Арлен Кашкурэвіч

Арлен Кашкурэвіч

Выдавец: Беларусь
Памер: 83с.
Мінск 2014
18.1 МБ
На працягу сваёй шматгадовай дзейнасці Арлен Кашкурэвіч заставаўся адданым сваёй творчай праграме — філасофскаму роздуму аб вечных пра-
блемах быцця, разважанні пра чалавека і час, духоўнаму пошуку ісціны. Але мастацтва Кашкурэвіча — не дэкларацыя і не дыскусія. Яно ніколі не змяшчала канчатковага, катэгарычнага адказу. Хутчэй гэта — складаны поліфанічны феномен, які патрабуе ад гледача напружанай працы розуму, асацыятыўнага ўспрымання эстэтычнай інфармацыі, прапанаванай мастаком.
У вялікім цыкле малюнкаў «Concerto Grosso» («Вялікі канцэрт»), створаным на працягу 2003—2006 гадоў, метафарычна ўвасоблены трагічная калізія паміж музыкам і яго інструментам, чалавекам-творцам і яго мастацтвам, мужнае супрацьстаянне мастака немагчымасці дасягнення ідэалу. Самыя разнастайныя духоўныя станы, якія суправаджаюць творчы працэс (глыбокі роздум, сум, смутак, натхненне, катарсіс, гнеўнае абурэнне), увасоблены ў малюнках серыі. Нездарма ў музычных тэмах лістоў з цыкла пераважаюць тэрміны «con affizione» (журботна, паныла), «desolato» (гаротна, марна) і разам з тым — «selvaggio» (мужна), «sdegnosamtnto con resoluto» (гнеўна і рашуча).
Агульная эмацыянальная атмасфера аб’ядноўвае працы серыі «Гэтае мілае гарадское жыццё...» (1987—2004), поўныя роздуму аб праблеме пачатку стагоддзя: адзіноты асобы ў грамадстве, існавання чалавека ў няпростым сучасным свеце. Асноўная тэма гэтага цыкла — вобраз чалаве­ка, які згубіўся ў прасторы сучаснага мегаполіса, чалавека, адчужанага ад горада, ад грамадства, ад самога сябе. Экзістэнцыяльныя акцэнты ясна выяўляюцца ў напружанай кантраснасці афортаў («Чалавек у ліфце», 1988; «Скрыжаванне», 1993) і ў строгім спакоі ліній малюнка пяром («Лістапад», 1994; «Чалавек над дажджом», 2004; «Стары музыкант і яго сабака», 2001; «Чаканне», 2002). Па сутнасці, персанаж у працах Кашкурэвіча — «чала­век трагічны». Мінорныя інтанацыі, часам трагічныя ноты праймаюць усе творы майстра, у якіх дамінуюць розныя адценні суму, горкага розду­му, смутку, адчаю, абурэння і разам з тым жаласнай спагады і суперажывання. Тут знайшло сваё найбольшае ўвасабленне маральна-эстэтычнае крэда мастака, вытокі якога — у лепшых узорах еўрапейскага гуманізму
і славянский культуры. Гэта іншая грань гуманізму, далёкая ад якой-небудзь дабрадушнасці і ілюзій.
Немалаважнае значэнне ў 1900—2000-я гады надавалася майстрам графікі ўвасабленню ў сваіх творах сюжэтаў і вобразаў Евангелля і Старога Запавету. Вялікая серыя малюнкаў тушшу «Узнёслая песня Саламонава» (1994—1996) паводле біблейскай «Песня песняй» напоўнена каларытам Блізкага Усходу («Танец з бубнам», «Танец з мячамі», «Паляванне фараона»), Нетрадыцыйна, арыгінальна трактаваны мастаком евангельскія сюжэты «Спакуса Хрыста ў пустыні», «Анёл і пастухі» і «Вяртанне блуднага сына» (1992). У гэтых работах зроблена спроба сучаснага прачытання класікі скрозь прызму вырашэння няпростых надзённых маральна-этычных пытанняў нашай цывілізацыі.
Натуральная патрэба мастака ў пастаянных зносінах са сваім гледачом увасобілася ў шматразовым яго ўдзеле ва ўсіх рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выставах. Немагчыма ўявіць сабе хаця б адну з іх, дзе б не былі прадстаўлены творы гэтага выдатнага майстра графікі. Яго персанальныя выставы ладзіліся ў Югаславіі (1965), Японіі (1970), Маскве (1975), Германіі (1977), Літве (1981), Эстоніі (1983), Польшчы (1988), Ісландыі (1989), Нарвегіі (1989), Тайвані (1995), Францыі (1996), а таксама ў ЗША, Сірыі, Алжыры, Манголіі, Фінляндыі, Кітаі і інш. У 1991 годзе Арлену Кашкурэвічу было прысвоена высокае звание «Народны мастак Беларусі».
Творчасць народнага мастака Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР, прафесара Арлена Міхайлавіча Кашкурэвіча — адна з найболып яркіх з’яў сучаснага беларускага мастацтва. Яго імя шырока вядома сярод аматараў выяўленчага мастацтва як у нашай краіне, так і далёка за яе межамі. Вядучыя мастацкія музеі лічаць за вялікі гонар мець тво­ры Арлена Кашкурэвіча ў сваіх фондах. Яго работы знаходзяцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, у Музеі сучаснага беларускага мастацтва (г. Мінск), Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі, Дзяржаўнай
Траццякоўскай галерэі (г. Масква), Дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў Расійскай Федэрацыі (г. Масква), Музеі сучаснага мастацтва (Скопле, Югаславія), Бендэраўскай карціннай галерэі (Малдова), Музеі I. Гётэ і Ф. Шылера (г. Веймар, Германія), у музеях Полацка, Гродна, Кіева і при­ватных зборах Беларусі, Ісландыі, Польшчы, Германіі, ЗША і інш.
Сям’я Кашкурэвічаў — сапраўдны кангламерат талентаў. Плённа працуюць у розных галінах выяўленчага мастацтва сыны Ігар і Фёдар — вядомыя беларускія мастакі. Іх працы ёсць у зборах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Дырэкцыі мастацкіх выстаў Саюза мастакоў Беларусі, а таксама ў шматлікіх прыватных беларускіх і замежных зборах. Не засталася ў баку ад мастацкай творчасці і жонка мастака Людміла Аляксандраўна. Яе акварэлі і працы ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва сведчаць пра сапраўды таленавітую асобу.
Для нашых сучаснікаў асоба Арлена Кашкурэвіча, мастакаінтэлектуала, неаддзельная ад яго мастацтва, якое выклікае прызнанне і непадробную цікавасць у грамадстве сваёй актуальнасцю, праблематычнасцю, драматызмам.
Канстанцін Барабанаў
I/ ем дальше уходит от нас во времени XX век, тем все более очевидным становится значение замечательного периода белорус­ского изобразительного искусства второй половины столетия. Именно в это время в художественную жизнь республики влились новые молодые творческие силы, пришло поколение художников, по-новому выража­ющих свои взгляды на современный мир. Наиболее радикальные измене­ния на этом этапе произошли в искусстве графики. Использование новых художественных методов, применение современных творческих приемов, разнообразие тематики, сложные композиционные конструкции, вве­дение в структуру произведения разновременных и разномасштабных изображений, активное обращение к эстампу — характерные черты ис­кусства мастеров графики нового поколения: Александры Последович, Георгия Поплавского, Людвига Асецкого, Елены Лось и др.
В этой когорте учредителей современного искусства особенное место принадлежит Арлену Кашкуревичу (15.09.1929—26.08.2013). Вместе со сподвижниками он принимал самое активное участие в утверждении со­временных эстетических идеалов, новых тем и образов, художественных средств и форм, присущих графике. Уже в своих ранних произведениях художник отказался от иллюзорного решения пространства, подчерки­вая выразительность силуэтов на плоскости листа, использовал пласти­ческие и эмоциональные возможности контрастов белого и черного в ли­ногравюре, красоту линий и цветовых пятен в литографии, напряженного экспрессивного штриха в офорте и технике «сухой иглы».
Родился Арлен Михайлович Кашкуревич 15 сентября 1929 года в Минске, где прожил всю свою жизнь, за исключением короткого перио­да, когда его семья была вынуждена в годы войны эвакуировать в Сара­тов. После освобождения Белоруссии вернулся в родной город. Окончив школу-семилетку, поступил в Минский строительный техникум. Про­являя незаурядные способности к рисованию, с увлечением занимал­ся в студии изобразительного искусства при минском Доме народного творчества, которой руководил опытный педагог и замечательный ма­стер живописи Николай Тарасиков. Вскоре Арлен Михайлович посту­пил в Минское художественное училище, которое успешно закончил в 1953 году. В том же году решил продолжить обучение на отделении гра­фики в Белорусском государственном театрально-художественном ин­ституте. Учился у выдающихся художников и педагогов Льва Лейтмана, Владимира Суховерхова, Павла Любомудрова, Виталия Цвирко, Семена Геруса.
Уже в первые годы обучения Арлен Кашкуревич публиковал в раз­личных изданиях рисунки и иллюстрации к книгам. Он прекрасно за­рекомендовал себя в дипломной работе — серии иллюстраций к роману «Атомная станция» (1959) исландского писателя Хальдоура Лакснесса, выполненной в технике цветной литографии и вскоре получившей одоб­рение самого автора.
После окончания учебы он был приглашен в институт на препода­вательскую работу, которой посвятил себя в течение десяти последу­ющих лет. В 60-е годы был принят в Союз художников БССР, и с этого же времени он — постоянный участник республиканских и всесоюзных выставок.
Существенное место в творчестве Арлена Кашкуревича отведено книжной графике. Много лет мастер занимался художественным оформ­лением книги, плодотворно работал в области экслибриса. Его работы — не просто иллюстрации к тексту, изобразительное воспроизведение сю­жета, а глубинное проникновение в сущность литературного произведе­
ния, раскрытие его философско-этического содержания. Иллюстрации художника одновременно лаконичны и многоплановы. И каждый раз это свежий, оригинальный взгляд вдумчивого читателя и полноценного со­автора писателя.
Одним из первых значительных произведений в период становления мастера была работа по оформлению книги Янки Купалы «Три поэмы» (1962). Скупой, суровый и одновременно эмоциональный художествен­ный язык иллюстраций к поэмам «Курган», «Бондаровна», «Могила льва» хорошо соотносился с духом купаловской поэзии. Тонкое понимание архитектоники книги позволило художнику принять самое деятельное участие в создании ее макета. Иллюстрации этого уникального издания, выпущенного небольшим тиражом, были полностью напечатаны с автор­ских досок. На Всесоюзном конкурсе в Москве оно было награждено Дип­ломом II степени.
В дальнейшем работы Арлена Кашкуревича над книгами «Третье по­коление» (1960) Кузьмы Черного, «Снежные зимы» и «Сердце на ладо­ни» (1966) Ивана Шамякина, «Овод» (1968) Этель Лилиан Войнич, «Дикая охота короля Стаха» (1983) и «Колосья под серпом твоим» (1968) Влади­мира Короткевича, «Сказки» (1984) Ганса Христиана Андерсена, «Карате­ли» и «Хатынская повесть» (1974) Алеся Адамовича неоднократно отме­чались почетными дипломами и премиями за лучшее оформление книги на всесоюзных и международных конкурсах.
Значительным достижением художника-графика стала серия иллюс­траций к поэме Николая Гусовского «Песнь о зубре» (1973), где тонкий выразительный штрих рисунка уподобляется старинной гравюре. Этим приемом художник добился полного соответствия визуального оформ­ления листов духу эпохи создания этого выдающегося лирико-эпическо­го произведения. На Республиканском конкурсе книга была награждена дипломом и медалью Ф. Скорины, а на Всесоюзном конкурсе 1974 года в Москве — Дипломом I степени.