Асновы дзяржаўнасці Беларусі
Мітрафан Доўнар-Запольскі
Памер: 23с.
Мінск 1994
ці барацьбу з пануючым палажэньнем апалячанай шляхты I каталіцтва, якое вяло палітычную работу. Гэную барацьбу расейскі урад веу няудачна, груба, без ніякае сыстэмы. РасейскІ урад бадай да 60ых гадоу мінулага сталецьця, значыць. да губэрнатарства М.Н.Муравьева. кепска разумеу, што ен мае дзела з Беларускім краем. Згодна з агульным кірункам сваей палітыкі, урад ня мог абаперціся на больш дэмакратычныя элемэнты: на сялян I мяшчан, на астаткі ніжэйшай праваслаунай шляхты. 3 гэтай прычыны, як гэта ні дзіуна, апалячываньне у пэчатку расейскага панаваньня зрабіла вялікі крок упярод, бо расейскі урад пасьпеу ужо адапхнуць ад сябе усіх, хто быу пранікнуты беларускім нацыянальным духам. Прауда, Імпэратар Мікалай і у 1839 гаду аб’явіу прымусовае прылучэньне уніятау назад да праваславія, але гэты акт быу толькі новым гвалтам над людзкім сумленьнем I яшчэ больш настроіу народ проці расейскага правіцельства. Дык I ня дзіва, што I у 1831 1 у 1863 гл . Бела рускія землі крэпка паддзержывалі польскія паустаньні. Да паустаньняу прылучаліся ня толькі апалячаныя шляхоцкія элемэнты, але I людзі розных станау, у тым лікусяляне I рамесьнікі: бо тут справа йшла ня толькі аб адбудову Польшчы у яе старых
12
13
межах, але I аб выэваленьне з пад цяжкага маскоускага ланаваньня.
III.
Усе вышэйпісаныя факты гэта фармальная старана разьвіцьця нашае дзяржаунасьці. 3 Іх ясна відаць, што у першых часах сваей гісторыі Беларусь была асобным, незалежным князьствам, якое мела усе адзнакі дзяржаунай сувэрэннасьці. У другі пэрыод у часах злучэньня БеларусІ з Літвой гэтае злучэньне сперша мела форму фэдэрацыі Полацкага, Вітэбскага I Смаленскага князьства э князьствамі ВІленскІм I Троцкім пад той час, як на Іншых беларускіх землях яшчэ оставаліся удзельныя князі (ТураускаПінскія, Слуцкія, Мсьціслаускія, Старадубскія I Інш.), быушыя у вассальнай залежнасьці ад вялікага князя ВІленскага. На тым, што злучэньне памянутых князеуств станавіла фэдэрацыю, годзяцца усе вучоныя. Але тагочасныя людзі разумелі гэную фэдэрацыю, як пэрсональнуюунію (еднасьць праз асобу гаспадара), пры каторай вялікі князь ЛІтоускІ быу адначасна I князям Полацкім, Смаленскім I Вітэбскім, меу у кожным князьстве свой двор, спауняу свае чыннасьці, прыяжджаючы у кожнае князьства асобна. ТолькІ каля сярэдзіны XVI сталецьця г'эная форма пэрсональнай унІІ зьмяняецца у фэдэрацыю паадзінокіх зямель, каторыя пасылаюць сваіх прадстаунікоу у агульназемскі парлямэнт. Акт 1569 году нельга лічыць за адну з вядомых цяпер дзяржаунаму праву форм зліцьця асобных зямель у адну дзяржаву злучэньня унітарнага. У навуцы унія 1569 году наэываецца парлямэнцкай унгей, пры чым сувэрэнныя правы злучанага ЛітоускаБеларускага гаспадарства былі акуратна абгавораны у гэтым акце I мелі сілу ажно да прылучэньня БеларусІ да РасеІ.
Але у канцы XVIII сталецьця Беларусь аказалася прылучанай да Расейскай ІмпэрыІ, утраціушы свае сувэрэнныя правы прэвы незалежнай дзяржавы. Некаторыя асаблівасьці у законах, вытварыушыяся згодна з яе гістарычным разьвіцьцем, Беларусь захавала да 1840 году.
3 гэтага вынікае, што Беларусь, як I яе суседка ЛІтва, мае такіяж правы на адбудову сваей дзяржаунасьці, як I Польшча. Тое, што Беларусь I Літва нейкі час знаходзіліся у унІІ э Польшчай, не пазбауляе Іх права на адбудову дзяржаунай незалежнасьці у форме супольнага БеларускаЛІтоускага гаспадарства, ці нават у форме асобных дзяржауных арганізацый, бо I на гэта I Беларусь I ЛІтва маюць як агульнае права кожнай нацыянальнасьці жыць незалежным жыцьцем, так I правы гістарычнаюрыдычныя.
Цяпер прыходзіць пара паправіць гістарычныя абмылкі мінуушчыны тым больш, што Беларуская нацыя апіраецца на крэпкіх фундаментах дзяржаунасьці на шырокіх дэмакратычных асновах I мае трывалыя асобеннасьці адметнай гістарычнай культуры.
Гэтыя асобеннасьці чырвонай ніткай праходзяць цераз усю мінуушчыну беларусау I цераз Іх сучасны быт, I вось да Іх мы з чароду пяройдзем.
IV.
Найдаунейшыя часы гісторыі БеларусІ адзначаны панаваньнем дэмакратычных Ідэй у грамадскім I гаспадарскім ладзе. Найвышэйшая уласьць прыналежыць вечу, або народнаму сходу, каторы у ВІтэбску I Полацку выбірау князеу, а у Смаленску I Тураве бяз згоды яго уласьць не магла перахадзіць ад аднаго князя да другога. Разьдзелу на станы ня было: панавала роунасьць. Гэткі лад дзяржауся да пачатку XVI сталецьця, калі перакінуушыйся з Літвы I Польшчы разьдзел на станы зрабіу вялікія перамены у старабытных дэмакратычных парадках. Аднак. кожын з трох станау, на якія быу падзелены беларускі народ. захавау сьляды даунейшаеуласьці народу. Пакуль сяляне былі вольныя, яны мелі свае валасное веча I валасны суд, датрываушыя блізка да сярэдзіны XVII сталецьця шмат у якіх мясцох I перайшоушыя пасьля у сельскія арганізацыі I сходы, жывыя I цяпер. Месты аставаліся вольнымі грамадамі; у Іх дэмакратычная роунасць I суды былі забаспечаны каралеускімі прывілеямі, за якія мяшчане у патрэбі умелі бароцца. Вышэйшы ваенна
14
15
служэбны стан выпрацаваудля сябетакую форму констытуцыі, каторая давала гэіаму стану права вельмі шырокага учасьця у справах гаспадарства, пачынаючы ад выбару вялікага князя I канчаючы справамі вайны I міра і правадауства. Констытуцыю бараяілі асобныя прывілеі, выпауняць каторыя вялікія князі запрысягаліся. Шляхоцкі стан, як ваеннаслужэбны, дабіуся найбольш у разьвіцьці парлямэнцкага устройства. Сперша ен складауся з двох слаеу: панстваарыстакратау I неарыстакратау. Нерадавітыя элементы дабіліся поунай роунасьці з радавітымі, абдоранымі прывілеямі. Але шляхоцкага стану у Беларусі нельга зусім раунаваць да шляхты у Заходняй Эуропе. Шляхта у ЛІтве I БеларусІ 1 асабліва у БеларусІ была вельмі чысьленая I сваей заможнасьцю перэважна ня рожнілася ад сялян. Гэта тыяж адвечныя земляробы, дробныя земляуласьнікі, якіх бралі на ваенную службу: яны сваімі уласнымі рукамі выраблялі зямлю, маючы яе часта зусім мала. На Іх долю выпадала найцяжэйшая служба у гасударстве, I вось за гэту службу Іх абдорывалі прывілеямі, 1 яны у сваіх правох зьліліся з нячысьленым радавітым, часьцю тытулованым панствам, паходзіушым ад старых княжых родау.
Панаваушый у ЛІтоускаБеларускІм гаспадарстве дзяржауны лад гэта лад рэспубліканскі з выбарным дажывотна прэзыдэнтам, каторы называуся вялікім князям. Так у новай форме адрадзілася традыцыя народнае уласьці старой РусІ. Пстарычныя рэспубліканскія традыцы] нашага народу не на жарт палохалі царскае правіцельства: у межах быушай Ра сейскай ІмперыІ ня было другой старонкі, да каторай царскі урад адносіусябы гэтакжа сурова, як да БеларусІ. Зьнішчыушы польскабеларускія школы, расейскі урад ня дау нам ніводнай вышэйшай школы, нават духоунай акадэмІІ, ды блізка зуім не адкрывау гімназій, а да Істнуючых адносіуся так, што за Аляксандра III чысло школ I вучняу у Іх наватпаменшала, раунуючы да ранейшых часау.Урадовая палітыка вельмі шмат памагала апалячываньню краю, бо усе, хто думау аб гіалітычным вызваленьні, далучаліся да палякоу, з каторымі спадзяваліся разам дайсьці спауненьня сваіх Ідэалау. He прызнаваючы беларусау местовых I вясковых, урад пазбауляу нас сваей Інтэлігэнцыі. За чыноунікау назначалі у нас 10
вялікарусау, нязнаемых з нашым жыцьцем і часта мала здатных да працы, Быу нават выданы прыказ.каб беларусау не назначалі за біскупау. Нястача вышэйшых школ, немагчы масьць для беларусау неяк устроіцца у адным э адміністрацыйных пунктау краю зрабілі тое, што беларуская Інтэлігэнцыя пакідала сваю Бацькаушчыну I вандравала на чужыну. У местох БеларусІ яна не магла умацавацца йшчэ I затым, што, выходзячы з народу, ня здолела увайсьці у тарговапрамысловае жыцьце, дый тое, прауду кажучы, было у нас слаба разьвіта. Ведама, нястача тутэйшай ІнтэлІгэнцыІ у свой чарод была аднэй з прычын застою у таргоулі I прамышленасьці.
Змагаючыся з беларускай культурай I яе прадстаунікамі, расейскія уласьці Інстынктыуна, ці мо’І сьвядома разумелі самабытнае значэньне гэтай культуры I баяліся яе.
Запрауды, з культурнага пагляду беларускі народ можа з гордасьцю успамінаць аб сваей мінуушчыне. Пачынаючы ад XII сталецьця, беларуская нацыянальнасьць уславілася I у навуках I у літэратуры. Імены такіх пісьменнікау I культурных дзеячоу, як КІрыла ТураускІ, Абраам Смаленскі, Клімант Смаляціч, Еуф расінія Полацкая уславілі цэлую эпоху старарускай прасьветы I пісьменства. У часах літоускабеларускай дзяржавы мы бачым высокае разьвіцьце у беларусау літэратуры I права. Беларуская мова была вельмі пашырана. Ад канца XIV сталецьця нават у Літве I Жмудзі большая частка жыхарау ужывала дома старабеларускай мовы, а у судох I адміністрацыйных установах беларускі язык быу абавязковы, як урадовы. Ня толькі практыка, але і закон прызнавау дзяржаунасьць I абавязковасьць беларускага языка. Толькі дэкрэтам 1697 г. яго замяніла польская мова.
У Беларускай мове зьявіліся найстарэйшыя I з навуковага пагляду найлепш уложаныя зборнікі беларускіх законау, раунуючы да другіх памятнікау рускага права: Літоускія Статуты у трох выданьнях 1529, 1566 11588 г.г.*. Гэта плод працы выдатных юрыстау, вельмі удачна злучыушых асновы старога нацыянальнага права з законамі навейшага правадауства.
*У арыгінале надрукавана 1586 I 1598 г.г.
17
Такім чынам статутовае права гэта у значнай меры нашае нацыянальнае права. I гэта тым больш цікауна, што пазьнейшыя выданьні статутау пераглядаліся камісіей, зложанай з беларускіх юрыстау, праходзіушых навукі у заходняэуропэйскіхунівэрсытэтах. Наагул, разьвіцьце навукі правау Беларусі было надта высокае, што відаць ня толькі з старых дакумэнтау I правадаучых актау, але I з знамянітых прымернікау адвакацкіх прамоу на судзе. Дык дзіва няма, што у пачатку другой палавіны XVI сталецьця мы ужо бачым у ВІльнІ рершы юрыдычны факультэт, на каторым беларускалітоускае I нямецкае права выкладал) беларускія вучоныя юрысты.
У другіх галінах літэратуры беларуская хультура выявіла сябе гэтак сама ярка. Па беларуску выйшау у сьвет першы у РасеІ друкаваны пераклад кніг сьвятога пісьма слауная праца першага беларускага народніка, доктара мэдыцыны "з слаунага места Полацка”; Францішка Скарыны, працаваушага над сваім выданьнем у Празе I у ВІльнІ у самым пачатку XVI сталецьця. Беларускаяж літэратура мае першага панславіста у асобе Васіля Цяпінскага, земляка Скарыны, ператлумачыушага на беларускую мову евангельле у сярэдзіне XVI ст. Нават толькі тая друкаваная I пісаная беларуская літэратура, якая да нас дайшла у кнігах багаслужэбных, рэлігійнаполемічных творах. аповесьцях, летапісях, граматыках I Інш., дае доказ шырокага культурнага разьвіцьця БеларусІ, асабліваж нязвычайнага разьвіцьця беларускага языка. Друкаваньне кніг пачалося у Беларусі у самым пачатку XVI сталецьця, а у канцы тагож сталецьця можна было ужо налічыць дзясяткі друкарняу, параскіданых па розных местох I мястэчках.
Прауда, пасьля бліскучага разьвіцьця у XVI ст. беларуская культура I літэратура у чародны пэрыод пачала упадаць. Сама по сабе беларуская культура была