён да 1924 года выхоўваўся ў дзіцячым доме, дзе навучыўся маляваць. У 1936 годзе паступіў у Віцебскае мастацкае вучылішча. Адным з яго непасрэдных настаўнікаў быў вядомы тады жывапісец і педагог, выхаванец ВХУТЕМАСа I. В. Ахрэмчык. Менавіта ён, як гарачы прыхільнік рэалістычнага метаду ў мастацтве, аказаў плённы ўплыў на творчае станаўленне будучага мастака. Самае галоўнае, што было ўспрынята ў гады вучобы,— уменне ўважліва назіраць жыццё, адбіраць у ім самае характэрнае, тыповае, быць шчырым.
    I вось вучылішча ў 1940 годзе засталося ў мінулым. А наперадзе — работа ва Упраўленні па справах мастацтваў БССР.
    Але самастойная творчая праца толькі пачыналася, калі грымнула Вялікая Айчынная вайна. 3 першых дзён А. Гугель — у радах Чырвонай Арміі. Цяжкі гэта быў час. Адступленне, хвароба, шпіталь, адпраўка ў Кемерава. Амаль усю вайну быў начальнікам будаўнічай калоны, затым памочнікам начальніка будаўнічамантажнай часці Галоўбаяпрыпасбуда СССР. У Кемераве ён становіцца адным з арганізатараў Кемераўскага аддзялення Саюза мастакоў РСФСР. У 1943 годзе тут была арганізавана выстаўка «Кузбас — фронту», на якой экспанаваліся яго карціны «Адпраўка на фронт» і «Палонных вядуць».
    Пасля вызвалення Беларусі А. Гугель вяртаецца ў Мінск. У 1946 годзе яго прымаюць у члены Саюза мастакоў СССР. Пачынаецца актыўная творчая дзейнасць. Суровая школа вайны ўзброіла мастака ўспамінамі на доўгія
    гады. Перажытае дыктавала адпаведныя пластычныя вобразы, характары, ідэі, тэмы, сюжэты...
    Станаўленне мастака першых пасляваенных гадоў, духоўнае і творчае, праходзіла ў двух напрамках — мужная, гераічная тэма суправаджалася лірычнай, камернай. Карціны аб вайне і побач — пейзажы «Цёплы вечар» (1950), «Вясна» (1954) — невялікія работы, у якіх жывапісная пластыка дасягае музычнай выразнасці. На Усесаюзнай мастагкай выстаўвы, прысвечанай 30годдзю Вялікага Кастрычніка, з’яўляецца карціна «Ля магілы героя» (1947), затым палатно «Важнае паведамленне» (1949), якое прымусіла гаварьшь аб А. Гугелю як майстру кампазіцыйнай псіхалагічнай карціны. Палатно пераносіць нас у будні Вялікай Айчыннай вайны. Рабочая сям’я слухае перадаваемую па радыё чарговую зводку аб становішчы на фронце. Лаканічна адлюстраваны прыкметы часу: заклеенае палоскай паперы акно, санітарная сумка на стуле, на стале газавая лямпа, шклянка чаю, бульба... Халоднае святло зімовага дня напаўняе пакой, пераважаючыя шэрасерабрыстыя фарбы ў агульным каляровым ладзе яшчэ больш даюць адчуць суровы час.
    Mae рацыю маскоўскі мастацтвазнаўца М. А. Арлова, гаворачы, што ў рабоце над творам «Гугель сур’ёзна вывучаў спадчыну перадзвіжнікаў і не толькі моцна засвоіў некаторыя прыёмы працы над кампазіцыяй і карцінай у цэлым, але і імкнуўся, падобна сваім выдатным настаўнікам, у фактах прыватнага жыцця простых людзей знаходзіць і раскрываць вялікі грамадскі сэнс» *.
    Імкненне раскрыць чалавечыя характары ў момант найвялікшага напружання духоўных сіл абумовіла ў далейшым зварот мастака да гісторыкарэвалюцыйнай тэматыкі. Першай спробай з’явілася карціна «М. Г. Чарнышэўскі і М. А. Дабралюбаў у рэдакцыі часопіса «Современннк» (1950).
    Вобразы барацьбітоўрэвалюцыянераў як увасабленне подзвігу ў імя народнага шчасця становяцца зместам многіх палотнаў А. Гугеля. Імкненне напоўніць творы глыбокім ідэйным зместам суправаджалася пэўнымі знаходкамі ў гістарычнай тэматыцы. У прыватнасці, гэта выявілася ў карціне «3 мінулага» (1957), якая экспанавалася на Усесаюзнай мастацкай выстаўцы да 40годдзя Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.
    Два гады напружанай дзейнасці. Эскізы, эцюды, якія сведчылі аб удумлівым падыходзе А. Гугеля да рашэння галоўнай задачы — стварэння адпаведнага эпосе вобраза. Мастак сваёй працай над карцінай даказаў важнасць падрыхтоўчых матэрыялаў рознага характару. «Эцюд можа быць самастойным творам, які нясе ў сабе эстэтычную каштоўнасць,— гаворыць Адольф Самойлавіч.— Ўпэўнены, што толькі пасля таго, як напісаны сотні эцюдаў,
    * Орлова М. Чскусство Советской Белорусснн. М., 1961. С. 184.
    5
    1
    Старая Русь. 1967
    можна прыступіць да карціны. Калі ж дабавіць майстэрства і веданне жыцця, няма сумнення ў тым, што карціна будзе створана».
    «3 мінулага» — карціна пераносіць нас у цяжкую эпоху мікалаеўскай Расіі. Па бруднай дарозе марудна паўзе крытая кібітка з маладой ссыльнай рэвалюцыянеркай. Яна з тых барацьбітоў за свабоду, прадстаўнікамі якіх былі С. Пяроўская і В. Засуліч. 3 невясёлай цікаўнасцю назірае за ёю жандар. Углядаючыся ўдалечыню, звыкла правіць лейцамі вознік. Паміж героямі ёсць нейкая няўлоўная псіхалагічная сувязь, і асабістая і сацыяльная, бо кожны нясе сваю долю, служачы непрымірымым варожым грамадскім сілам.
    Прыкладна ў той жа час, у 1956 годзе, з’яўляецца псіхалагічна насычаны і драматычны партрэткарціна «Мікалай Астроўскі», які палажыў пачатак плённаму творчаму супрацоўніцтву з Раісай Уладзіміраўнай Кудрэвіч (з 1968 года — заслужаны дзеяч мастацтваў БССР).
    «Я бяру на сябе смеласць сцвярджаць,— гаворыць народны мастак СССР, Герой Сацыялістычнай Працы 3. I. Азгур,— што пэндзлі Р. Кудрэвіч і А. Гугеля не растварыліся, не страцілі своеасаблівасці непаўторнай творчай індывідуальнасці. У кожнага паасобку — свой тэмперамент, сваё ўспрыняцце свету, свая эмацыянальная манера адлюстравання чалавека і прыроды. I добра, што яны, жывучы і працуючы разам, не забыліся аб сваёй песні, аб сваім голасе. Часам прыемна паслухаць дуэт, часам чакаеш ад аднаго і другога маста
    ка сольных выступленняў. Гэта таксама немалаважная годнасць такой садружнасці» *.
    У карціне апета прыгажосць чалавека, яго воля, імкненне да актыўнай дзейнасці. Дадзены вобраз вялікай мужнасці. Прыкаваны цяжкай хваробай да ложка, пісьменнік сілай духу зацвярджае жыццё, яго праўду. У адлюстраванай сцэне не адчуваецца трагічнага становішча, усё падпарадкавана раскрыццю невычарпальнага жыццялюбства, энергіі героя.
    У каларыце твора пераважаюць серабрыстаблакітныя і карычневаружовыя колеры, якія змякчаюць цёмныя фарбы сцяны, адзення, коўдры, століка з букецікам ландышаў. Усё гэта разам з сонечным святлом прыдае сітуацыі аптымістычнае гучанне.
    Мастака з цягам часу прывабліваюць лёсы канкрэтных асоб, якія займаюць значнае месца ў гісторыі Беларусі. Вялікі інтарэс выклікала карціна «Кастусь Каліноўскі» (1956, сумесна з Р. Кудрэвіч).
    Базарная плошча. Перад народам выступае вядомы беларускі рэвалюцыянердэмакрат XIX стагоддзя. Яго фігура ў белай кашулі ўзвышаецца над натоўпам. Ен гаворыць людзям доўгачаканыя словы аб мужыцкай праўдзе, аб праве на зямлю і волю, аб чалавечым шчасці без прыгону і насілля. Прыцягвае ўвагу натхнёны твар выступаючага.
    Палатно пабудавана па гарызанталі, што дало магчымасць назіраць твары і характары ўсіх сабраўшыхся людзей: кавалёў, касцоў, рамізнікаў, земляробаў... Шмат аб чым апавядаюць раскіданыя жывапісныя рэчы на вазах, немудрагелістыя ганчарныя вырабы, абаранкі і мяшкі з бульбай, хатнія жывёлы, птушкі.
    Выразныя чалавечыя постаці і твары. Асабліва цікавы вобраз хлапчука на першым плане: ён насцярожаны і ў той жа час захоплены тым, што адбываецца на плошчы. Пластычныя і псіхалагічна пераканальныя і іншыя вобразы: мужнага барадача ў белай палатнянай кашулі, сялян, свяшчэнніка і ўважлівай жанчыны. Франтальная кампазіцыя палатна прымушае гледача паразважаць над убачаным, нібы перад раскрытай старонкай гістарычнай аповесці...
    Трэба дадаць, што гістарызм у лепшых творах А. Гугеля раскрываецца не проста ў падрабязным, грунтоўным апісанні значных фактаў, але і ў эмацыянальным асэнсаванні лёсу герояў; верагоднасць адлюстраванай сітуацыі — не толькі ў сюжэтным дзеянні, але і пры дапамозе дамінуючага ў карціне агульнага псіхалагічнага стану.
    Героі А. Гугеля, як правіла, далёкія ад якойнебудзь нявызначанасці. Гэта канкрэтныя людзі, паказаныя ў рэальнай гістарычнай абстаноўцы.
    Гэтая асаблівасць мастакоўскай здольнасці выявілася і ў яго Ленініяне. Можна вылучыць карціну «Ленін сярод параненых чырвонаармейцаў» (1965). У рамках простай кампазіцыі ў поўную моц праявіўся незвычайны жы
    * Азгур 3. To, что помннтся... Мн., 1977. С. 286.
    6
    2
    Цыганка. 1968
    вапісны тэмперамент мастака. У каларыстычным вырашэнні ўдачна выкарыстаны прынцып каляровага і светлавога кантрасту. Каларыт пабудаваны на суадносінах карычневых, шэрых і блакітных тонаў, што дазволіла адначасова зрабіць фігуру правадыра дамінуючай і стварыць асяроддзе, дзе ўсё падпарадкавана раскрыццю душэўнай усхваляванасці сабраўшыхся.
    Такім чынам, можна прыкмеціць: на працягу дзесяткаў гадоў творчасць жывапісца захапляла няспыннымі мастакоўскімі пошукамі. Гэта, безумоўна, было звязана з тым, што неаднаразова адзначалася крытыкай: усё растучая ўвага мастакоў Беларусі да гістарычных і гісторыкарэвалюцыйных тэм і характар іх канкрэтнага ўвасаблення маюць адзіныя вытокі—імкненне глыбока і рознабакова асэнсаваць асноўныя этапы развіцця грамадства ў яго гістарычнай пераемнасці.