• Газеты, часопісы і г.д.
  • Адольф Гугель

    Адольф Гугель


    Выдавец: Беларусь
    Памер: 50с.
    Мінск 1990
    50.02 МБ
    Персанажы партрэтаў, як правіла, сучаснікі, з якімі ён часта сустракаецца: калгаснікі, старыя, даяркі, ветэраны вайны і працы. Адольф Самойлавіч звычайна шукае ў сваіх героях асноўнае, не ўпрыгожвае іх. Ен просты, праніклівы, адкрыты ў апавяданнях аб сучасніку, ніколі не навязвае ім неўласцівых якасцей. Адлюстраваць самае істотнае ў чалавеку, у ладзе яго душы — у гэтым А. Гугель бачыць сваю задачу, калі бярэцца за стварэнне партрэтаў ці партрэтных эцюдаў.
    Несумненна, да дасягненняў мастака можна аднесці твор «Калгасны пастух» (1961). Жадаючы паказаць значнасць, каштоўнасць чалавечай асобы, А. Гугель уносіць у палатно рысы своеасаблівай манументальнасці. Гэтаму пачуццю спрыяе тое, што стаячая фігура на фоне палёў абрэзана ніжнім краем палатна. Адкрыты твар, спакойная поза, абапёртыя на палку рукі выражаюць упэўненасць у сабе, пачуццё ўласнай годнасці. Шырока, энергічна напісана бледнаружовая кашуля, прыгажосць якой адценена накінутай на плячо карычневай курткай.
    Дакладна знойдзена каляровае вырашэнне. Пераважаючыя светлыя фіялетавыя, зялёныя, блакітныя тоны гарманіруюць з колерам адзення. Напісаны энергічнымі мазкамі, воблік працаўніка новай вёскі ўвасабляе сабой чалавека нашых дзён...
    У партрэтнай творчасці Адольфа Самойлавіча можна знайсці шмат іншых удачных раб°т—«Даярка», «Калгасны вартаўнік» (1962), «Дзяўчына з кнігай» (1967), «Цялятніца Алена» (1972), «Калгасніца ў чырвонай хустцы» (1973), партрэтныя эцюды да гістарычных карцін. Яны цікавыя паэтычнасцю, душэўнасцю, а таксама як падрыхтоўчы матэрыял для
    9
    вялікіх твораў, як аснова для вобразна пластычных эксперыментаў.
    «Даярка» (1967) сваім кампазіцыйным пабудаваннем выходзіць за рамкі партрэтнага жанру. Мастак у працэсе працы пераадолеў умоўнасць позы, якая характэрна для звычайнага партрэта, увёў у твор сюжэтны пачатак.
    Маладая жанчына з вядром нібы на некалькі імгненняў спынілася, да чагосьці прыглядаецца, злёгку ўсміхаецца. Ва ўсім вобліку душэўная энергія, прываблівасць. Яе вобраз выражаны падкрэслена проста. Прыгожа глядзіцца на фоне каляровай посцілкі твар, свабодна напісаны белыя халат і хустка.
    У жыхарах калгаснай вёскі, асабліва ў жанчынах, мастак падмячае неабходныя рысы, паказвае глыбіню і тонкасць іх хваляванняў. Есць нешта агульнае і ў кампазіцыйнай пабудове. I ў той жа час прыкметна спроба адысці ад штампаў. Гераіні паказаны ў звычайных абставінах, калі цалкам праяўляецца іх характар.
    У сваіх мадэлях мастак шукаў і шукае тыповыя рысы, іх лепшыя якасці. У творах з цягам часу ўсё больш адчуваецца жыццесцвярджальнае ўспрыманне рэчаіснасці, узмоцненае адпаведнымі колеравымі спалучэннямі. У палітры пераважаюць сціплыя, светлыя тоны («Леначка», «Ля плятня», 1960). У іншых выпадках можна заўважыць намаганні жывапісца знайсці ў асяроддзі каляровае багацце («Рыбакі», 1962).
    У творах А. Гугеля, як мы бачым, пейзаж адыгрывае вялікую ролю. Ен часта стварае неабходны настрой, той эмацыянальны фон, які ўзмацняе асноўны змест, ідэю.
    Дзе толькі не пабываў з эцюднікам мастак! Эстонія, Ленінград, Пскоўшчына, Крым, Суздаль, Астрахань, выхаджаны ўдоўж і ўпоперак дарогі Беларусі, пачынаючы ад купалаўскай Вязынкі і канчаючы Белавежскай пушчай. Гранічна простыя матывы без эфектных кампазіцый і без усякай вонкавай фантастыкі. А. Гугель заўсёды аддаляецца ад рэальных уражанняў і назіранняў, але ён так бачыць і паказвае асаблівае, што яно выступае перад гледачом нібы ў новым вымярэнні.
    Значныя вынікі прынеслі майстру пошукі каляровай выразнасці, калі ён ішоў ад закаханасці да каларыстычнай прыгажосці прыроды. Нагадаем такія работы, як «Дождж прайшоў» (1959), «Свіслач. Вечар» (1962), «Вясна наступае» (1965) і іншыя. У карціне «Сонечны дзень» (1962) усё прасякнута трапятлівым святлом. Ярка асветленыя месцы пейзажа гарманіруюць з празрыстымі ценямі, формызлёгку вібрыруюць, нібы раствараюцца ў сонечных прамянях і паветры.
    Эвалюцыя пейзажа ў майстра выразна прагледжваецца менавіта ў названых работах, дазваляе падзяліць думку яго аб тым, «што для жывапісца, як і для графіка, скульптара, вельмі важна ўдасканальвацца, не паўтарацца, не спыняцца на дасягнутым. Толькі тады відавочны крок наперад, калі кожны раз знаходзіш нешта новае». Гэтае творчае крэда А. Гугеля бачна ў яго палотнах «Цёплы вечар»
    (1967), «Лагойскі матыў» (1969), «Блакітная раніца» (1972).
    У апошняй рабоце, пабудаванай на спалучэнні ружовых, зялёных, пяшчотнаблакітных фарбаў, адчуваецца ранішняя прахалода, калі прабуджаюцца сілы прыроды, пачынаючы праяўляцца ва ўсёй красе. Колькі жыцця, дынамікі ў вольна раскінутых галінках, кронах дрэў, празрыстым паветры, халоднай вадзе ракі!
    А як звонка адчуваецца вясенні подых у порыстым снезе, шэраблакітным небе, у глыбокіх ліловых ценях («Вясна ідзе», 1967)! Незвычайную свежасць адчуваеш у пейзажах «Раўбічы. Роздум» (1970), «Зіма ў Раўбічах» (1973). Нскаторыя пейзажы — «Восень у парку» і «На Бярэзіне» (1970), «Беларускі матыў» (1975), «Вязынка. Адліга» (1978), «Першыя пралескі» (1982) —напісапы з вялікім размахам і мудрай сталасцю, убіраюць не толькі ў пэўнай ступені афарбаванае пачуццё жыцця, але і шырока разгалінаваны, маштабны роздум аўтара «аб часе і аб сабе», няпростую філасофскую лірыку нашага сучасніка.
    У А. Гугеля натурнае мысленне: ён абавязкова аддаляецца ад канкрэтнага матыву, выкарыстоўваючы формы і фарбы для перадачы пэўнага перажывання ці роздуму.
    Так, многія свае пейзажы мастак будуе на дзіўных гукавых асацыяцыях. Угледзьцеся ў карціны «Зялёны шум» (1972), «Блакітны світанак», «Залатое ўбранне» (1974), «Лета прайшло» (1977) або «Вясна ў Лошыцы» (1982). Пазбаўлены своеасаблівага ўнутранага слыху глядач не можа пасапраўднаму ўбачыць палотны А. Гугеля, бо ў іх стылі многае заснавана на гарманічным развіцці поліфаніі колеру, на руху рытму, то павольнага і маруднага, то вострага і дынамічнага.
    Нараджэнне краявіду ў Адольфа Самойлавіча звязана з асабістымі адносінамі да яго. Тут важна знайсці вобраз, які ў кожным канкрэтным выпадку патрабаваў свайго жывапіснага ўвасаблення. Узмацненне дэкаратыўнасці ў многіх творах 70 — пачатку 80х гадоў дазволіла зрабіць колер галоўным сродкам эмацыянальнага раскрыцця вобраза, з яго дапамогай перадаць выразнасць стану, асаблівасць прыроднага матыву. Характэрныя ў гэтых адносінах «Алея ў парку», «Воблачны дзень» (1973). Асабліва эфектны першы пейзаж, які вырашаны ў гучнай каляровай гаме. Тонкія градацыі жоўтага колеру лісця, мажорны настрой, прасякнутыя чыстым паветрам, выклікаюць вялікае хваляванне.
    Мастак не абмяжоўвае свой тэхнічны арсенал маслам, спрабуе сілы ў гуашы, манатыпіі. Пошук каляровай выразнасці садзейнічае таму, што гэтыя работы вырашаюць задачы, блізкія па характару да жывапісу.
    У манатыпіях А. Гугель знаходзіць сваё вырашэнне пачуцця колеру, уменне майстра акцэнтаваць увагу на самым істотным. Ен умела скарыстоўвае матэрыял для таго, каб узмацніць вастрыню ўспрымання старажытнай архітэктуры. Розныя па каларыту і настрою творы «Суздаль» (1970), «Крэмль у Суздалі»
    10
    (1972). У іх адчуваецца характар кожнага з помнікаў, які залежыць ад святла, паветранага асяроддзя. У апошняй рабоце паказаны паэтычны вобраз старажытнага дойлідства. Эмацыянальная, ясная па кампазіцыі, яна сваёй тонкай каляровай гамай падкрэслівае своеасаблівасць рускага горада.
    Здзіўляючая манатыпія «Пскоў. Казка» (1973). Фактура паперы, яе колер адпавядаюць характару тэмы. Цішынёй і ледзь чутнай музыкай вее ад адлюстраванага кутка горада, нібы сатканага з тонкіх вохрыстых, ружовых, блакітных ліній.
    Пейзажы А. Гугеля па свайму настрою нельга аддзяліць і ад жанру нацюрморта, у якім так пераканаўча праяўляецца талент мастакакаларыста. У яго нацюрмортах, звязаных з адлюстраваннем кветак, садавіны і іншых зямных дароў, рэчавыя камбінацыі маюць сваёй асновай мастацкапаэтычныя ідэі. У рабоце з нацюрмортам мастак глыбей спасцігае законы каляровых суадносін, пластычнае багацце рэчаў. Розныя прадметы ён умее каларыстычна аб’яднаць у адну гарманічную карціну.
    У «Рускім нацюрморце» (1971) на фоне чырвоных драпіровак побач з абаранкамі, берасцянкамі і драўлянымі лыжкамі — самавар. У тым, як раскладзены рэчы, як напісаны, бачна глыбокая ўлюблёнасць у прыгажосць побыту чалавека. Гэтыя рэчы захоўваюць цяпло чалавечых рук. Яны аб’яднаны прыгожай каляровай гамай.
    He менш каларытныя «Ружы, яблыкі і дыні», «Чырвоныя ружы» (1978), «Гародніна», «Нацюрморт з яблыкамі» (1981). Кампазіцыйна апошні пабудаваны на выяўленні спецыфічных асаблівасцей зялёных пладоў. Уся ўвага засяроджана на розных адценнях тых або іншых фарбаў.
    Творчасць Адольфа Самойлавіча Гугеля гэта свет разнастайных, складаных, драматычных чалавечых характараў, свет строгай логікі, дакладных ведаў і напружанай вастрыні душэўнага хвалявання, свет інтэлектуальнага роздуму і дабраты да людзей. За паўстагоддзя свайго творчага жыцця ён стварыў мастацтва, якое працягвае мяняцца па сённяшні дзень, але заўсёды застаецца разумным, рэалістычным, напоўненым вялікім унутраным сацыяльным сэнсам.
    Мастацтва А. Гугеля ўвабрала ў сябе найважнейшыя думкі і пачуцці часу. Ужо зараз некаторыя яго работы ўспрымаюцца класічнымі, заняўшымі сваё шаноўнае месца ў скарбніцы пасляваеннага беларускага савецкага жывапісу. Дзеля гэтага мастаку патрабавалася многае: кампазіцыйны дар, талент рысавальшчыка і каларыста, майстэрства рэжысёра, шырыня і дакладнасць ведаў вучонагадаследчыка гістарычных з’яў, чуткасць паэталірыка, вернасць паглыбленага аналізу сучасных грамадскіх працэсаў. Неспакойная натура жывапісца пабуджае і сёння працаваць з вялікім натхненнем.
    2*
    Кастусь Каліноўскі. 1956
    3 мінулага. 1957
    7
    Ветраны дзень. 1956
    ,8
    Астрашыцкі Гарадок. 1966
    9
    Лімоны. 1959
    I
    *4
    1
    10
    Мікалай Астроўскі. 1956
    3 Зак. 2956
    Пахавапне Л М Талстога. 1968
    12
    Грэнада. 1970
    з*
    13
    Камунары. 1978
    14
    Апасіяната. Цэнтральная частка грыпціха «Сімфонія рэвалюцыі». 1968
    15
    Царская Расія турма народаў. Левая частка трыпціха «Сімфонія рэвалюцыі». 1968
    16
    Да новага жыцця. Нравая частка трыпціха «Сімфонія рэвалюцыі». 196»
    Даяркі. 1972
    Юнацтва. 1977
    18
    19
    Дзяўчынка ля акна/1974
    20
    Флёксы. 1975
    21
    Асенні матыў. 1973