Археалагічныя помнікі Міншчыны
Міхась Чарняўскі
Выдавец: Полымя
Памер: 24с.
Мінск 1988
ПОСУД’
Старажытныя грунтавыя могільнікі сустракаюцца пры раскопках стаянак або селішчаў. Іх можна выявіць на развеяных пясчаных грудах, на сценках кар'ераў — па цёмных плямах магіл і характэрных знаходках.
На поўначы Міншчыны паверхні сярэдневяковых пахаванняў часам выбрукоўваліся. Такія помнікі археолагі называюць каменнымі магіламі.
Курганныя могільнікі — пахавальныя помнікі ў выглядзе вялікіх земляных насыпаў. На поўдні і паўднёвым усходзе тэрыторыі рэспублікі вядомы з II тысячагоддзя да нашай эры. На Міншчыне сталі пашыранымі ў другой палове I тысячагоддзя нашай эры і належалі славянскім плямёнам дрыгавічоў і крывічоў, а на крайнім паўночным захадзе — балцкаму насельніцтву.
Курганныя насыпы ў плане мелі круглую форму, часам авальную, вельмі рэдка — прамавугольную. Вышыня іх ад некалькіх дзесяткаў сантыметраў да двух і больш метраў, дыяметр ад 5—6 метраў да 20 і болей. На добра захаваных помніках навокал насыпаў прыкметны ровікі, з якіх бралі зямлю пры збудаванні курганоў. Як правіла, на могілках знаходзіцца ад дзесятка да сотні і больш насыпаў. Сустракаюцца і адзінкавыя насыпы, але гэта звычайна рэшткі знішчаных курганных груп.
У кургане размешчана пераважна адно пахаванне. Яно магло памяшчацца ў яме, на мацерыку або ў самым насыпе. Спачатку сярод мясцовага язычніцкага насельніцтва быў распаўсюджаны пахавальны абрад трупаспальвання, пры гэтым з нябожчыкам спальвалі і рэчы, прызначаныя яму ў «замагільнае жыццё». У самым канцы X стагоддзя, з прыняццем на Беларусі ў часы князя Ізяслава хрысціянства, пачаў дамініраваць абрад трупаскладвання. У курганах гэтага часу, акрамя касцякоў нябожчыкаў, якіх у большасці клалі галовамі на захад, археолагі знаходзяць рэшткі вопраткі, гліняны посуд, металічныя вырабы, жалезныя, медныя і шкляныя ўпрыгожанні. Большасць захаваных да нашых дзён курганных могільнікаў належала вясковаму насельніцтву, таму і знаходкі ў іх
14
15
Знаходкі з курганоў каля вёскі Навасёлкі Мядзельскага раёна:
Металічныя вырабы са старажытных гарадоў Міншчыны:
1 — наканечнік дзіды, 2—4 — наканечнікі стрэл, 5 — кпюч, 6 — крэсіва, 7 — спражка, 8 — падвеска, 9 — пісала, fO — шпілька, 11 — наральнік, 12 — сякера, 13 — нажніцы, 14 — шпора. 1—5, 7,8 — Лагойск; 6—11 — гарадзішча каля вёскі Гарадзішча Мінскага раёна;
9, 10, 12—14 — Мінск
1 пярсцёнак, 2 — бранзалет, 3 — нож, 4 — фібулазапінка, 5 — сякера, 6 — наканечнік дзіды, 7 — гаршчок, 8 — званочак
сціплыя. Курганы ж княжацкіх воінаўдружыннікаў і саміх князёў, у якія змяшчалася шмат зброі і ўпрыгожанняў, знаходзіліся побач з гарадамі і зараз у большасці знішчаны пазнейшай забудовай.
У XI стагоддзі гарадское насельніцтва, феадальныя слаі адмовіліся ад насыпання курганоў, вясковае ж, сярод якога даўжэй трымаліся язычніцкія перажыткі, хавала памерлых на курганных могільніках ажно да канца XIII стагоддзя.
Найбольш шматлікія курганныя насыпы захаваліся на поўначы і ўсходзе Міншчыны. Сярод іх выдзяляюцца помнікі каля вёсак Навасёлкі і Нагаўкі Мядзельскага, Із
бішча Лагойскага, Пчальнік Барысаўскага, Дулебы Бярэзінскага раёнаў. На малалесным поўдні вобласці курганоў менш, большасць іх тут ужо разарана.
Вывучэнне курганных старажытнасцей папаўняе звесткі пра матэрыяльную і духоўную культуру, светапогляд нашых продкаў. Па жаночых упрыгожаннях з пахаванняў можна выявіць, напрыклад, межы рассялення розных плямёнаў.
Мясцовае насельніцтва добра ведае размяшчэнне бліжэйшых курганных могільнікаў і называе іх курганамі, капцамі, валатоўкамі. Старэйшыя жыхары паходжанне гэтых помнікаў часам памылкова звязваюць з іншаземнымі заваёўнікамі, таму лічаць іх «французскімі, шведскімі або татарскімі» магіламі.
16
17
Унутраная канструкцыя абарончага вала старажытнага Менска.
Раскопкі Г. В. Штыхава
Рудні — месцы выплаўкі жалеза з балотнай руды.
Важным заняткам людзей, пачынаючы з ранняга жалезнага веку, была здабыча жалезнай руды і выплаўка з яе жалеза. Яго выплаўлялі ў домніцах, што ўяўлялі сабой гліняныя стажкаватыя збудаванні з сопламі, праз якія скуранымі мяхамі нагняталася паветра. Пры згаранні дроў або драўніннага вугалю стваралася высокая тэмпература, руда разагравалася і з яе выдзялялася жалеза, якое асядала на дне домніцы ў выглядзе блінападобных крыц памерамі ў 20—30 сантыметраў. 3 іх у далейшым і выкоўваліся самыя розныя неабходныя чалавеку жалезныя рэчы. Домніцы перш былі невялікія, дыяметрам крыху больш паўметра. Пасля заканчэння плаўкі яны разбіваліся, каб можна было дастаць крыцы. Потым іх
пачалі будаваць большымі, адпаведна атрымліваліся і большыя крыцы, якія вымаліся праз спецыяльную адтуліну ў сценцы.
Спачатку домніцы ставіліся на саміх гарадзішчах і селішчах, хоць і воддаль ад драўлянай забудовы. Пазней, калі ў эпоху феадалізму значна вырас попыт на жалеза, узніклі цэлыя вытворчыя комплексы— рудні, якія складаліся з некалькіх домніц, дзе метал выплаўляўся працяглы час. Яны размяшчаліся за межамі паселішчаў, бліжэй да крыніц паліва і сыравіны.
Зараз на месцах рудняў сустракаецца шмат перапаленай руды — жужла, абломкі сценак домніц або нават іх развалы, перапаленыя камяні, выкінутыя няякасныя крыцы.
Найбольш вядомая на Міншчыне рудніца знойдзена каля вёскі Бязводнае Вілейскага раёна.
Шкляныя гуты — невялікія прадпрыемствы, дзе варылі шкло, выдзімалі з яго разнастайны посуд, а таксама рабілі аконнае шкло. Шырокае развіццё шкларобства на Міншчыне пачалося з XVI стагоддзя. Зараз на месцах былых гут сустракаюцца рэшткі цагляных печаў, асколкі шкляных вырабаў, кавалкі шкламасы, перапаленая цэгла, чарапкі глінянага посуду і варніц, мноства попелу. Існаванне большасці шкляных гут зафіксавана ў сярэдневяковых дакументах. Канкрэтным пошукам на мясцовасці дапамагаюць роспыты старажылаў. На тэрыторыі нашай вобласці гуты былі ва Урэччы, Налібоках, Іллі. Выраблялі шкло таксама ў Мінску, Слуцку і іншых гарадах і буйнейшых мястэчках.
Іншыя помнікі. На тэрыторыі Міншчыны сустракаюцца і іншыя археалагічньія помнікі. Сярод лясоў можна выявіць земляныя валы, замкнутыя ў правільнае кола, дыяметрам у некалькі метраў. Гэта месцы выпалу драўніннага вугалю, неабходнага ў гутнай і кавальскай справе. Дзенідзе захаваліся і высокія валы, што засталіся ад часовых фартыфікацыйных збудаванняў, якія ладзіліся пад час войнаў XVI—XIX стагоддзяў. Маладаследаванымі і загадкавымі з'яўляюцца камяні са старажытнымі выбіванымі знакамі. На старадаўніх могільніках, каля спрадвечных шляхоў узвышаюцца вялізныя каменныя крыжы. Месцамі яшчэ захаваліся свяшчэнныя камяні і каменныя божышчы, якім пакланяліся нашы продкіязычнікі.
Мэтазгодна выявіць і зберагчы найбольш характэрныя ўчасткі з землянымі і жалезабетоннымі ўмацаваннямі часоў першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў. Bap
18
19
Фрагмент падзямелля вежы Мядзельскага замка.
Раскопкі М. А. Ткачова
Каменная выява зпад вёскі Даўгінава Вілейскага раёна
тыя ўвагі і захавання рэшткі старадаўніх гаспадарчых і іншых збудаванняў — млыноў, кузняў, корчмаў, бажніц, характэрныя ўчасткі старасвецкіх дарог з прысадамі і забрукоўкай.
Вялікае навуковае значэнне маюць і асобныя знаходкі з розных гістарычных эпох. Найчасцей гэта каменныя сякеры, булавы, матыкі, медныя, бронзавыя і жалезныя прылады працы, зброя, упрыгожанні, касцяныя і рагавыя вырабы, манетныя скарбы, гліняны і металічны посуд, рэчы з культавай сімволікай, рэшткі чоўнаўдаўбёнак і шмат чаго іншага. Побач з такімі знаходкамі можна шукаць адначасовыя ім паселішчы і могільнікі. Знойдзены пад ёмны матэрыял неабходна перадаваць у бліжэйшыя краязнаўчыя або гістарычнаархеалагічныя музеі.
Вывучэнне помнікаў старажытнага часу на Міншчыне пачалося ў мінулым стагоддзі, але асабліва інтэнсіўна гэта работа разгарнулася ў савецкі час. За апошнія дзесяЦтоддзі археолагамі выяўлена і абследавана каля тысячы розных аб ектаў мінуўшчыны, многія з якіх раскопваліся на вялікіх плошчах. На цяперашні час на тэрыторыі Мінскай вобласці маецца амаль 200 стаянак, 157 гарадзішчаў, 268 курганных могільнікаў, многія дзесяткі селішчаў
і іншых помнікаў. Трэба адзначыць, што ў сапраўднасці археалагічных помнікаў значна больш, і іх выяўленне — справа будучых даследаванняў.
На працягу стагоддзяў археалагічныя помнікі паступова разбураліся пад уздзеяннем прыродных фактараў — размываліся паводкамі, развейваліся вятрамі, старажытную муроўку нішчылі карані дрэў. Але сапраўднай бядою для іх стала непрадуманая гаспадарчая дзейнасць некаторых людзей, асабліва з выкарыстаннем машыннай тэхнікі. Гарадзішчы раскопваюцца пры будаўніцтве дарог, курганы зносяцца бульдозерамі і разворваюцца. Гумусаваныя культурныя напластаванні старажытных паселішчаў разбіраюцца на агароды. Псуюць даўнія пахаванні і скарбашукальнікімарадзёры, якіх часам прыцягваюць да помнікаў беспадстаўныя паданні пра быццам бы закапаныя ў іх каштоўнасці. За апошняе паўстагоддзе знішчана або значна пашкоджана каля паловы археалагічных помнікаў вобласці.
Помнікі старажытнасці — своеасаблівыя летапісы даўняй мінуўшчыны, дзе звесткі не занатаваны на пергаменце або паперы, а ўтрымліваюцца ў рэчах. Гэта найбольш архаічная крыніца нашай гістарычнай памяці. А, як вядома, знікненне гістарычнай памяці вядзе да страты народам сваёй самабытнасці і ўрэшце да знікнення самога народу як этнічнай адзінкі. Таму знішчэнне нават аднаго гарадзішча, замчышча ці курганнага могільніка з'яўляецца несвядомым або наўмысным замахам не толькі на спадчыну, што засталася нам ад продкаў, але і на будучыню нашых нашчадкаў.
Пасля прыняцця Прэзідыумам Вярхоўнага Савета БССР у 1978 годзе Закона аб ахове і выкарыстанні помнікаў гісторыі і культуры стан аховы археалагічных помнікаў палепшыўся. У пераважнай большасці раёнаў на гэтыя аб'екты заключаны ахоўныя абавязацельствы, устанаўляюцца ахоўныя знакі. Актыўную работу па ахове і прапагандзе старажытных помнікаў праводзіць Мінскі абласны савет Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і яго секцыі.
21
20
КАРОТКІ ТЭРМІНАЛАГІЧНЫ СЛОЎНІК
АРХЕАЛОГІЯ — галіна гістарычнай навукі, якая вывучае мінулае чалавецтва па рэчавых крыніцах.
АРХЕАЛАПЧНЫЯ ПОМНІКІ — рэшткі старажытных паселішчаў, культавых і гаспадарчых збудаванняў, могільнікі, старажытныя рэчы.