• Газеты, часопісы і г.д.
  • Археалагічныя помнікі Міншчыны  Міхась Чарняўскі

    Археалагічныя помнікі Міншчыны

    Міхась Чарняўскі

    Выдавец: Полымя
    Памер: 24с.
    Мінск 1988
    11.85 МБ
    АРХЕАЛАГІЧНАЯ КУЛЬТУРА — сукупнасць помнікаў аднаго перыяду ці эпохі на акрэсленай тэрыторыі, аб'яднаных агульнасцю тыпаў жылля, прылад працы, керамікі, упрыгожанняў, падабенствам пахавальнага абраду.
    КУЛЬТУРНЫ ПЛАСТ — пласт зямлі, які ўтрымлівае рэшткі жыццядзейнасці чалавека.
    СВІДЭРСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура позняга палеаліту і ранняга мезаліту (X—VII тысячагоддзі да н. э.), пашыраная ў Польшчы, Беларусі, Літве, на паўночным захадзе Украіны. Насельніцтва, якое займалася пераважна паляваннем, ужывала лістападобныя наканечнікі стрэл, канцавыя скрабкі, бакавыя разцы і іншыя крамянёвыя прылады.
    НЕМАНСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура неаліту, якая ў IV—III тысячагоддзях да н. э. была распаўсюджана ў заходняй Беларусі, паўднёвай Літве і паўночнаусходняй Польшчы. Насельніцтва ўжывала лістападобныя і трохвугольныя наканечнікі стрэл, разнастайныя скрабкі, разцы, нажы, вырабляла вастрадонны гліняны посуд з выяўленай шыйкай, арнаментаваны грабеньчатымі адбіткамі, насечкамі, наколамі, рыскамі.
    ДНЕПРАДАНЕЦКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура неалітычных плямёнаў, якія ў V—III тысячагоддзях да н. э. насялялі паўднёваўсходнюю Беларусь, паўночную і цэнтральную Украіну. Сярод характэрных матэрыялаў на стаянках гэтай культуры — вастрадонны і пласкадонны посуд, аздоблены адбіткамі грэбня, трохвугольнымі наколамі, рыскамі.
    ВЕРХНЕДНЯПРОУСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура неалітычных плямёнаў, якія ў IV—III тысячагоддзях да н. э. займалі большую частку ўсходняй Беларусі і сумежныя раёны РСФСР. Для крамянёвых знаходак найбольш характэрны невялікія сякеры. Кераміка прадстаўлена пераважна гаршкамі з яйка
    падобным корпусам і вострым дном, арнаментаванымі па ўсёй паверхні частымі паясамі адбіткаў грэбня, глыбокіх ямчатых адбіткаў, наколаў.
    ТЫПОВАЙ ГРАБЕНЬЧАТАЯМАЧНАЙ КЕРАМІКІ КУЛЬТУРА— археалагічная культура неалітычнага насельніцтва, якое ў III тысячагоддзі да н. э. займала паўднёваусходнюю Прыбалтыку і паўночную Беларусь. На паселішчах сустракаюцца лістападобныя і рамбічныя наканечнікі стрэл, іншыя крамянёвыя вырабы, абломкі таўстасценных гаршкоў, упрыгожаных пачарговымі паясамі глыбокіх ямак і адбіткаў шыраказубага грэбня.
    НАРВЕНСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура неалітычных плямёнаў, якія ў IV—III тысячагоддзях да н. э. засялял; паўднёваусходнюю Прыбалтыку і паўночную Беларусь. Для іх характэрна шырокае ўжыванне касцяных прылад працы, гаршкоў з гліны з дамешкамі тоўчаных ракавін, аздобленых разрэджанымі арнаментамі з грабеньчатых і вусеневых адбіткаў, нарэзак, выяўленчых элементаў.
    КУЛЬТУРЫ ШНУРАВОЙ КЕРАМІКІ — група блізкіх між сабою культур, якія ў познім неаліце і ў раннім бронзавым веку займалі шырокія прасторы Еўропы ад Рэйна да Верхняй Волгі і ад паўднёвай Скандынавіі да верхняга цячэння Дуная і Днястра. Найбольш характэрны для іх грунтовыя пахаванні з трупаскладаннем, каменныя баявыя сякеры і пласкадонны посуд, арнаментаваны шнуравымі і наразнымі ўзорамі. Большасць даследчыкаў лічыць носьбітаў гэтых культур продкамі славян, балтаў і германЦаў.
    ТШЦІНЕЦКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямёнаў бронзавага веку, якія ў XV—XI стагоддзях да н. э. насялялі тэрыторыю сярэдняй і ўсходняй Польшчы, паўночнай Украіны і паўднёвай Беларусі. Насельніцтва жыло ў паўзямлянках і наземных жытлах слупнай канструкцыі, вырабляла крамянёвыя сярпы і іншыя каменныя, касцяныя, медныя і бронзавыя прылады, зброю, упрыгожанні, карысталася пласкадоннымі высокімі гаршкамі з наразным арнаментам, памерлых хавала на курганных і грунтовых могільніках.
    СОСНІЦКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямёнаў якія ў сярэднім бронзавым веку (XV—XII стагоддзі да н. э.) жылі ў паўднёваўсходняй Беларусі. Насельніцтва будавала паўзямлянкі, вырабляла высокі пласкадонны посуд, аздабляючы па ўсёй паверхні ружанцавым, шнуравым, пракрэсленым арнаментам, памерлых хавала па абрадзе трупаспальвання. Сосніцкая культура мае шмат агульных рысаў з культурай тшцінецкай.
    МІЛАГРАДСКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямёнаў жалезнага веку, якія ў VII — III стагоддзях да н. э. жылі ў Сярэднім і Верхнім Падняпроўі на гарадзішчах і селішчах, дзе будавалі жытлы слупнай канструкцыі і паўзямлянкі. Ужывалі жалезныя наканечнікі дзідаў, нажы, сярпы, ляпны кругладонны посуд, памерлых хавалі на курганных і бескурганных могільніках па абрадзе трупаскладвання і трупаспальвання.
    22
    23
    ЗАРУБІНЕЦКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямёнаў жалезнага веку, якія ў III стагоддзі да н. э. — V стагоддзі н. э. засялялі тэрыторыю сучасных Гомельскай, Магілёўскай, частку Брэсцкай і Мінскай абласцей, поўнач Украіны. Для культуры характэрны гарадзішчы, селішчы і бескурганныя могільнікі з трупаспаленнямі, на якіх сустракаюцца жалезныя сякеры, наканечнікі дзідаў, сярпы, нажы, металічныя і шкляныя ўпрыгожанні, ляпны пласкадонны посуд, гліняныя праселкі. Большасць даследчыкаў лічыць носьбітаў зарубінецкай культуры старажытнымі славянамі.
    ШТРЫХАВАНАЙ КЕРАМІКІ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямёнаў жалезнага веку, якія з VII стагоддзя да н. э. да V стагоддзя н. э, жылі на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі і ўсходняй Літвы. Насельніцтва на гарадзішчах будавала наземныя жытлы, вырабляла разнастайныя жалезныя прылады працы і зброю, металічныя ўпрыгожанні, ляпіла з гліны таўстасценныя рабрыстыя гаршкі з заштрыхаванымі паверхнямі.
    БАНЦАРАЎСКАЯ КУЛЬТУРА — культура насельніцтва канца жалезнага веку, якое ў VI—VIII стагоддзях жыло пераважна	^
    ў цэнтральнай Беларусі. Характэрныя помнікі — селішчы, гарадзішчы, могільнікі з трупаспаленнямі. Сярод знаходак найбольш тыповымі з'яўляюцца ляпны гладкасценны посуд, біканічныя праселкі з вялікімі адтулінамі.
    Л ІТАРАТУРА
    Археалогія, нумізматыка і геральдыка Беларусі. — Мн., 1979.
    Загорульскмй Э. М. Археологмя Белорусснм. — Мн., . 1965.
    Загорульскмй Э. М. Вознмкновенме Ммнска. — Мн., 1982.
    Н с а е н к о В. Ф. Археологмческая карта Белорусснн. Мн., 1968. — Вып. 1.
    П с а е н к о В. Ф. Археологпческая карта Белоруссмп. — Мн., 1976. — Вып. 3.
    Л ыс е н к о П. Ф. Города Туровской землм. — Мн., 1974.
    Ммтрофанов А. Г. Железный век средней Белорусснп.— Мн„ 1978.
    Очеркм по археологмн Белоруссмм. 4.1. — Мн., 1970.
    Очеркн по археологнн Белорусспк. Ч. 2. — Мн., 1972.
    П о б о л ь Л. Д. Древностн Белоруссмм в музеях Польшм. —
    Мн., 1979.	f
    Поболь Л. Д. Археологмческме памятнмкм Белоруссмм:
    Железный век. — Мн., 1983.
    Ткачоў М. А. Замкі Беларусі. — Мн., 1977.
    Чарняўскі М. М. 3 глыбінь тысячагоддзяў. — Мн., 1978.	*
    Ш т ы х о в Г. В. Археологнческая карта Белоруссмм. Мн.. 1971. — Вып. 2.
    Ш т ы х о в Г. В. Города Полоцкой землм. — Мн., 1978.
    Научнопопулярное просветятельское нзданне
    Чернявскнй Мнханл Мнхайловнч
    АРХЕОЛОГНЧЕСКНЕ ПАМЯТННКН МННШМНЫ
    Мннск, нздательство «Полымя»
    На белорусском языке
    Навуковапапулярнае асветніцкае выданне
    Чарняўскі Міхаіл Міхайлавіч
    АРХЕАЛАГІЧНЫЯ ПОМНІКІ МІНШЧЫНЫ
    Адказная за выпуск Л. М. Храяянкова
    Загадчыца рэдакцыі Т. Г. Мінчукова
    Рэдактар В. /. Дрозд
    Фотаздымкі М. М. Чарняўскага, 3. С. Пазняка, Г. В. Штыхаза
    Рысункі A. А. Котавай.
    Мастацкі рэдактар С. У. Стрэльскі
    Тэхнічны рэдактар Т. А. Тарасенка
    Карэктары Г. В. Алешка, Д. А. Лукошка
    Н/К
    Здадзена ў набор 02.11.87. Падпісана да друку 07.05.88. AT 06181. Фармат 84Х108'/з2 Папера афсетная № 2. Гарнітура часопісная рубленая. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 1,26. Ум. фарб.адб. 1,58. Ул.выд. арк. 1,29, Тыраж 1000 экз. Выд. № 4740. Зак. 2285. Цана 5 к.
    Выдавецтва «Полымя» Дзяржаўнага камітэта Бсларускай ССР па справах выдавецтваў, паліграфіі 1 кніжнага гандлю. 220600, Мінск, пр. Машэрава, 11.
    Друкарня «Победа» Дзяржкамвыда БССР. 222310, Маладзечна, В. Таўлая, 11.