• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адольф Гугель

    Адольф Гугель


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 50с.
    Мінск 1990
    50.02 МБ
    Менавіта ў імкненні пасвойму, з пункту гледжання сучаснасці пранікнуць у корань гістарычнага працэсу, усвядоміць сэнс і значэнне сацыяльнай рэвалюцыі і галоўных этапаў нялёгкага шляху народа бяруць пачатак і зварот А. Гугеля да гістарычнай, «харавой» карціны і тое, як гэта рэалізуецца ў яго творчасці.
    Практычна гэта дасягаецца мастаком рознымі спосабамі. To падкрэсленай паэтычнасцю ўсяго вобразнага ладу твора, як гэта мы бачым, напрыклад, у карцінах «Трывожная маладосць» (1983), «Восеньскі роздум. Я. Купала» (1982); то ў своеасаблівай кампазіцый
    най і псіхалагічнай завостранасці вобразаў, як у палотнах «А. Г. Чарвякоў сярод калгаснікаў» (1983) і «Дзеці вайны» (1985); то ў быліннай эпічнасці, уласцівай кампазіцыям «Сімфонія рэвалюцыі» (1968) і «Грэнада» (1970), або ў кампазіцыйнай дынаміцы і колеравай шматзначнасці — «Інтэрнацыянал» (1969, тры апошнія разам з Р. Кудрэвіч).
    Трэба адзначыць, што гэтыя работы непадобны адна на другую: розныя па зместу, па выкананню. У іх адсутнічаюць, як бывае, HeftKan ілюстрацыйнасць, эцюднасць. У прынцыпе гэта жывапіс роздуму над тэмай, жывапіс разумення. У карцінах прысутнічаюць асоба аўтара, напружаная лірычная ці публіцыстычная сіла вобразаў, часам адкрытая мяккая філасафічнасць ці метафарычнасць.
    Асаблівае месца ў творчасці мастака займае работа над вобразам У. I. Леніна.
    Першы вопыт Ленініяны А. Гугеля — серыя эцюдаў да карціны «Ленін сярод сялян» (1954). Карціна па розных прычынах не атрымалася, але гэты вопыт спатрэбіўся мастаку ў працы над іншымі палотнамі. У 1963 годзе Музфонд БССР папрасіў А. Гугеля і Р. Кудрэвіч напісаць карціну на тэму «Ленін і музыка». Было створана палатно «Апасіяната». Незадаволеныя творам мастакі зрабілі другі варыянт карціны пад той жа назвай.
    Кампазіцыя «Апасіянаты» даволі простая. Толькі што прагучалі апошнія акорды вядомага бетховенскага твора. Ленін у накінутым на плечы паліто стаіць каля акна. Уся яго постаць накіравана насустрач святлу. Скрыжаваныя на грудзях рукі, прыўзнятая галава, выраз твару падкрэсліваюнь засяроджанасць, рамантычную ўсхваляванасць. Тонкае жывапіснае вырашэнне, дакладна знойдзеныя суадносіны асветленых і зацямнёных месц узмацняюць паэтычнасць моманту, яго музыкальнасць.
    Пафас іншых работ аб Леніне — непарыўная, пастаянная сувязь Ільіча з народам. I пры гэтым адзінстве правадыра і простых людзей — вобразы рабочых, матросаў, сялян, як правіла, ні ў якім разе не адлюстроўваюць «безаблічны натоўп». Гэта не статысты і не «агульны фон». Гэта — таварышы, паплечнікі, мудрыя дарадчыкі. Вось, напрыклад, пажылы араты ў будзёнаўцы з карціны «Камунары» (1978). Ен ужо не зусім той звычайны, праставаты або хітраваты жыхар вёскі, а сапраўдны гаспадар зямлі. Такія ж і яго таварышыземляробы. Шчырая павага да асобы адлюстраваных герояў, да іх асаблівага ўнутранага «я» характарызуе наогул многія творы А. Гугеля. Вядома, гэты інтарэс не заўсёды рэалізуецца з дастатковай глыбінёй і яркасцю, асабліва ў некаторых бытавых сюжэтах. Аднак тэндэнцыя да глыбокага спасціжэння складанага духоўнага жыцця чалавека — адметная рыса творчасці мастака ў шэрагу работ гістарычнага плана.
    У гэтым сэнсе характэрны трыпціх «Сімфонія рэвалюцыі» (1968, разам з Р. Кудрэвіч), асабліва яго цэнтральная частка — «Апасіяната». У параўнанні з «Апасіянатай» 1963 года
    7
    3
    Стары Талін. 1967
    4
    Старая Рыга. 1979
    гэты твор больш цэльны, больш эмацыянальны, больш глыбокі па задуме.
    Уладзімір Ільіч сядзіць на фоне раяля і слухае твор вядомага кампазітара. Ен не проста слухае, ён — пад уладай бессмяротнай музыкі, якая нараджае ў глыбіні прасторы, як у смузе, ледзь распазнаныя ружаватыя сілуэты крочачых у шчыльным страі байцоў з чырвоным сцягам. Бакавыя часткі — «Царская
    Расія — турма народаў», «Да новага жыцця» — не толькі падпарадкоўваюць усё адзінай тэме, але і ўдакладняюць, канкрэтызуюць роздум Ільіча аб нялёгкім мінулым і светлым будучым краіны. Так, псіхалагічная характарыстыка герояў трыпціха, раскрываючыся перад гледачом, з’яўляецца своеасаблівым акном і ва ўнутраны свет мастака, дае ключ да разумення яго задумы.
    Немалаважным для жывапісца было не паўтараць ужо вядомае. У розных дакументах, літаратурных матэрыялах ён знаходзіў і адбіраў неабходныя звесткі, дэталі, якія дапамагалі раскрыць ленінскія рысы характару. Пацвярджэннем служыць карціна «Інтэрнацыянал» (1969, сумесна з Р. Кудрэвіч).
    Прамяні святла высвечваюць у невялікай, але маналітнай групе ленінскі твар, асобныя часткі сцяга ў руках рабочага, салдата. Размеркаванне асветленых і зацямнёных месц, рытмічны паўтор ліній постацей, развяваючыхся частак паліто, шыняля адпавядаюць рытму мелодыі выконваемага партыйнага гімна.
    Кампазіцыйна персанажы займаюць амаль усю плоскасць палатна, што прыдае адлюстраванай падзеі манументальны характар. Але вынесены нібы фрагментам на першы план вобраз трубача некаторым чынам парушае архітэктоніку твора, агульную яго кампазіцыю, адцягваючы ўвагу ад асноўнага.
    Мастака заўсёды хвалявалі героіка грамадзянскай вайны, мужнасць народа ў Вялікай Айчыннай... Для твораў падобнай тэматыкі ўласцівы свой эмацыянальны вобразны лад. Прыкметным становіцца пераход ад адлюстравання розных канкрэтных фактаў да ўмоўнасці, іх спалучэння. Ускладняецца мастацкае мысленне, выкарыстоўваюцца разнастайныя прыёмы выразнасці. У карцінах «Грэнада» (1970), «Партызанская балада» (1971), «Вечная слава» (1977) і іншых мастака хвалююць, як і раней, не батальныя сцэны, а псіхалагічны стан герояў, вялікае значэнне іх подзвігу для будучых пакаленняў.
    «Грэнада» (сумесна з Р. Кудрэвіч) прасякнута ўсхваляванасцю. Аўтары змаглі перадаць сваё паэтычнае светаўспрыманне. Эмацыянальная прыўзнятасць, «адкрытасць» усёй вобразнай сістэмы пераканаўча прасочваюцца праз своеасаблівую песенную інтэрпрэтацыю героікі грамадзянскай вайны.
    Загінуў у баі герой. А ўдалечыні над зямлёю бледнаружовыя сілуэты імклівых конных байцоў у будзёнаўках. Месца дзеяння не канкрэтызавана, гэта шар зямны, які займае амаль тры чвэрці прасторы палатна. Жывапісны лад палітры напружана ўзвышаны і натхнёны, кампазіцыйнае вырашэнне разамкнута, нібы расчынена ў свет сталага, вечнага, агульначалавечага...
    У 70я гады на выстаўках экспанаваліся тры вялікія карціны аб подзвігу народным ■—• «Партызанская балада» (1971), «На світанку. Да партызан» (1975), «Вечная слава» (1977, сумесна з Р. Кудрэвіч). Але, бадай, самай сур’ёзнай і манументальнай з’яўляецца карціна «Партызанам Беларусі прысвячаецца»
    8
    (1984, сумесна з Р. Кудрэвіч), створаная да 40годдзя вызвалення нашай рэспублікі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў.
    Наогул гаворачы, манументальнасць, якая праглядаецца ў некаторых станковых палотнах А. Гугеля, звязана з пэўнымі заканамернасцямі пабудовы вобразнапластычнай мовы. Строгая выразнасць выяўленчай мовы, дакладнае вылучэнне асноўных фармальных і сэнсавых акцэнтаў, свабоднае, з лёгка ўлоўленай логікай развіццё рытмічнай структуры — без гэтага няма манументальнасці, незалежна ад таго, якія рэалістычныя маштабы твора. Усе названыя якасці, бясспрэчна, уласцівы такім палотнам, як «Апасіяната», «Пахаванне Л. М. Талстога» (1968), «Трывожная маладосць» (1983).
    У карціне «Партызанам Беларусі прысвячаецца» псіхалагічны вобраз раскрываецца як своеасаблівы «дыялог» паміж пластычнай завостранасцю і выразнасцю твораў, поз партызан і ўвасабленнем іх вялікай унутранай сілы. Гэта адчуваецца ў структурнай маналітнасці кампазіцыі: унутранае напружанне падтрымана колерам — кантрастам вохрыстазялёных і прыглушаных карычневых з усплёскам ружовага, бэзавага, аранжавага, блакітнага тонаў. Дакладны рэалістычны малюнак, умелая раскладка колеравых плоскасцей пры беражлівай увазе да распрацоўкі дэталей другога плана, глыбіні прасторы — усё працуе на аўтарскую задуму. Найбольш паслядоўна тэма «прысвячэння» вырашана ў цэнтральных постацях пажылога партызана ў плашчпалатцы і яго таварыша, хлопчыка ў паўкажушку і жанчыны ў светлай хустцы з вінтоўкай.
    Іншымі словамі, аўтары аб’ядналі партызан у адзіным пачуцці, пранізаўшы кампазіцыю высокім рамантычным пафасам, у той жа час надзялілі ўсіх удзельнікаў «дзейства» характэрнымі, яскравымі індывідуальнымі рысамі, не дапусціўшы ў карціну ніякай прыгладжанай, ідэалізаванай нівеліроўкі. Так атрымалася моцнае і суровае злучэнне велічнай, манументальнай абагульненасці з верагоднай і канкрэтнай жыццёвай праўдай, афарбаванай душэўным мастакоўскім хваляваннем.
    Творчыя інтарэсы А. Гугеля не абмяжоўваюцца гісторыкарэвалюцыйнай, гераічнай тэмай. Пастаянныя паездкі па гарадах і вёсках рэспублікі, краіны нараджаюць задумы твораў, непасрэдна звязаных з чалавекам сённяшняга дня, з багаццем і прыгажосцю яго духоўнага свету.
    «За здароўе юбіляра» (1959), «Ля плятня» (1960), «Старая калгасніца» (1961), «Першыя пралескі» (1982) і іншыя — вось толькі некаторыя з названых жанравых палотнаў. Аб шчырых пачуццях мастака да людзей апавядаецца ў іх проста і сардэчна. «Неабходна добра самому ведаць жыццё,— гаворыць Адольф Самойлавіч,— надоўга акунуцца ў тое асяроддзе, якое выбраў аб’ектам адлюстравання, не толькі бачыць свайго героя, не толькі ведаць аб ім усё, але і ўмець пранікаць у яго душу, глядзець навокал яго вачамі, адчуваць яго сэрцам».
    2 Зак. 2956
    Кожная з карцін А. Гугеля не падобна на папярэднюю, кожная сведчыць аб новым, іншы раз нечаканым павароце ў творчым развіцці мастака. Калі параўнаць, напрыклад, карціны «Даяркі» (1972) і «Бабіна лета» (1977), то змены ў вобразна пластычным ладзе жывапісу, якія адбыліся за пяць гадоў, відавочны. У першым выпадку — карціна настрою, якая падкупляе выразнасцю, імпрэсіяністычнай свежасцю, нічым незамутненай чысцінёй пачуцця жыцця. У другой псіхалагічна вывераны ўсе пластычныя дэталі і прастора. Тут фарбы лакальныя, аб’яднаныя рэфлексамі, што робіць усё навокал радасным, жвавым, але манера пісьма стрыманая, дапамагаючая адлюстраваць вонкавы выгляд кожнага прадмета, дзе ўсё перададзена тонкімі лініямі малюнка. Дзякуючы яму ўсё здаецца празрыстым, вытанчаным, прыгожым пад восеньскім сонцам. Карціна глядзіцца як нешта цэласнае, злітнае, a жаночыя вобразы сімвалізуюць магутны, шматколерны паток жыцця.
    Цяжка назваць хаця б адзін жанр жывапісу, у якім А. Гугель паспяхова не спрабаваў бы свае сілы. Так, з’яўляючыся майстрам вялікай фігуратыўнай кампазіцыі, ён часта выступае і як сур’ёзны, удумлівы партрэтыст са сваім індывідуальным аналітычным падыходам да задач гэтага жанру.