Арлен Кашкурэвіч

Арлен Кашкурэвіч

Выдавец: Беларусь
Памер: 83с.
Мінск 2014
18.1 МБ
АРЛЕН КАШКУРЭВІЧ
Арлен Кашкуревич Arlen Kashkurevich
Славутыя мастакі з Беларусі Знаменитые художники из Беларуси Famous artists from Belarus
АРЛЕН КАШКУРЭВІЧ
Арлен Кашкуревич Arlen Kashkurevich
®
Мінск «Беларусь»
УДК [75071.1(476)+929 Кашкурэвіч] (084.1)
ББК 85.143(4Беи)яб
А 82
Серия заснавана ў 2012 годзе
Аўтар ідэі і каардынатар праекта У. I. Пракапцоў — генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея
Рэспублікі Беларусь, кандидат мастацтвазнаўства, заслужены дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Аўтар тэксту і складальнік К. Барабанаў
Выданне ажыццёўлена па заказу і при фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
На вокладцы: А. Кашкурэвіч «Анёл і пастухі». 1992
ISBN 978-985-01-1077-0
© Барабанаў К. У, тэкст, складанне, 2014
© Выдавецтва «Беларусь», 2014
VZ ым далей адыходзіць ад нас у часе XX стагоддзе, тым усё больш відавочным становіцца значэнне выдатнага перыяду беларускага выяўленчага мастацтва другой паловы стагоддзя. Менавіта ў тэты час пачалі свой шлях новый творчыя сілы, прыйшло пакаленне мастакоў, якія па-новаму выяўлялі свае погляды на сучасны свет. Найбольш радыкальныя змены на гэтым этапе адбыліся ў мастацтве графікі. Выкарыстанне новых мастацкіх метадаў, прымяненне сучасных творчых прыёмаў, разнастайнасць тэматыкі, складаныя кампазіцыйныя канструкцыі, увядзенне ў структуру твора розначасовых і рознамаштабных выяў — характэрныя рысы мас­тацтва майстроў графікі новага пакалення: Аляксандры Паслядовіч, Георгія Паплаўскага, Людвіга Асецкага, Алены Лось і інш.
У гэтай кагорце заснавальнікаў сучаснага мастацтва асаблівае месца належыць Арлену Кашкурэвічу (15.09.1929—26.08.2013). Разам з паплечнікамі ён прымаў самы актыўны ўдзел у сцвярджэнні сучасных эстэтычных ідэалаў, новых тэм і вобразаў, мастацкіх сродкаў і форм, уласцівых графіцы. Ужо ў сваіх ранніх творах мастак адмовіўся ад ілюзорнага рашэння прасторы, падкрэсліваючы выразнасць сілуэтаў на плоскасці ліста, выкарыстоўваў пластычныя і эмацыянальныя магчымасці кантрастаў чорнага і белага ў лінагравюры, прыгажосць ліній і каляровых плям у літаграфіі, напружанага экспрэсіўнага штрыха ў афорце і тэхніцы «сухой іголкі».
Нарадзіўся Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч 15 верасня 1929 года ў Мінску, дзе і пражыў усё сваё жыццё, за выключэннем кароткага перыя­ду, калі яго сям’я была вымушана ў гады вайны эвакуіравацца ў Саратаў.
Пасля вызвалення Беларусі вярнуўся ў родны горад. Скончыўшы школусямігодку, паступіў у Мінскі будаўнічы тэхнікум. Праяўляючы выдатныя здольнасці да малявання, з захапленнем займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пры мінскім Доме народнай творчасці, якой кіраваў вопытны педагог і выдатны майстар жывапісу Мікалай Тарасікаў. Неўзабаве Ар­лен паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, якое паспяхова скончыў у 1953 годзе. У тым жа годзе вырашыў прадоўжыць навучанне на аддзяленні графікі ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Вучыўся ў выдатных мастакоў і педагогаў Льва Лейтмана, Уладзіміра Сухаверхава, Паўла Любамудрава, Віталя Цвіркі, Сямёна Геруса.
Ужо ў першыя гады навучання Арлен Кашкурэвіч публікаваў у роз­ных выданнях малюнкі і ілюстрацыі да кніг. Ён выдатна зарэкамендаваў сябе ў дыпломнай працы — серыі ілюстрацый да рамана «Атамная станцыя» (1959) ісландскага пісьменніка Хальдаўра Лакснеса, выкананай у тэхніцы каляровай літаграфіі і ў хуткім часе атрымаўшай адабрэнне самога аўтара.
Пасля заканчэння вучобы яго запрасілі ў інстытут на выкладчыцкую працу, якой прысвяціў сябе наступныя дзесяць гадоў. У 60-я гады быў прыняты ў Саюз мастакоў БССР, і з гэтага ж часу ён — пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаў.
Істотнае месца ў творчасці Арлена Кашкурэвіча адведзена кніжнай графіцы. Шмат гадоў майстар займаўся мастацкім афармленнем кнігі, плённа працаваў у галіне экслібрыса. Яго работы — гэта не проста ілюстрацыі да тэксту, выяўленчае прайграванне сюжэта, а глыбіннае пранікненне ў сутнасць літаратурнага твора, раскрыццё яго філасофскаэтычнага зместу. Ілюстрацыі мастака адначасова лаканічныя і шматпланавыя. I кожны раз гэта свежы, арыгінальны погляд удумлівага чытача і паўнавартаснага суаўтара пісьменніка.
Адным з першых значных твораў у перыяд станаўлення майстра была праца па афармленні кнігі Янкі Купалы «Тры паэмы» (1962). Ску­пая, суровая і адначасова эмацыянальная мастацкая мова ілюстрацый да
паэм «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва» добра суадносілася з духам купалаўскай паэзіі. Тонкае разумение архітэктонікі кнігі дазволіла маста­ку прыняць самы чынны ўдзел у стварэнні яе макета. Ілюстрацыі гэтага ўнікальнага выдання, выпушчанага невялікім тыражом, былі цалкам надрукаваны з аўтарскіх дошак. На Усесаюзным конкурсе ў Маскве яно было ўзнагароджана Дипломам II ступені. У далейшым праца Арлена Кашкурэвіча над кнігамі «Трэцяе пакаленне» (1960) Кузьмы Чорнага, «Снежныя зімы» і «Сэрца на далоні» (1966) Івана Шамякіна, «Авадзень» (1968) Этэль Ліліян Войніч , «Дзікае паляванне караля Стаха» (1983) і «Каласы пад сярпом тваім» (1968) Уладзіміра Караткевіча ,«Казкі» (1984) Ханса Крысціяна Андэрсена, «Карнікі» і «Хатынская аповесць» (1974) Алеся Адамовіча неаднаразова адзначалася ганаровымі дыпломамі і прэміямі за лепшае афармленне кнігі на ўсесаюзных і міжнародных конкурсах.
Значным дасягненнем мастака-графіка стала серыя ілюстрацый да паэмы Мікалая Гусоўскага «Песня пра зубра» (1973), дзе тонкі выразны штрых малюнка прыпадабняўся да старадаўняй гравюры. Гэтым прыёмам мастак дамогся поўнай адпаведнасці візуальнага афармлення лістоў духу эпохі стварэння гэтага выдатнага лірыка-эпічнага твора. На Рэспубліканскім конкурсе кніга была ўзнагароджана дыпломам і медалём Ф. Скарыны, а на Усесаюзным конкурсе 1974 года ў Маскве — Дыпломам I ступені.
Сярод сваіх калег-мастакоў Арлен Кашкурэвіч, чалавек надзвычай адукаваны, вызначаўся глыбокім разумением традыцый сусветнага, у прыватнасці заходнееўрапейскага, мастацтва. Асаблівае месца ў кантэксце вобразнага асэнсавання еўрапейскай літаратурнай класікі належыць вялікай серыі «Варыяцыі на тэму «Фаўста» (1975) Іагана Вольфганга Гётэ. Асноватворная ідэя трагедыі вялікага нямецкага паэта і мысліцеля пра адказнасць чалавека за яго ўчынкі, неабходнасць маральнага выбару знайшла сваё ўвасабленне ў алегарычных вобразах з іх незвычайнай трактоўкай персанажаў і падзей у працах гэтага эпічнага цыкла. Увядзенне ў канву твораў рэалій сучаснасці (гульцы ў амерыканскі футбол, су-
часная вайсковая экіпіроўка персанажаў «Апафеозу вайны», матацыклы з аголенымі ведзьмамі, суперсучаснае абсталяванне лабараторыі Фаўста) перадае асаблівую вастрыню пры ўспрыманні свету складаных вобразаў, надзеленых філасофскай глыбінёй.
Боль, смутак, пратэст — дамінуючыя эмацыянальныя акцэнты ілюстрацый да аповесці Алеся Адамовіча «Карнікі» (1981 —1982), у якіх мастаком падвергнута бязлітаснаму аналізу і суду бесчалавечная сутнасць ідэалогіі фашызму. Вобразы старажытнарымскіх, усходніх і сучасных дыктатараў у значнай ступені паглыбляюць і пашыраюць задуму абодвух аўтараў — пісьменніка і мастака.
Прынцып станкавізму ярка праявіўся ў серыі ілюстрацый да рамана Чынгіза Айтматава «Буранны паўстанак» (1986). Бязмежны стэп, касмадром, вобразы экзатычных каларытных персанажаў тут склаліся ў адзіны ансамбль. Асабліва адметны «Раз’езд» з выявай старой газеты, якая ўзнімаецца ў нарыве ветру над пустынным стэпавым пераездам, і дынамічнае па кампазіцыі «Утаймаванне Каранара», вобраз бяздушнага і пазбаўленага памяці Манкурта.
3 вялікім захапленнем мастак працаваў у жанры кніжнага знака і мініяцюры. Ім выкананы не адзін дзясятак экслібрысаў для выдавецтваў, грамадскіх і асабістых бібліятэк пераважна ў тэхніцы лінагравюры. Малы фармат кніжнага знака прадугледжвае асаблівую філіграннасць у тэхніцы выканання, майстэрства ў кампазіцыйным вырашэнні невялікай прасторы ліста, ненадакучлівую сімволіку ў вобразным увасабленні задумы. Пры гэтым неабходна было ўлічваць характар кніжнага збору, грамадскі статус і асобу ўладальніка бібліятэкі, яго перавагі ў выбары кніг і захапленняў. Не менш бліскуча па тэхнічным рашэнням выкананы мініяцюры, якія змяшчаюць дасціпныя пажадальныя надпісы — мудрыя лацінскія афарызмы.
Творчая прастора Кашкурэвіча нічым не абмежавана. Яму, маста­ку шырокага дыяпазону, падуладныя пафас і выключны драматызм гераічных падзей («Партызаны», 1969—1970; «Блакада», 1978), і шчырая лірыка пяшчотна акрэсленых жаночых вобразаў («Яна і я», 1970), і адлюс-
траванне прыгажосці творчай працы («Майстры», 1966—1967), і праблемы суадноснасці Дабра і Зла («Фаўст», 1975), і жахлівы гратэск («Напалм», 1985), і высокая паэтыка ісландскага эпасу («Эда», 1993).
Працуючы ў станковай графіцы, мастак шмат увагі надаваў стварэнню вялікіх графічных цыклаў. Метад серыйнасці дазваляў яму найбольш поўна і разнастайна раскрыць сваю задуму. Серыя афортаў «Майстры», прысвечаная работнікам беларускага шклозавода «Нёман», — сапраўдны гімн натхнёнай творчай працы. Напружаная работа майстроў шкляной справы перададзена ім пры дапамозе вуглаватага калючага штрыха ў лістах «Брыгада», «Шкловыдзімальнік», «Гута». Інакш трактаваны жаночыя вобразы працаўніц, акрэсленыя мяккімі акруглымі лініямі («Натхненне», «Гранільшчыцы», «АТК»),
Гераічным падзеям Вялікай Айчыннай вайны прысвечана невялікая серыя гравюр «Партызаны». На чатырох графічных лістах, выкананых у тэхніцы афорта і «сухой іголкі», не адлюстраваны батальныя сцэны, але, тым не менш, кожная работа прасякнута высокім трагізмам пары суро­вых выпрабаванняў. У экспрэсіўнай дынаміцы афорта «Смага», суровай статычнасці «Партызанскіх мацярок» раскрываецца тэма подзвігу народа-ваяра, народа-партызана ў гады ваеннага ліхалецця. Менавіта за цыкл гравюр «Партызаны» і серыю графічных лістоў па матывах твораў Янкі Купалы мастаку ў 1972 годзе была прысуджана Дзяржаўная прэмія БССР. А праз год Арлену Кашкурэвічу было присвоена звание «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».
Яркія, запамінальныя вобразы Арлена Кашкурэвіча, гнеўныя або лірычныя, гераічныя ці элегічныя, калі майстар выкарыстоўваў для іх характарыстыкі пругкую, гнуткую лінію альбо экспрэсіўную дынаміку калючага штрыха, здзіўляюць гледача сваёй эмацыянальнай моцай. Ма­стак свабодна валодаў мноствам тэхнічных прыёмаў, улічваючы мэтазгоднасць той ці іншай тэхнікі ў кожным канкрэтным выпадку.