Археалагічныя помнікі Міншчыны
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 24с.
Мінск 1988
высокіх берагах і паасобных узгорках. Найбольш характэрнымі адзнакамі гарадзішча з'яўляюцца адносна роўная пляцоўка ў цэнтры паселішча і стромкія высокія схілы, часта ўмацаваныя валамі і равамі. У старажытнасці на вяршынях валоў і па краях пляцоўкі знаходзіўся паркан, драўляная або каменная сцяна. На раннім часе такую сцяну месцамі ўтваралі зрубы ўшчыльную збудаваных хат. 3 эпохі феадалізму на Міншчыне захаваліся і гарадзішчы найбольш умацаваных частак старажытных гарадоў — дзядзінцаў. Гарадзішчамі таксама лічацца месцы, дзе знаходзіліся ўмацаваныя феадальныя сядзібы — замкі. Іх нярэдка называюць замчышчамі.
Інтэнсіўная гаспадарчая і іншая дзейнасць чалавечых калектываў на невялікіх увогуле гарадзішчанскіх пляцоўках, абмежаваных умацаваннямі, прыводзіла да накаплення часам шматмятровых культурных напластаванняў цёмнашэрага колеру. Пры раскопках на гарадзішчах сустракаюцца рэшткі жыллёвых, абарончых, гаспадарчых і культавых збудаванняў і мноства рэчаў матэрыяльнай культуры — металічныя, касцяныя, драўляныя прылады працы, палявання, рыбацтва, земляробства, зброя, упрыгожанні, творы першабытнага і сярэдневяковага мастацтва, абломкі самага разнастайнага ляпнога і ганчарнага пласкадоннага посуду, шкляных вырабаў і шмат чаго іншага. На некаторых гарадзішчах і замчышчах,. дзе культурны пласт насычаны вільгаццю, выяўляюцца нават вымашчаныя дрэвам вуліцы, скураны абутак, рэшткі вопраткі.
Тарфянікавая стаянка каля вёскі Зацэнне Лагойскага раёна
Найбольш плённы спосаб выяўлення гарадзішчаў ______ роспыты мясцовага насельніцтва. Людзі звычайна добра ведаюць бліжэйшыя старажытныя ўмацаванні, маюць для іх шмат тапанімічных найменняў (гарадзішча, гарадок, гарадзец, замак, замэчак, замчышча, замкавая гара, чорная гара, царкавішча, касцелішча, вал і інш.) і звязваюць з імі розныя паданні. Знайсці сярэдневяковыя дзядзінцы і замкі дапамагае і вывучэнне пісьмовых крыніц.
Гарадзішчы вядомы па ўсёй Міншчыне. Але асабліва шмат іх у Мядзельскім, Лагойскім, Барысаўскім раёнах. Часам яны ўтвараюць цэлыя скапленні, што тлумачыцца існаваннем родаў, якія складаліся з вялікіх патрыярхальных сем яў. Напрыклад, у Мядзельскім раёне паміж вёскамі Нарач і Дзягілі на адлегласці ў 30 кіламетраў вядома не менш 7 падобных помнікаў.
Часцей за ўсё сустракаюцца гарадзішчы жалезнага веку, плошча якіх складае ў сярэднім 0,4—0,7 га Археалапчнымі раскопкамі даволі грунтоўна даследавана больш 10 такіх помнікаў, сярод якіх гарадзішчы каля весак Банцараўшчына, Лабеншчына і Збаравічы Мінскага, Аздзяцічы Барысаўскага, Вязынка Маладзечанскага, Мальішкі Вілемскага, Васількоўка Лагойскага раёнаў. На Лабенскім гарадзішчы добра прасочваецца характар абарончых збудаванняў. Спачатку паселішча было неўмацаванае але пасля пажару, які, мабыць, узнік у выніку варожага нападу, яго жыхары зрабілі больш стромкімі схілы ўзго
9
8
Гарадзішча каля вёскі Кашчэлічы Валожынскага раёна
рыстага мыса, падсыпалі краі суглінкам і супессю, а па перыметру пляцоўкі збудавалі драўляную сцяну, якая падтрымлівалася ўкапанымі ў зямлю слупамі. На найбольш даступных краях гарадзішча былі насыпаньі тры валы, a паміж імі выкапаны равы. Спадзістыя ўчасткі схілаў таксама ўмацаваны дадатковымі валамі. На самой пляцоўцы размяшчаліся доўгія жытлы слупнай канструкцыі, у якіх знаходзіліся каменнагліняныя агнішчы падковападобнам формы. Каля аднаго з іх знойдзена 9 жалезных сярпоў, 3 шылы, нож, абломак невялікага наканечніка дзіды, 3 шпількі, бронзавыя падвескі, пярсцёнак, скроневае кальцо, абломкі тыгляў для плаўкі металаў, 48 праселак, абломкі гаршкоў і іншыя рэчы. Знаходкі сустракаліся і навокал іншых агнішчаў.
Гарадзішчаў эпохі феадалізму на Міншчыне выяўлена менш, але яны ўражваюць вялікімі памерамі і магутнымі зямлянадраўлянымі ўмацаваннямі. Так, паселішча каля вёскі Гарадзішча Мінскага раёна, дзе, як мяркуюць вучоныя, першапачаткова размяшчаўся старажытны Менск, займала больш аднаго гектара, а вышыня яго валоў дасягала месцамі 12 метраў.
Важнейшае значэнне для папаўнення звестак пра нашу сярэдневяковую гісторыю маюць шматгадовыя даследаванні дзядзінца Мінска — замчышча. Тут раскрыты вуліцы са шматслойнымі драўлянымі насціламі, рэшткі жыллёвых і гаспадарчых пабудоў, падмурак царквы, сабраны шматлікі рэчавы матэрыял, які дазваляе ўсебакова асвятліць побыт і заняткі старажытных мянян. Сярод знаходак інструменты рамеснікаў — кавалёў, цесляроў, шаўцоў, краўцоў, ювеліраў; жалезныя побытавыя рэчы нажы,
Знаходкі з гарадзішча каля вёскі Малышкі Вілейскага раёна:
1 ____ наканечнік дзіды, 2 — наканечнік стралы, 3 — сврп, 4 — праселка, 5 — сякера,
6 — шпількі, 7 — глінянав грузіла, 8 — гліняны гаршчок.
нажніцы, замкі з ключамі, дзвярныя ручкі, спражкі ад паясоў, шпількі, крэсівы; упрыгожанні — бранзалеты, пярсцёнкі, падвескі з каляровых металаў; драўляныя, касцяныя і скураныя вырабы; кераміка і шкляныя рэчы, зброя і інш. Жыхары горада, акрамя рамяства і гандлю, займаліся сельскай гаспадаркай і паляваннем. Пра гэта гавораць знаходкі сашнікоў, сярпоў, кос, ручных і нажных ступ, жорнаў, касцей свойскіх і дзікіх жывёл. Раскопкі апошняга часу выявіпі на замчышчы рэшткі абарончай вежы з уяздной брамай і вал з добра захаванымі ўнутры— вальнымі драўлянымі канструкцыямі.
Шырока вядомы таксама гарадзішчы іншых старажытных гарадоў Міншчыны, якія вывучаліся археолагамі. Шмат цікавых матэрыялаў атрымана на гарадзішчахзамчышчах Маладзечна і Мядзела. На месцы мядзельскага
11
10
замка выяўлены рэшткі мураванай вежы, пераўзыходзячай памерамі слынную Белую вежу.
Селішчы — месцы, дзе пачынаючы з ранняга жалезнага веку, размяшчаліся неўмацаваныя паселішчы — вёскі. Калі стаянкі папярэдніх эпох мы знаходзім каля буйных вадаёмаў, то селішчы сустракаюцца і каля дробных рэчак і ручаёў, крыніц і нават на сухіх узвышэннях каля балот. Гэта ўскосна сведчыць, што насельніцтва асноўны спажытак мела не з рыбацтва і палявання, а з сельскай гаспадаркі.
Селішчы, асабліва калі там жылі працяглы час, адрозніваюцца цёмнай афарбоўкай глебы, на іх можна знайсці абломкі ляпнога (на помніках жалезнага веку) або ганчарнага (на помніках эпохі феадалізму) посуду, касцяныя і металічныя вырабы, перапаленыя камяні. Раннія па часе селішчы археолагі звычайна знаходзяць самі шляхам палявой разведкі, звесткі ж пра большасць падобных помнікаў сярэдневяковага перыяду яшчэ захаваліся ў памяці мясцовага насельніцтва. Іх у народзе так і называюць — селішчы.
Памеры селішчаў розныя, большыя займалі плошчу ў некалькі гектараў. Многія з іх размяшчаліся побач з гарадзішчамі жалезнага веку або вакол дзядзінцаў старажытных гарадоў.
Пры археалагічных раскопках на селішчах жалезнага веку сустракаюцца ў асноўным тыя ж вырабы, што і на гарадзішчах. Гэта абломкі ляпных, пераважна неарнаментаваных, гліняных гаршкоў, місак, кубкаў, жбаноў, гліняныя праселкі, што ўжываліся пры прадзенні і ткацтве, зерняцёркі, металічныя, шкляныя і касцяныя ўпрыгожанні, жалезныя і касцяныя прылады працы, зброя. Выяўлены таксама жыллёвыя і гаспадарчыя збудаванні — на поўдні Міншчыны пераважна паўзямлянкі, на поўначы паўзямлянкі і зрубныя наземныя будынкі.
Асабліва добра даследавана селішча жалезнага веку каля вёскі Гарадзішча Мядзельскага раёна. Яно займала амаль усе схілы ўзгорка, на вяршыні якога размяшчалася гарадзішча. У раскопе, якім ускрыта больш дзвюх з паловай тысяч квадратных метраў культурнага пласта, знойдзены 42 жытлы. Сярод іх былі наземныя збудаванні, жытлы з урэзанай у схіл узгорка падлогай і паўзямлянкі. Канструкцыя гэтых пабудоў слупная і зрубная, у іх размяшчаліся адкрытыя агнішчы або печыкаменкі. На паселішчы знойдзены і гаспадарчыя ямыкладоўкі.
Знаходкі з селішча каля вёскі Гарадзішча Мядзельскага раёна:
' нож, 2 — запінка, 3 — наканечнік дзіды, 4 — шпора, S — гліняная праселка, 6 — нож, 7 — серп
Вялікае раннефеадальнае селішча (IX—XI стагоддзі) размешчана вакол названага вышэй гарадзішча каля вёскі Гарадзішча пад Мінскам. Яно займае каля 30 гектараў і ўтрымлівае багатыя матэрыялы часоў росквіту Полацкага княства. Селішчы — колішнія пасады — маюцца і каля ўсіх дзядзінцаў старажытных гарадоў Міншчыны. Селішчы пры замках — гэта былыя падзамчы. На такіх помніках сустракаецца менш зброі, адмысловых упрыгожанняў феадалаў і багатых купцоў, але ўтрымліваецца разнастайны рэчавы матэрыял, які меўся ў штодзённым ужытку простых гараджан.
Сустракаюцца на тэрыторыі вобласці і шматлікія познефеадальныя селішчы, але яны пакуль што слаба ўлічаны і зусім мала даследаваны.
Грунтавыя могільнікі — мясціны, дзе маюцца пахаван
13
12
Курган на заходняй ускраіне Мінска
ні нябожчыкаў у ямах, над якімі не насыпаліся земляныя насыпыкурганы.
3 часоў каменнага веку пахаванняў на Міншчыне пакуль што не знойдзена. Відаць, у тую эпоху існаваў нейкі пахавальны абрад, які не пакінуў сваіх слядоў. Першыя ж пахаванні вядомы з самага канца неаліту — пачатку бронзавага веку, калі на тэрыторыю вобласці, як і на ўсю Беларусь, праніклі плямёны культур шнуравой керамікі. Сваіх памерлых яны хавалі ў ямах, у якіх археолагі знаходзяць шкілеты, прылады працы і зброю, гліняны посуд і розныя ўпрыгожанні. Так, у грунтавой магіле каля вёскі Куранец Вілейскага раёна выяўлена 6 касцяных дрэваапрацоўчых інструментаў — долатаў і стамесак.
У сярэднім бронзавым веку ў сувязі з эвалюцыяй рэлігійных вераванняў трупаскладванне нябожчыкаў было заменена трупаспальваннем. Перапаленыя косці, попел з пахавальнага вогнішча ссыпалі ў невялікія ямы, туды ж клалі рэчы, неабходныя па тагачасных уяўленнях на «тым свеце». Рэшткі такіх магіл знойдзены на стаянцы каля вёскі Кругліца Стаўбцоўскага раёна.
У жалезным веку ў паўночнай і цэнтральнай Міншчыне зноў знікае абрад пахавання нябожчыкаў у зямлі. А вось на поўдні тэрыторыі вобласці і ў гэты час паранейшаму былі распаўсюджаны грунтавыя могільнікі з трупаспаленнямі. У канцы жалезнага веку яны знікаюць і там.
Іх замяняюць курганныя пахаванні. Але з XIII стагоддзя, а ў гарадах і раней, з паўсюдным распаўсюджаннем хрысціянскай абраднасці пачынае пераважаць абрад складання целаў памерлых у магільных ямах. У самых ранніх хрысціянскіх пахаваннях яшчэ захоўваліся даўнія язычніцкія перажыткі — нябожчыкам у магілу часам клалі прылады працы або зброю, упрыгожанні, ставілі