Археалагічныя помнікі Міншчыны
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 24с.
Мінск 1988
М. М. ЧАРНЯЎСКІ
АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ МІНШЧЫНЫ
БЕЛАРУСКАЕ ДОБРААХВОТНАЕ ТАВАРЫСТВА АХОВЫ ПОМНІКАЎ ГІСТОРЫІ I КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКАНСКІ САВЕТ МІНСКІ АБЛАСНЫ САВЕТ
М. М. ЧАРНЯЎСКІ
АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ МІНШЧЫНЫ
Чарняўскі Міхаіл Міхайлавіч — кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР. Займаецца вывучэннем археалогіі Беларусі, даследуе паселішчы і могільнікі каменнага і бронзавага вякоў Панямоння і Падзвіння, сярэдневяковыя мястэчкі Міншчыны. Член секцыі помнікаў археалогіі Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства ахоаы помнікаў гісторыі і культуры. Апублікаваў каля 70 артыкулаў па археалогіі Беларусі, манаграфію па новаму каменнаму веку Панямоння і тры навуковапапулярныя кнігі.
МІНСК «ПОЛЫМЯ» 1988
ББК 63.4(2)
421
Рэцэнзент кандыдат геаграфічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН БССР А. Г. Калечыц
Чарняўскі М. М.
421 Археалагічныя помнікі Міншчыны, — Мн.: Полымя, 1'988. — 24 с., іл.
Даецца характарыстыка асноўных відаў археалагічных помнікаў, якія сустракаюцца на тэрыторыі Мінскай вобласці, паказваецца іх важнае значэнне як крыніцы звестак па старажытнай і сярэдневяковай гісторыі краю, асвятляюцца спосабы іх выяўлення на мясцовасці.
Прызначаецца членам раённых таварыстваў аховы помнікаў, краязнаўцам.
0507000000—060
чЗак. мзд. — 88 ББК 63.4(2)
М 306(031—88
© Рэспубліканскі савет Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, 1988
Міншчына, размешчаная на водападзеле Дняпра, Прыпяці, Нёмана і іх прытоках, багатая разнастайнымі стаянкамі і селішчамі, гарадзішчамі і замчышчамі, курганнымі і грунтавымі могільнікамі і іншымі археалагічнымі помнікамі — матэрыяльнымі сведчаннямі жыццядзейнасці нашых далёкіх продкаў.
Пісьмовая гісторыя краю пачынаецца з X стагоддзя. Але наяўныя пісьмовыя крыніцы надзвычай урывачныя і скупыя, да таго ж яны пераважна апавядаюць аб палітычнай дзейнасці феадалаў. Раскопкі археалагічных помнікаў дазваляюць значна папоўніць веды пра нашу гісторыю, атрымаць звесткі пра народную матэрыяльную і духоўную культуру, побытавыя рэаліі. Археалагічныя помнікі — адзіная крыніца фактаў з дапісьмовай эпохі Міншчыны і ў гэтым іх неацэннае значэнне.
Тэрыторыю сучаснай Мінскай вобласці першабытны чалавек упершыню засяліў у глыбокай старажытнасці — больш дзесяці тысячагоддзяў назад, на мяжы старажытнага (палеаліту) і сярэдняга (мезаліту) каменнага веку, калі сюды, на берагі буйнейшых вадаёмаў, праніклі носьбіты так званай свідэрскай археалагічнай культуры. Тагачаснае насельніцтва, аб'яднанае ў мацярынскія родавыя абшчыны, займалася паляваннем, рыбацтвам, збіральніцтвам і карысталася пераважна каменнымі (крамянёвымі) прыладамі працы. Частка прылад выраблялася з рагоў і касцей жывёл.
Шэсць тысячагоддзяў назад на Міншчыне пачаўся новы каменны век (неаліт), для якога было характэрным з яўленне ляпнога глінянага посуду — керамікі і распаўсюджанне вытвараючых формаў гаспадарання — земляробства і жывёлагадоўлі пры захаванні вядучага значэння ранейшых заняткаў. Прылады працы, як і раней, вырабляліся пераважна з крэменю. Берагі мясцовых рэк і азёр у той час засялялі плямёны розных археалагічных культур:
3
нёманскай — на захадзе, днепраданецкай — на паўднёвым усходзе, верхнедняпроўскай — на ўсходзе, тыповай грабеньчатаямачнай керамікі і нарвенскай — у басейне Віліі.
Чатыры тысячагоддзі назад першабытнае грамадства на гэтай тэрыторыі ўступіла ў бронзавы век, калі пры ранейшай дамінацыі каменных прылад працы і зброі тут упершыню з'явіліся медныя і бронзавыя вырабы, інтэнсіўна развіваліся жывёлагадоўля і земляробства. У той час пачала зараджацца маёмасная няроўнасць, значна ўзрасло ў гаспадарцы значэнне мужчынскай працы, што прывяло да складвання патрыярхальнародавых адносін. У пачатку бронзавага веку тэрыторыю вобласці засялялі плямёны розных кулыур шнуравой керамікі. У другой палове II тысячагоддзя да нашай эры поўдзень Міншчыны займала насельніцтва тшцінецкай культуры, усход — сосніцкай. У познім бронзавым веку ва ўжытку жыхароў паўночнай Міншчыны распаўсюдзіліся керамічныя вырабы з заштрыхаванымі паверхнямі.
Каля двух з паловай тысячагоддзяў назад старажытныя жыхары Міншчыны авалодалі таямніцай выплаўкі жалеза з балотнай руды і кавання з яго прылад працы і зброі. Далейшае развіццё жывёлагадоўлі, інтэнсіфікацыя ляднага (падсечнага) земляробства, ворыва ралам, ужыванне больш эфектыўных, чым каменныя, металічных вырабаў прывялі да росту лішкаў прадуктаў, да далейшага ўзрастання маёмаснай няроўнасці паміж асобнымі родамі і нават сем'ямі. Такія сацыяльнаэканамічныя зрухі выклікалі рост узброеных сутычак, і таму з пачатку жалезнага веку (каля сярэдзіны I тысячагоддзя да нашай эры) насельніцтва пачало ўмацоўваць свае паселішчы, ператвараючы іх у гарадзішчы. Праз тысячагоддзе далейшае развіццё грамадства прывяло да таго, што людзі пачалі зноў перасяляцца на неўмацаваныя паселішчы — селішчы, выкарыстоўваючы пакінутыя гарадзішчы толькі як сховішчы пад час небяспекі.
Асноўнымі археалагічнымі культурамі жалезнага веку на тэрыторыі вобласці былі мілаградская і зарубінецкая—на поўдні, штрыхаванай керамікі—у цэнтры і на поўначы. У пазнейшы час тут складваецца банцараўская культура. У жалезным веку на Міншчыне ўжо вядомы паселішчы старажытных славян.
У чацвёртай чвэрці I тысячагоддзя на нашых землях фармуецца раннефеадальнае грамадства. У гэты час паўднёвую і цэнтральную Міншчыну засялялі славянскія пля
мены дрыгавічоў, паўночны ўсход — крывічоў, а паўночназаходні край займала балцкае насельніцтва.
Развіццё феадальных адносін прывяло да ўзнікнення р3 З^Тм' БеЛаруС' Дзяржаўнасці. У эпоху Кіеўскай ryci XII стагоддзі) большасць Міншчыны належала Нолацкаму княству, паўднёвая ж яе частка ўваходзіла у склад залежнага ад Кіева Тураўскага княства. У канцы эпохі гэтыя княствы распадаюцца на больш дробныя феадальныя ўтварэнні. У гэты ж час на Міншчыне ўзніклі першыя вядомыя па летапісах гарады — Ізяслаў (канец X ст.), Менск (1067 г.), Лагожаск (1071 г.), Случаск (1116 г.) Барысау (1127 г.), Клечаск (1128 г.). У XIII стагоддзі Мін' шчына ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага і аб ядналася з астатнімі землямі Беларусі ў адной дзяржаве. 3 1793 года ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітан мінскія землі адышлі да Расійскай імперыі. Пачынаючы з гэтага часу ўжо маецца дастаткова вялікая колькасць пісьмовых крыніц, у музейных фондах захавалася даволі шмат рэчавых матэрыялаў, таму пазнейшыя археалагічныя помнікі страчваюць значэнне для асвятлення гістарычнага працэсу.
Стаянкі — рэшткі паселішчаў людзей каменнага і бронзавага вякоў. Гэтыя помнікі каменнага веку падзяляюцца на мезалітычныя і неалітычныя. He выключана, што на тэрыторыі вобласці будуць знойдзены і рэшткі паселішчау самага канца палеаліту.
Стаянкі размяшчаліся ў непасрэднай блізкасці ад рыбных вадаёмаў, але ў мясцінах, недаступных паводкам — на паплаўных дзюнах, прыбярэжных мысах і невялікіх узгорках. Яны займалі плошчу да 2—5 тысяч квадратных метраў, а культурны пласт на іх мог дасягаць 0,5—0,7 метра ў таўшчыню.
Стаянкі выяўляюцца археолагамі ў агаленні берагоў рэк і азёр, на краях кар'ераў, у прамыінах і на ўзаранай паверхні па цемнай афарбоўцы культурных напластаванняу і асабліва па характэрных знаходках. На мезалітычных паселІШчах Міншчыны сустракаюцца амаль толькі крамяневьія вырабы — наканечнікі стрэлаў і дзідаў, нажы, скрабкі, скоблі, праколкі, разцы, мікралітычныя ўкладышы у састаўныя прылады, сякеры, нуклеусы, з якіх сколваліся нарыхтоўкі прылад працы. 3 часоў неаліту тут з'яў2. Зак. 2285 5
4
Стаянка каля вёскі Русаковічы Стаўбцоўскага раёна
ляюцца шліфаваныя каменныя сякеры і вялікая колькасць абломкаў ляпных вастрадонных гліняных гаршкоу, аздоЬленых штампаванымі арнаментамі з ямак адбіткау грэоня, наколаў, насечак, нарэзак. На паселішчах бронзавага веку, пры захаванні традыцыйнага для папярэдніх эпох набору крамянёвых вырабаў, зрэдку трапляюцца медныя і бронзавыя ўпрыгожанні і прылады працы. Надзвычан характэрнымі для гэтага часу робяцца каменныя шліфаваныя сякеры з прасвідраванымі для рукаятак адтулінам!. Кераміка бронзавага веку прадстаўлена амаль выключна аЬломкамі гліняных пласкадонных пасудзін, аздобпеных шнуравымі адбіткамі, нарэзкамі, рознымі штампаванымі У на некаторых стаянках сустракаюцца крэменеапрацоўчыя майстэрні, рэшткі агнішчаў, наземных і паўзямлянкавых жытлаў, гаспадарчыя ямы.
Паселішчаў мезалітычнага часу з добра выяуленым культурным пластом на Міншчыне знойдзена пакуль што мала. Найбольш вядомыя размешчаны каля весак Канкаловічы Стаўбцоўскага, Пясчанка Салігорскага, Міраслаука Бярэзінскагараёнаў. Неалітычных жа стаянак тут вядома каля сотні. Некаторыя з іх раскопваліся археолагамі— каля вёсак Мікольцы Мядзельскага, Сосенка Віленскага, Кругліца, Русаковічы, Сверынава Стаўбцоўскага раенау.
Знаходкі са стаянак Міншчыны:
1—4 — наканечнікі стрэл, 5 — разец, 6 — скрабок, 7 — мікраліт, 8 — наканечнік дзіды, 9 — нож, 10 — гліняны гаршчок, 11 — сякера. 1 — вёска Мікольцы Мядзельскага раёна; 2, 3, 6, 7 — вёска Заямнае Стаўбцоўскага раёна; 4 — вёска Зацэнне Лагойскага раёна; 5, 8—10 — вёска Кругліца Стаўбцоўскага раёна; 11 — вёска Сверынава Стаўбцоўскага раёна
На большасці неалітычных стаянак людзі працягвалі жыць і ў бронзавым веку.
У выніку кліматычных змен асобныя прыбярэжныя стаянкі аказаліся паступова затопленымі і з часам затарфаваліся. Пад торфам у слабакіслародным асяроддзі захаваліся шматлікія знаходкі з арганічных рэчываў — рагоў, касцей, дрэва, кары. Такія тарфянікавыя стаянкі— найбольш багатыя крыніцы звестак пра жыццё нашых першабытных продкаў. Падобнае паселішча на Міншчыне знойдзена пакуль што адно — каля вёскі Зацэнне Лагой
7
6
Каменная сякера
скага раёна. Па сабраным на ім вугалі яно датуецца сярэдзінай IV тысячагоддзя да нашай эры. Тут сустракаюцца касцяныя і рагавыя наканечнікі стрэл, кінжалы, гарпуны, праколкі, абломкі арнамен таваных гліняных гаршкоў.
Гарадзішчы — рэшткі старажытных умацаваных паселішчаў людзей жалезнага веку і эпохі феадалізму. Яны размяшчаліся на прырэчных мысах у вусцях прытокаў або яроў, на